- •Уводзіны
- •Засцерагальнае ўзбраенне
- •Баявыя нагалоў'іІ
- •Шаломы.
- •Гаршковыя шлемы.
- •Капаліны.
- •Прылбіцы.
- •Салады.
- •Штурмгабы (штурмакі).
- •Шышакі.
- •Баявыя пакрыцці тулава
- •Пласцінкавы даспех.
- •Пласцінавы даспех.
- •Колкавы даспех.
- •Неметалічны даспех.
- •Клінковая зброя
- •Корды I цесакі.
- •Канчары I шпагi.
- •Кінжалы.
- •Дрэўкавая зброя
- •Колюча-сякучая дрэўкавая зброя.
- •Абуховая зброя
- •Сякеры I чаканы.
- •Кляўцы (надзакі).
- •Дубіны, булавы, перначы, кісцяні (баявыя цапы).
- •Зброя далёкага бою
- •Кидальная зброя
- •1) Прыярытэтнае бытаванне большасці відаў кідальнай зброі да канца XV ст., г. Зн. У перыяд, слаба прадстаўлены пісьмовымі крыніцамі;
- •Арбалеты.
- •Даагнёвая артылерыя.
- •Агняпальная зброя
- •Агнёвая артылерыя.
- •Ручная агняпальная зброя.
- •Раздзел 4. Рыштунак вершніка і верхавога каня
- •Рыштунак верхавога каня
- •Заключэнне
Шышакі.
Распаўсюджанне падобных шлемаў у Вялікім Княстве Літоўскім адбывалася адначасова з распаўсюджаннем штурмгабаў. Яны ўяўлялі сабой адкрытыя нагалоўі, што складаліся са звона з прынітаваным нерухомым брыльком, праз які прапускаўся прыкручаны да лобнай часткі шлема наноснік, шчок i фольгавага напатылічніка. Канструкцыйна шышакі набліжаліся да адкрытых штурмгабаў, аднак усходняе (праўдападобна турэцкае) ix паходжанне абумовіла тыпова арыентальныя абрысы. Звон шышакоў, сфераканічны ці сферычны (часам упрыгожаны султанам-«шкофіяй»), меў гары-зантальна зрэзаны край i па прычыне адноснай плыткасці патрабаваў абавязковага дапаўнення фольгавым напатыльчнікам; шчокі, забяспечаныя слыхавымі адтулінамі, мелі спецыфічную міндалепадобную форму з таксама міндалепадобнай пукатасцю ў цэнтры. Нягледзячы на арыентальнае паходжанне, шышакі ў XVI ст. прадукаваліся i ў цэнтральнаеўрапейскіх краінах. Паўднёванямецкім, праўдападобна нюрнбергскім, майстрам быў выраблены каля 1550 г. пакрыты залатым арнаментам i аздоблены каштоўнымі камянямі шышак з калекцыі Тышкевічаў у Лагойску, які захоўваецца зараз у кракаўскім Вавелі (іл. XI). Звон яго амаль сферычны, з вертыкальнымі фаскамі i гузам наверсе, шчокі — з міндалепадобнымі аправамі слыхавых адтулін. Напатылічнік складаецца з пяці фолыаў, з тылу звона маецца ўтулка пад султан, брылёк шлема завостраны (наноснік страчаны). Майстэрні нямецкага платнера належыць таксама шышак «венгерскага» тыпу са сфераканічным звонам, упрыгожаным у сярэдняй частцы дробнымі канелюрамі, завостраным брыльком, наноснікам i кароткім двухфольгавым напатылічнікам (іл. X). На абводзе звона пазначана дата вырабу — 1561. Шлем цалкам пазалочаны i пакрыты вытраўным раслінным узорам. Лічыцца, што першапачаткова ён належаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму (зараз захоўваецца ў Вавелі). Падобныя багата аздобленыя шышакі з’яўляліся надзвычай каштоўным элементам узбраення. Сярод маёмасці, зрабаванай ў 1577 г. у двары Верхавецкім, што належаў Апалоніі Капцовай, фігуруюць 3 «шышакі пазалацістыя, серабром апраўленыя са шкофіяй», якія каштавалі 100, 70 i 60 коп літоўскіх грошаў, што раўнялася кошту 15-25 добрых валоў! Натуральна, што такія каласальныя сумы выплочваліся толькі за асобныя нагалоўі параднага прызначэння. Звычайныя баявыя шышакі былі значна таннейшымі: некаторыя з ix каштавалі 1-1,5 капы. Гэта была даволі даступная цана, паколькі, як сведчаць, напрыклад, даныя попісу 1567 г., шышакі ўжываліся не толькі магнатамі, але i павятовай шляхтай. Як вынікае з аналізу ўзбраення шэрага харугваў паспалітага рушэння (табл. 2), працэнт шышакоў у агульнай масе шлемаў, што знаходзіліся на ўзбраенні павятовай шляхты, быў у 60-х гг. яшчэ невысокім, аднак ужо ў гэты час яны займаюць па папулярнасці другое месца пасля прылбіц, прычым абазначылася выразная тэндэнцыя па выцясненні апошніх шышакамі. Толькі шышакі фігуруюць сярод рэчаў, зрабаваных у 1564 г. у двары Вечын каля Луцка, у 1566 г. у маёнтку Серабрышчы, у 1577 г. у Верхавіцкім двары Берасцейскага павета. Выключна такія нагалоўі засталіся пасля смерці шляхціца Берасцейскага ваяводства Міхайлы Казярадскага ў 1580 г. Толькі шышакі пакінуў у 1582 г. пасля сябе ў маёнтку Карсаковічы Менскага павета Марцін Вольскі Шпарчэйшымі тэмпамі адбывалася пашырэнне шышакоў сярод заможных феадалаў. Так, у наёмнай роце Філона Кміты ў 1567 г. на 98 прылбіц прыпадала 53 шышакі, але найбольшы працэнт падобных нагалоўяў назіраўся сярод даводцаў почтаў - таварышаў, 24 з якіх мелі шышакі i толькі 2 — прылбіцы. У 1567 г. цэлыя атрады, узброеныя шышакамі, выслалі на попіс Васіль Чапліч, арандатар маёнтка Маляцічы Слонімскага павета, пан Андрэй Аўлачынскі, уладальнік маёнткаў у Слонімскім, Менскім i Уладзімірскім паветах, падкаморы Уладзімірскі пан Аляксандр Сямашка і інш. Важным крокам, спрыяльным пашырэнню шышакоў, служылі вайсковыя рэформы Стэфана Баторага другой паловы 70-х гг. XVI ст., якія вызначылі шышак у якасці прыярытэтнага нагалоўя найбольш «аўтарытэтнага» на той час роду войск — гусарыі. У III Статуце Вялікага Княства Літоускага шышак узгадваецца ўжо як адзін з асноўных відаў шлемаў, рэкамендаваных для ўжывання.
