- •Гісторыя станаўлення музеянаўства як навуковай дысцыпліны.
- •Музеязнаўства як навуковая дысцыпліна.
- •Структура музеязнаўства
- •Метад музеязнаўства
- •Мова музеязнаўства
- •Месца музеязнаўства ў сістэме навук.
- •Музейны прадмет – аснова музейнай работы.
- •Музей як сацыяльны інстытут.
- •Тэарэтычны базіс дзейнасці музея
- •Узаемаадносіны музея і помніка
Тэарэтычны базіс дзейнасці музея
Тэорыя дакументавання.
Тэорыя тэзаўрыравання.
З’яўленне камунікацыйных уяўляенняў
Камунікацыйны падыход уструктуры музеалагічных ведаў
Характарыстыка акта музейнай камунікацыі
Тэорыя музейнай камунікацыі
У аснове тэарэтычных уяўленняў аб напрамках музейнай дзейнасці ляжыць разуменне музейнай дзейнасці як навукі аб пазнанні музейнасці. Адбор носьбітаў музейнасці, пазнанне гэтай (музейнай) каштоўнасці і выкарыстанне яе з улікам сацыякультурнай патрэбы ўяўляюць 3 фундаментальныя тэорыі:
тэорыя дакументавання;
тэорыя тэзаўрыравання;
тэорыя камунікацыі, якія вызначаюць стратэгію і тактыку асноўных накірункаў дзейнасці музея.
Паняцце “дакумент” з’явілася ў навуковай тэрміналогіі ў пачатку ХХ ст. У перакладзе з лацінскай мовы documentum – азначае навучанне, прыклад, узор, сведчанне, доказ. Гэта – матэрыяльны аб’ект і свядома замацаваныя на ім ці аб ім інфармацыя. Аднак адно без другога не з’яўляецца дакументам. Функцыянальнае прызначэнне дакумента – не толькі замацаванне, але і перадача інфармацыі; дакумент не толькі носьбіт, але і крыніца інфармацыі (перадача інфармацыі – распаўсюджванне ведаў). Існуе і сучаснае вызначэнне дакумента “дакумент – гэта любы матэрыяльны носьбіт, на якім чалавекам зафіксавана сацыяльная інфармацыя з мэтай яе захавання і распаўсюджвання”.
У музеязнаўстве термін “дакументаванне” разглядаецца на інфармацыйна-гістарычным узроўні, гэта значыць тэорыя дакументавання звязана з пазнаннем розных бакоў акаляючаюга асяроддзя (інфармацыйна аспект), у працэсе якога выяўляюцца аб’екты музейнага значэння, што падлягаюць захаванню і выкарыстанню ў выглядзе своеасаблівых дакументаў, якія падцвярджаюць гістарычную рэальнасць і з’яўляюцца элементамі гістарычнай памяці (гістарычны аспект). Дакументальны падыход да рэчаіснасці выяўляецца ў тым, што аб’екты рэальнасці (сведчанні развіцця прыроды, грамадства, культуры) – носьбіты музейнасці – павінны быць не толькі апазнаны, але і атабраны, выняты з іх жыццёвага асяроддзя. Прабематыка, якая мае дачыненне да адбору, складае сутнасць ўсёй тэорыі дакументавання. Той факт, што музеязнаўчы адбор грунтуецца на каштоўнасных даносінах да рэчаснасці, не мяшае яго гістарычнай абумоўленасці, аб’ектыўнасці, аб чым сведчаць зборы розных эпох. Адбор прадметаў у музейны збор абапіраецца як на музеязнаўчыя, так і на профільна-навуковыя даследаванні, прычым для муеязнаўчага дакументавання характэрны генеруючы падыход, паклькі музейны прадмет нясе інфармацыю, якая не зводзіцца да кола інтарэсаў якой-небудзь профільнай дысцыпліны. Тэорыя дакументавання навукова абгрунтоўвае крытэрыі адбору і методыку музеязнаўчага даследавання рэчаіснасці. Музейнае дакументаванне (камплектаванне) – гэта спецыфічная дзейнасць, якая заключаецца ў планамерным і сістэматычным назапашванні сведчанняў развіцця прыроды і грамадства. Гэта работа праводзіцца музейнымі метадамі, а вынікам яе з’яўляюцца музейныя фонды. Мэта дакументавання – дасягненне адэкватных суадносін паміж з’явай (падзяй, фактам) і дакументамі-сведчаннямі гэтай з’явы, адабранай у музей. Перадумовай навуковага дакументавання з’яўляецца веданне працэсаў і з’яў, якія адбываюцца на канкрэтнай тэрыторыі. Гэта веданне дасягаецца не толькі за кошт вывучэння літаратуры спецыяльнага характару, але і існуючых калекцый, і, галоўным чынам, збіральніцкай, даследчай работай на месцах.
Пад час камплектавання пачынаецца працэс выяўлення музейнай каштоўнасці прадмета (першая ступень пазнання музейнасці). Для гэтага вывучаецца іх уласная інфармацыя і інфармацыя аб прадметах, атрыманая з асяроддзя, дзе яны бытавалі. Гэта дадатковая інфармацыя дапамагае паўней раскрыць іх жыццёвыя сувязі, адносіны людзей, якія стаяць за імі (напрыклад, сведчанні аб прызначэнні прадметы, часу, месцы вырабу, а таксама аб гісторыі бытавання, прыналежнасці пэўнай сям’і і г. д.). Гэта дадатковая інфармацыя можа быць сабрана раней (біяграфічныя даведкі, сведсткі з кніг і газет); яна можа замацоўвацца ў момант камплектавання. Акрамя таго, прадметы, якія нясуць дадатковую інфармацыю і не ўяўляюць каштоўнасці ў якасці музейных прадметаў, дапаўняюць фонд навукова-дапаможных матэрыялаў (з цягам часу ён можа набыць самастойнае музейнае значэнне). Уся інфармацыя прадметаў і аб прадметах, атрыманая звонку ці дабытая пад час музейных даследаванняў, знаходзіць адлюстраванне ў спецыяльнай унутрымузейнай і улікова-захавальніцкай і ўліковай дакументацыі. Сам музейны прадмет як дакумент эпохі і ўнутрымузейныя дакументы, якія маюць дачыненне да яго (навуковыя карткі, навуковыя пашпарты і г. д.), уяўляюць два ўзроўня дакументацыйнай дзейнасці музея і не могуць існаваць адзін без аднаго.
Сэнс дакументавання складаецца ў пераводзе часткі прадметаў рэальнасці ў прадметы музейнага значэння,а азатым ў музейныя прадметы. Пытанне аб тым, ці варта ўключаць прадметы ў музейны фонд, вырашаецца з дапамогай ацэнкі. Ацэнка, гэта значыць меркаванне аб каштоўнасці прадмета, залежыць ад адбарных крытэрыяў і заключаецца ў выяўленні адносін, аб’ектыўным бокам якіх з’яўляецца якасны патэнцыял прадметаў (іх інфармацыйны патэнцыял), а суб’ектыўным – патрэбы ў інфармацыі і эмацыянальным уздзеянні, якое аказваецца дадзеным прадметам на музейных супрацоўнікаў і наведвальнікаў.
Неабходна падкрэсліць, што гэта не абгульная, спецыфічна дакументальная, нейтральная ў ідэалагічных адносінах каштоўнасць “ў сабе”. Яна ўстанаўліваецца грамадствам і звязана з задачамі пэўнай галіны ведаў. асноўным крытэрыем каштоўнасці з’яўляецца тыповасць прадмета для канкрэтнай сацыяльнага ці прыроднага асяроддзя. адлюстраванне ў ім сутнасных уласцівасцей, пэўных з’яў і адносін рэчаіснасці.
Галоўным прынцыпам музейнага дакумунетавання з’яўляецца прынцып пераважнага збору аўтэнтычных прадметаў як першакрыніц ведаў; акрамя таго, адбіраюцца прасторавыя трохмерныя прадметы (выключэнне складаюць тыя сферы збору, дзе асноўнымі музейнымі прадметамі з’яўялюцца выяўленчыя ці пісьмовыя матэрыялы), паклькі яны больш эфектыўны як складовыя часткі экспазіцыйнай прасторы. Перавага аддаецца тыповым прадметам, якія адлюстроўваюць сутнасць пэўных з’яў. Не менш важным з’яўялецца прынцып музейнага дакументавання – прынцып планамернасці, перавага якасці перад колькасцю адбіраемага матэрыяла і, самае галоўнае, галіновая накіраванасці, што значыць адпаведнасць профілю музея.
У шырокім сэнсе тэрмін “навуковае дакументаванне” ўжываецца не толькі ў сэнсе базавай сацыяльнай функцыі музея, але і ў значэнні аднаго з навуковых накірункаў музеязнаўчай тэорыі, якое лагічна развіваецца ў працэсе пазнання каштоўнасці музейных прадметаў, гэта значыць тэорыі тэзаўрыравання.
Тэорыя тэзаўрыравання (навукова-фондавая работа) звязана з другой ступенню (пасля тэорыі дакументавання) пазнанння музейнасці, гэта значыць з дасдеаваннем працэсу пазнання каштоўнасці музейных прадметаў, фінармацыі, якая ў іх утрымліваецца. пад час дадзенай назапашваецца дакументацыя, якая фіксуе і замацоўвае юрыдычна каштоўнасць музейных прадметаў, гэта значыць, што адбываецца яе ўлік. Гэта неабходна не толькі з юрыдычнага пункту гледжання, але і ў сувязі з тым, што музейныя прадметы матэрыяльны (разбураюцца пад уздзеяннем розных фактараў) і таму маюць патрэбу ў іх захаванні – ахове.
Такім чынам, тэорыя тэзаўрыравання звязана з трыма аспектамі навукова-фондавай дзейнасці музея:
з даследаваннем музейных прадметаў;
з уліковай дзейнасцю музея;
з аховай музейных прадметаў.
У працэсе даследчай работы – пад час класіфікацыі, сістэматызацыі і інтэрпрытацыі музейных прадметаў – паглыбляецца разуменне іх дакументальна-інфармацыйнага значэння. што дазваляе тэорыі тэзаўрыравання разглядаць збор музейных прадметаў як асаблівую мадэль раэльнага асяроддзя – дакументальную сістэму, паколькі калекцыі, якія складаюць гэты збор, уяўляюць сабою ўжо новую якасць у параўнанні з адзінкавымі прадметамі. Музейнай калекцыяй мы называем сукупнасць музеных прадметаў, якія звязаны агульнасцю аднаго ці некалькіх прыкмет і ўяўляюць навуковую, пазнавальную ці мастацкую цікавасць як адзінае цэлае. Музейная каштоўнасць калекцыі вызначаецца паўнатой ў якасных і колькасных адносінах. Калекцыі таксама звызаны паміж сабою здольнасцю дакументаваць тыя ці іншыя бакі рэчаіснасці. напрыклад, калекцыя манет, керамічных вырабаў, знойдзеных на адной тэрыторыі, можа дакументаваць развіцё гандлю ў дадзеных рэгіёне. Інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў адной калекцыі, здольна дапоўніць і падцвердзіць інфрмацыю, якая ўтрымліваецца ў іншых калекцыях. Таму інфармацыя сукупнасці калекцый мае новую якасць. Сукупнасць калекцый ўяўляе сабою музейны збор.
Вывучэнне музейных прадметаў як складовай часткі фонда, выяўленне новай інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў саміх прадметах і матэрыялах, суправаджаецца назапашваннем адпаведных навукова-ахоўных матэрыялаў, гэта значыць уліковай дакументацыі.
Нарэшце, тэзаўрыраванне ўключае даследаванні, звязаныя з задачамі аховы музейных прадметаў як нацыянальнай, культурнай, гістарычнай спадчыны, патэнцыял якой раскрываецца дзякуючы камунікацыйным магчымасцям музея. Асэнсаванне дадзеных пытанняў музейнай дзейнасці звязана з развіццём тэорыі музейнай камунікацыі.
Сучаснае агульнанавуковае паняцце камунікацыі мае, ў асноўным, дзве крыніцы. Першая – гэта распрацаваная ў 1949 г. Клодам Шэнанам матэматычная тэорыя сувязі, ў якой былі акрэслены асноўныя элементы акта перадачы інфармацыі: крыніца інфармацыі, перадатчык, канал, прыёмнік, адрасат і шум. Другой крыніцай з’яўляецца канцэнцыя канадскага філосафа Маршала Маклюена, які ў шэрагу прац, апублікаваных ў 1960-х гг., прапанаваў разглядаць развіццё чалавечага грамадства як развіццё сродкаў камунікацыі, якія ўключаюць шырокае кола разнастайных з’яў: шляхі зносін, грошы, друк, тэлебачанне, камп’ютэры і г. д.
Спалучэнне структурных уяўленняў К. Шэнана і шырокага гуманітарнага погляду М. Маклюена прывяло да распаўсюджання паняцця “камунікацыя” ў шэрагу галін ведаў. У музеязнаўстве піянерам распрацоўкі камунікацыйных уяўленняў стаў яшчэ адзін канадзец – Д. Камерон, які, непасрэдна спасылаючыся на М. Маклюена, прапанаваў разглядаць музей як асаблівую камунікацыйную сістэму. На яго думку, музейная камунікацыя ўяўляе сабою працэс зносін наведвальнікаў з “рэальнымі рэчамі”, умовамі якога з’яўляецца здольнасць аўдыторыі разумець “мову рэчаў” і здольнасць стваральнікаў будаваць з дапамогай экспанатаў невербальныя прасторавыя “выказванні”.
Са з’яўленнем работ Д. Камерона ў музеязнаўстве пачынаецца інтэнсіўная распрацоўка камунікацыйнай праблематыкі. Перш за ўсё гэта выяўляецца ў змяшчэнні фокуса музеязнаўчых даследаванняў з вывучэння музейных прадметаў на вывучэнне музейнай аўдыторыі. У прыватнасці, у музеях атрымоўваюць распаўсюджванне прыкладныя сацыялагічныя і псіхалагічныя даследаванні, накіраваныя на забеспячэнне “адваротнай сувязі” ў сістэмах музейнай камунікацыі. Як паказваюць іх вынікі, успрыняцце наведвальнікаў часта не супадае з прагнозамі і чаканнямі музейных супрацоўнікаў. Гэта вымушае, пашыраючы межы камунікацыйнага падыходу, па-новаму інтэрпрэтаваць задачы прафесійнай музейнай дзейнасці. Характэрнай спробай крытыкі гісторыі і сучаснага стану музейнай справы з “пазіцыі наведвальніка” стала, напрыклад, манаграфія англічаніна К. Хадсана “Сацыяльная гісторыя музеяў”.
Паступова камунікацыйная тэрміналогія становіцца адным з найбольш ужывальных інструментаў музеязнаўчай рэфлексіі. Шматлікія даследчыкі разглядаюць камунікацыю як вядучую функцыю сучаснага музея; падкрэсліваюць дыялагічную прыроду камунікацыі, у якой наведвальнік павінен быць паўнавартасным суб’ектам, і крытыкуюць з гэтага пункту гледжання традыцыйную маналагічную канцэнцыю, якая зводзіць дзейнасць музея да перадачы навуковых ведаў; абмяркоўваюць магчымасці “мовы рэчаў” як сродка зносін паміж культурамі, паміж рознымі гістарычнымі і сацыяльнымі грамадствамі, этнічнымі групамі, палітычнымі і рэлігійнымі групіроўкамі, падлеткамі і дарослымі, сляпымі і тымі, хто мае добры зрок.
Польскі музеолаг В. Глузіньскі прапаноўвае разглядаць музей як знакавую сістэму, якая надзяляе матэрыльныя рэчы каштоўнаснымі значэннямі, і паказвае, што ў ім адбываецца перманентнае канструіраванне “мовы рэчаў”, якая адлюстроўвае адносіны чалавека да рэчаіснасці. Марк Пахтэр і Чарль Лэндры падкрэсліваюць, што ў музеях адбываецца “іканічная” камунікацыя, якая, у адрозненні ад камунікацыі “апавядальнай”, укладае “спрасаваны” сэнс у кароткі па часе камунікацыйны акт, што дазваляе перадаваць шматслойны змест адначасова, не звяртаючыся да разгорнутага тлумачэння.
У савецкай музезнаўчай літаратуры камунікацыйная тэрміналогія пачынае выкарыстоўвацца з сярэдзіны 1970-х гг. Так, у 1974 г. Е. А. Разенблюм піша аб музеі як аб лабараторыі, у якой выпрабоўваюцца камунікацыйныя ўласцівасці рэчаў. Аналізуючы экспазіцыйную дзейнасць з пункту гледжання семіотыкі, М. Мікалаева ставіць пытанне аб спецыфіцы экспазіцыйнай мовы, разлядае музейныя прадметы як асаблівыя знакі і тэксты, разуменне якіх і складае сутнасць наведвання музея. Аўтары сацыялагічнага даследавання “Музей і наведвальнік” (Ю. П. Пішчулін, Д. А. Равіковіч і інш.), праведзенага ў канцы 1970-х гг., трактуюць наведванне музея як выбарчае ўспрыняцце “музейнай інфармацыі”, якое чалавек здзяйсняе ў адпаведнасці са сваімі матывамі і патрэбамі. З пачатку 1980-х гг. камунікацыйныя ўяўленні выступаюць адначасова як тэарэтычная “рамка” і як даследчы інструмент, які дазваляе па-новаму ставіць і вырашаць праблемы, якія традыцыйна адносяцца да сферы эспазіцыйнай і адукацыйнай работы музеяў. Часта гэта “рамка” пашыраецца і да межаў прадмета музеязнаўства ў цэлым, ахопліваючы таксама фондавую работу і камплектаванне.
Такім чынам, у апошняй чвэрці ХХ ст. паняцце камунікацыі становіцца адной з дамінант музеязнаўчай думкі, якая вызначае стыль мышлення музейнай грамадскасці. Разам з тым, у большасці выпадкаў камунікацыйныя ўяўленні выкарыстоўваюцца аўтарамі метафарычна: аналізуючы розныя музеязнаўчыя тэксты, можна прыйсці да высновы, што структурныя ўяўленні аб камунікацыі, якія выкарыстоўваюцца для аналізу музейных працэсаў, не маюць адзіных тыпалагічных падстаў. Існуе, напрыклад, пункт гледжання, што наведвальнік уступае ў зносіны з супрацоўнікамі музея, а музейныя прадметы выступаюць пры гэтым прадметам ці сродкам гэтых зносін. Іншая канцэпцыя адзначае, што наведвальнік уступае ў непасрэдныя зносіны з музейнымі экспанатамі. Яшчэ адна структурная мадэль зыходзіць з уяўленняў, што наведвальнік у музеі уступае ў зносіны з прадстаўнікамі іншых пакаленняў ці культур.
Да канца не ясна, што ўяўляе сабою “мова рэчаў” у плане яе зместу, якія “паведамленні” можна перадаваць з яе дапамогай, а якія – не. Усё гэта, натуральна, патрабуе метадалагічнага і тэарэтычнага тлумачэння.
Такім чынам, паняцце “камунікацыя” належыць да ліку ключавых агульнанавуковых паняццяў другой паловы ХХ ст. У музеязнаўстве яно з’яўляецца запазычаным, гэта значыць яно нарадзілася па-за межамі гэтай дысцыпліны і было перанесена ў яе ў канкрэтных гістарычных абставінах. Для таго каб вызначыць значэнне дадзенага канкрэтнага паняцця ў дачыненні да музейнай рэчаіснасці, неабходна апісаць сітуацыю, у якой здзяйсняецца гэты перанос, і тыя наступствы – тэарэтычныя і практычныя, якія ён цягне за сабою.
Калі новае паняцце аказваецца прадуктыўным і не адрываецца (“оттограется”) ад дадзенай галіны ведаў, яно пачынае ў ім жыць, працаваць, уступаць у адносіны з іншымі паняццямі, служыць эўрыстычным сродкам вырашэння фундаментальных і прыкладных праблем і ў рэшце рэшт можа прывесці да сур’ёзных змен у агульным поглядзе на рэчаінасць, вывучаемую дадзенай дысцыплінай. Для апісання такіх паняццяў, якія аказваюць сістэмны уплыў на дадзены навуковы прадмет, але якія яшчэ не інтэграваны ў ім поўнасцю і не атрымалі статус навуковай тэорыі, у навуказнаўстве выкарыстоўваюць тэрмін “падыход”.
Камунікацыйныя ўяўленні з’яўляюцца ў музеязнаўстве ў 1960-я гг. на хвалі “музейнага бума” і хутка заваёўваюць статус радыкальнага тэарэтычнага новаўвядзення, якое рэвалюцыянызуе музейную навуку і суразмерна новай музейнай практыцы. Са згаданага часу можна гаварыць аб наяўнасці ў музеязнаўстве камунікацыйнага падыходу, які развіваецца побач (і ва ўзаемадзеянні) як з традыцыйнымі тэарэтычнымі накірункамі (тэорыя музейнага прадмета, тэорыя музейнай дзейнасці і г. д.), так і з іншымі падыходамі (эканамічным, адукацыйным, эпістымалагічным, асяроддзевым і г. д.).
У найбольш агульным выглядзе камунікацыйны падыход у музеязнаўстве характарызуецца шэрагам прынцыпаў ці пастулатаў, якія служаць падставай для фарміравання асаблівага погляду на музейную рэчаіснасць. У работах, прысвечаных музейнай камунікацыі, можна вылучыць шэраг падыходаў, з пазіцыі якіх магчыма вывучэнне музейнай камунікацыі:
Гэта гуманітарны, антрапацэнтрысцкі падыход, які ставіць у аснову ўсяго чалавека (наведвальніка) як цэнтральнага кампанента схемы камунікацыйнага ўзаемадзеяння; на чалавека арыентаваны ўвесь працэс камунікацыі, ад рэакцыі чалавека залежыць поспех музея. Логіка камунікацыйнага аналіза прадугледжвае рух “ад аб’екта”, а не “ад рэчы” і таму не дапускае апрыорнай аб’ектывацыі музейнага прадмета (ці збору, ці экспазіцыі”).
Гэта культуралагічны падыход, які прадугледжвае, што выкарыстоўваемыя ў працэсе камунікацыі знакі і сімвалы, незалежна ад іх матэрыяльных носьбітаў, існуюць у некаторым полі культурных значэнняў. Таму суб’екты, уключаныя ў музейную камунікацыю, выступаюць як прадстаўнікі культурны пазіцый, а музейныя прадметна-прасторавыя “пасланні” – як культурныя (ці метакультурныя”) тэксты.
Гэта дыялагічны падыход, які разглядае структуры з удзелам як мінімум двух суб’ектаў, якія адрозніваюцца па сваёй культурнай пазіцыі. Таму каструіруючым элементам любой сітуацыі музейнай камунікацыі з’яўляецца “розніца паміж культурнымі патэнцыяламі”, ці культурна-гістарычная дыстанцыя, якая мае дыяхроннае і сінхроннае вымярэнне. Дыялагічны падыход прадугледжвае вывучэнне ўсіх асноўных суб’ектаў камунікацыі, якія дэманструюць розныя культурныя пазіцыі і канструюруюць мадэлі дыялогавага ўзаемадзеяння.
Гэта аксіалагічны падыход, які зыходзіць з уяўлення, што міжкультурныя зносіны з’яўляюцца ў сваёй сутнасці каштоўнаснымі. Таму каштоўнасны аспект музейнай камунікацыі разглядаецца як вядучы, а іншыя яе аспекты (навучанне, перадача інфармацыі, ведаў і г. д.) – як падпарадкаваны. Дадзены падыход звязаны з аналізам каштоўнаснага аспекта камунікацыі і разглядам мэтаў камунікацыйнай дзейнасці ў якасці вядучых.
Уся разнастайнасць тэорый дазваляе вылучыць асноўныя мадэлі музейнай камунікацыі, існуючыя на сённешні дзень.
Пазнавальная мадэль. Названая мадэль камунікацыі, разгледжаная К. Хадсанам, вывучае экспанат як прадмет ці змест зносін паміж наведвальнікам і супрацоўнікам музея. Працэс зносін носіць маналагічны ці дыялагічны характар (адпаведна, экскурсійная форма работы адпавядае маналагічнаму працэсу ўспрыняцця інфармацыі. а розныя формы музейна-педагагічнай работы звернуты да дыялагіным формам). Сам жа музейны прадмет найбольш поўна раскрывае сваі інфармацыйныя ўласцівасці праз тлумачэнне.
Эстэтычная мадэль. Разглядае экспанат як самакаштоўны аб’ект непасрэдных зносін. Мэта такіх зносін, на думку Г. Осбарна і Д. Вайлера, заключаецца, перш за ўсё, у эстэтычным успрыняцці прадмета. Інфармацыйная нагрузка становіцца мінімальнай, а эстэтычнае ўспрыняцце, наадварот, мэтай камунікацыі. Музейны прадмет, у дадзеным выпадку, максімальна дэманструе такое праяўленне экспрэсіўнасці, як экспрэсіўнасць.
Знакавая мадэль. Галоўным элементам, прапанаванай Ю. Ромедэрам, становіцца экспазіцыя, якая ўяўляе сабою сукупнасць знакаў сацыяльна-гістарычнага зместу і сродак зносін з культурай іншых часоў. асноўным элементам мадэлі з’яўляецца экспазіцыя як сродак пераадолення культурна-гістарычнай дыстанцыі.
Дыялогавая мадэль. Дадзеная мадэль разглядае музей як цэнтр культурнага і грамадскага жыцця. менавіта дыялог, які ўзнікае паміж рознымі катэгорыямі наведвальніаў, дапамагае, паводле Е. Александэру, выявіць існуючыя ў грамадстве розныя каштоўнасныя ўстаноўкі. Зносіны ў падобнай камунікацыйнай мадэлі становіцца важнейшым накірункам дзейнасці.
Міждысцыплінарная мадэль. музей у межах міждысцыплінарнага падыходу разумеецца як інстытут, які вырашае комплексныя мадэлі міждысцыплінарнага характару. Дадзены падыход звязаны з інтэнсіўным пошукам рашэння комплексных праблем, у межах якога ўсе пералічаныя мадэлі маглі б аб’яднаны ў адзіную мадэль камунікацыйнага ўзаемадзеяння. гэты падыход разглядаецца вучонымі (М. С. Каган, Б. А. Сталяроў) як найбольш плённы для супрацоўніцтва рознапрофільных музеяў.
Інфармацыйная мадэль. Інфармацыйная мадэль (С. У. Пшанічная) прапануе аналізаваць музей як інфармацыйна-камунікацыйную сістэму, развіццё якой вызначаецца ўзаемадзеяннем кампанентаў, уключаных у асаблівае бісістэмнае ўтварэнне “музей-наведвальнік”.
Да з’яўлення камунікацыйнага падыходу музеязнаўчыя ўяўленні былі ў асноўным сфакусіраваны а) на музейных зборах і б) на інстытуцыяннальнай арганізацыі музейнай дзейнасці. Камунікацыйны падыход, які першапачаткова выступаў як апалогія наведвальніка, дадаў да гэтага яшчэ адну факусіроўку – в) на музейнай аўдыторыі. Аднак замест таго, каб экстрапаліраваць дадзены падыход, паслядоўна ўключаючы ў разгляд пазіцыі іншых удзельнікаў камунікацыі, даследчыкі ішлі ў асноўным па шляху механічнага спалучэння новых уяўленняў са старымі, пастаянна “саслізгваючы” ў музейна-прадметную ці музейна-інстытуцыянальную парадыгмы, якія яшчэ патрабавалі камунікацыйнай інтэрпрытацыі. Гэтым тлумачыцца неўзгодненасць выкарыстоўваемых у музеязнаўчай літаратуры структурных уяўленняў (мадэляў” музейнай камунікацыі).
Найбольш паслядоўнымі спробамі рэалізацыі на тэарэтычным узроўні асноўных прынцыпаў камунікацыйнага падыходу з’яўляецца канцэнцыя Д. Камерона (музей як сістэма камунікацыі) і канцэнцыя В. Глузіньскага (“чысты музей”). Аднак, як паказвае аналіз, першая тэарэтычная схема захоўвае занадта многа рысаў сучаснай інстытуцыянальнай арганізацыі музейнай справы, не істотных з пункту гледжання камунікацыйных уяўленняў; другая ж, наадварот, абстрагіравана ад канкрэтных інстытуцыянальных асаблівасцей, але ў выніку ў ёй апушчаны дыялагічны, структурны аспект. Таму ні тое, ні іншае ўяўленне не змаглі стаць “працуючай” фундаментальнай адзінкай камунікацыйнага падыходу ў музеязнаўстве.
Базавае музеязнаўчае ўяўленне, якое адпавядае асноўным прынцыпам камунікацыйнага падыходу, павінна быць схематычным, гэта значыць абстрагіраваным а) ад эмпірычных рысаў інстытуцыянальнай арганізацыі, характэрных для музея той ці іншай эпохі; б) ад субстанцыяльнай трактоўкі музейных збораў і в) ад рэдукцыяніскіх канцэпцый, якія зводзяць мэты музея да мэтаў якіх-небудзь знешніх сістэм (навукі, адукацыі і г. д.). Разам з тым яно павінна ствараць шырокія магчымасці для камунікацыйнай інтэпрэтацыі “музейнага універсума”. Гэтым патрабаванням задавальняе схематычнае ўяўленне акта музейнай камунікацыі.
Любы збор прадметаў, вынятых з асяроддзя бытавання, узнікае як збор асэнсаваны. Гэта значыць, што ў яго вытокаў стаіць суб’ект (індывід ці група людзей), які надае рэчам каштоўнаснае значэнне. Ён рэалізуе пры гэтым пэўную культурную норму адносін да прадметнага асяроддзя ці ўпершыню яе задае. Акрамя суб’екта, які фарміруе асэнсаваны збор, заўжды існуе суб’ект, які ўспрымае, паколькі збор, які ніхто не бачыць, нельга лічыць фактарам культуры. Гэты другі суб’ект (таксама індывідуальны ці групавы) з’яўляецца, у сваю чаргу, носьбітам некаторых культурных установак. І калі яго ўстаноўкі блізкія да ўстановак першага, паміж імі магчыма ўзаемапаразуменне, і сэнс, які ўкладваецца ў збор, будзе адэкватна ўспрыняты.
Гэта і ёсць элементарны акт музейнай камунікацыі – мінімальная адзінка камунікацыйнага аналіза ў музеязнаўстве. Прычым ў дадзеным выпадку акт паспяховы. Калі ж культурныя ўстаноўкі суб’екта адрозніваюцца, камунікацыя можа аказацца парушанай. Для пазбаўлення камунікацыйных парушэнняў і дасягнення ўзаемапаразумення неабходны дыялог паміж суб’ектамі (магчыма, з удзелам трэціх асоб), скіраваны на выпрацоўку агульнага погляда на рэчы. Дыялог гэты можа знайсці працяг ў дзейнасці, якая ўключае каменціраванне ці спробы прасторавай візуальнай арганізацыі збора, якая робіць яго сэнс наглядным.
Дадзенае ўяўленне дапускае развіццё “ўшыр”, шляхам дабаўлення (на падставе тых жа прынцыпаў) новых удзельнікаў. Гэта дазваляе аналізаваць структуры музейнай камунікацыі рознага ўзроўня складанасці. З другога боку, разглядаючы яго як ураўненне са шматлікімі невядомымі і канкрэтызуючы ўвоходзячыя ў яго параметры, можна здзяйсняць: а) тэарэтычную, б) гістарычную, в) інстытуцыянальную, г) праектную інтэпрытацыю зыходнага схематызму. Адпаведна будуць фарміраваццца асноўныя накірункі рэалізацыі камунікацыйнага падыходу ў музязнаўстве.
Прапанаваная схема акта музейнай камунікацыі суразмерна падыходу як асаблівай эпістэматэмалагічнай адзінцы, але яна не тоесна тэорыі музейнай камунікацыі. Разам з тым яна можа служыць адпраўной кропкай для стварэння такой тэорыі. Удакладняючы тыпалагічныя характарыстыкі суб’ектаў і сітуацыі музейнай камунікацыі, здзяйсняючы інтэрпрытацыю і сінтэз наяўных музеязнаўчых ведаў, прыцягваючы рэлевантный дадзенаму падыходу эмпірычны матэрыял, можна стварыць разгорнутую тэорыю, якая дазволіць вызначыць спецыфіку музея ў шэрагу іншых камунікацыйных сістэм, выявіць яго функцыі як асаблівага механізму сацыякультурнай камунікацыі, узнаўлення культуры і ўзаемадзеяння розных культурных аб’яднанняў. Тэорыя музейнай камунікацыі, зразумелая такім чынам, становіцца важнай складовай часткай агульнага музеязнаўства.
У адрозненні ад тэорыі падыход з’яўляецца больш мабільным утварэннем, якое дазваляе эфектыўна вырашаць лакальныя праблемы, у тым ліку тэарэтычныя. Здзяйсняемая ў межах падыходу факусіроўка ўвагі на розных элементах схемы акта музейнай камунікацыі (на зборы, на аб’екце, які фарміруе і ўспрымае) дае выхад на традыцыйную праблематыку (адпаведна на музейны прадмет, прафесійную дзейнасць, аўдыторыю) і ў той жа час вымушае карэкціраваць традыцыйныя ўяўленні.
Трактоўка наведвальніка як носьбіта пэўных культурных установак патрабуе прызнання асэсаванасці яго ўспрыняцця, якое не можа лічыцца “няправільным”, нават калі яно і супадае з асэнсаванннем прафесіянала. Уяўленне аб аднанакіраваным, маналагічным уздзеянні музея на аўдыторыю саступае месца канцэнцыі камунікацыі як дыялога. Разнастайнасць наведвальніцкіх пазіцый у гэтым дыялогу зададзена не толькі падзелам аўдыторыі па традыцыйным сацыяльна-дэмаграфічным прыкметам, але і тым спектрам роляў, якія прапаноўвае музей. У гэтым сэнсе можна гаварыць ад ролевай структуры музейнай аўдыторыі.
Камунікацыйны падыход дазваляе сфармуляваць канцэпцыю “музеалогіі, якая разумее”. Яе адметнай асаблівасцю з’яўляецца зыходная ўраўнаважанасць пазіцый усіх удзельнікаў музейнай камунікацыі, адновакавая ўвага да іх меркаванняў. Наведвальнікі, а таксама людзі, якія стаяць “па той бок” музейных прадметаў (тыя, хто іх ствараў ці меў адносіны да іх бытавання), – ўсе яны валодаюць асаблівым поглядам на рэчы, і на перасячэнні гэтых поглядаў нараджаецца шматлікі, напоўнены сэнсамі музейны збор. Менавіта ўстаноўкі “музеалогіі, якая разумее” аб’ядноўваюць сёння даследчыкаў, якія разглядаюць ў тэрмінах камунікацыі такія, здавалася б, далёкія адзін ад аднаго пытанні, як сацыяльная інтэграцыя музеяў, выкарыстанне ў музеях інтэрактыўных метадаў ці праблем мультыкультуралізма.
Уключэнне ў лік удзельнікаў музейнай камунікацыі людзей, якія жылі ў мінулым ці жывуць сёння, але адасоблены ад наведвальніка геаграфічным ці культурным бар’ерам, дазваляе разглядаць музейную камунікацыю як рытуал, здзяйсмняемы ў асаблівай ад паўсядзённасці прасторы, якая валодае ўласным кодам прасторава-часовых адпаведнасцяў (музейны хранатоп) і дае магчы магчымасць “канверціраваць” разнастайны культурна-гістарычны змест.
