Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
музеология. текст лекции.2.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Музей як сацыяльны інстытут.

  1. Узнікненне музея як сацыяльнага інстытута. Трансфармацыя яго сэнсу ў гісторыі.

  2. Вызначэнне тэрміна “музей”.

  3. Сацыяльныя функцыі музея.

  4. Класіфікацыя і тыпалогія музеяў. Музейная сетка.

  1. Як вядома, розныя формы сацыяльных інстытутаў вызначаюцца тымі канкрэтнымі гістарычнымі ўмовамі, у межах якіх яны ўзніклі, і ўвогуле паступальным рухам гісторыі. Тое самае можна сказаць і пра музей.

Этымалогія слова “музей” указвае на яго грэчаскае паходжанне, якое вядзе свій пачатак ад μγςειοη – “храм муз”. Музей звязваюць не толькі з мастацтвам і яго апякункамі – музамі, алімпійскімі боствамі, якім пакланяліся і ў гонар якіх арганізоўваліся святы і ўзводзіліся культавыя збудаванні, але і з іх маці – багіняй памяці – Мнемасінай (Зеўс+Мнемасіна = музы-апекуны розных галін духоўнай дзейнасці людзей: паэзіі, мастацтва і навук). Храмы муз паступова напаўняліся дарамі і ахвярамі (творамі мастацтва), аб чым пісалі і антычныя аўтары (Паўсаній. “Апісанне Элады”).

У наступныя перыяды значэнне слова некалькі аддалілася ад першапачатковага (вызначэнне “музей” давалі як аўтары канцы ХІХ ст., так і пачатку ХХ ст. Напрыклад, М. А. Пакроўскі (1880), М. М. Магілянскі (1917), Ж. Базэн (1967), Д. Дзін (1994) і іншыя). Напрыклад, музей разумеўся як “збор старажытнасцей ці рэдкасцяў”, “прадукт “века гісторыі”.

Сучасныя ж вучоныя ўсё часцей звярталіся да разумення, якое ўзыходзіць да вытокаў і “храма муз” – апякунак мастацтва і навук, схіляліся ў бок першага, то другога слова гэтага вызначэння. Гэта значыць музей разумеўся як сакральнае месца, храм ці як цэнтр мастацтва і культуры. Музей, як храм, дапамагае чалавеку кожны раз падцвярджаць сваі перакананні, параўноўваць свой светапогляд з каштоўнасцямі, прынятымі ў дадзеным грамадстве. Часта даследчыкі бачаць “музей як культурны цэнтр і сацыяльны інструмент”.

Заканамернасці развіцця музеяў, іх унутраная структура, а таксама сацыяльныя функцыі і сувязі з навукай і культурай і г. д. патрабуюць спецыяльнага аналізу. Музеязнаўства імкнецца даць тлумачэнне феномену музея, вызначыць яго месца ў грамадстве. І для таго, каб правільна ахарактарызаваць сутнасць такой складанай спецыяльнай з’явы як музей, неабходна вывучыць абставіны, ўмовы і механізмы яго з’яўлення і развіцця

Пытанне аб сутнасці і генезісе музеяў трактуецца ў розных тэорыях з улікам пазіцый іх аўтараў: ідэалістычных, метафізіяных, матэрыялістычных і г. д. Аўтарамі тэорый з’яўляецца К. Стэс, Ф. Спіс, Ж. Базэн, К. Хадсан і г. д. Разледзім іх.

Да ліку ідэалістычных тэорый адносяцца “суб’ектыўна-эстэтычная тэорыя”. Яе прыхільнікі спрабуюць патлумачыць збіральніцтва ці назапашванне музейных каштоўнасцей “генетычнай” любоўю да прыгожага. У адпаведнасці з дадзенай пазіцыяй музеі сваім узнікненне абавязаны імкненнем людзей акружаць сябе прадметамі, якія ўзбуджаюць эстэтычныя эмоцыі.

Узнікненне музея часта звязваюць са спрадвечнай уласцівай чалавеку патрэбай (ці жаданнем) збіральніцтва. Крайняе вызначэнне гэтага погляду – “біялагічная” тэорыя калекцыяніравання. У адпаведнасці з гэтай тэорыяй з’яўляенне калекцый музейных прадметаў тлумачылася інсцінктам збіральніцтва, які паходзіць ад інстынктаў жывёл. Збіральніцтва давала, разам з паляваннем, сродкі да патрымання жыцця. У дадзеным выпадку грамадскія з’явы, у тым ліку і музей, раглядаліся з пазіцыі Герберта Спэнсэра (1820-1903) і яго імкнення бачыць грамадства праз прызму біялагічных законаў. Аднак нават у гэтай парадаксальнай тэорыі ёсць доля рацыянальнае зерне. Сапраўды, большасць музеяў у мінулым узніклі менавіта на аснове прыватных калекцый.

Наступная тэорыя – “філалагічная” выводзіць музей ад антычных мусейёнаў – храмаў муз і таму больш падыходзіць для тлумачэння паходжання шматфункцыянальнага музея, якія сёння з’яўляюцца і культурнымі і дасьледчымі цэнтрамі. Па гэтай тэорыяй ўзнікненне і існаванне музеяў у розных краінах ёсць паўтор ці аднаўленне антычных узораў.

Існуе таксама тэорыя, якая тлумачыць музей як сродак адыходу ад “невыноснага” сённешняга ў мінулае і будучае. Упершыню аб гэтым загаварыў Ж. Базэн: “Музей предполагает уход от времени, и даже от абсолютного времени, являецца контрастом чрезмерному увлечением настоящим, переходящим в быстром движении к будущему, преполагает приостановить время в неудовлетворящем человека настоящим”. Акрамя таго, даследчыца А. Уітлін звяртае ўвагу на матывы, якія тлумачаць цікавасць да збіральніцтва, эвалюцыі матывацыі збіральніцтва.

Рэтраспектыўны аналіз існавання музея і яго ўзаемадзеяння з грамадствам і культурай указвае на прэарэтэт сацыяльнай тэорыі яго паходжання. Яна звязана з асэнсаваннем прычын яго ўзнікнення, да якіх неабходна аднесці сацыяльна-культурныя фактары, патрэбы грамадства і культуры ў захаванні і выкарыстанні матэрыяльных аб’ектаў, сведчанняў гэтага развіцця.

У адпаведнасці з гэтай тэорыяй, у старажытнасці складваліся толькі перадумовы ўзнікнення, а пра ўласна музей можна весці размову, пачынаючы з эпохі новага часу (гэта значыць не раней XV – XVI стст.). У гэты час разам са станаўленнем гістарычнага светапогляду і новай “нетрадыцыйнай культуры” грамадства аказалася зацікаўленым ва ўстанове, якая збірае, інтэрпрэтуе і захоўвае культурны вопыт. Правобразам музейных адносін да рэчаіснасці можна лічыць тыя калекцыі, праз якія чалавек рэалізуе неабходнасць у адборы і захаванні прадметаў, якія ўжо не ўвасабляюць для яго ўтылітарнасць і карыснасць, а з’яўляюцца каштоўнасцю. Акрамя таго, правобразам музея можна лічыць і храм, як спецыяльна-арганізаванае прадметна-прасторавае асяроддзе, якое складаецца з прадметаў-сімвалаў, што нясуць закадзіраваную інфармацыю і аказваюць моцнае эмацыянальнае ўздзеянне.

У станаўленні музея вылучаюць 2 стадыі:

  • Першая звязана з фарміраваннем грамадскай патрэбы ў музеі;

  • Другая – з генэзісам музея як сацыяльнага інстытута.

Для першабытнага грамадства былі характэрны прымітыўныя калекцыі з прадметаў, якія выконвалі функцыі сацыяльнага прэстыжу (гэта значыць падцвярджалі месца чалавека ў пэўнай групе), а таксама рэлігійныя ці эстэтычныя функцыі. Гэта ўсё былі дамузейныя зборы і якія яшчэ нельга лічыць сапраўднымі музеямі. Само слова музей узнікла ў Старажытнай Грэцыі. Аднак антычныя мусейёны – храмы муз, якія ўключалі ў сябе і творы мастацтва, і кнігі, і сакральныя прадметы, наўрацці могуць лічыцца непасрэднымі правобразамі музеяў.

Для з’яўлення патрэбы ў музеі былі неабходны 3 складаючыя:

  1. Пэўная аддаленасць ці адасобленасць чалавека ад мінулага і твораў мастацтва стымулявала пошук шляхоў яе пераадолення;

  2. Пэўны ўзровень гістарычных ведаў – гістарызм мышлення;

  3. Імкненне да мадэліроўкі мінулага, зыходзячы з уяўленняў сённешняга дня з дапамогай музейных прадметаў.

У старажытным Рыме была ўсвядомлена каштоўнасць мінулага і твораў іншых культур, а таксама ўпершыню было выдзвінута патрабаванне агульнадаступнасці калекцый. Імкненне зафіксаваць памяць аб мінулым знайшло ўвасабленне ў стварэнні скульптурных партрэтаў продкаў у дамах арыстакратыі. У дзейнасці Пергамскіх цароў (ІІІ ст. да н. э.), а таксама імператара Адрыяна (ІІ ст. да н. э.) ажыццявілася злучэнне асноўных для музейнага праекта ідэй:

    1. Бачанне гісторыі культуры як прагрэсу;

    2. Адасабленне прэзентуемай з’явы ад рэальнасці з дапамогай асаблівага архітэктурнага асяроддзя;

    3. Разуменне ствараемага як акта захавання знікаючага мінулага.

Аднаўленне гэтага трыадзінства адбылося ўжо ў эпоху Адраджэння, калі ўзнікалі так званыя протамузейныя ўстановы. І менавіта яны сталі інструментамі пазнання свету. Прычым, адны музеязнаўцы называюць такія ўстановы музеямі, а іншыя выкарыстоўваюць больш асцярожна слова калекцыі, адрозніваючы іх такім чынам ад сучасных музеяў. Іх з’яўленне стымулявала:

  1. Развіццё гістарычнай навукі (падзел гісторыі на старажытнасць, сераднявечча і новы час);

  2. Вылучэнне мастацтва ў асобную сферу культуры і дзейнасці чалавека;

  3. Рост цікавасці да навук.

Протамузейныя ўстановы (так званыя “гардаробы”, “студыёлы”, “дамы-музеі гуманізму”, “галерэі партрэтаў выдатных асоб” і г. д.) атрымалі шырокае распаўсюджанне ў XV – XVI стст. у Італіі. Зборы помнікаў антычнасці расстаўляліся спецыяльным чынам, дзякуючы чаму выяўлялася іх мастацкая вартасць. Калекцыі, якія належалі рымскім папам, правіцелям гарадоў і арыстакратыі ў будучым склалі ядро шматлікіх сучасных музеяў той жа Італіі.

У XVI ст. склаліся асноўныя рысы музейнай установы з пэўнай распрацаванай канцэпцыяй, сістэмай уліку, арганізаванай па пэўнаму праекту экспазіцыяй, у стварэнні якой прымалі ўдзел вядомыя мастакі і архітэктары (Дж. Вазары і іншыя). Тыповы музей эпохі Адраджэння – галерэя Уфіццы ў Фларэнцыі, якая склалася з калекцый, што ствараліся некалькімі пакаленнямі сям’і Медычы. У эпоху Высокага Адраджэння і маньерызму развіваецца канцэпцыя “дыдактычнай экспазіцыі”, калі дапаможныя матэрыялы, творы мастацтва і так званыя “старажытнасці” ў сукупнасці пэўным чынам фарміравалі ўспрыманне гэтай экспазіцыі гледачамі. Некалькі пазней, чым у Італіі, пачынаюць складвацца шматлікія “протамузеі” на поўначы Еўропы, ва Усходняй Еўропе.

Большасць калекцый Адраджэння не сфарміраваліся ў паўнавартасныя музеі, паколькі насілі і захоўвалі замкнёны характар і часам існавалі толькі для адной асобы. І толькі адзінкавыя музеі былі даступны для больш шырокага кола асоб. Так Капіталійскі музей (заснаваны ў 1471 г. папай Сікстам IV), калекцыя кардынала Грымані (перададзена ва ўласнасць г. Венецыі ў 1523 г.) і некаторыя іншыя. Аднак іх даступнасць была вельмі ўмоўная і адносная, паколькі той жа музей Ватыкана быў адкрыты толькі 1 раз на год напярэдадні Вялікадня.

У XVI – XVII стст. фарміруецца музейнае ядро Збройнай палаты Маскоўскага Крамля; на базе калекцый Габсбургаў складваюцца буйнейшыя еўрапейскія музеі, лонданскі Таўэр з каралеўскай скарбніцы і архіва пераўтвараецца ў гістарычны музей, які быў, дарэчы, адкрыты толькі для тых асоб, хто мог унесці вялікую ўваходную плату (1 гінею = 21 шылінг = 1£). Аналагічныя працэсы адбываюцца і ў Беларусі.

У гэты час крытэрый грамадскай карыснасці не вылучаўся ў якасці абавязковага. Для большасці музеяў гэтага перыяду характэрны ўніверсаналізм, гэта значыць аб’яднанне пад адным дахам і “старажытнасцей” і прыродазнавуковых прадметаў, партрэтных галерэй, твораў сучаснага мастацтва. Музей разглядаўся як “мадэль свету”, злучэнне макракосмасу прыроды і мікракосмасу чалавека, як своеасаблівая энцыклапедыя ўсяго існуючага на Зямлі. Аўтэнтычнасць прадметаў з такіх музеяў ацэньвалася як якасць, якая надае экспазіцыі дасканаласць і пераканаўчасць. У той жа час прадпрымаліся спробы распрацаваць тыпалогію музеяў. Усе тыпы музеяў, якія існавалі ў тагачаснай Еўропе былі зафіксаваны ў трактаце К. Нікеліўса “Музеаграфія” (Лейпцыг, 1727).

Паступова ўдасканальваецца навуковая апрацоўка, сістэматызацыя і афармленне калекцый, пашыраецца даступнасць калекцый для публікі. І хоць энцыклапедычнасць яшчэ не саступае месца спецыялізацыі, аднак развіццё прыродазнаўства і адукацыі спрыяе адасабленню навуковых калекцый і з’яўляенню адпаведных музеяў, галоўным чынам ва ўніверсітэцкіх гарадах.

Да XVIII ст. адносіцца зараджэнне публічных музеяў. Піцербургская кунсткамера, калекцыі сям’і Медычы, у тым ліку галерэя Піці і Уфіцы, якія былі перададзены Фларэнцыі ў 1737 г. М. Л. Медычы, Брытанскі музей (адкрыты для публікі ў 1759 г.) і г. д.

Пачатак масаваму адкрыццю публічных музеяў быў пакладзены нацыялізацыяй (пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі) Луўра і яго адкрыццё ў 1793 г. у якасці народнага французскага музея. Абвешчаны пасля рэвалюцыі прынцып грамадскага кантролю над нацыяльнымі здабыткамі ўвасобіўся ў стварэнні Музея французскіх помнікаў у 1795 г. і Цэнтральнага (Напалеонаўскага) музея мастацтваў (1798). Такім чынам, у XVIII ст. актыўна ішоў працэс інстытуалізацыі музея. Пералом у іх развіцці выявіўся ў пераўтварэнні буйнейшых музеяў у агульнадаступныя ўстановы. У сувязі з гэтым функцыя рэпрэзентацыі набыла тое ж значэнне, што і функцыя захавання. Грамадства паступова асэнсоўвала важнасць музея як сховішча нацыянальных здабыткаў. У другой палове XVIII ст. ідэя ўніверсальнага музея трансфарміруецца ў ідэю цэлай сістэмы музеяў. Мастацкія калекцыі не толькі адгаліноўваліся ад прыродазнаўчанавуковых, але і ў іх вылучаліся асобныя калекцыі па матэрыялу і часе. Упершыню ставілася пытанне, наколькі музейная экспазіцыя адпавядае рэчаіснасці, акаляючаму асяроддзю.

Канчатковае афармленне музея як сацыяльнага інстытута са сваімі сацыяльнымі функцыямі адбываецца ў ХІХ ст. Каласальны рост колькасці музеяў у свеце адбываецца 2 шляхамі:

  1. Адкрыццё для шырокай публікі збораў, што склаліся ў папярэднія стагоддзі, у тым ліку і палацавых;

  2. Стварэнне новых музеяў, якія былі падпарадкаваны мэтам карыснасці і мелі шчыльныя сувязі з навукай і адукацыяй. Менавіта гэтыя асаблівасці якасна адрозніваюць іх ад папярэднікаў, якія, як вядома, залежалі толькі ад ведаў і густу свайго стваральніка і ўладальніка.

Шматлікія музеі навучальных устаноў і навуковых таварыстваў выкарытоўваліся як спецыяльныя класы і служылі крыніцазнаўчай базай для археалогіі і этнаграфіі, прыродазнаўства і гісторыі. У адпаведнасці з гэтым змянілася сама ідэя музея: ад “мадэлі свету”, “храма”, дзе кожны прадмет быў уключаны ў сімвалічную сістэму, у другой палове XIХ ст. шматлікія музеі пераўтварыліся ў своеасаблівыя “каталогі” па адпаведным галінам навукі. Фарміраванне сістэматычных музеяў замест універсальных прывяло да складання профільных груп і музейнай сеткі. Значнае месца ў гэтай сістэме занялі музеі мясцовага краю, што было звязана з развіццём “радзімазнаўства” ці “краязнаўства”.

Змены ў грамадскай свядомасці знайшлі сваё адлюстраванне ў тэарэтычных распрацоўках. Пачынаючы ад праектаў Ф. П. Адэлунга, Б. Віхмана, Т. Зана, якія на шмат дзесяцігоддзяў апярэдзілі музейныю практыку і да фантастычных ідэй Ф. М. Фёдарава, які абвясціў ідэю выхавання праз музей, вобразнасці пабудовы музейнай экспазіцыі, а таксама музеефікацыі цэлых пластоў знікаючага жыцця.

На памежжы XIX – XX стст. музеі Еўропы ўступілі ў жорсткі крызіс. Нават не гледзячы на значную дэмакратызацыю, што адбывалася ў XVIII – XIX стст., усе яны ўсе ж такі былі разлічаны на элітарныю публіку, элітарных гледачоў. Пытанні аб музеі як аб “месце народнай адукацыі” былі ўзняты на музейным з’ездзе ў Мангейме (1903), які насіў міжнародны характар. На з’ездзе канстатавалася наяўнасць 2-х асноўных мадэляў музея:

  1. Еўрапейскай: музей разглядаўся як храм навукі і мастацтва і быў арыентаваны на патрэбы навукі і асветы;

  2. Паўночна-амерыканскай: згодна з ёй музей – месца для забавы, адпачынку (выкананне так званай рэакрэацыйнай функцыі).

Паўсюдна распрацоўваліся мадэлі дэмакратызацыі музея, здольнага сродкамі сваеасабліва створанай экспазіцыі лёгка і зразумела растлумачыць непадрыхтаванаму гледачу тую ці іншую патрэбную ідэю.

Ва ўмовах таталітарных палітычных рэжымаў у 1920-30-я гг. такія музеі сталі пераўтварацца ў сваю процілегласць – музей прымусовай асветы, што прывяло пасля ІІ сусветнай вайны да іх крытыкі і адмаўлення ад такой формы музеяў.

Класічная канцэпцыя музея, якая склалася за мінулыя стагоддзі, у ХХ ст. значна змянілася. Самыя значныя зрухі звязаны з пашырэннем разумення тэрміна “музейны прадмет”, а таксама выпрацоўкай крытэрыяў адбору прадметаў. Увагу грамадства пачаў прыцягваць не толькі прадмет, але і яго асяроддзе, спосаб жыцця і віды чалавечай дзейнасці. Гэтыя кампаненты культуры сталі аб’ектам збіральніцкай і экспазіцыйнай работы новага тыпу музеяў.

З такім падыходам звязана і характэрная для ХХ ст. ідэя нараджэння музея не са збору прадметаў, а як адказ на асэнсаваную грамадствам неабходнасць у захаванні той ці іншай з’явы, фрагмента культурна-гістарычнага асяроддзя.

У сувязі з пашырэннем тэрміна “музейны прадмет”, пошукам новых форм экспанавання з’явіліся экспазіцыі, пабудаваныя не на аўтэнтычных прадметах, а на “вобразах” і “ідэях”. У некаторых краінах атрымала распаўсюджанне тэорыя, згодна з якой прыродная і культурная спадчына разглядаецца не як аб’ект музейнага захавання, але як сыравіна для стварэння культуры, якая знаходзіцца ў распараджэнні сучаснікаў, а музей – гэта інструмент, які дапамагае разумець і кантраляваць перамены. На пашырэнне тэрміна “музей” (нават да “музея без межаў”) паўплывала:

1. Стварэнне даследчых і культурных цэнтраў (напрыклад, Нацыянальны цэнтр мастацтва і культуры імя Ж. Пампіду), у структуры якіх калекцыі і экспазіцыі займаюць нязначнае месца;

2. Засвойванне музеямі немузейных відаў дзейнасці (канцэртныя праграмы, розныя шоу, фестывалі, творчыя майстэрні);

3. Адначасовы інтэнсіўны рост спецыялізаваных музеяў, невялікіх музеяў, экспазіцый і выставак у немузейных установах.

Канферэнцыя ICOFOM у 1987 г. канстатавала наяўнасць у свеце 2 груп музеяў:

  1. Арыентаваных на калекцыі;

  2. Арыентаваных на камунікацыю. Гэта напрыклад – музеі галаграм і васкавых фігур. Для іх нават у 1982 г. быў сфармуляваны тэрмін – “парамузеі”.

У музеолагаў адсутнічае адзіны погляд на тое, ці з’яўляюцца музеямі заапаркі, батанічныя сады, культурныя цэнтры і г. д.

Аднак размыванне тэрміна музей можа прывесці да страты сутнасці музея. І менавіта з гэтым звязана шмат дыскусій. Дыскутуецца не толькі пытанне аб вызначэнні музея, але і аб ролі музея ў сучасным грамадстве і шляхах яго далейшага развіцця.

Аднак найбольш універсальным застаецца погляд на музей як на выяўленне своеасаблівых адносін чалавека да рэчаіснасці, якія рэалізуюцца праз захаванне культурнай і прыроднай спадчыны і выкарыстанне яе ў навуковых і адукацыйных мэтах.

Сучасны музей ўспрымаецца сімвалам культуры, у якім суіснуюць розныя меркаванні, пазіцыі, пункты гледжання, якія вызначаюць як яго знешнія праяўленні, так і яго глыбінны соцыякультурны сэнс. Музей паўстае перад намі шматлікімі гранямі ў выглядзе творчай “лабараторыі”, “скарбніцы”, “машыны часу”, “сабора асоб /собора лиц”, якія паўстаюць за канкрэтнымі прадметамі, “жывога арганізму”, “спосабу дыялогу часу і культур”, “скарбніцы, што займаецца навукова-даследчай дзейнасцю”, адначасова “тэатрам культуры”, “прасторай духоўнай бяспекі”, увасабленнем “матэрыялізацыяй” ідэй, суадносінамі “чалавек – вечнасць” і г. д. У бясконцым мностве меркаванняў можна выявіць і нейкія вызначэнні, якія пастаянна прысутнічаюць і маюць розныя складаючыя. Гэты характарыстыкі ў пэўнай ступені раскрываюць магчымасці задач, якія грамадства ставіць перад музея. У шматграннасці гэтай з’явы праяўляюцца контуры таго, што можна назваць музеем.

2. На сённешні дзень склаўся цэлы шэраг вызначэнняў паняцця “музей”. Такая сітуацыя ў значнай ступені тлумачыцца складанасцю і шматзначнасцю самога феномена музея. У ХХ ст., калі з’явіліся новыя тыпы музеяў, прыйшло ўсведамленне таго, што захоўваць і экспанаваць можна і неабходна не толькі прадмты, але і характэрнае для іх асяроддзе, розныя фрагменты гістрыка-культурнага асяроддзя, віды чалавечай дзейнасці. З’явіліся музеі пад адкрытым небам, у аснове якіх – не традыцыйныя калекцыі прадметаў, а помнікі архітэктуры і народнага побыту, прадстаўленыя ў сваім натуральным асяроддзі. Узніклі і музеі, якія экспануюць не аўтэнтычныя прадметы, а іх узнаўленні (музеі галаграм).

Яшчэ адна прычына разнастайнасці існуючых вызначэнняў – развіццё тэарэтычнага музеязнаўства і розныя даследчыя падыходы спецыялістаў, а таксама разнастайнасць мэтаў і задач, дзеля якіх ствараецца дэфініцыя.

Большасць даследчыкаў вызначаюць музей праз тыя функцыі, якія ён выконвае ў грамадстве. Такія вызначэнні можна часцей за ўсё сустрэць ў выданнях даведачнага характару, дзе музеі звычайна трактуюцца як навукова-даследчыя і культурна-адукацыйныя ўстановы, якія ў адпаведнасці са сваімі функцыямі здзяйсняюць камплектаванне, улік, захаванне, вывучэнне і папулярызацыю помнікаў гісторыі, культуры і прыроды.

Міжнародная музейная супольнасць, як правіла, карыстаецца вызначэннем музея, якое было выпрацавана ў 1974 г. на 11 Генеральнай асамблеі ІСОМ у Капенгане, у 1989 г. на 16 Генеральнай асамблеі ІСОМ у Гаазе яно было дапоўнена: “Музей – некамерцыйная пастаянная ўстанова, закліканая служыць грамадству і спрыяць яго развіццю, што адкрыта для публікі і займаецца захаваннем, даследаваннем, папулярызацыяй і экспанаваннем матэрыяльных сведчанняў пра чалавека і акаляючая яго асяроддзе з мэтамі іх вывучэння, адукацыі і правядзення вольнага часу без ніякіх абмежаванняў тэрытарыяльнага характару, функцыянальнай структуры, складу калекцый з боку кіруючых колаў”. У адпаведнасці з папраўкамі, унесенымі ў Статут ІСОМ у 1995 г., яно гучыць наступным чынам: “музей – гэта пастаянная некамерцыйная ўстанова, якая знаходзіцца на службе грамадства і яго развіцця, адкрытая для людзей, яна набывае, захоўвае, вывучае, папулярызуе і экспануе ў адукацыйных, асветніцкіх і забаўляльных мэтах матэрыяльныя сведчанні чалавека і акаляючага яго асяроддзя”.

Падобныя азначэнні прапануюцца самай старой Асацыяцыяй музеяў Велікабрытаніі, а таксама Амерыканскай асацыяцыяй музеяў.

Спецыялісты савецкай музеалагічнай школы, якія найбольш інтэнсіўна распрацоўвалі тэарэтычныя аспекты музеалогіі, прыйшлі да вызначэння, якое было прадстаўлена ў грунтоўным дапаможніку для ВНУ “Музеязнаўства. Музеі гістарычнага профілю” (Масква, 1988): “музей – гэта гістарычна абумоўлены інстытут сацыяльнай памяці, які існуе для захавання культурна-гістарычных і прыродазнаўча-навуковых каштоўнасцей, назапашвання і распаўсюджання інфармацыі з дапамогай музейных прадметаў, дакументавання працэсаў і з’яў прыроды і грамадства, камплектавання, захавання, даследавання і выкарыстання музейных прадметаў у навуковых, адукацыйна-выхаваўчых і асветніцкіх мэтах”.

Трэба адзначыць, што большасць беларускіх музеолагаў прытрымліваюцца гэтай думкі. Менавіта такім чынам тлумачыўся музей ў Законе РБ аб музеях і музейным фондзе (1996 г.). У новай рэдакцыі музей прадстаўлены як юрыдычная асоба ці структурнае прадраздзяленне юрыдычнай асобы, якія рэалізуюць большасць відаў музейнай дзейнасці.

Аднак такая “учрежденческая” мадэль музея не дазваляе разглядаць яго як цэнтр культурнага і грамадскага жыцця, як арганічную частку культуры.

Ёсць шэраг даследчыкаў, якія імкнуцца вызначыць музей праз музейны прадмет. У гэтым выпадку найбольш важнымі для разумення музея становяцца тэрміны (паняцці) “музейная патрэба” (імкненне чалавека захаваць прадметы, якія не носяць утылітарнага характару, а з’яўляюцца духоўнай, эстэтычнай, навуковай і іншай каштоўнасцю) і “музеальнасць” (“музеальнасць” – якасць прадмета, які з’яўляецца такой каштоўнасцю і таму мае ўсе падставы быць перанесеным у спецыяльныя ўмовы захавання для вывучэння і рэпрэзентацыі. Такі прадмет, выняты з асяроддзя бытавання, пасля апрацоўкі і вывучэння павінен быць прадстаўлены публіцы ў якасці экспаната і таму неад’емнай часткай музея, спецыфічнай формай камунікацыі з’яўляецца экспазіцыя.

У якасці прыкладу такога погляду можна прывесці дыфініцыю, якая прапанавана аўтарамі Расійскай музейнай энцыклапедыі: “Музей – гістарычна абумоўлены інстытут сацыяльнай памяці, пры дапамозе якога рэалізуецца грамадская патрэба ў адборы, захаванні і рэпрэзентацыі спецыфічнай групы культурных і прыродных аб’ектаў, якія ўсведамляюцца грамадствам як каштоўнасць і падлягаюць выключэнню з акаляючага асяроддзя і перадачы ад пакалення да пакалення”. Аўтарамі дадзенага азначэння музея з’яўляюцца вядомыя расійскія музеолагі М. Е. Каулен і Я. У. Маўлееў.

Здольнасць музея шляхам адбору прадметаў, якія падлягаюць перадачы наступным пакаленням, ў нейкай ступені вызначаць культуру будучага, а таксама творчы характар працэсаў інтэрпрытацыі музейных прадметаў і стварэння з іх пры экспанаванні штучнага культурна-гістарычнага асяроддзя дазваляе шэрагу даследчыкаў лічыць музей не толькі транслятарам, але і генератарам культуры. У сувязі з гэтым ў апошнія гады вельмі папулярнай стала тэндэнцыя да вызначэння музея як культурнай формы, якая гістарычна выпрацавана чалавецтвам для захавання, актуалізацыі і трансляцыі наступным пакаленням найбольш каштоўнай часткі культурнай і прыроднай спадчыны. У працэсе генезіса і гістарычнай эвалюцыі музей рэалізаваўся як адкрытая для публікі некамерцыйная ўстанова, якая здзяйсняе свае сацыяльныя функцыі на карысць грамадства. З’яўляючыся інстытутам сацыяльнай памяці, музей адбірае, захоўвае, даследуе і інтэрпрытуе першакрыніцы ведаў аб развіцці грамадства і прыроды, іх калекцыі і іншыя віды рухомага і нерухомага, матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

  1. У сферы культуры музей разам з помнікамі і гістарычнымі мясцінамі, архівамі і публічнымі бібліятэкамі ўтвараюць шырокае паняцце “гісторыка-культурная спадчына”. Месца музея ў грамадстве вызначаецца яго сацыяльнымі функцыямі. Сацыяльныя функцыі музея – формы грамадскага прызначэння і выкарыстання музея, якія гістарычна фарміруюцца і змяняюцца і якія рэалізуюцца ў асноўных накірунках музейнай дзейнасці. Іх змест вызначаецца спецыфікай музея – як навукова-даследчай і навукова-асветнай установы

У працэсе камплектавання фонда музейных прадметаў – помнікаў прыроды і гісторыі і культуры, – музей стварае крыніцазнаўчую базу для навуковых даследаванняў. Дэманструючы музейны збор у адпаведнасці з пэўнай навуковай і мастацкай канцэпцыяй, ён (музей) распаўсюджвае веды, задавольвае культурныя і эстэтычныя патрабаванні музейнай аўдыторыі, а таксама можа служыць месцам для адпачынку.

Пытанне аб грамадскім прызначэнні музеяў мае даўнюю гісторыю. Аднак тэарэтычная распрацоўка праблемы сацыяльных функцый музея стала магчымай толькі на пэўным этапе развіцця музеязнаўства. У былым СССР гэта праблема была ўпершыню акрэслена ў шэрагу прац у канцы 1960-х – пачатку 1970-х гг. А. М. Разгонам, а ў наступныя гады яна стала прадметам даследавання Д. А. Равіковіч, Ю. П. Пішчуліна, А. Б. Закс.

У айчыннай і замежнай музеязнаўчай літаратуры ў якасці асноўных вылучаюць 2 функцыі:

1. Навукова-дакументацыйная;

2. Адукацыйна-выхаваўчая.

Навукова-дакументацыйная функцыя прадугледжвае мэтанакіраванае адлюстраванне ў музейным зборы сродкамі музейных прадметаў (рэчавых, выяўленчых, пісьмовых, фанічных крыніц) тых працэсаў і з’яў прыроды і грамадскага жыцця, якія вывучае музей адпаведна са сваім профілем і месцам ў музейнай сетцы. Сутнасць музейнага дакументавання заключаецца ў тым, што музей выяўляе і адбірае аб’екты прыроды і створаныя чалавекам прадметы, якія могуць выступаць аўтэнтычнымі сведчаннямі аб’ектыўнай рэальнасці. Пасля ўключэння іх у музейны збор яны становяцца знакам і сімвалам канкрэтнай падзеі ці з‘явы. Гэта ўласцівае музейнаму прадмету прыкмета адлюстроўваць рэчаіснасць ў яшчэ большай ступені раскрываецца ў працэсе вывучэння і навуковага апісання прадмета. Функцыя дакументавання адпавядае навуковым і культурным патрэбам грамадства і рэалізуецца пераважна ў працэсе захавання культурнай спадчыны, у тым ліку музейных каштоўнасцей – камлектавання музейных фондаў, іх аховы, вывучэння музейных прадметаў, калекцый, збораў.

Развіццё музейнага дакументавання ў наш час звязана з пашырэннем геаграфічнага дыапазона і тэматычнага складу музейных збораў (у прыватнасці, ўключэння новых груп і тыпаў музеяў), з пераважаючым комплексным захаваннем і аднаўленнем прыроднага і гісторыка-культурнага асяроддзя.

Адукацыйна-выхаваўчая функцыя заснавана на інфарматыўных магчымасцях музейных прадметаў і іх здольнасці аказваць эмацыянальнае ўздзеянне. Яна абумоўлена пазнавальнымі і культурнымі запытамі грамадства і накіравана на выкананне адукацыйных, прапагандысцкіх, маральна-выхаваўчых і эстэтычна-выхаваўчых задач. Рэалізуецца ў працэсе музейнай камунікацыі ў розных формах экспазіцыйнай і навукова-асветніцкай работы. Развіццё гэтай функцыі звязана з пошукам новых сродкаў выразнасці музейных экспазіцый, новых форм навукова-асветнай работы, як спецыфічна-музейных (экскурсія, лекцыя), так і нетрадыцыйных для музея (музейная свята, канцэрт, гульнёвыя формы работы з дзецьмі).

На думку шэрагу даследчыкаў, напрыклад Д. А. Равіковіч, акрамя гэтых двух функцый для музея характэрна яшчэ і функцыя арганізацыі вольнага часу, якая абумоўлена грамадскімі патрэбамі ў культурных формах правядзення вольнага часу і эмацыянальнай разрадцы. Яна з’яўляецца вытворнай ад функцыі адукацыі і выхавання, паколькі наведванне музея ў вольны час звязана ў асноўным з матывацыямі пазнавальна-культурнага характару. Гэта функцыя ў схаваным выглядзе характэрна для музейных устаноў хаця б па той прычыне, што наведванне музея звязана, як правіла, з выкарыстанне вольнага часу.

На думку некаторых тэарэтыкаў і практыкаў музейнай справы, у якасці самастойных сацыяльных функцый музея можна вылучыць навукова-даследчую (рэалізуецца праз даследаванне калекцый як першакрыніц ведаў, спецыфічны характар музейнага даследавання праяўляецца праз уліковую дзейнасць, выяўленне інфарматыўнай каштоўнасці музейных рэчаў, складанне і выданне музейных каталогаў), захавальніцкую, ці ахоўную (А. М. Разгон, А. І. Фралоў) (музейныя зборы закліканы гарантавана ахоўваць арыгінальныя культурныя каштоўнасці народа ад крадзяжу, згубы, страт), а таксама камунікатыўную (І. В. Іксанава), рэпрэзентатыўную, эстэтычную, эканамічную і г. д. Аргументы іх апанентаў зводзяцца да наступнага: навуковыя даследаванні ў музеі здзяйсняюцца і ў працэсе адбора прадметаў у музейны збор, яны працягваюцца і на стадыі вывучэння музейнага прадмета, вызначэння яго інфармацыйнага патэнцыяла, пераўтвараючы яго ў дакументальнае сведчанне пэўнага факта, з’явы, працэсу. Таму навукова-даследчая работа – гэта не самастойная функцыя, а неад’емная частка базавай функцыі дакументавання. Ахоўная дзейнасць музея таксама з’яўляецца адной з задач функцыі дакументавання і ў тым выпадку, калі размова ідзе аб выяўленні і захаванні прадметаў музейнага значэння, музеефікацыі помнікаў і прыродных аб’ектаў, і ў выпадку неабходнасці фізічнага захавання музейных каштоўнасцей для сучасных карыстальнікаў і будучых пакаленняў. Што датычыцца музейнай камунікацыі, сутнасць якой – перадача інфармацыі, то прызнанне яе ў якасці спецыфічнай сацыяльнай функцыі музея прывядзе да таго, што яна паглыне і функцыю дакументавання, і функцыю адукацыі і выхавання, паколькі ўся дзейнасць музея арыентавана на перадачу інфармацыі.

Аднак сярод музейных тэарэтыкаў і практыкаў ёсць і тыя, хто крытычна адносіцца да саміх спроб функцыянальнай характарыстыкі музейнай дзейнасці. Гэта перш за ўсё М. Б. Гнядоўскі. Ён салідарны з тымі музеязнаўцамі (В. Глузіньскі), якія выступаюць супроць самой “інстытуцыянальнай і інструментальнай трактоўкі паняцця “музей”, трактоўкі, заснаванай на інтэрпрытацыі яго як установы, сэнс дзейнасці якой вызначаецца задачамі навукі, адукацыі ці нейкіх іншых сфер, знешніх у адносінах да самога музея”.

Такім чынам, негледзячы на тое, што праблема сацыяльных функцый музея абмяркоўваецца сучаснымі музеолагамі ўжо не адно дзесяцігоддзе, яе наўрацці можна лічыць канчаткова вырашанай. Адны даследчыкі выказваюць незадаволенасць традыцыйнымі ўяўленнямі аб тым, што музей характарызуецца толькі двума вышэйакрэсленымі сацыяльнымі функцыямі, другія мяркуюць, што само паняцце “сацыяльная функцыя” ў адносінах да музея патрабуе кардынальнага перагляду. Аднак пры ўсёй гэтай шыраце меркаванняў і поглядаў большасць даследчыкаў падцвярджаюць значнасць функцыянальнага аналізу для разумення ролі і месца музея ў грамадстве і вызначэння шляхоў яго далейшага развіцця.

Сацыяльныя функцыі ўзаемазвязаны, яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабою і знаходзяцца ў пастаянным развіцці. Працэс дакументавання працягваецца ў рэчышчы экспазіцыйнай і культурна-адукацыйнай дзейнасці музея. Паколькі экспазіцыя ўяўляе сабою спецыфічную форму публікацыі той навуковай работы, якая вядзецца ў працэсе камплектавання музейных прадметаў, іх вывучэння і апісання. Пераважна на аснове экспазіцыі здзяйсняецца і функцыя адукацыі і выхавання. Экскурсіі, лекцыі і іншыя формы асветніцкай дзейнасці музея служаць каментарыем да экспазіцыі і прадстаўленым там прадметам.

Узмацненне ролі музея ў арганізацыі вольнага часу людзей, у сваю чаргу, уплывае на экспазіцыйную і культурна-адукацыйную дзейнасць. Гэта наглядна праявілася ў тэндэнцыі ствараць больш прыцягальны для наведвальнікаў экспазіцыі шляхам аднаўлення ў іх інтэр’ераў, размяшчэння ў іх дзеючых мадэляў і розных тэхнічных сродкаў, а таксама выкарыстанне тэатралізаваных формаў работы з наведвальнікамі, музейных канцэртаў, свят і інш.

4.Тыпалогія музеяў – адна з самых нераспрацаваных у музеалогіі праблем. Гэта звязана з тым, што разуменне грамадскай ролі музеяў, асэнсаванне іх сукупнасці як нейкай агульнасці, сістэмы, узнікла адносна нядаўна, а аформілася ў лагічную структуру толькі ў сярэдзіне 1950-х гг.

Першаснай задачай у сувязі з гэтым з’яўляецца распрацоўка тыпалагічных і класіфікацыйных схем музеяў.

Найбольш распаўсюджаным прынцыпам класіфікацыі музеяў з’ўляюцца прынцыпы адміністрацыйнай і профільнай класіфікацыі.

Класіфікацыя па адміністрацыйнаму прынцыпу адлюстроўвае разнастайнасць варыянтаў юрыдычнага і арганізацыйнага палажэння музеяў, іх ведамаснай падпарадкаванасці. У нашай краіне у адпаведнасці з законам “Аб музеях і музейных фондзе”, якія быў прыняты 12 снежня 2005 г., адміністрацыйная падпарадкаванасць выглядае наступным чынам: музеі дзеляцца на дзяржаўныя і прыватныя.

Схема адміністратыўных адносін унутры музейнай сеткі сістэмы Міністэрства культуры РБ уяўляе сабой іерархічную сістэму: абласныя ўпраўленні культуры → раённыя аддзелы культуры →музеі.

Гэта вертыкальная сістэма кіравання і камунікацыйных адносін засталася ў спадчыну ад савецкіх часоў і далёка не ўніверсальна, і часта стрымлівае творчае развіццё музейнай сеткі, асабліва на этапе ўнутранага самакіравання.

Прынцып вертыкальнага адміністрацыйна-арганізацыйнага кіравання вызначае і тэрытарыяльную тыпалогію музеяў: музеі сталічныя →музеі абласныя → раённыя →мясцовыя (гарадскія і сельскія).

Профільная класіфікацыя.

Адной з найважнейшых крытэрыяў для класіфікацыі з’яўляецца профіль музея ці спецыялізацыя музея. Асноўная ўласцівасць гэтай класіфікацыі – сувязь музея з канкрэтнай навукай ці відам мастацтва, тэхнікай, вытворчасцю ці яе галіной. Гэта сувязь прасочваецца ў складзе фондаў музея, у тэматыцы яго экспазіцыйнай, навуковай і культурна-адукацыйнай дзейнасці. Так, гістарычныя музеі связаны з сістэмай гістарычных навук. Прадметы, якія захоўваюцца ў фондах такіх музеяў, дазваляюць аднавіць гісторыю і лад жыцця мінулага.

Музеі адной спецыалізацыі, гэта значыць аднаго профіля, аб’ядноўваюцца ў профільныя групы:

  1. Гістарычныя;

  2. Мастацкія;

  3. Прыродазнаўча-навуковыя;

  4. Архітэктурныя;

  5. Літаратурныя;

  6. Музеі навукі і тэхнікі;

  7. Тэатральныя;

  8. Музычныя;

  9. Прамысловыя;

  10. Сельска-гаспадарчыя;

  11. Педагагічныя;

  12. Комплексныя.

У залежнасці ад структуры профільнай дысцыпліны ці галіны ведаў гэтыя асноўныя профільныя групы дзеляцца на больш вузкія.

Гістарычныя:

  • агульнагістарычныя (Нацыянальны гістарычны Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны гістарычны музей (г. Масква);

  • археалагічныя музеі (археалагічны комплекс “Бярэсце”, музей-запаведнік “Касцёнкі” (Расія), Музей гліняных воінаў і коней з грабніцы імператара Цынь Шыхуандзі (правінцыя Шансі, Кітай), Музей вікінгаў у Орхусе (Данія). Унутры гэтай групы можна вылучыць музеі на месцы раскопак, музеі-запаведнікі, музеі прамысловай археалогіі, музеі па раздзелам археалогіі і г. д.

  • этнаграфічныя музеі (Расійскі этнаграфічны музей (былы музей этнаграфіі народаў СССР) (Санкт-Пецярбург), БДМНАБ (в. Строчыцы);

  • ваенна-гістарычныя (ДМГВАВ (г. Мінск), Барадзінскі ваенна-гістарычны музей-запаведнік, Музей войска польскага (г. Варшава) і інш.

  • музеі палітычнай гісторыі (Музей палітычнай гісторыі Расіі (СПб), Музей І з’езда РСДРП (г. Мінск);

  • гісторыка-пабытовыя музеі, якія ўзнаўляюць ці аднаўляюць лад жыцця розных слаёў насельніцтва. Пры гэтым яны, у адрозненні ад этнаграфічных музеяў, дакументуюць не этнічныя, а сацыяльна-псіхалагічныя асаблівасці побыту, якія найбольш ярка праяўляюцца ў інтэр’ерах жылля (Музей гарадскога побыту “Стары Уладзімір”).

  • манаграфічныя музеі, прысвечаныя пэўнай асобе, падзеі, установе (Музей Г. К. Жукава ў в. Жукава Калужскай вобл., Музей абароны Ленінграда, Музей абароны Брэсцкай крэпасці і г. д.)

  • Іншыя гістарычныя музеі (Музей гісторыі Масквы, музей горада Магілёва, Музей гісторыі палітычнай паліцыі Расіі XIX – XX стст. і іншыя.)

Мастацкія музеі:

  • Музеі выяўленчага мастацтва (нацыянальнага і замежнага) (ДРМ (СПб), Музей выяўленчага мастатцтва імя А. С. Пушкіна і іншыя.

  • Музеі дэкаратыўнага-прыкладного мастацтва (Усерасійскі музей дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва (г. Масква), Музей Вікторыі і Альберта (Лондан);

  • Музей народнага мастацтва (Музей народнага мастацтва НДІ мастацкай прамысловаці ў Маскве, Музей палехскага мастацтва ў г. Палех і іншыя.)

  • Манаграфічныя (музей-маёнтак І. Я. Рэпіна “Здраўнёва”, музей фрэсак Дыанісія ў в. Ферапонтава Кірылаўскага р-на Валагодскай вобласці і г. д.);

  • Іншыя мастацкія музеі.

Прыродазнаўчыя музеі – профільная група музеяў, зборы якіх дакументуюць працэсы, якія адбываюцца ў прыродзе, у тым ліку пад час узаемадзеяння з ёй грамадства, а таксама развіццё прыродазнаўчых навцук, тэхнікі і тэхналогіі прыродакарыстання. Па складу збораў гэтыя музеі падзяляюцца на 2 групы па пераважаючым прыродазнаўчанавуковым калекцыям:

  • музеі складаюцца з аб’ектаў, вынятых з асяроддзя і якія прайшлі працэдуры прэпарыравання;

  • “жывыя”, якія дэманструюць аб’екты ў асяроддзі іх бытавання ці ствараючых для іх штучнае, блізкае да натуральнага асяроддзе.

Па характару спецыялізацыі вылучаюцца:

  1. Комплексныя прыродазнаўчанавуковыя музеі, прысвечаныя прыродзе нейкіх пэўных тэрыторый (нацыянальныя музеі, краязнаўчыя, музеі-запаведнікі, якія маюць аддзелы прыроды) (Амерыканскі музей натуральнай гісторыі ў Нью-Йорку (1869) – самы багаты ў сваім родзе ў свеце; Брытанскі музей натуральнай гісторыі ў Лондане (1759), Нацыянальны музей натуральнай гісторыі ў Парыжы (1793) і інш.);

  2. Вузкапрофільныя музеі, прысвечаныя асобным кампанентам прыроды і дысцыплінам, якія іх вывучаюць (геалагічныя, музеі глебазнаўства, у тым ліку і медыцынскія музеі і г. д.);

  1. Геалагічныя – група прыродазнаўчых музеяў, якая аб’ядноўвае як уласнагеалагічныя музеі, якія дакументуюць развіццё геалагічных працэсаў на зямлі, так і спецыялізаваныя музеі са зборамі геалагічных аб’ектаў пэўнага віда;

а) мінералагічныя музеі – група прыродазнаўчынавуковых музеяў, якія збіраюць, захоўваюць, экспануюць і вывучаюць мінералы (прыродныя хімічныя спалучэнні пастаяннага складу і крысталічнай структуры) і якія дакументуюць працэсы, спосабы і вынікі мінерала- і рудаўтварэння, іншыя прыродныя хімічныя працэсы, якія адбываюцца на планетах і ў космасе. У свеце нешматлікая колькасць уласнамінералагічных музеяў, мінералагічныя калекцыі ўваходзяць у склад геалагічных, петраграфічных і нават палеанталагічных музеяў (Мінералагічныя музей імя А. Е. Ферсмана ў Маскве (1716), Мінералагічны музей Гарвардскага універсітэта, Гарвард (1784), Цэнтральны Сібірскі геалагічны музей САРАН (1959), Музей прыродазнаўчай гісторыі Універсітэта Гумбальта, Берлін (1770).

б) палеанталагічныя музеі, якія адначасова з’яўляюцца і біялагічнымі. Група прыродазнаўча-навуковых музеяў, якія дакументуюць эвалюцыю Зямлі, збіраюць, захоўваюць і экспануюць дакументальныя сведчанні мінулага: акамянелыя рэшткі раслін і жывёл, іх адбіткі, сляды жыццядзейнасці і г. д. (Палеанталагічны музей імя Ю. А. Арлова ў Маскве – частка Палеанталагічнага інстытута РАН, Палеанталагічны музей Томскага універсітэта (1888 г.), Музей палеанталогіі Мічыганскага універсітэта (1893) і г. д.

в) музей геалогіі асобных рэгіёнаў, каменя, нафты, золата і г. д. Геалагічныя музей імя У. І. Вернадскага ў Маскве (1988); Геалагічны музей Якутскага інстытута Геалагічных навук САРАН г. Якутск + астэалагічны калектар – калекцыя касцей мамантавай фауны (1982); геалагічны музей смітсонаўства інстытута (Вашынгтон). Музей геалогіі, нафты і газу у г. Цюмень (як філіял Цюменскага абласнога краязнаўчага музея. Існуе з 1991 г.

2. Музеі глебазнаўства – група прыродазнаўчанавуковых музеяў, якія дакументуюць веды аб глебе як самастойнай прыроднай з’яве і найбольш важным кампаненце прыродных рэсурсаў, аб экалагічных функцыях глебы, працэсах глебаўтварэння, будове глебы, аб ролі глебы ў жыцці чалавека і здзяйсняючых з гэтай мэтай збор, захаванне, вывучэнне і прапаганду калекцый глебавых маналітаў і ўзораў глебы. (Цэнтральны музей глебазнаўства імя В. В. Дакучаева ў Санкт-Пецярбургу (1904), Глеба-агранамічны музей імя В. Р. Вільямса ў Маскве (1934), Музей глебаў пры Музеі глебазнаўства ў МДУ (1939).

3. Біялагічныя музеі – профільная група прыродазнаўчанавуковых музеяў, якія дакументуюць усю разнастайнасць праяў жыцця і гэтай мэтай здзяйсняюць збор, захаванне, вывучэнне і экспанаванне біялагічных аб’ектаў. Асноўныя групы біялагічных музеяў:

а) агульнабіялагічныя – дакументуюць разнастайнасць і заканамернасці развіцця жывёльнага і расліннага асяроддзя Зямлі, грунтуючыся на агульнабіялагічных тэорыях (Біялагічны музей імя К. А. Ціміразева, Дарвінаўскі музей і інш.)

б) спецыялізаваныя – дакументуюць разнастайнасць асобных таксанамічных груп арганізмаў і заканамернасці іх індывідуальнага і гістарычнага развіцця:

  • заалагічныя музеі – група біялагічных музеяў, якія дакументуюць відавую разнастайнасць жывёл, іх распаўсюджанне, ўзаемаадносіны з адсяроддзем бытавання і адзін з адным і здзяйсняюць з гэтай мэтай збор, захаванне, вывучэнне і экспанаванне заалагічных аб’ектаў (фіксаваных ці закансерваваных для працяглавага захавання жывёл ці іх частак). Заалагічны музей МДУ, Зааалагічны музей РАН (СПБ).

  • батанічныя музеі – група біялагічных музеяў, якія дакументуюць разнастайнасць, будову, жыццядзейнасць, роднасныя сувязі, распаўсюджанне, заканамернасці развіцця раслін, эвалюцыю флоры, спецыфіку раслінных аб’яднанняў асобных рэгіёнаў, прыродых зон і ландшафтаў і здзяйсняюць з гэтай мэтай збор, захаванне, вывучэнне і экспанаванне батанічных аб’ектаў (фіксаваных ці закансерваваных для працяглавага захавання жывёл ці іх частак). Як і біялагічныя музеі ў цэлым, батанічныя музеі выконваюць 2 функцыі: як сховішча навуковых калекцый яны з’яўляюцца буйнымі, часта вядучымі, навукова-даследчымі ўстановамі і як культурна-асветніцкія ўстановы яны арыентаваны на шырокую публіку. Колькасць батанічных музеяў нязначная, у асноўныя яны існуюць пры батанічных садах. Батанічны музей у складзе Цэнтральнага навукова-прыродазнаўчага музея АН Украіны ў Кіеве, батанічная калекцыя Музея Грузіі ім С. Н. Джанашыа, Тбілісі).

  • антрапалагічны музеі – нешматлікая профільная група музеяў, якая дакументуе працэсы антрапагенэза (паходжанне і развіццё чалавека), а таксама біялагічную разнастайнасць і распаўсюджанне чалавечых рас і здзяйсняе з гэтай мэтай збор, захаванне, вывучэнне і экспанаванне антрапалагічных (краніялагіяных, астэалагічных, палеапаталагічных, анатамічных, а таксама археалагічных і этнаграфічных калекцый. Колькасць антрапалагічных музеяў у свеце нязнаначная: антрапалагічны музей Універсітэта Абердзіна і Музей археалогіі і антрапалогіі ў Кембрыджы (Велікабрытанія), Музей антрапалогіі ў г. Каімбра (Партугалія), Нацыянальны музей антрапалогіі ў Мехіка і інш.

  • установы, якія калекцыяніруюць і экспануюць жывыя аб’екты (заапаркі, музеі-акварыумы, батанічныя сады і інш.)

  • нацыянальныя паркі, экамузеі.

  1. Медыцынскія музеі – профільная група музяў, якія дакументуюць развіццё медыцыны і аховы здароўя. Медыцынскія музеі накіраваны на распрацоўку на аснове аналізу гістарычнага вопыту і сучаснага стану, прыярэтэтных накірункаў у развіцці медыцыны, навукова абгрунтаваных рэкамедацый па ўдасканаленні аховы здароўя, а таксама на выхаванне пачуццяў міласэрднасці і гумаізму. Медыцынскія музеі папулярызуюць помнікі гісторыі медыцыны, прапагандуюць яе дасягненні, з’яўляюцца базай для навуковых даследаванняў і выкладання гісторыі медыцыны, сацыяльнай гігіены, медыцынскай дэанталогіі і этыкі.

Медыцынскія музеі падзяляюцца:

  • Агульнамедыцынскія (музеі па гісторыі медыцыны, медыцынскіх устаноў, навукова-даследчых інстытутаў, ВНУ, бальніц і аптэк);

  • Музеі грамадскіх аб’яднанняў (Музей Саюзу таварыстваў чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца);

  • Ваенна-медыцынскія музеі;

  • Мемарыяльныя музеі;

  • Музеі медыцынскіх інструметаў;

  • Фармацэўтычныя;

  • Гігіенічны;

  • Музеі аховы мацярынства і дзяцінства;

  • Галіновыя медыцынскія музеі (анатамічныя, хірургічныя і інш.)

  1. Спецыялізаваныя музеі, якія адлюстроўваюць пэўныя прыродазнаўчанавуковыя калекцыі і асобныя помнікі прыроды (Музей матылькоў (Брэдфард, Шатландыя; Музей конеў (Шантлі, Францыя), Музей-кратэр (Штайнхейм, Германія) і г. д.

  2. Музеі, якія прадстаўляюць прыроду мінулых геалагічных перыядаў (Музей юрскага перыяду (Айштадт, Германія);

  3. Навукова-тэхнічныя музеі, прысвечаныя тэхніцы і тэхналогіі прыродакарыстання (экамузеі, музеі-шахты, музеі-заводы, музеі палявання і рыбалоўства, сельска-гаспадарчыя музеі і г. д.)

  4. Музеі, якія раскрываюць прыроду аб’ектаў, які даступныя для назірання з дапамогай складаных фізічных прыбораў (Маскоўскі планетарый, Бакстанскі мікрарый ў Велікабрытаніі і г. д.)

  5. Музеі, прысвечаныя выдатным даследчыкам прыроды, іх тэорыі і вучэнням (мемарыяльныя музеі, музеі-лабараторыі, Дарвінаўскі музей (Масква) і інш.).

Архітэктурныя музеі – профільная група музеяў, якія збіраюць, захоўваюць, вывучаюць, экспануюць і папулярызуюць творы, звязаныя з гісторыяй і практыкай архітэктуры. Асаблівасць архітэктурных музеяў – экспанаванне не саміх твораў архітэктуры (будынкаў, збудаванняў), а ўзораў праэктнай дзейнасці архітэктараў (эскізы, чарцяжы, макеты, тлумачальныя запісы да праектаў), якія дапаўняюцца суправаджальнымі і фіксуючымі матэрыяламі (рукапісы, графічныя і жывапісныя работы, абмерныя чарцяжы, фотаздымкі, слайды, кіна- і відэафільмы і інш.). Прыклады: Музей архітэктуры імя А. В. Шчусева (Масква), Архітэктурны музей пры Саюзе архітэктараў Эстоніі, Музей фінскай архітэктуры (Хельсінкі), Музей шведскай архітэктуры (Стакгольм), Нямецкі архітэктурны музей у Фанкфурце-на-Майне.

У склад архітэктурных музеяў уваходзяць і мемарыяльныя музеі архітэктараў: Музей А. Аалта (Фінляндыя), Асацыяцыя Ф. Л. Райта (ЗША), Фонд Ле Карбюзье (Францыя), Фонд Міс ван дэр Роэ (ЗША), Кафедра А. Гаўдзі (Іспанія).

Літаратурныя музеі – профільная група музеяў, якія дакументуюць гісторыю літаратуры і з гэтай мэтай здзяйсняюць збор, захаванне, вывучэнне і экспанаване літаратурных помнікаў. Літаратурныя музеі падзяляюцца на нацыяльныя і рэгіянальныя музеі гісторыі літаратуры – гісторыка-літаратурныя (Літаратурны музей у Маскве, Музей асецінскай літаратуры ім. К. Л. Хетагурава ў Владзікаўказе) і музеі манаграфічныя, якія прысвечаны жыццю і творчасці аднаго пісьменніка.

Музеі навукі і тэхнікі – профільная група музеяў, якая здзяйсняе дакументаванне працэсу развіцця навукі і тэхнікі, выяўленне і захаванне помнікаў навукі і тэхнікі, прапаганду гісторыі тэхнікі і адпаведных фундаментальных і прыкладных ведаў, папулярызацыю асноўных наукова-тэхнічных ведаў, а таксама работу па бесперарыўнай адукацыі. Адна з асноўных задач падобных музеяў – паказ уздзеяння навукі і тэхнікі на развіццё грамадства, эвалюцыю сістэмы “чалавек – тэхніка – прыроды”. Музеі навукі і тэхнікі падзяляюцца на шматпрофільныя (Палітэхнічны музей у Маскве і Дрэздэне, Нацыянальны тэхнічны музей у Празе, Нацыянальны музей у Сеуле і інш.) і галіновыя (музеі прыкладных ведаў, тэхналогій, прамысловасці, транспарту, сувязі, энергетыкі, машынабудавання. Значную групу музеяў навукі і тэхнікі складаюць музеі гісторыі навукі і тэхнікі ўцэлым, музеі асобных галін, прадпрыемстваў, мемарыяльныя музеі, прысвечаныя асобным выданым вучоным, інжынерам, канструктарам. Музеі навукі і тэхнікі могуць належаць дзяржаве, ведамствам, фірмам і прадпрыемствам, навуковым установам і ведамствам, навучальным установам, прыватным асобам.

Тэатральныя музеі – профільная група музеяў, якая дакументуе гісторыю тэатра і тэатральнага мастацтва. Вылучаюць музеі, прысвечаныя гісторыі тэатральнага мастацтва пэўнай краіны, асобнаму тэатру, мемарыяльныя музеі.

Музычныя музеі – профільная група музеяў, якая збірае, захоўвае, вывучае, экспануе і публікуе помнікі музычнай культуры. Найбольшае распаўсюджанне маюць музеі музычнай культуры, музеі пры музычных тэатрах і канцэртных залах.

Прамысловыя музеі – профільная група музеяў, зборы якіх адлюстроўваюць гісторыю і сучасны стан розных форм прамысловай вытворчасці (рамеснай і саматужнай, мануфактурнай, фабрычна-заводскай) ці яе галін. У прамысловых музеях прадстаўлены ўзоры вытворчасці, сыравіны і матэрыялаў, прылады працы, інструменты, машыны і механізмы, якія раскрываюць асаблівасці тэхнікі, тэхналогіі і культуры прамысловай вытворчасці.

У групу прамысловых музеяў уваходзяць уласнапрамысловыя музеі, тэхнічныя, мастацка-прамысловыя і саматужныя, навукова-прамысловыя музеі агульнага накірунку, а таксама музеі асобных галін выворчасці і прамысловасці прадпрыемстваў. У гэту профільную групу ўваходзяць музеі на прамысловых прадпрыемствах.

Сельскагаспадарчыя музеі – профільная група музеяў, зборы якіх дакументуюць і адлюстроўваюць гісторыю і сучасны стан сельска-гаспадарчай вытворчасці ці яе асобных галін, а таксама гісторыю сельскага побыту. З’яўленне сельскагаспадарчых музеяў было абумоўлена імкненнем стымуляваць развіццё аднаго з найважнейшых накірункаў эканомікі – сельскай гаспадаркі.

Педагагічныя музеі – профільная група музеяў, зборы якіх дакументуюць і адлюстроўваюць гісторыю і сучасны стан народнай адукацыі, захоўваюць помнікі педагагічнай культуры і выкарыстоўваюць іх у навуковых і адукацыйна-выхаваўчых мэтах. Разам з іншымі навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі з’яўляюцца цэнтрамі прапаганды дасягненняў педагагічнага вопыту, распаўсюджання педагагічных ведаў, камплектуюць матэрыялы па методыцы выкладання, у тым ліку наглядных дапаможнікаў. Педагагічныя музеі ствараюцца пры органах кіравання адукацыяй, навучальных установах, пры грамадска-педагагічных арганізацыях.

Існуюць музеі, зборы і дзейнасць якіх звязана з некалькімі навуковымі дысцыплінамі ці галінамі ведаў. Іх называюць музеямі комплекснага профілю. Самымі распаўсюджанымі сярод іх з’яўляюцца краязнаўчыя музеі, якія спалучаюць як мінімум гістарычную і прыродазнаўчую спецыялізацыі, паколькі іх зборы дакументуюць не толькі гісторыю, але і прыроду краю. У іх могуць стварацца мастацкія і літаратурныя аддзелы, што яшчэ больш ускладняюць іх профіль.

Комплексным профілем валодаюць і музеі-ансамблі, створаныя на аснове помнікаў ахітэктуры, іх інтэр’ераў, акаляючай тэрыторыі і розных збудаванняў. У залежнасці ад характару ансамбля яны могуць быць гісторыка-мастацкімі, гісторыка-архітэктурнымі, гісторыка-культурнымі музеямі. Архітэктурна-этнаграфічны профіль мае, напрыклад, Кастрамскі музей народнай архітэктуры і народнага быту і г. д.

Развіццё навукі, тэхнікі, мастацтва, культуры прывяло да з’яўлення новых профільных груп. Так, вынаходства акваланга ў 1940 г. садзейнічала узнікненню падводнай археалогіі. Хаця рэшткі старажытных судоў і раней падымаліся на паверхню вадалазамі, аднак толькі вынаходства аўтаномнага апарата для выдыхвання дазволіла археолагам праводзіць раскопкі пад вадой у адпаведнасці з тымі ж правіламі, што і на паверхні зямлі. Вынікі падводных раскопак у спалучэнні з распрацоўкай новых тэхналогій у галіне рэстаўрацыі і кансервацыі мокрага дрэва абумовілі з’яўленне сярод гістарычных музеяў профільнай групы – музеі падводнай археалогіі. У іх зборах – оставы, фрагменты караблёў, грузы і разнастайныя прадметы, якія падняты з марскога дна. Самы вядомы сярод такіх музеяў – музей “Ваза” у Стакгольме, дзе экспануецца шведскі ваенны карабель XVIII ст., а таксама Бодрумскі музей падводнай археалогіі (Турцыя), у зборах якога – прадметы, знойдзеныя пад час раскопак 5 караблёў, што патанулі паміж 1600 г. да н. э. і 1025 г. н. э.

Побач з профільнай класіфікацыяй выкарыстоўваецца і несупадаючы з ёй тыпалагічны падзел музеяў. Існуе тыпалогія па прыкмеце грамадскага прызначэння музеяў (ці па арганізацыйным тыпам), у адпаведнасці з якім яны дзеляцца на навукова-даследчыя, навукова-асветныя і вучэбныя музеі.

Навукова-даследчыя музеі функцыяніруюць пры навукова-даследчых інстытутах і акадэміях навук, у склад якіх яны ўваходзяць у якасці структурных падраздзяленняў. Іх фонды выкарыстоўваюцца ў навуковых мэтах, а экспазіцыі арыентаваны перш за ўсё на спецыялістаў. Прыкладам гэтага можа служыць Навуковы музей Інстытута мозга РАМН, ці, напрыклад, Музей незямного рэчыва ў складзе Інстытута геахіміі і аналітычнай хіміі Расійкай акадэміі навук (Масква), дзе на працягу многіх гадоў вядуцца даследаванні незямнога рэчыва і ствараюцца прыборы для правядзення навуковых пошукаў у космасе. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены калекцыі метэарытаў і месяцовых узораў, а таксама прыборы, інструменты для дыстанцыйнага даследавання складу атмасферы, грунта і іншых характарыстык вялікіх планет.

Да самага распаўсюджанага тыпа адносяцца навукова-асветніцкія музеі. Яны таксама займаюцца даследчай работай, аднак, паколькі арыентаваны перш за ўсё на масавага наведвальніка, іх фонды шырока выкарыстоўваюцца ў культурна-адукацыйнай мэтах. У іх дзейнасці вялікая ўвага надаецца стварэнню эспазіцый, выставак і розных культурна-адукацыйных мерапрыемстваў.

Галоўнае прызначэнне вучэбных музеяў – забяспечыць нагляднасць і прадметнасць працэсу адукацыі і падрыхтоўкі кадраў. Гэты тып музеяў існуе, ў асноўным, пры розных навучальных установах і спецыяльных ведамствах. Акрамя традыцыйнага экскурсійнага паказу вучэбныя музеі шырока выкарыстоўваць і спецыфічныя формы і метады работ з калекцыямі: дэманстрацыя асобных музейных прадметаў на лекцыях, навуковае аспісанне і апрацоўка матэрыялаў палявых даследаванняў у час практычных заняткаў, капіраванне твораў выяўленчага мастацтва. У асобных выпадках фонды і экспазіцыя вучэбных музеяў могуць быць недаступнымі для масавага наведвальніка. Гэта, напрыклад, музей крыміналістыкі пры Акадэміі МУС РБ даступны толькі для студэнтаў Акадэміі.

Тыпалогія па прыкмеце грамадскага прызначэння музеяў носіць дастаткова ўмоўны характар і дакладнай мяжы паміж названымі тыпамі музеяў не існуе. Навукова-асветніцкія музеі выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе, а іх калекцыі – у навуковых мэтах. Шматлікія навуковыя і вучэбныя музеі наведваюць не толькі вучні і спецыялісты, але і больш шырокая публіка.

Існуе таксама і іншая класіфікацыя (тыпалогія) музеяў, у адпаведнасці з якой вылучаюць музеі ансамблевага тыпу, музеі калекцыйнага тыпу і музеі асяроддзевыя.

У яе аснове ляжыць падзел па такой прыкмеце як спосаб здзяйснення музеямі функцымі дакументавання (ці па дамінантнаму тыпу зайхоўваемай музеем спадчыны). Музеі калекцыйнага тыпу будуюць сваю дзейнасць на аснове традыцыйнага збору рэчавых, пісьмовых, выяўленчых матэрыялаў, адпаведна іх профілю. Такім чынам, функцыю дакументавання яны здзяйсняюць шляхам камплектавання і захавання фонда музейных прадметаў. У аснове дзейнасці музеяў ансамблевага тыпу ляжаць помнікі архітэктуры з іх інтэр’ерамі, прылягаючай тэрыторыяй, прыродным асяроддзем. Функцыю дакументавання яны выконваюць шляхам захавання ці аднаўлення ансамбля нерухомых помнікаў і характэрнага ім асяроддзя. Найбольш распаўсюджаныя формы гэтага тыпу музеяў – музей пад адкрытым небам, палац-музей, дом-музеі, музей-кватэра і г. д.

Сярод музеяў пад адкрытым небам існуе асаблівая група музеяў, якія ствараюцца на аснове нерухомых помнікаў, музеефікаваных на месце іх знаходжання з захаваннем ці аднаўленнем гісторыка-культурнага і прыроднага асяроддзя. Як асаблівая каштоўнасць яны маюць статус музея-запаведніка.

Асобную тыпалагічную групу складаюць мемарыяльныя музеі, якія ствараюцца з мэтай ушанаваць памяць аб выдатных людзях ці падзеях. Мемарыяльнасць часам памылкова змешваюць з профілем музея, хоць яна ніякім чынам не звязана з характэрыстыкамі профільнай класіфікацыі. Паняцце “мемарыяльны музей” за час свайго існавання істотным чынам эвалюцыяніравала. Зыходзячы з этымалогіі слова, да мемарыяльных музеяў у 1920-х – пачатку 1960-х адносілі ўсе музеі, прысвечаныя выдатным дзеячам ці гістарычным падзеям, нават тыя з іх, якія ствараліся на месцах, не звязаных з гэтымі людзьмі і падзеямі, і якія не мелі ў сваіх экспазіцыях мемарыяльных прадметаў. Пазней, дзякуючы намаганням даследчыкаў А. М. Разгона і С. А. Каспарынскай, у паняцце “мемарыяльны музей” стаў укладвацца іншы сэнс. Неабходным кампанентам мемарыяльнасці стала лічыцца аўтэнтычнасць месца: мемарыяльны будынак, дзе захавана ці адноўлена на дакументальнай аснове мемарыяльная абстаноўка, дзе жыў чалавек ці адбывалася падзея. Такое разуменне мемарыяльнасці музея, неабходным крытэрыям якога з’яўляюцца мемарыяльны будынак ці месца, калекцыя мемарыяльных прадметаў і мемарыяльна-бытавая экспазіцыя замазавана “Палажэннем аб мемарыяльных музеях сістэмы Міністэрства культуры (1967). Што тычыцца профіля мемарыяльнага музея, то ён вызначаецца зместам падзеі ці характарам дзейнасці чалавека, якому прысвечаны.

Асяроддзевыя музеі – музеі, дзейнасць якіх грунтуецца ў першую чаргу на музеефікацыі гісторыка-культурнага і прыроднага асяроддзя з усімі складаючымі яе рухомымі, нерухомымі і нематэрыяльнымі аб’ектамі і існуючымі паміж імі ўзаемасувязямі. Важнай складаючай асяроддзевых музеяў з’яўляюцца людзі, якія насяляюць пэўную тэрыторыю і якія здзяйсняюць на ёй традыцыйныя віды дзейнасці. Да асяроддзевым музеям могуць быць аднесены экамузеі, жывыя музеі, музеі-запаведнікі, некаторыя музеі-маёнткі. Асяроддзевыя музеі – аптымальная форма захавання і актуалізацыі найбольш каштоўных гісторыка-культурных ландшафтаў. Тэрмін “асяроддзевыя музеі” з’явіўся нядаўна.

Дадзеная тыпалогія па прыкмеце здзяйснення функцыі дакументавання таксама носіць у значнай ступені ўмоўны характар, паколькі калекцыйныя музеі могуць знаходзіцца ў ахітэктурных помніках, што захоўваюцца ў гістарычнай недатыкальнасці (напрыклад, Эрмітаж, Віцебскі абласны краязнаўчы музей, які размяшчаецца ў ратушы), а музеі-ансамблі не абмяжоўваць сваю дзейнасць толькі захаваннем помнікаў архітэктуры, але і ствараюць профільныя калекцыі.

Усю сукупнасць музеяў, якія існуюць на пэўнай тэрыторыі, называюць музейнай сеткай. Гэта паняцце ўжываюць і для абазначэння груп музеяў аднаго профіля, аднаго тыпа ці адной ведамаснай падпарадкаванасці.

Музейная сетка Беларусі сфарміравалася за два стагоддзі, і пачатковыя этапы гэта працэсу насілі ў значнай ступені стыхійны харктар, хаця яны аб’ектыўна адлюстроўвалі эканамічныя, навуковыя і культурныя патрэбы свайго часу. На аснове музейнай сеткі, якая склалася да 1917 г., а таксама нацыяналізацыі, канфіскацыі і секулярызацыі значных мастацкіх каштоўнасцей пасля Кастрычніцкай рэвалюці ў Беларусі была створана адзіная дзяржаўная музейная сетка, развіццё якой скіроўвалася і рэгулявалася цэнтральнымі органамі ўлады.

Сёння музейную сетку РБ фарміруюць музеі сістэмы МК і іншых ведамстваў (каля 100) і больш 1000 школьных. На 2007 г. у сістэме МК працавала 143 музея, з іх 14 – рэспубліканскага падпарадкавання.

Асноўныя профілі музеяў:

  • краязнаўчыя – 50%

  • гістарычныя – 23%

  • мастацкія– 13%

  • літаратурные – 10%

  • музеі-запаведнікі – 2%

  • прыродазнаўчыя – 1%

  • іншыя – 1%

Для таго, каб больш яскрава уявіць сабе характар развіцця музейнай сеткі Беларусі, цікава супаставіць наступныя лічбы. У 1982 г. ІКОМ правёў даследаванне з мэтай устанавіць суадносіны колькасці музеяў і колькасці насельнцітва ў розных краінах свету. Аказалася, што з улічаных 26700 музеяў 2/3 знаходзяцца ў інсдустыяльна развітых краінах. У Афрыцы 1 музей прыходзіцца на кожныя 1,3 млн. жыхароў, у той час як у Еўропе гэтыя суадносіны складалі 1:43 тыс. У канкэтных краінах гэта прапорцыя выглядае наступным чынам. У Аўстраліі 1 музей прыхоўдзіўся на 14 тыс жыхароў, у Канадзе 1:23 тыс., ЗША – 1:41, Францыі 1:43 тыс., Велікабрытаніі 1:55, Японіі 1:77, СССР 1: 189 тыс., Індыі 1:1 млн. 831 тыс.

На фарміраванне музейнай сеткі аказвае ўплыў цэлы шэраг фактараў. Галоўныя з іх – змены грамадскіх патрэб, развіццё навукі і мастацтва, развіццё новых тэхналогій, новыя падыходы ў тэорыі і практыцы музейнай работы, у прыватнасці, пашырэнне паняцце “музейны прадмет”, развіццё ўяўленняў аб тым, што захоўваць і экспанаваць неабходна не толькі самі помнікі, але і іх функцыянальныя сувязі з іншымі аб’ектамі.