- •Гісторыя станаўлення музеянаўства як навуковай дысцыпліны.
- •Музеязнаўства як навуковая дысцыпліна.
- •Структура музеязнаўства
- •Метад музеязнаўства
- •Мова музеязнаўства
- •Месца музеязнаўства ў сістэме навук.
- •Музейны прадмет – аснова музейнай работы.
- •Музей як сацыяльны інстытут.
- •Тэарэтычны базіс дзейнасці музея
- •Узаемаадносіны музея і помніка
Мова музеязнаўства
Развіццё навуковай дысцыпліны звязана з фарміраванне мовы навукі – сістэмы паняццяў, тэрмінаў, якімі навука аперыруе і ў якіх канцэнтруюцца дасягнутыя вынікі пазнання яе аб’екта. Адначасова гэты паняційны апарат з’яўляецца складовай часткай метада даследавання, таму яго распрацоўка ўяўляе сабой адну з важнейшых задач навукі. Выклікае сур’ёзныя цяжкасці адсутнасць адзінай навуковай тэрміналогіі, наяўнасць якой – сведчанне пэўнага ўзроўня тэарэтычнай думкі. Паняцце больш гнуткае, чым тэрмін, таму навука, якая развіваецца, спачатку ўдакладняе паняцце і толькі затым мяняе тэрміналогію. На працягу нейкага часу навука вымушана карыстацца старымі тэрмінамі. Гэтым тлумачацца тыя неяснасці, якія назіраюцца ў шматлікіх навуках, а таксама разыходжанні паміж сучасным вызначэннем паняццяў і дзеючай, гістарычна сфарміраванай тэрміналогіяй.
Элементы тэрміналогіі і паняццяў з’яўляюцца ўжо на этапе назапашвання ведаў. Аднак развітая мова – ўласцівасць сфарміраванай навукі.
Тэрміналогія музеязнаўства харатарызуецца значнай стракатасцю, але часта і шматзначнасцю тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца на працягу доўгага часу. Як правіла, за неяснасцю, шматзначнасцю музеязнаўчых тэрмінаў, хаваецца недастатовая высветленасць саміх паняццяў, якія гэтымі тэрмінамі абазначаюцца.
З другога боку, у апошнія гады ў музеязнаўства ўвайшло мноства тэрмінаў з іншых навуковых дасцыплін, паколькі для пабудовы тэарэтычнай сістэмы навукі прыцягваюцца паняцці кібернэтыкі, псіхалогіі, тэорыі інфармацыі, дакументалістыкі і іншых дысцыплін, у тым ліку і профільных навук.
У розных краінах узровень развіцця музеянаўства розны. Аднак наўрацці можна дачакацца, калі тэорыя і практыка музейнай справы дасягнуць адносна высокага развіцця, што дазволіць ім стварыць уласную спецыяльную тэрміналогію. Задачы музеалогіі патрабуюць дынамічнага і свядомага развіцця гэтай дысцыпіны, а таксама яе ўласнай тэрміналогіі на аснове прагрэса ў розных галінах культуры, навукі і тэхнікі. Такім чынам, не падлягае сумненню, што даўно насьпела неабходнасць мець слоўнік музеалагічных тэрмінаў.
Менавіта дзякуючы прызнанню гэтага факта ідэя стварэння музеалагічнага слоўніка атрымала адлюстраванне ў рэзалюцыі Генеральнай канферэнцыі ІКОМа ў Нью-Йорку ў 1965 г. Аднак доўгі час не прадпрымалася ніякіх канкрэтных крокаў.
У 1970-я гг. у шмат якіх краінах (і на шмат якіх мовах) з’явілася мноства гласарыяў, якія ўключалі па 300-400 музейных тэрмінаў:
Кароткі слоўнік музейных тэрмінаў. – М., 1974. 211 тэрмінаў. Гэта быў першы савецкі тэрміналагічны слоўнік. У яго падрыхтоўцы прымалі ўдзел супрацоўнікі НДІ культуры: А. Б. Закс, Д. А. равіковіч, А. М. Разгон, Н. П. Фінягіна і інш.). Праз некалькі гадоў (19834, 19865) былі выдадзены яго дапоўненыя варыянты. У наступныя гады да тэрміналагічных праблем звярталіся пры правядзенні маштабнях даследаванняў (“Музей і наведвальнік”, “Музей і грамадкасць”), і пры падрыхтоўцы навуковых прац, на канферэнцыях і семінарах. У 2009 г. у №5 у часопіса “Музей” быў апублікаваны “Слоўнік актуальных музейных тэрмінаў”, які стаў вынікам даследаванняў сектара музейнай энцыклапедыі РІК, а таксама спецыялістаў сумежных дысцылін.
Кароткі слоўнік музейнай справы. – 1975. 300 тэрмінаў. Выдадзены ў ГДР пад рэдакцыяй Р. Кнаў, В. Эненбеха.
Бенеш Й. Музеалагічны слоўнік. – Прага, 1978. 400 тэрмінаў.
Тэрміналогія літаратурна-музейнай камунікацыі. – Нітра, 1981. (пад рэдакцыяй Й. Бенеша).
Што тычыцца стварэння шматмоўнага слоўніка, то гэта работ была даручана перш за ўсё Міжнароднаму камітэту па дакументацыі (СІДОК) і Цэнтру дакументацыі ЮНЕСКА/ІКОМ, якія павінны былі дзейнічаць у цесным супрацоўніцтве.
Між тым у межах Міжнароднага камітэта ІКОМ па падрыхтоўцы музейных кадраў у 1976 г. была арганізавана рабочая група па тэрміналогіі. Публікацыя найбольш важных тэрмінаў, якая суправаджалася іх дакладным вызначэннем, была прадугледжана таксама ў плане па стварэння Трактата па музеалогіі. У 1977 г. пад час Генеральнай канферэнцыі ІКОМа у Маскве і Ленінградзе, СІДОК правёў рэарганізацыю працоўнай групы па тэрміналогіі.
За час існавання групы выйшла 4 рэдакцыі Тэрміналагічнага слоўніка. Першая рэдакцыя, якая выйшла ў 1978 г., была на 4-х мовах (англійскай, французскай, венгерскай, нямецкай). Другая – 1979 г. на 5 мовах (англійскай, венгерскай, нямецкай, рускай і французскай) утрымлівала прыкладна 2000 (прыкладна 10000 тэрмінаў); трэцяя – з’явілася ў 1981 г. і утрымлівала 1200 тэрмінаў і чацвёртая (апошняя) – выйшла ў 1986 г. на 20 мовах у Будапешце.
Не гледзячы на выданне тэрміналагічнага слоўніка працэс фарміравання музейнай тэрміналогіі працягваецца. Асабліва актыўна гэты працэс адбываецца ў РБ, дзе маецца патрэба ў фарміраванні беларускамоўных адпаведнікаў музейных тэрмінаў.
