Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"
.pdfбылі зацікаўлены ў змене прававых каштоўнасцей, а адпаведна, ва ўзвышэнні іерархіі і крыніц права, у якіх яны знаходзілі адлюстраванне.
У развіцці крыніц права назіраецца, такім чынам, заканамернасць, змест якой зводзіцца да таго, што карэнныя змены ў іх змесце суправаджаюцца, як правіла, зменай іх ролі і месца сярод іншых крыніц права. Справа ў тым, што фармаванне ў прававых сістэмах новых, невядомых раней, прававых эквівалентаў патрабуе і новых форм выражэння і замацавання гэтых эквівалентаў. Як нельга маладое віно заліваць у старыя мяхі, так нельга ў адных і тых жа крыніцах права выкладаць супрацьлеглыя ці несумяшчальныя па зместу прававыя нормы. Лепш за ўсё сфармуляваць новыя прававыя эквіваленты ў іншых відах крыніц права і адначасова выдзеліць ім больш значнае месца сярод крыніц права. У такім разе састарэлыя прававыя эквіваленты, нормы права падпарадкоўваюцца новым згодна з новымі залежнасцямі паміж крыніцамі права. Прыкладам можа служыць развіццё традыцыйнай прававой сістэмы Афрыкі ў ХІХ–ХХ ст., якая пад уздзеяннем права метраполій (Англіі, Францыі, Германіі) прыняла новыя прававыя каштоўнасці і вымушана была змяніць субардынацыю паміж крыніцамі права. Прававы звычай як крыніца права адышоў на другі план, а на ролю вядучых крыніц былі вылучаны альбо прававы прэцэдэнт, альбо нарматыўна-прававы акт, у залежнасці ад таго, каштоўнасці якой метраполіі былі запазычаны.
Залежнасці паміж крыніцамі права не абавязкова ўстанаўліваюцца строга па іерархіі. Паміж імі можа існаваць узаемазалежнасць, як гэта склалася паміж статутам (законам) і прававым прэцэдэнтам у Англіі. А ў Даніі, напрыклад, юрыдычная навука і практыка зыходзяць з таго, што ніводная з крыніц права не валодае абсалютнай перавагай (вяршэнствам) перад астатнімі. У Нарвегіі ўвогуле закон прызнаецца роўным з прававым звычаем і прававым прэцэдэнтам.
Вядома, што гістарычна першыя крыніцы права – прававы звычай, прававы прэцэдэнт і дагавор нарматыўнага зместу існавалі першапачаткова ў вуснай форме. Узнікненне і развіццё пісьменства прывяло да «рэвалюцыйных» перамен у характары крыніц права і выкладаемых у гэтых крыніцах права норм. З’явілася магчымасць сістэматызаваць дзеючыя нормы права, пазбавіцца ад супярэчнасцей паміж імі, ясна, дакладна і адназначна сфармуляваць іх змест, пазбавіцца ад прававога месніцтва і стварыць агульнадзяржаўную, уніфікаваную прававую сістэму. Пісьменства дазволіла ўсталяваць субардынацыйныя залежнасці паміж рознымі
421
відамі крыніц і надаць гэтым залежнасцям афіцыйнае, агульнаабавязковае значэнне.
Пытанні для самаправеркі
1. Якія, на Вашу думку, прычыны прывялі да таго, што тэрмінам «крыніцы права» абазначаюць у юрыдычнай навуцы розныя сацыяльныя з’явы?
2.Якія, на Вашу думку, навуковыя тэрміны можна было б выкарыстоўваць для абазначэння тых сіл, што абумоўліваюць існаванне права; для абазначэння той сілы, што непасрэдна фармулюе нормы права; для абазначэння звестак аб праве?
3.Пералічыце і абгрунтуйце станоўчыя і адмоўныя якасці (уласцівасці) звычаёвага права.
4.Якая існуе розніца паміж пісанымі і няпісанымі прававымі звычаямі?
5.Чаму прававы прэцэдэнт стаў асноўнай крыніцай права ў англасаксонскай прававой сістэме?
6.Пералічыце і абгрунтуйце станоўчыя і адмоўныя ўласцівасці прававога прэцэдэнта ў якасці крыніцы права.
7.Як, на Вашу думку, суадносяцца паміж сабой паняцці прававога і судовага прэцэдэнта?
8.Наколькі значным у параўнанні з прававым звычаем і прававым прэцэдэнтам, на Вашу думку, быў уплыў дагавораў нарматыўнага зместу на развіццё прававых сістэм?
9.Ці правільным будзе сцвярджэнне аб тым, што дактрына (навука) можа выкарыстоўвацца ў якасці крыніцы права і ў вуснай форме свайго існавання?
10.Ці можна лічыць дактрыну (навуку) адной з гістарычна першых крыніц права?
11.Параўнайце ўплыў свяшчэннага пісання ў якасці крыніцы права на станаўленне і развіццё кантынентальнай, англасаксонскай і мусульманскай прававых сістэм.
12.Параўнайце паміж сабой уласцівасці такіх крыніц права, як дактрына (навука) і свяшчэннае пісанне.
13.Як суадносяцца паміж сабой паняцці «нарматыўна-прававы акт», «індывідуальна-прававы акт», «прававы акт»?
14.Ці выкарыстоўваецца (і чаму так ці не) нарматыўна-прававы акт
уякасці крыніцы міжнароднага і міжнароднага прыватнага права?
15. Як Вы ставіцеся да думкі некаторых навукоўцаў аб выдзяленні ў самастойныя віды крыніц права прынцыпаў права і рэферэндума (усенароднага галасавання)?
16. Якія, на Вашу думку, тэндэнцыі ва ўзаемаадносінах паміж крыніцамі права характэрны для кантынентальнай, англасаксонскай і мусульманскай прававых сістэм?
17. Наколькі верагодна і апраўдана ў сучасных цывілізаваных дзяржавах выкарыстанне вуснай формы існавання крыніц права?
422
Тэма12.КРЫНІЦЫПРАВАЎРЭСПУБЛІЦЫБЕЛАРУСЬ
1. Віды і канстытуцыйныя асновы сістэмы крыніц права ў Рэспубліцы Беларусь.
2.Асноўныя (першасныя), дадатковыя (другасныя) і галоўныя крыніцы сучаснага беларускага права.
3.Юрыдычная значнасць, юрыдычная сіла і юрыдычная вага крыніц права.
4.Характарыстыка асноўных унутрыдзяржаўных крыніц сучаснага беларускага права Рэспублікі Беларусь.
4.1. Нарматыўны прававы акт – галоўная крыніца сучаснага беларускага права. Віды нарматыўных прававых актаў.
4.2.Дагавор нарматыўнага зместу – асноўная ўнутрыдзяржаўная крыніца права ў Рэспубліцы Беларусь.
5.Дадатковыя ўнутрыдзяржаўныя крыніцы права.
6.Нарматыўныя акты судовай улады.
7.Галоўная, асноўныя і дадатковыя крыніцы міжнародна-пра- вавога характару.
1.Відыіканстытуцыйныяасновысістэмыкрыніцправа ўРэспубліцыБеларусь
У папярэдняй тэме была зроблена выснова аб тым, што ў кожнай з гістарычных і зараз існуючых прававых сістэм выкарыстоўваліся раней, выкарыстоўваюцца і зараз, праўда, у рознай ступені і з рознымі іерархічнымі залежнасцямі, наступныя крыніцы права: прававы звычай, прававы прэцэдэнт, дагавор нарматыўнага зместу, дактрына (навука), свяшчэннае пісанне (царкоўных норм) і нарматыўны прававы акт.
Справа ў тым, што кожная з азначаных крыніц права, па-пер- шае, найбольш адэкватна адлюстроўвае асобныя бакі рэгулюемых грамадскіх адносін, а, па-другое, з’яўляецца найбольш прыдатнай для ўздзеяння на сацыяльныя сувязі ў тых ці іншых гістарычных умовах. Таму толькі ў сістэме, у пэўным «наборы» крыніцы права дазваляюць адэкватна ўладкаваць грамадскія адносіны ў межах пэўнага дзяржаўнага ўтварэння. Прававы звычай найбольш прыдатны для рэгулявання грамадскіх адносін, якія характарызуюцца стабільнасцю і кансерватызмам ва ўмовах паступовага, эвалюцыйнага развіцця грамадства, права і дзяржавы. Наадварот, нарматыўны прававы акт і дагавор нарматыўнага зместу найбольш адметна выяўляюць свае ўласцівасці ва ўмовах пастаяннага развіцця і змен-
423
лівасці грамадскіх адносін, калі патрэбна дакладна акрэсліць тэндэнцыі ў развіцці сацыяльных сувязей. Дактрына (навука) звычайна з’яўляецца найбольш спрыяльнай крыніцай права ва ўмовах гістарычных катаклізмаў, калі тэрмінова патрэбна запоўніць «прававы вакуум». Прававы прэцэдэнт – найбольш спрыяльная крыніца норм права ў так званых адкрытых прававых сістэмах, дзе дакладна не акрэслена сфера дзеяння права. Яго выкарыстоўваюць таксама пры неабходнасці выправіць недахопы ў прававым рэгуляванні грамадскіх адносін іншымі крыніцамі права і ў мэтах адаптацыі дзеючай сістэмы права да зменлівай рэчаіснасці без карэннай «ломкі» і пастаянных змен асноўных крыніц права.
Але калі набор крыніц права ў кожнай прававой сістэме застаецца практычна нязменным, то іх значнасць, межы выкарыстання, іерархічныя залежнасці паміж сабой істотна розныя ў кожнай прававой сям’і, у кожнай нацыянальнай прававой сістэме яны маюць своеасаблівасці. Гэта вызначаецца самымі рознымі фактарамі (абставінамі) – гістарычнымі ўмовамі фармавання прававой сістэмы, прававымі традыцыямі, у рэчышчы якіх сфармавалася пэўная прававая сістэма, узроўнем развіцця прававой культуры, навукі і юрыдычнай адукацыі і г. д.
Прававая сістэма Рэспублікі Беларусь – адносна новая прававая рэальнасць на прававой карце Еўропы. Яна сфармавалася пасля распаду савецкай прававой сістэмы і таму генетычна, асабліва на самых першых этапах фармавання, не магла не ўспрыняць многія яе ўласцівасці і адметнасці, у прыватнасці, істотную ролю дзяржаўнай улады ў стварэнні крыніц права. Моцны ўплыў на фармаванне нацыянальнай сістэмы крыніц права Рэспублікі Беларусь аказалі традыцыі рамана-германскай прававой сістэмы. Па шматлікіх параметрах сістэма крыніц сучаснага беларускага права адпавядае той іх мадэлі, якая склалася на еўрапейскім кантыненце – вядучая роля нарматыўнага прававога акта ў сістэме крыніц права, вяршэнства Канстытуцыі сярод крыніц права, наяўнасць спецыяльнага органа, які забяспечвае адпаведнасць крыніц права Асноўнаму закону, і г. д. Разам з тым асноўны ўплыў на сістэму крыніц сучаснага беларускага права, асабліва на іх субардынацыю і ўзаемазалежнасць, на вызначэнне поля дзеяння, ужывання асобных крыніц права аказвае Асноўны закон краіны, у якім дакладна вызначаны і адмыслова замацаваны сістэмна-прававыя асновы крыніц сучаснага беларускага права.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь для азначэння крыніц сучаснага беларускага права выкарыстоўвае паняцце (тэрмін) «нар-
424
матыўны акт». Пры гэтым дадзеным паняццем абазначаюцца як крыніцы нацыянальнага беларускага права, так і крыніцы міжна- родна-прававога характару. Можна выказаць меркаванне, што паняццем «нарматыўны акт» Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь абазначае ўсе крыніцы права, і ў такім разе канстытуцыйнае паняцце (тэрмін) «нарматыўны акт» можна лічыць тоесным паняццю (тэрміну) крыніцы права. З тым, праўда, удакладненнем, што паняцце «нарматыўны акт» з’яўляецца легальным абазначэннем усёй сістэмы крыніц сучаснага беларускага права, у той час як паняцце (тэрмін) «крыніцы права» застаецца дактрынальным паняццем (тэрмінам).
Угэтых варунках паняцце (тэрмін) «нарматыўны акт» згодна
зтэрміналогіяй, якая выкарыстоўваецца ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца родавым паняццем (тэрмінам) для азначэння ўсіх крыніц сучаснага беларускага права. Відамі крыніц права ў гэтым выпадку можна лічыць нарматыўныя акты нацыянальнага і міжнароднага права. У сваю чаргу, кожны з відаў нарматыўных актаў падзяляецца на пэўныя падвіды. Прычым нарматыўныя прававыя акты з’яўляюцца толькі адным з падвідаў нарматыўных актаў нацыянальнага права. Да іншых падвідаў нарматыўных актаў нацыянальнага права можна аднесці ўнутрыдзяржаўны дагавор нарматыўнага зместу, прававы звычай, прававы прэцэдэнт, нацыянальную прававую дактрыну, калі ёй нададзены статус крыніцы
права і кананічныя (царкоўныя) нормы.
2.Асноўныя(першасныя),дадатковыя(другасныя) ігалоўныякрыніцысучаснагабеларускагаправа
Да першасных крыніц права адносяцца тыя «рэзервуары», афіцыйныя «сховішчы» дзеючых норм пазітыўнага права, у якіх правапрымяняльныя структуры і ўсе правакарыстальнікі «знаходзяць» агульнаабавязковыя правілы паводзін і спасылаюцца непасрэдна на іх пры вырашэнні канкрэтных прававых пытанняў. Да другасных (дадатковых) крыніц можна аднесці тыя, да якіх правапрымяняльныя структуры звяртаюцца дзеля таго, каб знайсці ў іх дадатковыя прававыя аргументы пры вырашэнні нейкіх пытанняў. Прычым неабходныя для вырашэння справы прававыя аргументы, якія змяшчаюцца ў другасных крыніцах права, маюць юрыдычна абавязковае значэнне не самі па сабе, не паасобку, а толькі ў дадатку, у дапаўненні да асноўных крыніц права. Таму яны і носяць назву другасных (дадатковых) крыніц. Другасныя крыніцы права без першасных крыніц права, як правіла, не дзейнічаюць.
425
Падзел усіх крыніц права на асноўныя і дадатковыя (першасныя і другасныя) узыходзіць сваімі каранямі, па-першае, да шляхоў фармавання права (норм права) і, па-другое, да будовы (структуры) нормы права. Прычым у залежнасці ад дамінавання шляхоў фармавання норм права (права) у той ці іншай прававой сістэме вызначаюцца субардынацыя паміж элементамі зместу нормы права, значнасць таго ці іншага элемента ў змесце нормы права. А ўжо на падставе субардынацыі паміж элементамі зместу нормы права і вызначаецца падзел крыніц права на асноўныя і дадатковыя.
Справа тут вось у чым. Да ўласна юрыдычнай часткі зместу нормы права шчыльна прывязваюцца нарматыўныя прававыя акты і дагаворы нарматыўнага зместу. Да інтэлектуальна-псіхалагічнай часткі бліжэй знаходзяцца дактрына (навука) і свяшчэннае пісанне. А да сацыяльнай часткі зместу нормы права шчыльна прымыкаюць прававы звычай і прававы прэцэдэнт.
Калі асноўным шляхам стварэння норм права ў пэўнай прававой сістэме з’яўляецца шлях, умоўна кажучы, «зверху–уніз», шлях, які заснаваны на дзейнасці дзяржавы па фармуляванню правілаў паводзін агульнага характару, то вядучай часткай (элементам) у змесце нормы права будзе яе ўласна юрыдычная частка. Адпаведна гэтаму асноўнымі крыніцамі права ў дадзенай прававой сістэме будуць лічыцца нарматыўны прававы акт і дагавор нарматыўнага зместу. Калі ў нейкай з прававых сістэм асноўным шляхам стварэння нормы права будзе шлях, умоўна кажучы, «знізу–уверх», шлях, які заснаваны на стварэнні норм права самой грамадзянскай супольнасцю, то асноўнымі крыніцамі права ў гэтай сістэме будуць выступаць прававы звычай і прававы прэцэдэнт.
Пры пераменах у шляхах фармавання права, якія, у сваю чаргу, абумоўліваюцца шэрагам эканамічных, сацыяльных і палітычных прычын, перавага ў змесце нормы права можа перайсці ад нарматыўнай яе часткі да сацыяльнай. Натуральна, што ў гэтых умовах на ролю асноўных крыніц права будуць вылучаны прававы звычай і прававы прэцэдэнт, а тыя крыніцы права, якія былі дагэтуль асноўнымі, пераўтворацца ў дадатковыя крыніцы права.
Прававая сістэма Рэспублікі Беларусь, як адзначалася, па асноўных параметрах адносіцца да кантынентальнай прававой сям’і, для якой асноўным шляхам у стварэнні норм права з’яўляецца шлях «зверху–уніз», таму асноўнымі крыніцамі сучаснага беларускага права з’яўляюцца нарматыўны прававы акт і дагавор нарматыўнага зместу, а ўсе астатнія вядомыя нам крыніцы права можна лічыць дадатковымі крыніцамі сучаснага беларускага права.
426
Падзел крыніц права на асноўныя і дадатковыя суправаджаецца таксама вызначэннем таго віду (ці відаў) крыніц права, які займае першаснае значэнне, г. зн. цэнтральнае месца ў сістэме крыніц права, вызначае ў гэтай сістэме залежнасці іерархіі і супарадкавання, замацоўвае асноватворныя прававыя эквіваленты. Калі асноўных крыніц можа быць некалькі, то першаснай звычайна бывае толькі адна крыніца права. Яна лічыцца галоўнай крыніцай права ў пэўнай прававой сістэме. У прававой сістэме Рэспублікі Беларусь галоўнай крыніцай права сярод крыніц унутрыдзяржаўнага віду з’яўляецца нарматыўны прававы акт, а дагавор нарматыўнага зместу сярод унутрыдзяржаўных крыніц з’яўляецца асноўнай, але не галоўнай крыніцай права. Але сярод крыніц сучаснага беларускага права міжнароднага характару дагавор нарматыўнага зместу з’яўляецца адзінай галоўнай крыніцай права. Але ўлічваючы сістэмны характар і адзінства крыніц як унутрыдзяржаўнага, так міжнароднага відаў, можна сцвярджаць, што і нарматыўны прававы акт, і дагавор нарматыўнага зместу ў нацыянальнай беларускай прававой сістэме з’яўляюцца як асноўнымі, так адначасова і галоўнымі крыніцамі права.
3.Юрыдычнаязначнасць,юрыдычнаясіла іюрыдычнаявагакрыніцправа
Паколькі ў прававой сістэме Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваюцца ўсе віды крыніц права, то, натуральна, узнікае пытанне аб іх суадносінах паміж сабой. Без супарадкавання крыніц права, вызначэння іх важнасці і падначаленасці, іерархіі і субардынацыі паміж сабой нельга кіравацца дзеючымі прававымі нормамі, прымаць правільныя і законныя прававыя рашэнні. Падзел крыніц права на асноўныя (першасныя), дадатковыя (другасныя) і галоўныя, вызначэнне падстаў такога падзелу ствараюць пэўныя тэарэтычныя перадумовы для вызначэння юрыдычнай значнасці, юрыдычнай сілы
іюрыдычнай вагі крыніц права – тых юрыдычных канструкцый, крытэрыяў, з дапамогай якіх і адбываюцца сістэматыка сярод крыніц права, іх ранжыраванне, прывядзенне ва ўзаемаўзгодненую і лагічна несупярэчлівую сістэму. А юрыдычная значнасць, юрыдычная сіла
іюрыдычная вага крыніц права вызначаюцца і «вымяраюцца», у сваю чаргу, праз вывучэнне ўзаемазалежнасцей і юрыдычна значных сувязей, якія існуюць у сістэме крыніц права.
Адносна проста юрыдычная значнасць, вага і сіла крыніц права вызначаліся ў савецкай прававой сістэме. Кіруючай сілай грамад-
427
ства і дзяржавы з’яўлялася КПСС, акты якой фактычна і мелі найбольшую юрыдычную значнасць, хаця да ліку крыніц права і не адносіліся. Вядома таксама, што асноўнай і практычна адзінай крыніцай права ва ўмовах савецкай прававой сістэмы быў нарматыў- на-прававы акт, які выдаваўся органамі дзяржаўнай улады. Паколькі падзел уладаў паміж органамі ў савецкай сістэме адсутнічаў, а органы ўлады ранжыраваліся строга па вертыкалі, то юрыдычная сіла нарматыўных прававых актаў вызначалася месцам выдаўшага іх органа дзяржаўнай улады ў сістэме органаў дзяржаўнай улады і кіравання. Юрыдычная вага нарматыўных прававых актаў у той час вызначалася наступным чынам. Законы і заканадаўчыя акты ўвогуле мелі малую ўдзельную вагу сярод крыніц права, асноўную іх масу складалі нарматыўна-прававыя акты Урада, міністэрстваў і ведамстваў. Таму пры фармальным абвяшчэнні першынства закону, яго юрыдычнай значнасці і важнасці, вяршэнства закону, фактычна асноўная маса прававых эквівалентаў, асабліва ў сферы вытворчых і сацыяльных адносін, рэгулявалася актамі ўрада. Закон узначальваў піраміду крыніц права, але фактычна асноўная маса і аб’ём дзеючага права знаходзілі сваё ўвасабленне па-за яго межамі, выкладаліся ў іншых крыніцах права.
У практыцы функцыянавання крыніц права савецкай прававой сістэмы выкарыстоўваўся шэраг правілаў, з дапамогай якіх усталёўваліся юрыдычныя залежнасці паміж асобнымі відамі нарматыўных прававых актаў. Яны цалкам прыдатныя для ўсталявання юрыдычна значных залежнасцей, а, адпаведна, і юрыдычнай значнасці, сілы і вагі паміж нарматыўнымі прававымі актам і ў нашай прававой сістэме, праўда, з удакладненнем, што яны прыдатны для тых відаў нарматыўных прававых актаў, якія выдадзены органамі ўлады, што знаходзяцца ў іерархічнай залежнасці. Гэтыя правілы можна сфармуляваць наступным чынам: а) нарматыўныя прававыя акты органаў дзяржаўнай улады, якія ў іерархіі органаў дзяржавы стаяць вышэй, валодаюць большай юрыдычнай сілай у параўнанні з нарматыўнымі прававымі актамі органаў дзяржаўнай улады, якія знаходзяцца на больш нізкіх прыступках іерархічнай лесвіцы; б) апошнія па часу выдання нарматыўныя прававыя акты маюць юрыдычную перавагу над нарматыўнымі прававымі актамі тых самых органаў дзяржаўнай улады, якія былі выдадзены імі раней; в) сярод нарматыўных прававых актаў, якія былі прыняты органамі дзяржавы, што знаходзяцца на адной і той самай прыступцы іерархічнай лесвіцы, большай юрыдычнай сілай валодаюць акты тых органаў дзяржавы, якія маюць спецыяльную кампетэцыю,
428
г. зн. спецыяльна ўпаўнаважаны на рэгуляванне пэўнай сферы грамадскіх адносін.
Але ва ўмовах пабудовы дзяржаўнай улады на прынцыпе яе падзелу на асобныя галіны і пры наяўнасці ў прававой сістэме ўсіх вядомых відаў крыніц права дадзеных правіл недастаткова, каб вызначыць юрыдычную значнасць, сілу і вагу крыніц права, пабудаваць іх адмысловую сістэму. Справа ў тым, што паміж асобнымі галінамі адзінай дзяржаўнай улады існуюць не толькі адналінейныя іерархічныя сувяі (напрыклад, урад – міністэрства), а таксама сувязі каардынацыі (напрыклад, Нацыянальны сход –Прэзідэнт), іншыя ўзаемазалежнасці, а кожная з самастойных галінаў улады стварае ўласцівыя ёй крыніцы права. Акрамя гэтага, існуюць самыя розныя залежнасці паміж унутрыдзяржаўнымі відамі крыніц права і крыніцамі права міжнародна-прававога характару.
У гэтых умовах юрыдычная значнасць, сіла і юрыдычная вага крыніц права вызначаецца, па-першае, месцам і роллю асобных органаў улады ў сістэме самастойных галінаў улады і, па-другое, фармальна-азначанымі і канстытуцыйна замацаванымі палажэннямі. Іншымі словамі, у новых умовах юрыдычная сіла і вага асобных відаў крыніц права вызначаюцца не толькі «матэрыяльнымі» крытэрыямі – месцам выдаўшага іх органа ў сістэме органаў улады, але і «фармальнымі» крытэрыямі – тымі канстытуцыйна-зама- цаванымі палажэннямі, якія вызначаюцца мноствам сацыяльнаэканамічных і палітычных, унутрыдзяржаўных і міжнародна-пра- вавых фактараў. Гэтыя фактары ўздзейнічаюць на будову дзяржаўнай улады, характар яе падзелу, на аб’ём паўнамоцтваў органаў асобных галінаў улады, узаемаадносіны паміж асобнымі галінамі і органамі, але дакладна матэрыялізаваны быць не могуць. Іх вагу і значнасць для сістэмы крыніц права можна фармалізаваць і замацаваць на ўзроўні Асноўнага закону ці шляхам выдання асобнай крыніцы права, напрыклад, закону (ці кодэкса аб крыніцах права). Усталяванне субардынацыйных залежнасцей паміж крыніцамі права можа адбывацца і натуральным шляхам, «стыхійна», паступова, але такі шлях непажаданы, таму што ён суправаджаецца шматлікімі парушэннямі права.
Для ўсталявання юрыдычна значных сувязей і залежнасцей у сістэме крыніц права трэба вызначыць, па-першае, сувязі і залежнасці, якія складваюцца ў асобных відах крыніц права, па-другое, сувязі і залежнасці, якія існуюць паміж асобнымі відамі крыніц права, і, нарэшце, па-трэцяе, сувязі і залежнасці, якія ўласцівы кожнай з падсістэм крыніц права – унутрыдзяржаўнай і міжнароднай.
429
У навуцы гэтае пытанне звычайна фармулюецца як праблема вяршэнства, г. зн. першынства таго ці іншага віду крыніц права. Прыватным выпадкам гэтай праблемы з’яўляецца пытанне аб вяршэнстве закону сярод нарматыўных прававых актаў і іншых крыніц права. Але вызначэнне ўсяго мноства юрыдычна значных сувязей і залежнасцей у сістэме крыніц права абумоўлівае выкарыстанне і іншых тэрмінаў і паняццяў – «юрыдычная значнасць», «юрыдычная вага» і «юрыдычная сіла».
У залежнасці ад гістарычных умоў фармавання прававых сістэм іх самыя істотныя і самыя фундаментальныя прынцыпы і нормы замацоўваліся ў тых ці іншых відах крыніц права. Менавіта гэтыя віды крыніц права і «перамагалі» сярод усіх відаў крыніц права, вылучаліся на першае месца сярод астатніх відаў крыніц права, набывалі прыярытэт, «вяршэнства», большую юрыдычную значнасць у параўнанні з іншымі крыніцамі права, і, як правіла, менавіта гэтаму віду крыніц права надавалася больш высокая юрыдычная сіла. Такім чынам, больш высокая юрыдычная сіла, як правіла, замацоўваецца за тымі відамі крыніц права, у якіх выкладаліся найбольш значныя па зместу прававыя эквіваленты.
Як вядома, у англасаксонскай прававой сістэме (сям’і агульнага права) з моманту яе фармавання і па сённяшні дзень прыярытэт захоўваецца за прававым прэцэдэнтам, у рамана-германскай (кантынентальнай) перавага аддаецца нарматыўнаму прававому акту (закону), а ў мусульманскай прававой сістэме цэнтральнае месца сярод усіх відаў крыніц права належыць свяшчэннаму пісанню і дактрыне (навуцы). У сваю чаргу, у асяроддзі прэцэдэнтаў, сістэме нарматыўных прававых актаў, сярод тэкстаў свяшчэнных пісанняў і іншых крыніц права ўстанаўліваюцца сувязі падначалення, іерархічнай залежнасці, напрыклад, закон – падзаконныя акты, Каран – Суна – іджма і г. д. Але ранжыраванне паміж крыніцамі права аднаго і таго самага віду адбываецца крыху па іншых падставах, чым паміж рознымі іх відамі.
Юрыдычная значнасць асобных відаў крыніц права вызначаецца не толькі іх юрыдычнай сілай, становішчам, месцам у сістэме крыніц права, але і іх юрыдычнай вагай. Пад юрыдычнай вагай крыніц права трэба разумець іх распаўсюджанасць сярод крыніц права, іх удзельную вагу сярод крыніц права. Юрыдычная вага крыніц права, такім чынам, вызначаецца аб’ёмам і колькасцю норм права, якія «апранаюцца» ў форму дадзенай крыніцы права. Чым больш дзеючых норм знаходзяць сваё ўвасабленне і замацаванне ў
430
