Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЭК.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
334 Кб
Скачать
☆

Змест вучэбнага матэрыялу па беларускай мове сучасная беларускай літаратурная мова уводзіны

Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Беларуская мова як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры i форма яе выражэння.

Беларуская літаратурная мова, яе вусная i пісьмовая разнавіднасці. Нормы беларускай літаратурнай мовы: лексічныя, арфаэпічныя, арфаграфічныя, граматычныя, стылістычныя. Функцыянальныя стылі, ix характарыстыка.

Гістарычныя ўмовы ўтварэння i развіцця беларускай мовы. Старажытная беларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім. Функцыянаванне беларускай мовы ў час знаходжання беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай, абмежаванне сфер яе выкарыстання. Беларусь у складзе Расійскай iмпepыi. Адносіны царскага ўрада да мовы i культуры беларускага народа.

Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў 20-я гг. XX ст.: пашырэнне сфер яе выкарыстання, развіццё функцыянальных стыляў. Дзейнасць тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта.

Акадэмік Я.Ф. Kapcкi – заснавальнік беларускай філалогіі, яго навуковая спадчына.

Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе. Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» (1990, 1998).

Лексікалогія I лексікаграфія

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства.

Слова як моўная адзінка, яго асноўныя прыметы. Лексічнае i граматычнае значэнні слова. Слова i паняцце. Матываваныя i нематываваныя словы. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова: прамое i пераноснае; свабоднае i несвабоднае (фразеалагічна звязанае, сінтаксічна абумоўленае). Лексіка-семантычныя групы слоў.

Мнагазначнасць слова. Асноўныя тыпы пераносных значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха. Метафары прывычныя (акамянелыя, сцёртыя), агульнамоўныя, аўтарскія (індывідуальна-стылістычныя). Разгорнутыя метафары. Метафары мікра- i макракантэксту.

Амонімы. Адрозненне амонімаў ад мнагазначных слоў. Лексічныя амонімы (поўныя i няпоўныя). Шляхі ўзнікнення лексічных амонімаў. Марфалагічныя амонімы (амаформы). Фанетычныя амонімы (амафоны). Графічныя амонімы (амографы). Паронімы. Міжмоўныя амонімы i паронімы. Стылістычнае выкарыстанне амонімаў i паронімаў. Слоўнікi амонімаў i паронімаў.

Сінонімы. Сувязь сінонімаў з мнагазначнасцю. Семантычныя, стылістычныя i семантыка-стылістычныя сінонімы. Абсалютныя сінонімы (дублеты). Кантэкстуальныя сінонімы. Сінанімічны рад. Шляхі ўзнікнення сінонімаў. Стылістычная роля сінонімаў. Слоўнікі сінонімаў.

Антонімы. Рознакаранёвыя i аднакаранёвыя антонімы. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Антытэза i аксюмаран. Слоўнікі антонімаў.

Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская i запазычаная лексіка. Гістарычныя пласты спрадвечна беларускай лексікі: індаеўрапейскія, агульнаславянскія, усходнеславянскія i ўласнабеларускія словы. Запазычаныя (іншамоўныя) словы ў беларускай мове, ix прыметы. Запазычанні са cлaвянcкix (рускай, укpaiнскaй, польскай i інш.) i неславянскіх моў (грэчаскай, лацінскай, французскай, нямецкай, англійскай, італьянскай i iнш.). Семантычнае, фанетычнае i марфалагічнае асваенне запазычаных слоў. Экзатызмы. Варварызмы.

Этымалагічныя слоўнікі. Слоўнікі іншамоўных слоў.

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка i лексіка абмежаванага выкарыстання. Дыялектная лексіка. Дыялектызмы, ix тыпы (лексічныя, семантычныя, фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя). Спецыяльная лексіка (тэрміналагічная i прафесійная). Жаргонная лексіка. Аргатызмы.

Стылістычныя разрады лексікі. Стылістычна нейтральная (міжстылявая) лексіка. Стылістычна афарбаваная лексіка: кніжная (навуковыя тэрміны, афіцыйна-справавыя, публіцыстычная i паэтычная лекciкa) i гутарковая (размоўная).

Актыўная i пасіўная лексіка. Устарэлыя словы (гістарызмы i apхаізмы). Гістарызмы часу, iх стылістычнае выкарыстанне. Тыпы архаiзмaў (лексічныя i семантычныя), ix выкарыстанне ў мове. Гістарычныя слоўнікі.

Неалагізмы, шляхі ix узнікнення. Разнаваднасці неалагізмаў (лексічныя i семантычныя). Індывідуальна-аўтарскія неалагізмы (aкaзiянaлiзмы).

Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Энцыклапедычныя i лінгвістычныя слоўнікі (даведнікі). Тыпы лінгвістычных слоўнікаў: аднамоўныя, двухмоўныя i шматмоўныя; тлумачальныя, перакладныя, гicтарычныя, этымалагічныя, дыялектныя, тэpмiнaлaгiчныя, арфаэпічныя, apфarpaфiчныя, марфемныя; слоўнікі паронімаў, сінонiмaў, антонімаў; слоўнікі эпітэтаў; слоўнікі мовы пісьменнікаў; анамастычныя слоўнікі i iнш.

Будова слоўнікавага артыкула ў энцыклапедычных i лінгвістычных слоўніках. Сістэма граматычных i стылістычных памет, тыпы дэфініцый у тлумачальных слоўніках.

Беларускія энцыклапедычныя выданні (універсальныя, галіновыя i персанальныя). «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» ў 12 т., «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18 т., «Беларуская мова: Энцыклапедыя», «Энцыклапедыя літаратуры i мастацтва Беларусі», «Этнаграфія Белаpyci: Энцыклапедыя», энцыклапедычныя даведнікі: «Францыск Скарына i яго час», «Янка Купала» i iнш.

Лінгвістычныя слоўнікі сучаснай беларускай мовы: «Тлумачальны слоўнікі беларускай мовы» у 5 т. (1977–1984), «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1999), «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Беларускі арфаграфічны слоўнік» (2009) «Русско-белорусский словарь», «Беларуска-pycкi слоўнік», «Гістарычны слоўнік беларускай мовы», «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», «Слоўнік мовы Ф. Скарыны», «Слоўнік мовы Янкі Купалы», «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» i iнш.

Беларускія слоўнікі для школ (тлумачальныя, перакладныя, арфаграфічныя, фразеалагічныя).

З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Лексікаграфічная праца Ф. Скарыны, Л. Зізанія, П. Бярынды, I. Hacoвіча, Я. Янкоўскагa i інш. «Словарь белорусского наречия» I. Hacoвічa (1870). Лексікаграфічная праца ў 20–30-я гг. XX ст. (тэрміналагічныя, перакладныя, дыялектныя слоўнікі).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]