- •Дзяржаўны экзамен па беларускай мове і літаратуры
- •Тлумачальная запіска
- •Змест вучэбнага матэрыялу па беларускай мове сучасная беларускай літаратурная мова уводзіны
- •Лексікалогія I лексікаграфія
- •Фразеалогія I фразеаграфія
- •Фанетыка I арфаэпія
- •Графіка I арфаграфія
- •Марфалогія
- •Часціны мовы
- •Словаўтварэнне
- •Граматыка
- •Пунктуацыя
- •Уводзіны ў мовазнаўства. Агульнае мовазнаўства
- •Гістарычная граматыка беларускай мовы
- •Беларуская дыялекталогія
- •Параўнальная граматыка усходнеславянскіх моў
- •Гісторыя беларускай літаратурнай мовы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Змест вучэбнага матэрыялу па беларускай літаратуры старажытны перыяд у гісторыі беларускай літаратуры
- •Беларуская літаратура хіх стагоддзя
- •Беларуская літаратура пачатку хх стагоддзя
- •Літаратурны працэс 30-50-х гадоў хх стагоддзя
- •Літаратурны працэс 60–80-х гг. Хх стагоддзя
- •Сучасны літаратурны працэс
- •Інфармацыйна-метадычная частка Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
Літаратурны працэс 60–80-х гг. Хх стагоддзя
Традыцыйнае і наватарскае ў змесце “Палескай хронікі” І. Мележа. Лёс народа праз драматызм эпохі. Новыя падыходы ў мастацкім асвятленні праблемы калектывізацыі. Нетрадыцыйнасць трактоўкі вобразаў. Паняцце “раман-народ” (А.Адамовіч), яго асноўныя рысы: шматпланавасць, хранікальнасць, шматгеройнасць, вобразна-стылявая поліфанія, пафас народнасці.
Майстэрства Я. Брыля-апавядальніка. Праблемы, тыпаж, канфлікты ў апавяданнях 50-60-х гадоў. Запісныя кніжкі Я.Брыля і іх месца ў літаратурным працэсе 60-х гадоў. Малыя жанравыя формы апавядання – замалёўкі, абразкі, эцюды, мініяцюры ў мастацкім вопыце Я.Брыля.
“Птушкі і гнёзды” Я.Брыля як кніга “адной маладосці”. Роля аўтабіяграфічнага матэрыялу ў мастацкай сістэме твора. Навізна ідэйнага зместу і актуальнасць праблематыкі. Вобраз Алеся Руневіча як ідэястваральны і сюжэтна-кампазіцыйны цэнтр твора. Жанрава-стылёвая непаўторнасць рамана.
Асаблівасці выяўлення нацыянальнага характару ў аповесці Я.Брыля “Ніжнія Байдуны”. Багацце і непаўторнасць народных тыпаў. Сэнсавае і стылёвае шматгалоссе твора. Смехавая культура аповесці. Вобраз апавядальніка і яго месца ў сюжэтна-мастацкай фактуры твора.
Наватарскі характар і гістарычнае значэннне кнігі А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка ў кнізе “Я з вогненнай вёскі”. Філасофска-аналітычны змест аўтарскіх каментарыяў у кнізе. Народны погляд на вайну.
Жыццёвы лёс і літаратурная біяграфія Васіля Быкава. В.Быкаў як пісьменнік "акопнай праўды".
Аповесці В.Быкава “Знак бяды” і “Аблава” як мастацкая эпапея народнага гераізму і пакут. Праблема здрадніцтва і асаблівасць яе мастацкага раскрыцця ў аповесцях В.Быкава. Дынаміка часу, асаблівасці яго праяўлення ў сюжэце твораў
Апавяданне ў творчай біяграфіі В.Быкава 80-90-х гадоў. Прычыны звароту пісьменніка да жанру апавядання. Багацце тыпаў і вобразаў у творах В.Быкава 80-90-х гадоў.
Мастацкі свет паэзіі У. Караткевіча. Гісторыя праз прызму рамантычнага светабачання. Біблейскія матывы і вобразы, антычная культура, помнікі нацыянальнай культуры ў сістэме вобразна-эстэтычных арыенціраў паэта.
“Каласы пад сярпом тваім” У. Караткевіча як гістарычны раман. Праблема суаднесенасці гістарычнага факта і мастацкага вымыслу ў творы. Шматпраблемнасць рамана. Вобраз Алеся Загорскага як мастацкае ўвасабленне нацыянальнага героя. Рэалістычнае і рамантычнае ў творы.
Мастацкі свет А.Пысіна. Месца ваеннай тэматыкі ў лірыцы А.Пысіна. Балада ў кантэксце творчых пошукаў паэта. Гераічнае праз прызму трагічна-будзённага. Адметнасць паэтычнага вобраза ў лірыцы А.Пысіна.
Вопыт І.Шамякіна-раманіста: актуальнасць праблематыкі, сюжэтная дынаміка, шырыня ахопу рэчаіснасці 40-60-х гадоў (ад рамана “Глыбокая плынь” да пенталогіі “Трывожнае шчасце”). Пераасэнсаванне ваенных падзей у прозе 70-80-х гадоў (“Гандлярка і паэт”, “Шлюбная ноч”, “Вазьму твой боль”). Духоўнае аблічча творчай інтэлігенцыі ў прозе І.Шамякіна апошніх дзесяцігоддзяў.
Эвалюцыя духоўнага свету лірычнага героя ў творчасці П.Панчанкі. Рамантычны характар лірыкі 30-х гадоў.Глыбіня і драматызм унутранага свету лірычнага героя ў вершах ваеннага часу. Крытычныя матывы ў лірыцы паэта 50-60-х гадоў. Публіцыстычнасць і палемічнасць як вызначальныя рысы паэзіі П.Панчанкі 70-80-х гадоў. Духоўная культура, прынцыповасць поглядаў і ацэнак лірычнага героя ў вершах апошніх год жыцця.
Драматургічнае майстэрства А.Макаёнка-камедыёграфа. Камедыя “Выбачайце, калі ласка” як значнае дасягненне беларускай драматургіі 50-60-х гадоў. Узбагачэнне драматургам сатырычнага тыпажу і жанравай прыроды беларускай камедыі канца 60-70-х гадоў: трагікамедыі “Зацюканы апостал”, “Трыбунал”. Камедыя-памфлет у мастацкай практыцы А.Макаёнка (“Кашмар”). А.Макаёнак і тэатр імя Янкі Купалы.
Рэгіянальныя матывы і вобразы ў паэзіі Р.Барадуліна. Міфалогія як светапоглядны падмурак мастацкай сістэмы Р. Барадуліна. Вобраз маці як скразны ў ідэйна-мастацкім кантэксце паэзіі. Духоўная эвалюцыя лірычнага героя. Біблейскія матывы і вобразы ў сістэме ідэйна-мастацкай вобразнасці паэзіі Р.Барадуліна на пераломе стагоддзяў.
Тэматычныя і жанрава-стылёвыя пошукі Н.Гілевіча ў жанры верша. Фальклорныя матывы ў паэзіі. Ідэйны змест і мастацкае напаўненне вобраза Бацькаўшчыны. Пошукі Н.Гілевіча ў жанры актавы, элегіі, оды, публіцыстычнага звароту і інш. Н.Гілевіч як паэт сатырычнага светабачання.
Жанравая спецыфіка рамана ў вершах Н. Гілевіча “Родныя дзеці”. Панарама народнага жыцця ў творы. Вобраз лірычнага героя ў кантэксце вобразнай сістэмы твора. Стыхія народнага слова ў паэтычным кантэксце рамана.
. Асноўныя этапы жыццёвага і творчага лёсу М. Стральцова. Багацце ўнутранага свету персанажаў прозы. Вобразна-паэтычны змест лірыкі. Настраёвасць – адметная рыса паэзіі М.Стральцова. Фальклорныя матывы і вобразы. Інтэлектуальна-філасофскі пачатак паэзіі М.Стральцова. Творчыя пошукі аўтара ў жанры эсэ і крытычнага артыкула.
Трагічнае і гераічнае: спосабы яго мастацкага асэнсавання ў прозе 60-70-х гадоў. Трагізм абставін і грані гераічнага ў аповесцях І.Пташнікава “Тартак”, “Найдорф”, Б.Сачанкі “Апошнія і першыя”, А.Адамовіча “Хатынская аповесць”. Вобразна-эстэтычная спецыфіка выяўлення трагічнага аблічча вайны ў аповесці В.Казько “Суд у Слабадзе”.
