Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
sintaxis_2.docx
Скачиваний:
244
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
108 Кб
Скачать
☆

6.Некаторыя асаблівасці беларускага кіравання.

Кіраванне — від сувязі, пры якой галоўнае слова патрабуе пастаноўкі залежнага слова ў форме пэўнага ўскоснага склону. Кіруюць звычайна дзеясловы, але ў пэўных. выпадках гэта могуць рабіць і назоўнікі, і прыметнікі, і прыслоўі. У словазлучэнні паліваць кветкі дзеяслоў паліваць патрабуе ад назоўніка кветкі формы вінавальнага склону: паліваць што?—кветкі; загадчык магазіна — назоўнік загадчык можа спалу-чацца толькі з формай роднага склону: загадчык ча-г о? — магазіна; высока ў небе — прыслоўе высока па­трабуе меснага склону: высока ў ч ы м? — у небе. Kj-раванне бывае прыназоўнікавае (знаёмы з дзяцінства, уважлівы да людзей) і беспрыназоўнікавае (абшары палёў, служыць народу).

-У беларускай мове лічэбнікі: два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры звязваюцца з назоўнікам дапасаваннем, а назоўнік мае форму множнага ліку: два акны, тры алоўкі... У рускай мове словы ў такіх словазлучэннях звязваюцца кіраваннем, а назоўнікі пры лічэбніках маюць форму роднага склону адзіночнага ліку.

-Дзеясловы: дзякаваць (падзякаваць, аддзякаваць), выбачаць (прабачыць), дараваць у бел. мове кіруюць давальным склонам: дзякаваць настаўніку, выбачаць сыну. У р. мове яны патрабуюць вінавальнага склону.

-Дзеясловы: жартаваць, смяяцца, рагатаць, насміхацца, кпіць, здзеквацца дзівіцца, пасмейвацца ўтвараюць у бел.мове словазлучэнні з родным склонам з прыназоунікам “з”: пасмяяцца з малога, здзеквацца з палоннага. У р.мове яны кіруюць творным склонам з прыназоўнікам “над”.

-Дзеясловы руху: ісці, бегчы, ехаць, плысці, ляцець... пры абазначэнні мэты дзеяння ў бел.мове ўтвараюць словазл. з вінавальным склонам назоўніка ці займенніка з прыназоўнікам “па”: паслаць па брыгадзіра, схадзіць па хлеб... У р.мове пры такіх дзеясловах ўжываецца назоўнік творнага склону з прыназоўнікам “за”: пойти за хлебом.

-Калі з дзеясловамі руху і волевыяўлення тыпу: паслаць, выправіць, накіраваць ужываюцца назвы ягад і грыбоў, таксама словы: ягады, грыбы, то назоўнікі маюць форму вінавальнага склону з прыназоўнікам “у”: пайсці ў грыбы, ехаць у суніцы...

-Дзеясловы: хварэць, захварэць, перахварэць і прыметнік: хворы, у бел.мове кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам “на”: хворы на тыф, захварэць на грып. У р.мове назоўнік у такіх словазлучэннях мае форму творнага склону без прыназоўніка:больной тифом.

-Для бел.мовы характэрна ўжыванне шмат іншых спецыфічных словазлучэнняў: ажаніцца з Валяй, падобны да маці, разумнейшы за сястру, загадчык бібліятэкі.

7.Сказ, прынцыпы класіфікацыі і тыпалагічная характарыстыка. Адметныя адзнакі сказа: камунікатыўнасць, прэдыкатыўнасць, граматычная, інтанацыйная, сэнсавая аформленнасць і дакладнасць. (48)

Сказ – сінтаксічная адзінка, якая складаецца са слова або спалучэння слоў, граматычна аформлена па законах пэўнай мовы і характарызуецца сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю. У адрозненне ад словазлучэння, асноўная функцыя сказа – камунікатыўная, г. зн. быць сродкам зносін паміж людзьмі. Найважнейшыя адзнакі сказа – прэдыкатыўнасць, інтанацыйная завершанасць, наяўнасць структурнай схемы.

Прэдыкатыўнасць – катэгорыя, якая ўказвае на агульную аднесенасць зместу сказа да рэчаіснасці. Яна выражаецца ў катэгорыях мадальнасці і сінтаксічнага часу. Катэгорыя мадальнасці раскрывае разнастайныя віды адносін зместу сказа да аб’ектыўнай рэчаіснасці ці выражае адносіны да рэчаіснасці таго, хто гаворыць. У залежнасці ад гэтага размяжоўваюць мадальнасць аб’ектыўную (яна бывае рэальнай і ірэальнай) і суб’ектыўную. Апошняя з’яўляецца факультатыўнай і выражаецца мадальнымі словамі, часціцамі і інш. Сродкамі выражэння аб’ектыўнай мадальнасці выступаюць формы ладоў дзеяслова, часціцы, інтанацыя і інш. Параўн.: Шчодра цвіў гэтай вясною сад. (І. М.) – сказ з аб’ектыўнай рэальнай мадальнасцю, выражанай формай прошлага часу абвеснага ладу дзеяслова; Любіў Палессе я і раней, але, здаецца мне, не так. (Сач.) – сказу ўласціва аб’ектыўная рэальная мадальнасць, якая выражаецца формай прошлага часу абвеснага ладу дзеяслова-выказніка, і суб’ектыўная мадальнасць, якая выражаецца мадальным словам; Не палохайце дзіцяці патрабаваннем сціхнуць, замаўчаць! (Віт.) – сказ з ірэальнай аб’ектыўнай мадальнасцю, выражанай дзеясловам у форме загаднага ладу. Сінтаксічны час указвае на аднесенасць зместу сказа да пэўнага часавага плана. Сказы з рэальнай мадальнасцю характарызуюцца часавай пэўнасцю, г.зн. аднесенасцю да цяперашняга, прошлага або будучага часу: Востра пахла гаркаватай смалой і талым снегам. (Лыньк.) – дзеянне адбываецца ў прошлым часе. Адна з’ява асабліва зацікавіла Лабановіча: раптам то ў адным, то ў другім месцы паднімаецца палавое воблака дыму, выблісне агонь, разбягаючыся па крузе. Пройдзе хвіліна, другая, дым прападзе, і знікае агонь. (К-с) – змест выдзеленых прэдыкатыўных частак указвае, што рэальна дзеянне адбываецца ў цяперашнім часе, а дзеясловы-выказнікі ўжыты ў форме будучага часу абвеснага ладу. Сказам з ірэальнай мадальнасцю характэрна часавая няпэўнасць: Будзь жа, век малады, поўны светлымі днямі! (Б-ч)

Структурная схема – адвольны ўзор, па якім будуецца сказ. Кампанентамі структурнай схемы простага сказа з’яўляюцца галоўныя члены. Для пабудовы структурных схем выкарыстоўваюцца абазначэнні лацінскіх назваў часцін мовы і некаторых іх формаў.

Просты сказ можна характарызаваць па камунікатыўнай мэце (апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя), па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы (клічныя, няклічныя), па характары прэдыкатыўных адносін (сцвярджальныя, адмоўныя), па наяўнасці аднаго або двух галоўных членаў (аднасастаўныя, двухсастаўныя), па структурнай абавязковасці членаў сказа (поўныя, няпоўныя), па наяўнасці-адсутнасці даданых членаў (развітыя, неразвітыя), па наяўнасці ўскладненняў.