- •1.Асноўныя сінтаксічныя адзінкі і паняцці
- •2.Сінтаксічныя сувязі, сінтаксічныя адносіны, спосабы іх дыферэнцыяцыі, сродкі выражэння і спосабы рэалізацыі як аснова арганізацыі сінтаксічнай структуры
- •3. Словазлучэнне – сказ – тэкст. Іншыя элементы сінтаксічнай сістэмы (слова, член сказа, зварот, сінтагма)
- •4.Віды сінтаксічнай сувязі паміж сказамі
- •5.Словазлучэнне, яго тыпы. Віды сувязі ў словазлучэннях.
- •6.Некаторыя асаблівасці беларускага кіравання.
- •7.Сказ, прынцыпы класіфікацыі і тыпалагічная характарыстыка. Адметныя адзнакі сказа: камунікатыўнасць, прэдыкатыўнасць, граматычная, інтанацыйная, сэнсавая аформленнасць і дакладнасць. (48)
- •8. Мадальнасць публіцыстычнага маўлення: персаніфікацыя журналісцкай дзейнасці, суб’ектывізацыя тэксту. (49)
- •9. Граматычныя катэгорыі часу, асобы і іх структурная роля ў афармленні сказа (50)
- •10. Агульная класіфікацыя сказаў (51)
- •11.Фармальная арганізацыя простага сказа. Структурная аснова (прэдыкатыўнае ядро) простага сказа (52)
- •12. Члены сказа і дэтэрмінанты. Галоўныя члены сказа. Спосабы граматычнага выражэння галоўных членаў сказа (53)
- •13. Дзейнік, яго роля ў структурнай схеме сказа і спосабы выражэння. (54)
- •14. Выказнік, яго роля ў выражэнні прэдыкатыўнага значэння сказа. Тыпы выказнікаў. (55)
- •15.Сувязь дзейніка і выказніка, яе віды і рэалізацыя ў двухсастаўным сказе. Каардынацыя дзейніка і выказніка. (56)
- •16.Даданыя члены сказа. Значэнні і функцыі ў сказе. (57)
- •17.Віды даданых членаў сказа. Размежаванне даданых членаў сказа. (58)
- •18.Ускладненне як спосаб рэалізацыі структурнай схемы простага сказа і яго формы (59)
- •19.Зваротак, яго значэнне, выражэнне і ўжыванне (60)
- •20.Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі ў складзе простага сказа, іх значэнне, выражэнне і сувязь са сказам (61)
- •21.Сказы з адасобленымі членамі. Умовы адасаблення даданых членаў сказа (62)
- •22. Сказы з аднароднымі членамі сказа. Структурная арганізацыя аднароднага рада і асноўныя сродкі сувязі яго членаў (63)
- •23. Сказы з адасобленымі членамі сказа. Адасобленыя члены ўскладненай будовы. Адасобленыя параўнальныя звароты і іх структурная арганізацыя. Сказы са звароткам (64)
- •24. Сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя і эмацыянальныя словы (65)
- •25. Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Структурная арганізацыя пабочных і ўстаўных канструкцый (66)
- •26. Прырода аднасастаўнасці і месца аднасастаўных сказаў у класіфікацыйнай сістэме сінтаксічных канструкцый (67)
- •27. Семантыка-граматычныя асаблівасці аднасастаўных сказаў, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Сінтаксічная кваліфікацыя галоўнага члена аднасастаўных сказаў (68)
- •29. Пэўна-асабовыя сказы (70)
- •30. Няпэўна-асабовыя сказы (71)
- •31. Абагульнена-асабовыя сказы. (72)
- •32. Безасабовыя сказы. Інфінітыўныя сказы. (73)
- •33. Намінатыўныя сказы. Назыўныя сказы. Вакатыўныя сказы. Генітыўныя сказы. Канструкцыі з назоўным уяўлення. (74)
- •34. Сінтаксічна непадзельныя сказы (75)
- •35. Няпоўныя і эліптычныя сказы (76)
- •36. Семантычная арганізацыя простага сказа (77)
- •37. Камунікатыўная арганізацыя простага сказа (78)
- •38. Актуальнае чляненне выказвання (79)
- •39. Камунікатыўная парадыгма сказа (80) ----- 37?
- •40. Парадак слоў у сказе. Камунікатыўная, граматычная і стылістычная функцыя парадку слоў у сказе. (81)
- •41. Фармальная, семантычная і камунікатыўная арганізацыя складанага сказа. Прынцыпы класіфікацыі і тыпалагічная характарыстыка складаных сказаў (82)
- •42. Складаназлучаныя сказы. (83)
- •43. Складаназалежныя сказы. Сродкі сувязі іх частак. Віды даданых частак (84)
- •44. Складаныя бяззлучнікавыя сказы (85)
- •45. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаванай будовы). Складаныя формы арганізацыі дыялагічнага і маналагічнага маўлення (86)
- •46. Складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства, празаічная страфа, мікратэкст) як мінімальная адзінка звязнага тэксту (87)
- •47. Структурна-функцыянальныя тыпы ссц. Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж кампанентамі і спосабы іх рэалізацыі (88)
- •48.Віды сувязі ў складаным сінтаксічным цэлым, характар і сродкі яе рэалізацыі (89)
- •49.Ссц і абзац. Абзац і тэкст. Структура абзаца. Перыяд. (90)
- •50.Чужаслоўе. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытацыя і яе формы (91)
- •51.Сінтаксічная, сэнсава размежавальная і стылістычная функцыя знакаў прыпынку. (92)
- •52.Асновы беларускай пунктуацыі. Знакі прыпынку, іх характарыстыка (93)
15.Сувязь дзейніка і выказніка, яе віды і рэалізацыя ў двухсастаўным сказе. Каардынацыя дзейніка і выказніка. (56)
Дзейнік і выказнік у сказе ўзаемасуадносяцца: па сэнсе, граматычна, фармальна.
Дзейнік і выказнік звязаны паміж сабой прэдыкатыўнай сувяззю, якая рэалізуецца ў трох разнавіднасцях: каардынацыі, прыцягненні, суразмяшчэнні. Каардынацыя – узаеманакіраваная сінтаксічная сувязь галоўных членаў двухсастаўнага сказа, пры якой адбываецца фармальнае прыпадабненне пэўных словаформ дзейніка і выказніка, пры гэтым ніводная з іх не з'яўляецца ні галоўнай, ні залежнай: Гудзе вецер па-за вокнамі. (І. М.) – дзейнік і выказнік каардынуюцца ў форме адзіночнага ліку; Я люблю часіну навальніцы... (Панч.) – дзейнік і выказнік каардынуюцца ў форме 1-ай асобы адзіночнага ліку. Прыцягненне – сінтаксічная сувязь, пры якой з дзейнікам праз пасрэдніцтва дзеяслова-звязкі суадносіцца выказальнае слова састаўнога іменнага выказніка: Дзянёк быў ціхі і вясёлы. (К-с) – поўнае прыцягненне; Неба стала чыстым і высокім. (Панч.) – няпоўнае прыцягненне. Суразмяшчэнне – сінтаксічная сувязь, пры якой ўзаемаабумоўленасць дзейніка і выказніка выяўляецца лагічна: Схіснуўся дзядзька наш на дрэўку і мімавольна – хоп за сук! (К-с); Зіма ў разгары…(Агн.) Калі ў якасці дзейніка выступае абрэвіятура, неабходна ведаць апорнае слова ў ей, каб правільна сагласаваць выказнік. Запазычаныя нязменныя словы, што абазначаюць неадушаўленныя прадметы належаць да ніякага роду, таму выказнік мусіць мець адпаведную форму.У геаграфічных назвах выказнік каардынуецца з родавым паняццем(Волга-рака). Выказнік мае форму м.р., пры абазначэнні роду заняткаў, прафессіі і г.д.
16.Даданыя члены сказа. Значэнні і функцыі ў сказе. (57)
Член сказа — граматычна значны элемент, на якія падзяляецца сказ падчас сінтаксічнага аналізу. Уяўляе сабою слова ці спалучэнне сінтаксічна злучаных слоў.
Даданыя члены сказа звязваюцца з галоўнымі членамі сказа ці паміж сабой сувяззю падпарадкавання. Як залежныя словы яны паясняюць, удакладняюць або дапаўняюць іх значэнне. Даданымі членамі сказа з'яўляюцца: азначэнне (яго разнавіднасць – прыдатак), дапаўненне і акалічнасць.Азначэнне – даданы член сказа, які абазначае прымету суб'екта, аб'екта ці акалічнасці.Дапаўненне(прамое(вінавальны склон без прыназоўнікаў) і ўскоснае(усе ускосныя склоны з прыназоўнікамі і без іх) – даданы член сказа, які абазна-чае аб'ект; адказвае на пытанні ўскосных склонаў.Акалічнасці – даданыя члены сказа, якія абазначаюць розныя абставіны, у якіх адбываецца дзеянне, або даюць якасную характарыстыку дзеянню. Дэтэрмінант – член сказа, які адносіцца да ўсяго састава сказа, што распаўсюджвае яго ў цэлым і не злучаны ні з якім асобным яго членам. напрыклад, Дарога ў нецярпенні здалася яму надзвычай доўгай. Мне вельмі падабаюцца спевы ляснога жаваранка.
Дапасоўвацца да назоўніка, г. зн. прымаць яго формы склону, ліку, роду, могуць і залежныя назоўнікі: беларус-партызан, беларуска-партызанка,ружа-кветка,ружы-кветкі. Такія азначэнні-назоўнікі атрымалі назву «прыдатак».
У большасці выпадкаў прыдаткі дапасуюцца ў склоне, родзе і ліку (як і ў вышэйпрыведзеных прыкладах): (Я. П.). Часам дапасаванне адбываецца толькі ў склоне і адсутнічае ў родзе ці ліку (чыр-вань-кветкі, горад Баранавічы, веска Лавы). Гэта значыць, што прыдаткі паслядоўна дапасуюцца толькі у формах склону і непаслядоўна ў формах роду і ліку. Таму фармуліроўка прыдатка наступная: гэта азначэнне, выражанае назоўнікам і дапасаванае да азначаемага слова ў склоне.
