Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
музеология. текст лекции.2.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Месца музеязнаўства ў сістэме навук.

Феномен междысцыплінарнасці музеалогіі выцякае з прадмета гэтай навукі і тых праблем, якія ўяўляюць сферу інтарэсаў навукі.

Вызначаючы месца музеязнаўства ў сістэме навук, мы непасбежна сутыкаемся з цяжкасцямі ўжо пры спробе знайсці яго месца па генеральнаму падзелу на грамадскія, прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі. Паколькі адным з элементаў аб’екта і прадмета музеязнаўства з’яўляюцца прадметы і аб’екты і звязаныя з імі заканамернасці, якія маюць дачыненне да з’яў і працэсаў, што адбываюцца ў прыродзе і грамадстве, то відавочнымі з’яўляюцца сувязі музеязнаўства і з грамадскімі і прыродазнаўчымі навукамі. Такая сітуацыя не з’яўляецца нечым унікальным, паколькі ў сучаснай сістэме навук шэраг дысцыплін знаходзіцца на мяжы натуральных і грамадскіх навук. Гэта мае дачыненне і да гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі , геаграфіі, этнічнай антрапалогіі і г. д.

Сутнасць і унікальнасць музеалогіі як навуковай дысцыпліны ў яе междысцыплінарнасці і ў сувязі гэтай дысцыпліны з такім феноменам як:

  1. Спецыфічныя адносіны чалавека да рэальнасці;

  2. Музейны прадмет.

Праз спецыфічныя адносіны чалавека да рэальнасці музеязнаўства мае сувязі з такімі навукамі як:

  1. Анталогія – навука аб быцці. Яна прызнае рэальнасць матэрыяльнага рэчавага свету.

  2. Гнасеалогія – навука аб ведах, аб магчымасцях пазнання. У дадзеным мы маем магчымасць атрымоўваць веды з 3-х мерных аб’ектаў і выкарыстоўваць гэтыя веды ў далейшым.

  3. Аксіалогія – навука аб каштоўнасцях. Таксама вывучаецца праблема каштоўнасцей і каштоўнасць самога феномена чалавека. Яна дазваляе музейным супрацоўнікам зірнуць на музей з пункту гледжання іерархіі чалавечых каштоўнасцей, разглядаючы іх іх не толькі як нешта статытычнае, але перш за ўсё як з’яву актыўную. Мы маем магчымасць ацаніць іх з пункту гледжання ўзаемаадносін музея і грамадства. Пры сацыялагічным даследаванні гэтых адносін выкарыстоўваюцца пазітыўныя і негатыўныя ацэнкі.

  4. Псіхалогія. Адной з задач псіхалогіі з’яўляецца вывучэнне трансфармацыі сэнса чалавечага жыцця ў гісторыіі. У сучаснай музеалогіі выкарыстоўваюцца вынікі псіхалогіі асобы, сацыяльнай псіхалогіі. Дасягненні псіхалогіі выкарыстоўваюцца для прыцягнення новых наведвальнікаў, для выкарыстання музея як сродка ўздзеяння на эмоцыі, пачуцці чалавека. У той жа час даследуюцца псіхалагічныя аспекты ўздзеяння музейных прадметаў на чалавека.

  5. Педагогіка;

  6. Этыка. Узаемасувязь з гэтай навукай, як і з іншымі шматлікімі іншымі, зыходзіць з таго, што музей – гэта вытворнае чалавека і таму шмат у чым падпарадкавана законам свайго стваральніка. Гэта значыць, што ўсе сферы дзейнасці павінны каардынавацца не толькі законамі навукі, філасофіі, псіхалогіі, але і законамі этыкі. Так, у 1989 г. на генеральнай асамблеі ІСОМ у Буэнас-Айрэсе быў прыняты Кодэкс прафесійнай этыкі музейных супрацоўнікаў;

  7. Сацыялогія. На практыцы гэта сувязь рэалізуецца дзякуючы правядзенню сацыялагічных даследаванняў структуры наведвальнікаў і адносін да ўбачанага. У ідэале на аснове такіх даследаванняў музей павінен будаваць сваю будучае, будучую дзейнасць.

  8. Дакументазнаўства, архівазнаўства, бібліятэказнаўства. Тут характар сувязей і інтэграцыя набывае рысы, вызначаемыя мноствам супадзенняў ў прадмеце даследавання, паколькі і ў тым, і ў іншым выпадку ідзе размова аб пазнанні заканамернасцяў, што маюць дачыненне да грамадскага функцыянавання розных відаў дакументаў, да сферы сацыяльнай інфармацыі.

Праз музейны прадмет музеязнаўства кантактуе з такімі профільнымі дысцыплінамі, якія маюць супадаючы з ім аб’ект даследавання. Сярод такіх дысцыплін – ўсё кола гістарычных дысцыплін, мастацтвазнаўства, літаратуразнаўства, прыродазнаўчыя дысцыпліны і інш. У такім выпадку маюць вялікае значэнне крыніцазнаўчыя аспекты ўсіх гэтых дысцыплін.

Такім чынам, аб’ектыўная складанасць музеязнаўства прадвызначае разнастайнасць сувязей музеязнаўства з іншымі навукамі. Яго месца сістэме навук неадназначна.

З’яўляючыся грамадскай дысцыплінай, музеязнаўства адносіцца да міждысцыпінарных навук.

Пры вызначэнні яго месца сярод навуковых дысцыплін маюцца найбольшыя падставы ўключаць музеязнаўства ў кола дысцыплін, аднак з абавязковым указаннем на яго прыналежнасць да мастатвазнаўства, літаратуразнаўства, прыродазнаўства і тэхнічных навук.

У апошнія гады склалася меркаванне, што сёння на першы план ўсё актыўней выходзіць культуралагічны характар музеязнаўства. Ужо А. М. Разгон разглядаў гісторыю музеяў як складовую частку развіцця культуры. А. А. Сундзіева распрацоўвае праблему генезіса музея ў межах паняцца “культурная форма”. Аналіз развіцця музея як аптымальнай культурнай формы для збору, інтэрпрытацыі і захавання культурнага вопыту даў магчымасць распрацаваць і абгрунтаваць навуковую перыядызацыю музейнай справы і растлумачыць разнастайнасць гістарычных і існуючых форм музейных устаноў. На мяжы новага тысычагоддзя М. А. Тамілаў даў вызначэнне музеязнаўства як культуралагічнай дысцыпліны. такім чынам, сёння музеязнаўства разглядаецца ў якасці гуманітарнай навукі, якая знаходзіцца ў цеснай сувязі з грамадскімі, а таксама прыродазнаўчымі і тэхнічнымі навукамі. Музеязнаўства запазычвае ў іх асобныя метады, элементы паняційнага апарату, і адаптуе іх да вырашэння ўласных задач.