- •Уводзіны
- •Засцерагальнае ўзбраенне
- •Баявыя нагалоў'іІ
- •Шаломы.
- •Гаршковыя шлемы.
- •Капаліны.
- •Прылбіцы.
- •Салады.
- •Штурмгабы (штурмакі).
- •Шышакі.
- •Баявыя пакрыцці тулава
- •Пласцінкавы даспех.
- •Пласцінавы даспех.
- •Колкавы даспех.
- •Неметалічны даспех.
- •Клінковая зброя
- •Корды I цесакі.
- •Канчары I шпагi.
- •Кінжалы.
- •Дрэўкавая зброя
- •Колюча-сякучая дрэўкавая зброя.
- •Абуховая зброя
- •Сякеры I чаканы.
- •Кляўцы (надзакі).
- •Дубіны, булавы, перначы, кісцяні (баявыя цапы).
- •Зброя далёкага бою
- •Кидальная зброя
- •1) Прыярытэтнае бытаванне большасці відаў кідальнай зброі да канца XV ст., г. Зн. У перыяд, слаба прадстаўлены пісьмовымі крыніцамі;
- •Арбалеты.
- •Даагнёвая артылерыя.
- •Агняпальная зброя
- •Агнёвая артылерыя.
- •Ручная агняпальная зброя.
- •Раздзел 4. Рыштунак вершніка і верхавога каня
- •Рыштунак верхавога каня
- •Заключэнне
Гаршковыя шлемы.
Тэрмін «гаршковыя шлемы» з’яўляецца ў значнай ступені штучным i не фігуруе ў пісьмовых крыніцах. Ён прыняты сучаснымі збраязнаўцамі як найменне сярэднявечных рыцарскіх шлемаў, якія складаліся з адного толькі звона аднак ахоўвалі ўсю галаву ваяра i належалі, такім чынам, да закрытых нагалоўяў. Такія шлемы склёпваліся з жалезных пласцін, забяспечваліся зрокавымі шчылінамі i адтулінамі для дыхання. Формай яны нагадвалі блізкі да цыліндра гаршчок, перакулены дагары дном; адсюль і паходзіць ix назва. Гаршковыя шлемы найчасцей з’яўляліся атрыбутам вышэйшых слаё’ў феадальнага грамадства, i менавіта тут падобныя нагалоўі ўжываліся, галоўным чынам як геральдычна-парадны аксесуар, нават пасля страты імі баявога значэння. Звесткі аб ужыванні гаршковых шлемаў у Вялікім Княстве Літоўскім надзвычай няпэўныя. Праўдападобна такое нагалоўе, што ахоўвае ўсю галаву ваяра i мае вертыкальнае рабро спераду i клінападобнае завяршэнне ў падбародачнай частцы, паказана на пячатцы троцкага князя Кейстута за 1353 (?) г. Шыю воя пакрывае кальчужнае пляценне, якое заходзіць пад шлем. Можна меркаваць, што гэта кольчаты каптур альбо барміца «сакрэтнага» шлема-баскінета. У цэлым выява носіць рысы стылізацыі i пазбаўлена дробных дэталяў. Найбольшую цікавасць выклікае спічастае завяршэнне шлема, якое нават дало падставу асобным даследчыкам залічыць яго да шаломаў «старажытнарускага» тыпу. Між тым падобная дэталь з’яўляецца даволі характэрнай для гаршковых шлемаў другой паловы XIV — пачатку XV ст. Не выключана, што гэта было абумоўлена распаўсюджанай у той час практыкай нашэння вялікапамерных гаршковых шлемаў паверх спічастых баскінетаў, што папросту патрабавала кшталтавання верху шлема, першапачаткова пляскатага, у выглядзе конуса. Акрамя чыста функцыянальных выгод гэта давала яшчэ i выдатную магчымасць для аздаблення баявога нагалоўя, якое часам набывала вельмі арыгінальны i нават фантастычны выгляд. Ціхавую інфармацыю аб адным са шлемаў Вітаўта прыносяць рахункі Тэўтонскага ордэна, дзе пад 1401 г. фіксуецца наступны запіс: «item XV scot prush vor eichelin und ander gerethe czu Wytowts helm czu worgulden den im der meister sante, dreisig mark deme goltsmede amtage conuersionis Pauli». Гаворка тут ідзе пра выдаткаванне 15 прускіх скойцаў на «eichelin» i іншыя прылады для шлема (helm) вялікага князя Літоўскага. На тое, што ў дадзеным выпадку меўся на ўвазе гаршковы шлем, ускосна ўказвае сам тэрмін «helm», які, на думку шэрага даследчыкаў, ужываўся на землях Ордэна выключна ў дачыненні да падобных нагалоўяў. Гэты тэзіс аспрэчвае на карысць шырэйшага трактавання тэрміна «helm» А. Навакоўскі, але затое ён трактуе «eichelin» як упрыгожанне ў выглядзе завершаных трэфамі выцягнутых плакетак, што абрамлялі зрокавыя шчыліны, а часам i змяшчаліся ўздоўж вертыкальнага рабра гаршковых шлемаў. Такім чынам, у любым выпадку ёсць сур’ёзныя падставы вызначаць вышэйзгаданы шлем Вітаўта як гаршковы. У другой палове XIV — пачатку XV ст. гаршковыя шлемы паўсюль у Еўропе ўжо выходзяць з баявога ўжытку i выкарыстоўваюцца толькі як цырыманіяльныя ці турнірныя. Хутчэй за ўсё падобнае ж прызначэнне мелі таксама гаршковыя шлемы Кейстута, Вітаўта, а магчыма, i некаторых іншых прадстаўнікоў палітычнай эліты Вялікага Княства Літоўскага.
