Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
101
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4 Мб
Скачать
☆

3.Назавіце асноўныя крыніцы сучаснага беларускага права і ахарактарызуйце залежнасці, якія існуюць паміж імі.

4.Ці існуюць нейкія залежнасці паміж дадатковымі крыніцамі права?

5.Як узаемазвязаны паміж сабой паняцці юрыдычнай значнасці, юрыдычнай сілы і юрыдычнай вагі крыніц права?

6.Раскрыйце змест матэрыяльных і фармальных паказчыкаў (фактараў), якія аказваюць уплыў на юрыдычную сілу крыніц права.

7.Якія залежнасці існуюць паміж сувязямі іерархіі, каардынацыі і субардынацыі, што складваюцца ў сістэме крыніц права, і юрыдычнай значнасцю, юрыдычнай сілай і юрыдычнай вагай крыніц права?

8.Вакол якой крыніцы сучаснага беларускага права і чаму складваюцца іерархічныя сувязі і залежнасці, якія прыводзяць да пабудовы піраміды крыніц права?

9.Якім чынам суадносяцца паміж сабой паняцці вяршэнства права і вяршэнства закону?

10.Ахарактарызуйце заканадаўчыя акты і нарматыўныя прававыя акты выканаўчай улады.

11.Адзначце спецыфічныя асаблівасці нарматыўных прававых актаў кааператыўных і прафсаюзных органаў.

12.Дайце характарыстыку лакальным нарматыўным прававым актам і акрэсліце розніцу паміж імі і калектыўнымі дагаворамі.

13.Дайце характарыстыку дагавору нарматыўнага зместу ў якасці адной з асноўных крыніц сучаснага беларускага права.

14.Ахарактарызуйце нарматыўныя акты судовай улады Рэспублікі Беларусь.

15.Пры якіх умовах у прававой сістэме Рэспублікі Беларусь дзейнічае такая крыніца права, як прававы прэцэдэнт?

16.У якой форме ў якасці крыніцы сучаснага беларускага права выкарыстоўваецца дактрына (навука)?

17.Прывядзіце прыклады выкарыстання царкоўных норм у якасці крыніцы сучаснага беларускага права.

18.Дайце аналіз асноўных і дадатковых крыніц сучаснага беларускага права міжнародна-прававога характару.

451

Тэма13.СІСТЭМАПРАВА

1. Паняцце сістэмы і структуры права.

2.Галіновая структура права. Галіны, падгаліны і інстытуты

права.

3.Агульная характарыстыка галін права.

4.Прыватна-публічная, матэрыяльна-працэсуальная і рэгуля- тыўна-ахоўная структуры права.

5.Нацыянальнае і міжнароднае права – самастойныя сістэмы

права.

6.Сістэма права і сістэма заканадаўства.

1.Паняццесістэмыіструктурыправа

У тэме аб паняцці і сутнасці права была зроблена выснова аб тым, што права існуе ў форме прававых адносін, у форме прававой свядомасці і ў форме пазітыўнага права. Адзначаныя тры формы існавання права – гэта тры яго праявы, тры іпастасі. Кожная з іх уключае ў сябе адны і тыя самыя прававыя эквіваленты, сродкі, інструменты, прыёмы, але знешнія праявы іх існавання розныя. Сэрцавіна, эквівалентны стрыжань у іх адзін і той самы, а сродкі адлюстравання, замацавання і выражэння розныя. Праўда, у кожнага з гістарычных і зараз існуючых народаў адна з форм існавання права на пэўных этапах развіцця права дамінавала, яна падпарадкоўвала дзве другія формы існавання права. Дамінаванне пэўнай формы існавання права азначае, што і логіку даследавання права і выкладання яго вынікаў можна будаваць, абапіраючыся менавіта на дадзеную форму існавання права. Для еўрапейскай дактрынальнай традыцыі характэрна, што тэорыя права распрацоўвалася пераважна на падставе аналізу пазітыўнага права. Усе астатнія катэгорыі і паняцці права, у якіх вызначаюцца прырода, змест і іншыя ўласцівасці правасвядомасці і прававых адносін, арганічна далучаюцца да катэгорый і паняццяў, праз якія вывучаецца пазітыўнае права.

Адметнай асаблівасцю права ўвогуле і пазітыўнага права ў прыватнасці з’яўляецца тое, што нормы права, у якіх выкладзены і замацаваны прававыя эквіваленты, шчыльна ўзаемазвязаны, узаемадзейнічаюць паміж сабой пры рэгуляванні грамадскіх адносін. Так пабудавана права, што ніводная з яго норм сама па сабе не ў стане дасягнуць пэўных мэт і выканаць пэўныя задачы без «супрацоўніцтва» з іншымі нормамі права. Разам з тым уся сукупнасць

452

дзеючых у грамадстве норм права падраздзяляецца на нейкія структурныя ўтварэнні, часткі, кожная з якіх выконвае самастойную ролю ў прававым рэгуляванні грамадскіх адносін. Менавіта для абазначэння шчыльнай узаемасувязі і ўзаемадзеяння паміж нормамі права пры іх адначасовым падраздзяленні на нейкія структурныя адзінкі (часткі) у агульнай тэорыі права выкарыстоўваецца паняцце (катэгорыя) сістэмы права.

Чым абумоўлены цэласнасць, адзінства, узаемаузгодненасць норм права?

Па-першае, адзінствам чалавечай дзейнасці, якая абумоўлівае адзінства грамадскіх адносін, рэгулюемых нормамі права. Па-дру- гое, адзінствам, сістэмнасцю і ўзаемаўзгодненасцю прынцыпаў права. Вобразна кажучы, прынцыпы права з’яўляюцца той канструкцыяй, што сцягвае ў адзінае цэлае змест усяго мноства дзеючых у грамадстве норм права. І, нарэшце, па-трэцяе, сярод фактараў, што непасрэдна ўздзейнічаюць на сістэмнае адзінства норм права, трэба адзначыць адзінства дзяржаўнай волі. Справа ў тым, што любая дзяржава імкнецца звесці ў адзінае, несупярэчлівае цэлае ўсё мноства дзеючых у грамадстве крыніц права, забяспечыць узаемаўзгодненасць норм права, што змяшчаюцца ў гэтых крыніцах. Без адзінства, цэласнасці, узаемаўзгодненасці норм права ніводная дзяржава не ў стане вырашаць свае задачы. Гэтая абставіна мае настолькі важнае значэнне, што ў дзяржавах фармуецца нават асобны, самастойны, спецыфічны від дзейнасці па падтрыманні дзеючых норм і крыніц права ва ўзаемаўзгодненасці, у пастаяннай «баявой гатоўнасці» – сістэматызацыя права, альбо сістэматызацыя крыніц права. Першыя два фактары абумоўліваюць адзінства норм права з пазіцый, так сказаць, унутранага іх зместу, а трэці забяспечвае адзінства праз форму існавання норм права праз крыніцы права.

У падмурку дзялення ўсёй сукупнасці норм на нейкія структурныя адзінкі ляжыць таксама шэраг фактараў.

Па-першае, сярод мноства розных па зместу грамадскіх адносін, якія рэгулююцца нормамі права, існуюць асобныя, найбольш роднасныя, віды грамадскіх адносін, якія патрабуюць своеасаблівага прававога ўздзеяння, што не можа не абумоўліваць існавання ва ўсёй сукупнасці дзеючых норм права асобных структурных груп (частак), якія найбольш адэкватна адпавядаюць рэгулюемым грамадскім адносінам, забяспечваюць іх нармальнае функцыянаванне і развіццё.

453

Па-другое, адносная незалежнасць норм права ад рэгулюемых імі грамадскіх адносін дазваляе заканадаўцу ў шырокім сэнсе слова выбіраць найбольш эфектыўныя сродкі, прыёмы, інструменты ўздзеяння на грамадскія адносіны ў залежнасці як ад іх зместу, так

іад тых мэт, што імкнецца дасягнуць заканадавец, і ад тых задач, якія ён жадае вырашыць. Такім чынам, спецыфіка асобных груп рэгулюемых нормамі права грамадскіх адносін і магчымасць заканадаўцы выбіраць «па свайму густу» сродкі і прыёмы ўздзеяння на іх, абумоўліваюць існаванне асобных частак (груп) норм права.

Па-трэцяе, любая дзяржава зацікаўлена ў тым, каб правесці сістэматыку ўсёй вялізнай колькасці дзеючых норм права. Бо гэта дазваляе ажыццявіць элементарную іх інвентарызацыю, зрабіць дзеючыя нормы даступнымі і зразумелымі для правапрымяняльнікаў і іншых карыстальнікаў. Вырашыць гэтыя і іншыя праблемы значна прасцей, калі ўся сукупнасць норм права падзелена на нейкія таксанамічныя адзінкі (разрады), якія знаходзяцца паміж сабой у пэўнай супадпарадкаванасці, узаемазалежнасці.

Акрамя акрэсленых вышэй фактараў, якія найбольш істотна ўплываюць на сістэму пазітыўнага права, узаемасувязі паміж нормамі права абумоўліваюцца таксама навуковымі, культуралагічнымі, традыцыйнымі, гістарычнымі, дэмаграфічнымі, нацыянальнымі і шмат якімі іншымі прычынамі.

Сістэма права з’яўляецца высокаарганізаванай, у якой выдзяляецца некалькі структур. Адну з іх умоўна можна назваць «галіновай», бо асноўнымі структурнымі адзінкамі тут выступаюць галіны права. У сваю чаргу галіны права падраздзяляюцца на падгаліны і інстытуты права. Можна сцвярджаць, што інстытуты права аб’ядноўваюцца ў падгаліны і галіны права. Яшчэ адна са структур, што вядома з часоў старажытнарымскага права, можа быць абазначана як «публічна-прыватная» (ці «прыватна-публічная»), бо

ўёй уся сукупнасць дзеючых у пэўным грамадстве норм права падзяляецца на дзве вялікія групы – права публічнае і права прыватнае. Агульнай тэорыі права добра вядома і «матэрыяльна-працэсу- альная» структура права з дзяленнем норм права на права матэрыяльнае і права працэсуальнае. І, нарэшце, «рэгулятыўна-ахоўная» структура з умоўным падзелам норм права на права рэгулятыўнае

іправа ахоўнае.

Выдзяленне асобных структурных частак у сістэме норм права праводзіцца не шляхам класіфікацыйных прыёмаў, а метадам тыпалогіі, пры якім выдзяленне груп адбываецца па сукупнасці прымет, уласцівых нормам права. Напрыклад, галіна права харак-

454

тарызуецца адначасова прадметам прававога рэгулявання, метадам прававога рэгулявання і адмысловым прававым рэжымам. Аб’яднанне норм права адбываецца тут у залежнасці ад сувязей норм права з іншымі грамадскімі рэаліямі – характарам грамадскіх адносін, інтарэсамі ўдзельнікаў грамадскіх адносін, мэтамі і задачамі прававога рэгулявання, зацікаўленасцю (воляй) дзяржавы і г. д. Пры гэтым, праўда, не забываюцца, не пакідаюцца за межамі навуковага аналізу сістэмнасць, узаемаўзгодненасць, узаемазалежнасць і «асаблівыя» якасці норм права.

Усе акрэсленыя структуры права не выключаюць адна другую. Яны існуюць адначасова і паралельна. Пры гэтым атрымліваецца так, што адна і тая самая норма права адначасова з’яўляецца «першацаглінкай» кожнай са структур права. У гэтым плане ўзнікае пытанне аб механізме ўтварэння ўсіх уласцівых сістэме норм права, структур і іх узаемаадносінах паміж сабой. Не разглядаючы яго па сутнасці і ва ўсёй падрабязнасці, акрэслім вузлавыя моманты.

Шматструктурнасць сістэмы норм права з’яўляецца вынікам адначасовага ўзаемадзеяння паміж сабой норм права шэрагам уласцівых ім якасцяў (прымет). Прычым фармаванне галіновай структуры адбываецца ў выніку аб’яднання норм права з аднолькавым, так сказаць, «матэматычным знакам». Для гэтай структуры важна, што нормы права, якія, напрыклад, аб ядноўваюцца ў грамадзянскае права, рэгулююць роднасныя грамадскія адносіны на падставе ўласцівага ім дыспазітыўнага метаду прававога рэгулявання. Што ж тычыцца астатніх структур права, то там у адну і тую самую структуру аб’ядноўваюцца нормы права з супрацьлеглымі, так сказаць, «матэматычнымі знакамі». Напрыклад, публічна-прыват- ная структура складаецца ў выніку аб’яднання і ўзаемадзеяння, з аднаго боку, норм права, якія забяспечваюць ажыццяўленне агульных для ўсёй грамадскай супольнасці інтарэсаў, з другога боку, тых норм права, што накіраваны на абарону і рэалізацыю ўласцівых грамадскасці прыватных інтарэсаў. Прыцягваючыся адна да адной альбо аднолькавымі, альбо супрацьлеглымі якасцямі, нормы права аб’ядноўваюцца ў нейкія ўстойлівыя групы, структурныя часткі, кожная з якіх займае сваё адметнае месца ў сукупнай структуры норм права і вырашае пэўныя задачы па ўладкаванню грамадскіх адносін.

Разам з тым аб’яднанне норм права ва ўстойлівыя структурныя адзінкі адбываецца пад уплывам знешніх структураўтваральных фактараў. Без знешніх фактараў працяглага, устойлівага дзеяння ўвогуле было б немагчыма існаванне самастойных структур

455

права. Некаторыя з іх маюць роўнавялікае значэнне для існавання кожнай са структур. Да іх адносяцца змест і характар грамадскіх адносін, прыёмы і сродкі юрыдычнага ўздзеяння на грамадскія адносіны, дзяржаўная воля і г. д. Магчыма, што на ўтварэнне асобных структур нейкія з гэтых фактараў уздзейнічаюць больш моцна, а на іншыя аказваюць чыста сімвалічны ўплыў. Для нас важна зафіксаваць адносна іх тое, што яны маюць дачыненні да кожнай са структур права, і менавіта ў гэтым сэнсе яны з’яўляюцца роўнавялікімі. У той жа час ёсць такія знешнія структураўтваральныя фактары, што ўздзейнічаюць на фармаванне адной ці пераважна адной са структур. Так, існаванне ўжо ўзгадваемай вышэй публіч- на-прыватнай структуры абумоўліваецца ўстойлівым існаваннем і ўздзеяннем на нормы права агульных для ўсёй супольнасці і толькі для яе часткі інтарэсаў.

Складанае перапляценне і ўзаемадзеянне знешніх структураўтваральных фактараў з уласцівасцямі (якасцямі) норм права і прыводзіць да адначасовага суіснавання некалькіх структур права.

Кожная з аднаўзроўневых структур можа стаць галоўнай, вядучай пры пэўных абставінах і ў пэўных стасунках. «Галіновая структура» можа лічыцца галоўнай, вядучай у метадычных адносінах (калі размова ідзе аб выкладанні права) і ў дачыненні да пабудовы сістэмы заканадаўства, яго сістэматызацыі і кадыфікацыі. Ва ўмовах рыначнай эканомікі, стварэння цывільнай супольнасці і пабудовы прававой дзяржавы важнае значэнне набыла «публічнапрыватная» структура.

Сістэма права пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца. Патрэбы грамадскага жыцця, а таксама дзейнасць заканадаўцы, усіх органаў і інстытутаў, якія ствараюць нормы права ў адпаведнасці з патрабаваннямі грамадскіх адносін, уздзейнічаюць на сістэму права, прыводзяць да пэўных зрухаў у ёй. Са змяненнем зместу грамадскіх адносін (і асабліва іх структуры) мяняюцца нормы, што рэгулююць гэтыя грамадскія адносіны і, адпаведна, і сувязі (генетычныя, структурныя, функцыянальныя) змяніўшыхся норм з астатнімі нормамі права. Рана ці позна колькасныя змяненні ў характары сувязей паміж асобнымі нормамі права прыводзяць да якасных перамен паміж структурнымі часткамі сістэмы права, да трансфармацыі ва ўсёй сістэме.

Асабліва значныя перамены ў сістэме норм права адбываюцца ў выніку пашырэння ці, наадварот, звужэння сферы прававога рэгулявання. Гэтыя працэсы абумоўліваюць адразу даволі рэзкія і адчувальныя перамены ў колькасным і якасным стане структур-

456

ных элементаў. Узнікаюць новыя ці рэфармуюцца існуючыя галіны, падгаліны і інстытуты права. Атрымліваюць дадатковыя стымулы да развіцця альбо, наадварот, страчваюць грамадскую значнасць і гучанне прыватнае ці публічнае, матэрыяльнае ці працэсуальнае, рэгулятыўнае ці ахоўнае права.

Да значных пераўтварэнняў у сістэме норм права прыводзяць таксама змяненні ў знешніх структураўтваральных фактарах. Змяненні ва ўзаемаадносінах паміж цывільнай супольнасцю і дзяржавай, перамены ў мэтах, задачах і метадах уздзеяння дзяржавы на грамадскія адносіны прыводзяць да перамен у «публічна-прыват- най», «матэрыяльна-працэсуальнай» і «ахоўна-рэгулятыўнай» структурах права.

2.Галіноваяструктураправа. Галіны,падгаліныіінстытутыправа

Асноўнымі структурнымі часткамі (элементамі) галіновай структуры з’яўляюцца галіны права, якія падзяляюцца на інстытуты. Асобныя з галінаў права ўключаюць у сябе падгаліны права, якія распадаюцца на інстытуты права. Але існаванне ў структуры права такога падраздзялення, як падгаліна права, не адмяняе асноўнага ланцужка структурных залежнасцяў: уся сукупнасць норм права – галіны права – інстытуты права. Гэты ланцужок падаўжаецца, прычым падаўжаецца вельмі цікава. Нейкая група норм права ў межах пэўнай галіны адасабляецца ў падгаліну норм права, яна ўключае ў сябе інстытуты права. І вось для гэтай групы норм права ланцужок структурных залежнасцяў павялічваецца на адно звяно. Што ж тычыцца тых норм права, якія не ўключаюцца ў склад нейкіх падгалінаў права, то для іх структурныя залежнасці застаюцца ранейшымі. Нормы права аб’ядноўваюцца ў інстытуты, а інстытуты адразу ўваходзяць у склад пэўнай галіны права.

Для галіны права – асноўнага падраздзялення разглядаемай структуры права – уласцівы шэраг адметных рыс. Гэта прадмет прававога рэгулявання, метад прававога рэгулявання і асобны прававы рэжым рэгулявання.

Разгледзім кожны з вышэйазначаных параметраў, якія ўласцівы галінам права.

Прадмет прававога рэгулявання. Грамадскія адносіны ўяўля-

юць сабой структуру сацыяльнай дзейнасці людзей, іх супольнасцей і ўтварэнняў. Грамадскія адносіны – гэта стабільныя, устойлівыя моманты сукупнай дзейнасці людзей у самых разнастайных яе

457

праявах. Гэта каркас, шкілет усёй чалавечай дзейнасці, тое агульнае, што ўласціва адпаведнаму віду чалавечай дзейнасці. Індывідуальныя, непаўторныя, адметныя рысы, уласцівыя асобным сацыяльным сувязям, што складваюцца ў пэўнай сферы чалавечай дзейнасці, не ахопліваюцца паняццем грамадскіх адносін.

Нормы права, такім чынам, разлічаны не на канкрэтную сувязь паміж канкрэтнымі асобамі, у іх адлюстраваны структура, уласцівыя рысы той дзейнасці, якой займаюцца зараз гэтыя асобы, тыя ўстойлівыя рысы, што характарызуюць пэўнае становішча, у якое трапілі яны менавіта зараз, напрыклад, становішча суседзяў, гандляра і пакупніка, цесця і зяця, уласніка і арандатара і г. д. Разам з тым норма права можа ўздзейнічаць на грамадскія адносіны толькі праз свядомасць, інтарэсы, матывы паводзін канкрэтных людзей. Толькі змяняючы паводзіны канкрэтных асоб, можна памяняць рэальна іх дзейнасць і сацыяльныя сувязі і, нарэшце, вынік мноства актаў паводзін і канкрэтных сацыяльных сувязей – грамадскія адносіны. Такім чынам, паняцце рэгулявання грамадскіх адносін з пункту гледжання норм права азначае замацаванне склаўшайся (стабільнай, пастаяннай) структуры чалавечай дзейнасці, яе асобных відаў, ахову яе ад парушэнняў, кансервацыю грамадскіх адносін.

Чалавечая дзейнасць мае «шматвектарны» характар, у выніку чаго складваецца мноства самых разнастайных відаў грамадскіх адносін. У падмурку мноства асобных відаў грамадскіх адносін ляжаць разнастайныя інтарэсы і мэты ўдзельнікаў чалавечай дзейнасці, разнастайнасць складу ўдзельнікаў дзейнасці, спецыфічнасць прадмета і сродкаў дзейнасці, іншыя характэрныя асаблівасці і праявы ўзаемаадносін паміж людзьмі.

На наш погляд, вышэйшая таксанамічная адзінка класіфікацыі грамадскіх адносін – сфера (маюцца на ўвазе эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя, ідэалагічныя адносіны) ні ў якім разе не можа лічыцца прадметам прававога рэгулявання асобнай галіны права. Справа ў тым, што ёсць такія эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя, ідэалагічныя адносіны, якія не маюць прававых уласцівасцей, як кажуць, «прававой прыроды». А таму ў самых лепшых варунках прадметам рэгулявання асобнай галіны права можа быць толькі нейкая частка (група) эканамічных, палітычных і іншых адносін. Калі за адпавядаючую галіне права ўзяць нейкую групу грамадскіх адносін, то ў сітуацыі з падзелам галіны права на падгаліны і інстытуты права мы вымушаны знайсці ў гэтай групе грамадскіх адносін адпавядаючы падгаліне норм права від грамадскіх

458

адносін, а інстытуту – падвід нейкіх грамадскіх адносін. Калі ж галіна права ведае падзел толькі на інстытуты права, то патрабуецца знайсці ў групе грамадскіх адносін адпаведныя інстытутам права віды грамадскіх адносін.

Метад прававога рэгулявання. Далёка не кожная група гра-

мадскіх адносін, што маюць прававую прыроду, складае прадмет прававога рэгулявання асобных галінаў права. Для таго, каб грамадскія адносіны сталі самастойным прадметам прававога рэгулявання, неабходна, каб яны патрабавалі сістэмы адпаведных сваёй прыродзе прыёмаў, сродкаў уздзеяння – своеасаблівага метаду прававога рэгулявання. Метад прававога рэгулявання ўяўляе юрыдычнае ўвасабленне асаблівасцей прадмета прававога рэгулявання. Паняцце «юрыдычнае ўвасабленне асаблівасцей прадмета прававога рэгулявання» азначае, што гэты прадмет у ходзе фармулявання норм права адлюстроўваецца ў іх тымі якасцямі, асаблівасцямі, якія ў стане ўспрыняць прававое ўздзеянне і адрэагаваць на яго.

Часцей за ўсё ў навуковай і вучэбнай літаратуры сустракаецца меркаванне аб тым, што пад метадам прававога рэгулявання трэба разумець той спосаб уздзеяння на грамадскія адносіны, які складаецца з сукупнасці прыёмаў юрыдычнага апасрэдавання грамадскіх адносін, і што асноўнымі яго элементамі з’яўляюцца: 1) характар агульнага юрыдычнага становішча ўдзельнікаў грамадскіх адносін (статусу), што праяўляецца ў адносінах роўнасці; стану ўлады і падпарадкаванасці, альбо звязанасцю «працоўным рэжымам» і г. д.; 2) характар падстаў узнікнення, змянення і прыпынення праваадносін (асаблівасці юрыдычных фактараў); 3) характар фармавання зместу праў і абавязкаў суб’ектаў; 4) характар юрыдычных санкцый, спосабаў, працэдур і падстаў для іх прымянення. Самыя разнастайныя спалучэнні азначаных элементаў (прыёмаў), іх асобных момантаў, якія абумоўлены прыродай рэгулюемых грамадскіх адносін, прыводзяць да фармавання метаду прававога рэгулявання самастойнай галіны права.

Рэжым прававога рэгулявання. Метад прававога рэгулявання складае вельмі важную, але не адзіную юрыдычную прымету самастойнай галіны права. Больш таго, метад прававога рэгулявання з’яўляецца адным з асноўных элементаў галіновага рэжыму прававога рэгулявання. Побач з ім у склад апошняга ўваходзяць асобныя юрыдычныя сродкі рэгулявання грамадскіх адносін.

Асобныя юрыдычныя сродкі – гэта тыя самыя нормы права, тэхніка-прававы інструментарый узнікнення і абароны правоў і г. д. Такім чынам, асобныя юрыдычныя сродкі не ўяўляюць нейкіх

459

«асобных» з’яў прававой рэчаіснасці. Пад імі трэба разумець усе «матэрыяльныя» сродкі прававога ўздзеяння на грамадскія адносіны, але разглядаемыя не ва ўсіх сваіх якасцях і сувязях.

Важным складнікам асобнага прававога рэжыму рэгулявання грамадскіх адносін з’яўляюцца прынцыпы і агульныя палажэнні, якія працінаюць змест пэўнай сукупнасці норм права, што адасабляюцца ў самастойную галіну норм права. Прынцыпы і агульныя палажэнні выконваюць ролю своеасаблівага інтэлектуальна-валя- вога стрыжня, вакол якога аб’ядноўваюцца асобныя сродкі і прыёмы ўздзеяння на грамадскія адносіны. Змест і накіраванасць гэтых сродкаў становяцца зразумелымі менавіта ў цеснай узаемасувязі з прынцыпамі і агульнымі палажэннямі. Метад прававога рэгулявання, уласцівы пэўнай групе норм права, выяўляе ўсю сваю адметнасць, высвечваецца непаўторнымі рысамі, набывае лагічнасць і мэтанакіраванасць.

Асобны прававы рэжым рэгулявання грамадскіх адносін ёсць вынік узаемадзеяння прадмета і метаду прававога рэгулявання, уздзеяння дзяржавы праз юрыдычныя сродкі і прыёмы на грамадскія адносіны. Асобны прававы рэжым выкрышталізоўваецца паступова. У ходзе юрыдычнага ўздзеяння на грамадскія адносіны выяўляюцца найбольш грунтоўныя, фундаментальныя ўласцівасці, якасці іх прававой прыроды, якія затым абагульняюцца ў галіновыя прынцыпы права, фармулююцца іншыя агульныя палажэнні, у якіх адлюстроўваюцца асаблівасці рэгулюемых грамадскіх адносін. Галіновыя прынцыпы права і агульныя палажэнні, якія ўжо сфарміраваны, пераўтвараюцца паступова ў вядучую частку асобнага прававога рэжыму, вакол якой аб ядноўваюцца і метад прававога рэгулявання, і іншыя яе элементы.

Прадмет і метад прававога рэгулявання, а таксама асобны прававы рэжым, якія ўласцівы пэўнай сукупнасці норм права, складаюць якасныя перадумовы існавання самастойнай галіны права, а, дакладней, выдзялення нейкай сукупнасці норм права ў самастойную структурную адзінку сістэмы норм права – галіну права.

Галіновая структура норм права не застаецца нязменнай. Яе развіццё звязана з пераменамі ў колькасным і якасным складзе самастойных галінаў права, а, адпаведна, з пераменамі ў месцы і ролі кожнай з галінаў права ў іх сістэме, са зменай функцыянальных і генетычных сувязей паміж галінамі норм права. Знешнім паказчыкам, своеасаблівым «паплаўком», які сведчыць аб развіцці галіновай структуры норм права, з’яўляецца асобны прававы рэжым, што складаецца паступова ў выніку пэўных пераменаў у прававым

460