Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
101
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4 Мб
Скачать
☆

валі яны свае першыя прававыя нормы. Чаму? Справа ў тым, што права ўзнікае паступова, праходзіць доўгі шлях станаўлення і эвалюцыі. Вядома, што праву папярэднічала монанарматыўная сістэма рэгулявання грамадскіх адносін, для якой было характэрным зліццё, непадзельнае існаванне ўсіх правілаў паводзін з самім жыццём, свядомасцю і паводзінамі чалавека, не існавала падзелу на правы і абавязкі. Гэтыя правілы паводзін захоўваліся дзякуючы традыцыі, звычаю іх выканання, векавой іх даўніне.

Пасля развіцця таварна-грашовых адносін, тавараабмену ўзнікаюць, складваюцца новыя правілы паводзін – нормы права і распадаецца на асобныя віды правілаў паводзін уся монанарматыўная сістэма рэгулявання грамадскіх адносін. Натуральна, у гэтых умовах узнікае пытанне аб тым, як захаваць, абараніць невядомыя ранейшаму грамадству правілы паводзін, якія ўзнікаюць цяпер. Адказ напрошваўся сам сабой. Трэба было надаць ім старую, усім добра вядомую і паважаную ўсёй супольнасцю форму, форму традыцыі, векавога звычая, бо ён быў неаспрэчным, таму што меў рэлігійны, абрадавы, сімвалічны характар.

У літаратуры пры азначэнні прававога звычая для падкрэслівання менавіта яго прававога характару ўказваюць на сувязь звычая з дзяржавай, з дзяржаўнай воляй. Пры гэтым падкрэсліваецца, што толькі санкцыянаваны (г. зн. узяты пад абарону) дзяржавай звычай становіцца прававым. Памылковасць такога падыходу да азначэння прававога звычая бачна ўжо ў тым, што далёка не кожны звычай, скажам, у традыцыйнай ці мусульманскай прававых сістэмах, які рэгулюе прававыя па свайму зместу грамадскія адносіны, бярэцца пад ахову дзяржавы, тым не менш, ён у поўнай меры з’яўляецца крыніцай права, бо менавіта ў ім сацыяльныя суб’екты шукаюць адказы на прававыя пытанні і кіруюцца ў паўсядзённым жыцці нормамі прававога звычая. Гэта самае можна назіраць сёння ў кантынентальнай прававой сістэме. Важна, такім чынам, прызнанне звычая прававым не з боку дзяржавы, а з боку грамадскай супольнасці. Неблага, калі гэта зробіць і дзяржава. Але першынство тут усё ж застаецца за грамадствам. Больш таго, не ўсякі звычай, які ўзяты пад ахову дзяржавай, набывае прававы характар. Гэта сведчыць аб тым, што не дзяржава надае звычаю прававыя рысы, якасці крыніцы права, а зусім іншыя абставіны робяць яго прававым. У рэчышчы сфармуляванай і развіваемай намі канцэпцыі сутнасці права прававым з’яўляецца той звычай, існаванне якога наўпрост, непасрэдна альбо ўскосна, апасродкавана абумоўлена тавараабменам, абменам каштоўнасцямі і развіццём таварна-грашо-

401

вых адносін. Дзяржава можа (павінна) узяць пад сваю ахову толькі прававы па свайму характару звычай і гэтым надаць яму дадатковую сілу, фармалізаваць яго агульную значнасць і агульную абавязковасць.

У прававым звычаі выдзяляюцца два цесна ўзаемазвязаныя, але ўсё ж розныя моманты. Па-першае, гэта правіла паводзін – норма права, а па-другое, тая форма, у якой існуе правіла паводзін. Пры нязменнасці нормы права, замацаванай у прававым звычаі, можа мяняцца форма яе выражэння і, наадварот, мяняцца можа правіла паводзін, а нязменнай застаецца форма.

Што тычыцца звычаёвай нормы права, то яна ўзнікае дзякуючы дзеянню дзвюх сіл. Па-першае, нейкага ўчынку асобнага чалавека, учынку, які не ўкладваецца ў рамкі існуючых правілаў паводзін, але які адпавядае жыццёвым патрэбам, з’яўляецца карысным і не пагражае ўмовам існавання супольнасці. Па-другое, жадання іншых індывідаў зрабіць так, як папярэднік ці папярэднікі. Такім чынам, вобраз дзеяння, які выбіраюць асобныя, больш энергічныя людзі, становіцца агульнай нормай, звычаем таму, што астатнія прывыкаюць пасіўна рабіць таксама. Звычай зыходзіць ад індывідуальнага пераканання, але паступова становіцца агульным. Зразумела, што стваральнікамі звычаёвага права былі людзі энергічныя і дужыя. Менавіта таму першапачатковае звычаёвае права лічыцца правам дужага.

Прававы звычай (дакладней, яго форма) на працягу свайго доўгага існавання ў якасці крыніцы права прайшоў пэўныя адметныя этапы развіцця.

Першапачаткова ідэя права ўсведамлялася і асэнсоўвалася не шляхам нейкіх абстрактных разважанняў і тэарэтычных выкладак, а шляхам самых разнастайных сімвалічных дзеянняў і абрадаў. Юрыдычныя сімвалы, г. зн. знешнія фармальныя дзеянні, умоўныя факты, ужываліся для выражэння справядлівасці, правамернасці той ці іншай з’явы, таго ці іншага чалавечага ўчынку. Сімвалічная форма замацавання нейкіх юрыдычных паняццяў, норм права была найменш дасканалай спробай «апрануць» юрыдычныя паняцці і нормы ў знешнюю, даступную для разумення ўсёй супольнасцю форму.

Больш развітым этапам існавання прававога звычая былі юрыдычныя прымаўкі і юрыдычныя прыказкі. Тое правіла паводзін, якое першапачаткова выказвалася сімвалам і абрадам, стала фармулявацца словам, выказвацца ў выглядзе кароткіх і добра запамінаемых словазлучэнняў, у якіх азначаліся гатовыя да рэалізацыі і

402

прымянення аксіёмы, нормы права па самых разнастайных юрыдычных пытаннях. Шмат якія з чыста юрыдычных прымавак дайшлі да сённяшняга дня, але страцілі пры гэтым свой ранейшы агульнаабавязковы змест. На гэтым прыкладзе мы назіраем сітуацыю, пры якой захоўваецца знешняя форма прававога звычая, а знікае яго змест.

Трэцім этапам у эвалюцыі прававога звычая былі юрыдычныя вершы, быліны, песні, легенды, казкі. Яшчэ ў старажытнасці людзі заўважылі, што менавіта з дапамогай гэтых паэтычных сродкаў можна перадаць больш даступна і без страты сэнсу вялікі аб’- ём звестак аб дзеючым праве. З гісторыі развіцця права вядома, што старажытнагрэчаскі заканадавец Салон выклаў свае законы ў вершаванай форме. Рымляне таксама выкладалі прававыя формулы, якія выкарыстоўваліся ў юрыдычным працэсе, у вершаванай форме пад назвай «Кармэн».

Нарэшце, чацвёртым, найвышэйшым, этапам у развіцці прававога звычая як крыніцы права была сістэматызацыя прававых звычаяў, іх запіс. Развіццё звычаёвага права ў Старажытным Рыме фактычна было завершана пасля таго, як сістэматызаваныя прававыя звычаі знайшлі сваё адлюстраванне на ХII драўляных дошках (адсюль і назва гэтага помніка права – законы XII табліц). Абагульненне прававых звычаяў, ліквідацыя розных супярэчнасцей паміж імі, іх сістэматызацыя і запіс у выглядзе нейкіх зборнікаў – агульная заканамернасць развіцця звычаёвага права розных народаў. Дастаткова ўзгадаць такія помнікі звычаёвага права, як Законы Хамурапі і Законы Ману, Саксонскае зярцала, Рускую Праўду, Польскую Праўду XIII ст.

Як было вышэй адзначана, доўгі час права існавала выключна або пераважна ў форме прававога звычая. Гэты перыяд развіцця права ў навуковай і вучэбнай літаратуры называюць звычаёвым правам. Яму ўласцівы некаторыя характэрныя асаблівасці: рэлігійны характар, партыкулярызм (пляменныя, родавыя, абшчынныя межы існавання звычая), кансерватызм (стабільнасць і нязменнасць). Доўгі час менавіта гэтыя якасці прававога звычая забяспечвалі яму амаль манапольнае панаванне ў сферы права. Інтэрнацыяналізацыя гаспадарчага жыцця, фарміраванне нацыянальнага, а затым і міжнароднага рынку, пранікненне таварна-грашовых адносін ва ўсё новыя і новыя сферы чалавечага жыцця разбураюць «вузка нацыянальныя» межы звычаёвага права. Выяўляецца няздольнасць прававога звычая як кансерватыўнай формы права адэкватна рэагаваць на новыя прававыя рэальнасці. Акрамя гэтага,

403

узмацняецца дзяржаўная ўлада і пачынае прэтэндаваць на ролю асноўнага творцы права, актыўна ўмешвацца ў гаспадарчыя і прававыя працэсы, стварае невядомыя раней агульнаабавязковыя нормы, якія часта адмяняюць або замяняюць прававыя звычаі. Дзяржава стварае і новую крыніцу (форму) права, нарматыўны прававы акт (закон) – пісьмовы акт-дакумент, у якім фармулююцца нормы права. Наступае заняпад звычаёвага права.

У сучасным грамадстве прававы звычай вельмі актыўна выкарыстоўваецца ў традыцыйных прававых сістэмах некаторых дзяржаў Афрыкі, Акеаніі, Лацінскай Амерыкі. Значную ролю адыгрывае прававы звычай у дзяржавах з мусульманскай прававой сістэмай у якасці дадатковай крыніцы права. Пры афіцыйным панаванні, «вяршэнстве» ў гэтых сістэмах норм шарыята ў рэальнасці шырока ўжываюцца старадаўнія прававыя звычаі.

Вядома, што ў свой час кансерватыўнасць звычаёвага права шмат у чым абумовіла яго заняпад, бо прававы звычай не паспяваў за грамадскімі адносінамі, якія дынамічна развіваліся. На змену звычаю тады прыйшлі нарматыўныя прававыя акты (законы). Але зараз высвятляецца, што за хуткімі пераменамі ў грамадскіх адносінах, якія абумоўлены навукова-тэхнічным прагрэсам, не паспяваюць і законы. Адбываецца своеасаблівая «рэцэпцыя» звычаёвага права, дакладней, яго разнавіднасцей. Пры адсутнасці патрэбных норм права сфера прававога рэгулявання запаўняецца судовай (арбітражнай) ці юрыдычнай, у шырокім сэнсе слова, практыкай. Менавіта практыка выпрацоўвае патрэбнае правіла паводзін, якое пазней фармулюецца ў законе.

Асобна трэба адзначыць, што прававы звычай захоўвае трывалыя пазіцыі ў міжнародным праве, дзе ён з’яўляецца важным сродкам не толькі існавання норм права, але і іх стварэння. Прававыя звычаі, у падмурку якіх ляжаць прынцыпы суверэнітэту і роўнасці дзяржаў, лічацца абавязковымі для ўсіх дзяржаў сусветнай супольнасці. Што ж тычыцца іншых прававых звычаяў, то яны з’яўляюцца абавязковымі для дзяржавы, калі дзяржава прызнае іх. Шырока прымяняюцца прававыя звычаі ў міжнародным гандлі. У прыватнасці, прававы звычай быў прызнаны крыніцай права ў Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Аб дагаворах міжнароднай куплі-продажу тавараў» 1980 года.

404

3.Прававыпрэцэдэнт

Прававы прэцэдэнт – адна з найстаражытнейшых крыніц права, якая выкарыстоўвалася раней і выкарыстоўваецца зараз ва ўсіх без выключэння прававых сістэмах. Праўда, межы выкарыстання прававога прэцэдэнта ў якасці крыніцы права ў вядомых нам прававых сістэмах істотна розныя. Напрыклад, у англасаксонскай прававой сістэме прававы прэцэдэнт з’яўляецца зараз асноўнай, вядучай крыніцай права, у той час як у кантынентальнай ці мусульманскай ён мае як бы «дадатковае» значэнне.

У самым агульным плане прававы прэцэдэнт уяўляе нейкае рашэнне суда ці іншага юрысдыкцыйнага органа, якое з’яўляецца, з аднаго боку, абавязковым для ўдзельнікаў канкрэтнай прававой справы, а з другога, узорам для выкарыстання пры разглядзе аналагічных спраў гэтым жа самым альбо іншым юрысдыкцыйным органам. Гістарычна і генетычна фармаванне прававога прэцэдэнта звязана са станаўленнем цэнтральнай дзяржаўнай улады альбо спецыяльных юрысдыкцыйных органаў (судоў), якія пачалі выконваць функцыю па прымяненню права, ажыццяўленню правасуддзя. Да гэтага дадзеную місію ў грамадстве здзяйсняла ўся супольнасць (абшчына, сход абшчыны ці яе прадстаўнічы орган) альбо розныя трацейскія ўстановы і інстытуты, бо такі парадак ажыццяўлення правасуддзя, прымянення права цалкам адпавядаў характару звычаёвага права, для якога ўласцівы стварэнне, захаванне і рэалізацыя права ўсёй супольнасцю.

Натуральны працэс фармавання правіла паводзін (нормы права) у прававым звычаі выглядае наступным чынам: нейкі ўчынак удзельніка грамадскіх адносін, які не ахопліваецца дзеючым правам – паслядоўнікі (іншыя сацыяльныя суб’екты), тыя, хто прымае здзейснены акт паводзін папярэдніка за ўзор – фармаванне агульнага правіла паводзін – нормы права – прызнанне яго агульнаабавязковым усёй супольнасцю і выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці. Правіла паводзін набывае пры гэтым стабільнасць, устойлівасць і непарушнасць. Іншы, скарочаны, шлях праходзіць фармаванне правіла паводзін (нормы права) у прававым прэцэдэнце. Тут практычна нейкі адзіны ўчынак, аднаразавы акт (рашэнне) кампетэнтнага органа дзяржавы альбо спецыяльнага юрысдыкцыйнага органа стварае агульнаабавязковую норму. Акрамя гэтага, розніца паміж фармаваннем правіла паводзін у выпадку з прававым звычаем і прававым прэцэдэнтам бачыцца яшчэ і ў суб’ектах, якія фармулююць яго. У фармуляванні і захаванні нормы прававога звычая

405

ўдзельнічаюць у большай ці меншай меры амаль усе суб’екты грамадскіх адносін, а ў выпадку з прававым прэцэдэнтам – толькі строга акрэсленая іх частка. Гэта спецыяльна ўпаўнаважаныя на прыняцце рашэнняў органы дзяржавы ці спецыяльныя юрысдыкцыйныя органы.

Разгледзім больш падрабязна гэтую крыніцу права, яе структуру (будову) і правілы прымянення на прыкладзе агульнага права Англіі, дзе прэцэдэнт, як было вышэй адзначана, з’яўляецца асноўнай крыніцай права.

Што тычыцца будовы прэцэдэнта, то ў ім выдзяляюцца дзве часткі. Першая – гэта пазіцыя суддзі, яго разважанні, аргументацыя, на падставе якіх ён выносіць рашэнне альбо прысуд. Называецца яна rаtіо decidendi. Другую частку прэцэдэнта складае obiter dicta – тое, што сказана адначасова з rаtіо decidendi. Калі першая частка прэцэдэнта складае яго аснову і з’яўляецца абавязковай, бо менавіта на яе падставе прымаецца рашэнне, то obiter dicta ўяўляе сабой тыя аргументы, доказы суддзі, якія хаця і з’яўляюцца правапалажэннямі, але не ўваходзяць у склад rаtіо decidendi і таму не маюць абавязковага значэння для вывадаў суда па разглядаемай справе.

Сказанае аб структуры прававога прэцэдэнта дазваляе сцвярджаць, што задача англійскага суддзі, які вырашае нейкую справу і выкарыстоўвае пры гэтым вынесенае вышэйстаячым судом рашэнне па аналагічнай справе, зводзіцца да таго, каб выдзеліць у рашэнні вышэйстаячага суда тое, што для яго носіць абавязковы характар, г. зн. rаtіо decidendi, і тое, што носіць характар obiter dicta.

Зразумела, у англійскай сістэме права сродкі фіксацыі і перадачы норм прававых прэцэдэнтаў абумоўліваюць тое, што агульны аб’ём запісаў, у якіх выкладаюцца прэцэдэнты, пастаянна павялічваецца. Так, на пачатку XX ст. збор судовых прэцэдэнтаў налічваў 1800 тамоў і штогод павялічваўся на 10 тамоў. У Злучаных Штатах Амерыкі, дзе таксама дзейнічае агульнае права, аб’ём судовых прэцэдэнтаў яшчэ большы. Безумоўна, такая сітуацыя стварае пэўныя цяжкасці ў карыстанні прэцэдэнтным правам.

У англійскай прававой сістэме, акрамя прававога прэцэдэнта, распаўсюджаны такія крыніцы права, як нарматыўна-прававы акт (закон) і прававы звычай. У самай агульнай форме суадносіны прававога прэцэдэнта з іншымі крыніцамі права ў Англіі выглядаюць наступным чынам. Прававы звычай як крыніца права падпарадкаваны прававому прэцэдэнту. Справа ў тым, што ў прававой сістэме Англіі з даўніх часоў дзейнічае аксіёма, згодна з якой прымяняемы

406

прававы звычай павінен быць «разумным». Ніводная судовая інстанцыя Англіі не надзелена правам адмяняць ці змяняць прававы звычай, але калі яна прызнае яго «неразумным», г. зн. састарэлым, страціўшым сэнс, то астатнія суды перастаюць з ім лічыцца, і гэты прававы звычай страчвае юрыдычнае значэнне.

Больш складанымі выглядаюць узаемаадносіны паміж прававым прэцэдэнтам і законам – актам парламента. З аднаго боку, норма права, якая сфармулявана ў прававым прэцэдэнце, можа быць адменена парламенцкім актам. І ў гэтых стасунках прэцэдэнт як бы падпарадкаваны закону. Але, з другога боку, закон рэальна пачынае дзейнічаць пасля таго, як на яго пачынаюць спасылацца суды пры разглядзе канкрэтных справаў, і, такім чынам, змест норм закону ўваходзіць у ratio decidendi. Пры гэтым суды могуць па свайму разуменню тлумачыць змест закону, які пасля тлумачэння набывае той сэнс, што быў нададзены яму судом. Усё гэта дае падставу лічыць, што закон, у сваю чаргу, залежыць ад прэцэдэнта.

Прававая дактрына (навука) і заканадаўства ў рамана-герман- скай прававой сістэме прызнаюць, праўда, з пэўнымі агаворкамі і не заўсёды паслядоўна, прававы прэцэдэнт у якасці адной з дадатковых крыніц права. Непаслядоўнасць заканадаўчай практыкі ў адносінах да прававога прэцэдэнта – сведчанне адсутнасці ў кантынентальнай прававой сістэме грунтоўнага тэарэтычнага асэнсавання гэтай крыніцы права, яе прыроды і магчымых межаў выкарыстання. У адносінах да прававога прэцэдэнта ў асяроддзі навукоўцаў і асабліва юрыстаў-практыкаў пераважаюць палітыка-ідэ- алагічныя перакананні ў шкоднасці, а таму і недапушчальнасці выкарыстання гэтай крыніцы права. Менавіта адназначна адмоўныя адносіны да прававога прэцэдэнта панавалі ў савецкія часы ў айчыннай прававой навуцы. У апошнія гады шэрагам айчынных даследчыкаў прадпрыняты спробы тэарэтычнага асэнсавання прыроды прававога прэцэдэнта і асабліва доказаў магчымага і неабходнага выкарыстання гэтай крыніцы права.

У мусульманскай прававой сістэме прававым прэцэдэнтам па сваёй сутнасці з’яўляецца такая крыніца права, як кіяс – рашэнне, якое было прынята па аналогіі. Калі ў мусульманскай прававой сістэме правапрымяняльнікі не знаходзілі ў Каране і Суне прамога адказу на пытанне, якое трэба было вырашаць, яны выкарыстоўвалі норму, што рэгулявала падобныя сітуацыі. А паколькі фактычныя абставіны справы, да якой прымянялі норму, адрозніваліся ад тых, што апісваюцца ў Каране і Суне, асноўных крыніцах мусульманскага права, то рашэннем па аналогіі па сутнасці стваралася новая норма права.

407

4.Дагаворнарматыўнагазместу

Дагавор нарматыўнага зместу – адна з распаўсюджаных у мінулым і зараз крыніц права. Фармаванне норм права шляхам дагавору было абумоўлена шэрагам прычын (абставін), сярод якіх выдзяляюцца тры найбольш значныя. Сутнасць першай зводзіцца да таго, што дагавор дазваляў пераадолець кансерватыўны характар звычаёвага права. З дапамогай пагаднення ўдзельнікі грамадскіх, прававых па свайму характару адносін маглі сфармуляваць правіла паводзін, якое адсутнічала ў звычаёвым праве. У гэтым сэнсе дагавор нарматыўнага зместу садзейнічаў развіццю «нацыянальнага» (пляменнага, родавага) права. Другая прычына, якая ўздзейнічала на фармаванне дагавору нарматыўнага зместу, мае «інтэрнацыянальны» характар. Развіццё тавараабмену і таварна-грашовых адносін паміж асобнымі плямёнамі і родамі патрабавала стварэння аднолькавых для ўдзельнікаў гэтых адносін правілаў паводзін. Зрабіць гэта можна было рознымі шляхамі. Актыўна на першых этапах развіцця права выкарыстоўваўся шлях гвалтоўнага навязвання «свайго права» і адначасова знішчэння іншых прававых сістэм. Але не менш шырокае распаўсюджанне атрымаў і такі спосаб стварэння права, як пагадненне бакоў, у якім замацоўваліся новыя, невядомыя раней, нормы права. Затым яны арганічна ўваходзілі ў «нацыянальныя» прававыя сістэмы, узбагачалі і развівалі іх. I, нарэшце, значны ўплыў на станаўленне дагавору нарматыўнага зместу мы назіраем з боку дзяржаўнай улады. У гісторыі дзяржавы і права добра вядомы пагадненні паміж князямі і гарадамі (напрыклад, так званае запрашэнне на княжэнне), паміж саслоўямі і ўладарамі, паміж князямі.

Што тычыцца характарыстыкі дагавору нарматыўнага зместу непасрэдна ў якасці крыніцы права, г. зн. знешняй формы існавання норм права, то ў сваім развіцці ён прайшоў два этапы. Першапачаткова дагавор існаваў у выглядзе вуснага пагаднення, якое часта суправаджалася пэўнымі сімваламі і абрадамі, напрыклад, клятвай. Гэты этап у развіцці дагавору нарматыўнага зместу можна ўмоўна назваць «джэнтльменскім». Са з’яўленнем пісьменства дагавор нарматыўнага зместу ўступае ў больш развітую фазу свайго развіцця. Ён існуе ў пісьмовым выглядзе. Пісьмовы дагавор – больш дасканалы сродак замацавання норм права, якія фармулююцца шляхам пагаднення, бо дазваляе дакладна і ясна выкласці правіла паводзін, давесці яго да ўсіх суб’ектаў права і тым самым забяспечыць дадатковую (усеагульную) падтрымку ў рэалізацыі і абароне сфармуляванай у дагаворы нормы права. У сучасным грамадстве

408

дагавор нарматыўнага зместу пераважна існуе ў пісьмовым выглядзе. Разам з тым, як ва ўнутрыдзяржаўным, так і ў міжнародным праве выкарыстоўваюцца і «джэнтльменскія» пагадненні.

Такім чынам, дагавор нарматыўнага зместу ў якасці крыніцы права ўяўляе вуснае альбо пісьмовае пагадненне паміж двума ці некалькімі суб’ектамі (удзельнікамі) грамадскіх адносін, шляхам якога ствараюцца агульнаабавязковыя правілы паводзін – нормы права.

Натуральна, што ва ўмовах пашырэння сферы рыначных адносін адбываецца развіццё прававых па свайму зместу грамадскіх адносін. Нормы права, якія рэгулююць гэтыя адносіны, ствараюцца не толькі шляхам дзяржаўнай заканатворчасці, бо дзяржава ва ўмовах дынамічнага развіцця грамадскіх адносін звычайна не паспявае гэта зрабіць, а і шляхам самых разнастайных пагадненняў паміж удзельнікамі (суб’ектамі) грамадскіх адносін, і замацоўваюцца ў пісьмовых дагаворах. І калі раней пры характарыстыцы крыніц права, якія выкарыстоўваліся ў СССР, юрыдычная навука ў якасці асноўнага прыкладу ўжывання дагавору нарматыўнага зместу ўказвала на калектыўны дагавор у працоўным праве, то зараз практычна ў кожнай галіне права, за выключэннем крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага, актыўна выкарыстоўваецца менавіта гэтая крыніца права. Можна ўпэўнена сцвярджаць, што і ў бліжэйшай і нават больш аддаленай будучыні ў дагавора нарматыўнага зместу ў дзяржавах, што ўтварыліся на постсавецкай прасторы, маецца шырокая перспектыва.

Моцныя пазіцыі дагавор нарматыўнага зместу традыцыйна захоўвае ў міжнародным праве. Справа ў тым, што ў міжнародных адносінах няма іншых суб’ектаў стварэння норм права, акрамя іх удзельнікаў. Пры гэтым адзіным сродкам стварэння міжнароднаправавых норм з’яўляецца пагадненне паміж суб’ектамі міжнароднага права, бо толькі яны надаюць тым ці іншым правілам сваіх паводзін агульнаабавязковае значэнне. Калі пагадненне паміж суб’ектамі міжнародных адносін аб фармаванні норм права дасягаецца яўна, то яны маюць назву дагаворных норм, а калі яно дасягаецца маўкліва, то нормы называюцца звычаёвымі.

Аб значнасці дагавору ў міжнародным праве сведчыць той факт, што ў ім нават сфармавалася самастойная галіна агульнага міжнароднага права пад назвай «права міжнародных дагавораў». Больш таго, зараз практычна няма ні адной галіны міжнароднага права, узнікненне і развіццё якой у той ці іншай ступені не былі б звязаны з дагаворам. У 60-х гадах ХХ ст. створаная Арганізацыяй

409

Аб’яднаных Нацый спецыяльная камісія распрацавала праект кадыфікаванага акта аб праве міжнародных дагавораў, і ў 1968-1969 г. скліканая ААН канферэнцыя прыняла Венскую канвенцыю аб праве міжнародных дагавораў, якая ўступіла ў сілу ў 1980 годзе. У артыкуле 2 гэтай Канвенцыі даецца азначэнне міжнароднага дагавору як рэгулюемага міжнародным правам пагаднення, што заключана дзяржавамі і іншымі суб’ектамі міжнароднага права ў пісьмовай форме незалежна ад таго, змяшчаецца такое пагадненне ў адным, двух ці некалькіх звязаных паміж сабой дакументах, а таксама незалежна ад канкрэтнай назвы.

Вельмі значная роля адводзіцца міжнародным дагаворам і пагадненням і ў міжнародным прыватным праве. Сярод асноўных крыніц міжнароднага прыватнага права дагавор ставіцца многімі аўтарамі на першае месца. Пры гэтым падкрэсліваецца, што роля дагавору ў гэтай сферы міжнароднага права ўвесь час узрастае, а ў такіх галінах міжнароднага супрацоўніцтва, як эканамічная і наву- кова-тэхнічная, чыгуначныя, паветраныя, аўтамабільныя перавозкі, аўтарскае і патэнтнае права, дагавор стаў асноўнай, вядучай крыніцай права.

У сучасных Канстытуцыях дзяржаў звычайна фармулююцца палажэнні аб узаемаадносінах норм і прынцыпаў міжнароднага права, у тым ліку і міжнародных дагавораў, як з Канстытуцыяй, так і з законамі. Так, у артыкуле 8 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацавана правіла, згодна з якім Рэспубліка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім заканадаўства. Адначасова ў ч. 3 гэтага ж артыкула Канстытуцыі ўстанаўліваецца правіла аб тым, што не дапускаецца заключэнне міжнародных дагавораў, якія супярэчаць Канстытуцыі.

5.Дактрына(навука)уякасцікрыніцыправа

Амаль ва ўсіх вядомых нам прававых сістэмах важнай крыніцай права з’яўляецца дактрына (навука). Адметным зъяўляецца сам працэс стварэння і фармулявання норм права, якія змяшчаюцца ў гэтай крыніцы права. Яны ўяўляюць нейкія філасофска-тэарэтыч- ныя ці нават этычныя разважанні і вывады аб праве, будове тых ці іншых прававых рэальнасцей. Па сваёй стылістыцы, унутранай логіцы яны нічым не адрозніваюцца ад тых навуковых палажэнняў, што не з’яўляюцца прававымі нормамі. Пры ўсім гэтым трэба, аднак, падкрэсліць, што ўласна прававы характар нейкія навуко-

410