- •1.Гісторыя і яе месца сярод гуманітарных дысцыплін.
- •2. Зараджэнне гістарычнай думкі ў краінах старажытнага Усходу
- •3. Асаблівасці гістарычнага мыслення ў эпоху антычнасці: агульны аналіз.
- •4.Гісторыкі старажытнай Грэцыі.
- •5. Эвалюцыя гістарыяграфія ў Старажытным Рыме.
- •6. Асноўныя этапы развіцця сярэднявечнай гістарыяграфіі краін Усходняй Еўропы.
- •7. Гістарычная думка Візантыі і старажытнай Русі: параўнаўчы аналіз.
- •8. Фарміраванне рэнесанснай гістарыяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы.
- •9. Гісторыкі ранняга Сярэднявечча краін Заходняй Еўропы.
- •10. Гістарычныя працы высокага і позняга Сярэднявечча ў краінах Заходняй Еўропы.
- •11. Фарміраванне навуковых гістарычных тэорый XVI-XVII стст.
- •12. Асноўныя этапы развіцця гістарычнай думкі на беларускіх землях у XV-xviiIст.
- •16. Антрапалагічная мадэль гісторыі ў працах Канта.
- •19. Рамантызм у еўрапейскай гістарыяграфіі XIX ст.
- •20. Месца гісторыі ў пазітывісцкай канцэпцыі а.Конта.
- •21. Пазітывізм у еўрапейскай гістарыяграфіі 2-й пал. XIX пач. XX ст.
- •22. Расава-антрапалагічныя канцэпцыі ў еўрапейскай гістарыяграфіі друг. Пал. XIX –пач. XX ст.
- •23. Ідэі інструменталізму ў гістарыяграфіі зша др. Пал. XIX-пач. XX ст.
- •24. Расійская гістарыяграфія XVII ст.: асаблівасці развіцця.
- •25. Гістарычная думка Расіі п.П. XVIII ст. В. Тацішчаў.
- •26. Расійская гістарыяграфія др. П. XVIII ст.: агульныя рысы.
- •27. “Нарманская” і “антынарманск ая” тэорыі паходжання расійскай дзяржаўнасці.
- •29. “Гісторыя дзяржавы Расійскай” м. Карамзіна.
- •30. “Гісторыя рускага народу” м. Палявога.
- •31. Асаблівасці асэнсавання славянскай гісторыі ў працах м.Кастамарава.
- •32. Гістарычнае мінулае Расіі ў творчасці м. Пагодзіна і гісторыкаў-свянафілаў.
- •33. Гістарычная спадчына с. Салаўёва.
- •34. Навуковая дзейнасць в.Ключэўскага.
- •35. Гістарычная спадчына к. Кавеліна.
- •36. Фарміраванне Маскоўска-Пецярбургскай школы.
- •37. Кіеўская і Харкаўская школы гісторыі.
- •38.Асаблівасці развіцця нямецкай гістарычнай думкі п.П.XIX ст.Л.Ранке.
- •39. І.Дройзэн.Фарміраванне Прускай гістарычнай школы.
- •40. Бадэнская школа гісторыі.
10. Гістарычныя працы высокага і позняга Сярэднявечча ў краінах Заходняй Еўропы.
к. Х – п. ХІ ст. гістарычныя працы носяць крытычны характар, больш заідэгілазаваныя з боку дзяржавы.
Францыя: Гвіберт Нажанскі – заснавальнік крытыцызму. “Дзеяніі бога праз франкаў” – 1-ы крыжовы паход, нацыянальны характар, усхваляў французскіх рыцараў, у крытычныя моманты фр. рыцарам дапамагаюць святыя. “Біяграфія” – апісвае карціны сямейнага побыту, жыццё ў манастыры, пачынае выкарыстоўваць лагічныя прыёмы. Трактат “Аб мошчах святых” агіяграфічная літаратура.
Сугерый - абат манастыра Сан-Дэні – Сандэнійская хроніка, пачынальнік афіцыйнай гістарыяграфіі Францыі як адзінай дзяржавы.
Ордэрык Вітэлій напісаў царкоўную гісторыю да 1141 г., выкарыстаў хронікі Францыі, Нармандыі, Англіі, сваю галоўную задачу як гісторыка бачыў у асвятленні новых падзей у хрысціянскім свеце, апісваў быт, вопратку і норавы сучаснай эпохі. Галоўнае месца займае паход Гіёма Захопніка.
Англія: умацаванне каралеўскай уладу, актыўная знешняя палітыка, барацьба з царквой. Гісторыкі займаюцца тэмай захопу іх краіны нарманамі.
Тэаднер “Гісторыя”: выступае на баку англасаксаў, права заваёвы падцвержана папам рымскім, Англіі неабходны рэформы.
Вільям з Мемзберы “Дзяніі англійскага караля”, “Новая гісторыя”. Крытычна адносіўся да падання аб каралі Артуры, нарманскае заваяванне тлумачыў упадкам нораваў.
Гаральд – некалькі трактатаў і гісторый, апісанне Уэльса, Ірландыі.
Джон Солцберы “Гісторыя пантыфікаў”.
ХІ-ХІІ ст. поспехі нямецкай і італьянскай гісторыі. Нямецкія гісторыкі працавалі па клештарах, іт. у гарадах. VIII –XII ст Рым - Кніга пантыфікаў і антыпап. Готфрыд з Літэрбо напісаў у вершаванай форме біяграфіі Фрыдрыха І і Генрыха ІІ. Вершаваныя хронікі становяцца папулярнымі, асабліва ў немцаў.
XIII-XIV ст. час заняпаду гістарыяграфіі, але гэта не зусім так. Мясцовыя гаворкі пачынаюць замяняць лаціну, росквіт вершаваных хронік, распаўсюджанне гісторыка-геаграфічных апавяданняў (Марка Пола), мемуарыстыка (“Гісторыя заваявання Канстанцінопаля” Жаруа де Буэно).
XIV-XV ст – мясцовыя хронікі, з’яўляюцца саслоўныя гісторыкі.
Т.ч. характэрны працяглы пераход гісторыі з вузкага кола хрысціянскай містыкі ў разрад свецкай літаратуры. Нараджаецца кратычны падыход, пашыраецца кола крыніц.
11. Фарміраванне навуковых гістарычных тэорый XVI-XVII стст.
У эпоху контррэф. у краінах ЗЕ паулярнасцю карысталася палемічная літ., і католікі і пратэстанты часта рабілі спасылкі на гісторыі, робячы памылкі ці падрабляючы гіст. праўду. З мэтай супрацьстаяць гэтаму многія гісторыкі былі вымушаны выкладаць тэарытычныя асновы свайго мастацтва.
1579 г. Ехан Вольф кн. “Скарбніца гістарычнага мастацтва”, але тэарытычныя працы пачынаюць выходзіць яшчэ раней, пісалі не гісторыкі, а філосафы.
1560 г. філосаф Франчэска Патрыцыо “10 дыялогаў аб гісторыі”, гісторыя - самастойная навука, ад філасофіі адрозніваецца тым, што мае канкрэтны матэрыял даследвання, ад літаратуры - імкненнем да праўды. Ставіў 3 задачы перад гісторыкамі: пошук праўды, выкарыстанне яе да пошукаў шчасця, для прадказання будучыні. Патрабаваў каб гісторыкі карысталіся пісьмовымі крыніцамі.
1569 г. Антоніо Віперана “Аб напісанні гісторыі”, гісторыя – разумная, добрарасказаная сказка аб мінулым, гістарычная праца павінна мець добры мастаці густ, стыль, геаграфічныя і этнаграфічныя апісанні, прамовы. Галоўная мэта гісторыі - выхаваўчая, прынесці карысць грамадзянам сваей краіны.
Тамаза Кампанэла - лічыў гісторыю часткай філасофіі, асновай для любой навукі, павінна абапірацца на дакументы. Гісторык павінен ведаць пра што піша, быць мужным, праўдзівым і не ігнараваць чужыя думкі. Гісторыя: натуральная, божая, чалавечая.
Жан Бадэн – 1566 г. ”Метад для лёгкага пазнання гісторыі”. Цэнтарльная частка яго даследвання гісторыя сямейнага і прыватнага права, лічыў што гісторыя развіваецца цыклічна, разглядаў праблему рэвалюцыі: галоўная прычына рэвалюцыі эканамічная падстава. Гісторыя самастойная навука, на развіццё народаў уплывае геаграфічнае асяроддзе. Гісторыя: сусветная і прыватная, галоўная апора гісторыкаў пісьмовая крыніца, трэба верыць звесткам іншаземцаў. Гісторык асцярожны да пахвал, непадкупны.
Лапалем’ер – 1580 г. - “Гісторыя гісторыі”, гісторыя узнікла у старажытных егіпцян, склаў першую праграму вывучэння гісторыі Францыі
Дэкарт 1637 г. “Разважанне аб метадзе”, гісторыя бегства ад рэчаіснасці, пастаяннае канструіраванне рэчаіснасці для далейшага аб’ектыўнага ўжывання, гісторыя не навука, а чалавечая дзейнасць. Крытыка гісторыі па трох прынцыпах: 1)аўтарытэт не можа вымусіць верыць у немагчымае, 2)непісьмовыя крыніцы павінны правярацца па пісьмовых, 3)розныя крыніцы павінны супрацьпастаўляцца паміж сабой.
Жан Баціст Віко “Заснаванне новай навукі аб агульнай прыродзе нацыі” 1725г. гісторыя - аб’ектыўная, гэта працэс, гісторык займаецца аб’ектыўнай творчасцю. Ёсць 5 памылак гісторыкаў: 1)перавелічэнне заслуг сваіх продкаў, 2)славалюбства нацыі, 3)славалюбства вучоных, 4)ідэя вучнёўскай пераемнасці нацыі, 5)старажытныя ведалі сваю гісторыю горш, чым мы. Гісторыя вечны колазварот, увёў паняцце кола гісторыі.
У XVII-пач.XVIIIст. вучоныя стварылі шмат: гісторыя-не частка літаратуры, гісторыя цяжкі занятак.
