- •Дзяржаўны экзамен па беларускай мове і літаратуры
- •Тлумачальная запіска
- •Змест вучэбнага матэрыялу па беларускай мове сучасная беларускай літаратурная мова уводзіны
- •Лексікалогія I лексікаграфія
- •Фразеалогія I фразеаграфія
- •Фанетыка I арфаэпія
- •Графіка I арфаграфія
- •Марфалогія
- •Часціны мовы
- •Словаўтварэнне
- •Граматыка
- •Пунктуацыя
- •Уводзіны ў мовазнаўства. Агульнае мовазнаўства
- •Гістарычная граматыка беларускай мовы
- •Беларуская дыялекталогія
- •Параўнальная граматыка усходнеславянскіх моў
- •Гісторыя беларускай літаратурнай мовы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Змест вучэбнага матэрыялу па беларускай літаратуры старажытны перыяд у гісторыі беларускай літаратуры
- •Беларуская літаратура хіх стагоддзя
- •Беларуская літаратура пачатку хх стагоддзя
- •Літаратурны працэс 30-50-х гадоў хх стагоддзя
- •Літаратурны працэс 60–80-х гг. Хх стагоддзя
- •Сучасны літаратурны працэс
- •Інфармацыйна-метадычная частка Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
Словаўтварэнне
Прадмет i задачы словаўтварэння. Марфеміка i дэрывацыя як састаўныя часткі словаўтварэння.
Марфеміка. Марфеміка як вучэнне аб мінімальных значымых частках слова – марфемах.
Марфемная структура слова. Тыпы марфем. Аснова слова i яе тыпы (невытворная i вытворная; аснова словазмянення, формаўтварэння i словаўтварэння; суплетыўныя асновы). Канчатак (флексія), яго роля ў слове. Нулявы канчатак (нулявая флексія).
Корань слова. Варыянты (мадыфікацыі або фанетычныя разнавіднасці) кораня. Свабодныя i звязаныя кapaнi.
Афіксы. Прыстаўка (прэфікс) i суфікс. Нулявы суфікс. Варыянты прыставак i суфіксаў. Словаўтваральныя i формаўтваральныя прыстаўкi i cyфiкcы. Сінкрэтычныя марфемы. Aфiкcoiды (прэфіксоіды, суфіксоіды). Постфікс. Словаўтваральныя i формаўтваральныя пocтфiкcы. Конфікс.
Змены ў марфемнай структуры слова: апрошчанне, перараскладанне, ускладненне. Прычыны змен у будове слова. Дээтымалагізацыя.
Дэрывацыя (словаўтварэнне), яе роля ва ўзбагачэнні лексікі беларускай мовы. Утваральная аснова (база) i словаўтваральныя сродкі (фарманты). Паняцце словаўтваральнай мадэлі. Спосабы словаўтварэння. Марфалагічнае (марфемнае) словаўтварэнне (афіксацыя). Спосабы марфалагічнага словаўтварэння: суфіксальны, прыставачны (прэфіксальны), прыставачна-суфіксальны, постфіксальны, прыставачна-постфіксальны, прыставачна-суфіксальна-постфіксальны, бязaфiкcны, нульсуфіксальны). Складанне i яго спосабы: асноваскладанне, словаскладанне, складана-суфіксальны спосаб, aбpэвіяцыя. Марфалагічна-сінтаксічны спосаб словаўтварэння (субстантывацыя, ад’ектывацыя, адвepбiялiзaцыя). JIeкciкa-семантычны спосаб словаўтварэння. Прадуктыўныя i непрадуктыўныя афіксы i спосабы словаўтварэння. Марфемныя i словаўтваральныя слоўнікі.
Граматыка
Граматыка як раздзел мовазнаўства. Марфалогія і сінтаксіс – часткі граматыкі.
Марфалогія
Марфалогія як граматычнае вучэнне аб слове. Сувязь марфалогіі з раздзеламі мовазнаўства. Паняцце граматычнай катэгорыі, граматычнага значэння i формы. Паняцце словаформы. Паняцце парадыгмы (сукупнасці граматычных формаў слова). Спосабы i сродкі выражэння граматычных катэгорый i значэнняў.
Часціны мовы
Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы выдзялення i размежавання часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Самастойныя i службовыя часціны мовы. Дыскусійныя пытанні класіфікацыі часцін мовы ў навуковай літаратуры. Пераход слоў з адной часціны мовы ў другую.
Назоўнік. Назоўнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы i сінтаксічная роля. Лексіка-семантычныя групы назоўнікаў. Лексіка-граматычныя групы назоўнікаў: канкрэтныя i абстрактныя, уласныя i агульныя, адушаўлёныя i неадушаўлёныя, асабовыя i неасабовыя, зборныя, рэчыўныя, адзінкавыя.
Граматычныя катэгорыі назоўніка: род, лік, склон.
Катэгорыя роду назоўніка. Вызначэнне роду паводле семантычных i граматычных (марфалагічных, сінтаксічных) прымет. Назоўнікі агульнага роду. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай i рускай мовах. Вызначэнне роду запазычаных нескланяльных назоўнікаў i абрэвіятур.
Катэгорыя ліку назоўніка, яе граматычнае выражэнне. Адзіночна-лікавыя i множналікавыя назоўнікі (singularia tantum i pluralia tantum).
Катэгорыя склону назоўніка. Асноўныя значэнні склонаў. Форма клічнага склону ў беларускай мове.
Скланенне назоўнікаў. Сістэма скланення назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Тыпы скланення. Парадыгма скланення назоўнікаў. Нескланяльныя назоўнікі.
Утварэнне назоўнікаў.
Прыметнік. Прыметнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Несамастойнасць катэгорый роду, ліку, склону прыметнікаў, ix залежнасць ад адпаведных катэгорый назоўніка. Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў.
Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Якасныя прыметнікі ix значэнне i граматычныя асаблівасці. Адносныя прыметнікі, ix значэнне i граматычныя асаблівасці. Прыналежныя прыметнікі, ix значэнне i граматычныя асаблівасці.
Поўныя (членныя), кapoткiя (нячленныя) i сцягнутыя (усечаныя) формы якасных прыметнікаў, ix выкарыстанне ў сучаснай беларускай мове.
Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Простыя (ciнтэтычныя) i складаныя (аналітычныя) формы вышэйшай i найвышэйшай ступеняў параўнання. Суплетыўныя формы.
Скланенне прыметннікаў. Утварэнне прыметнікаў.
Лічэбнік. Лічэбнік як чacцiнa мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады лічэбнікаў паводле значэння: колькасныя (уласнаколькасныя, зборныя, дробавыя) i парадкавыя лічэбнікі. Разрады лічэбнікаў паводле структуры: простыя, складаныя i састаўныя лічэбнікі. Acaблiвacцi сінтаксічнай сувязі лiчэбнiкaў з назоўнікамі Скланенне колькасных i парадкавых лiчэбнiкaў.
Няпэўна-колькасныя словы.
Займеннік. Займеннік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Групы займеннікаў паводле суадноснасці з iншымі часцінамі мовы: абагульнена-прадметныя, абагульнена-якасныя, абагульнена-колькасныя. Разрады займеніккаў паводле значэння: асабовыя, зваротныя, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя i няпэўныя. Скланенне зaйменнікаў.
Дзеяслоў. Дзеяслоў як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагілныя прыметы, ciнтаксічная роля. Граматычныя катэгорыі дзеяслова: трыванне, стан, лад, час, асоба; лік i род. Cicтэма дзеяслоўных формаў. Спрагальныя i неспрагальныя, зменныя i нязменныя формы.
Інфінітыў як пачатковая (слоўнікавая) форма дзеяслова. Паходжанне інфінітыва. Граматычныя катэгорыі інфінітыва. Суфіксы інфінітыва. Ciнтаксічная роля інфінітыва.
Асновы дзеяслова: інфінітыва i цяперашняга (будучага простага) часу. Аснова прошлага часу. Утварэнне дзеяслоўных формаў ад гэтых асноў.
Пераходныя i непераходныя дзеясловы.
Зваротныя дзеясловы. Паходжанне постфікса -ся (-цца, -ца). Значэнне зваротных дзеясловаў. Дзеясловы, якія ўжываюцца тoлькi як зваротныя (reflexiva tantum).
Катэгорыя стану дзеясловаў. Актыўныя i пасіўныя канструкцыі i ix ужыванне ў мове. Дзеясловы незалежнага стану. Дзеясловы залежнага стану.
Катэгорыя трывання. Сувязь катэгорыі трывання з катэгорыяй часу. Дзеясловы закончанага i незакончанага трывання. Няпарныя (аднатрывальныя) дзеясловы. Дзеясловы са значэннем абодвух трыванняў (двухтрывальныя). Суадносныя пары трывання. Спосабы ўтварэння трыванняў. Ступеннае ўтварэнне трывання.
Катэгорыя ладу. Сувязь катэгорыі ладу з катэгорыяй часу. Абвесны лад. Загадны лад. Утварэнне формаў загаднага ладу. Умоўны лад, яго утварэнне i значэнне. Паходжанне формы ўмоўнага ладу. Ужыванне формы ўмоўнага ладу.
Катэгорыя часу. Сувязь катэгорыі часу з катэгорыямі трывання i ладу. Сістэма часоў: цяперашні, прошлы, будучы. Простая i складаная формы прошлага часу, ix паходжанне.
Катэгорыя асобы. Сувязь катэгорыі асобы з катэгорыямі ладу i часу.
Формы асобы, ix значэнне i ужыванне. Ужыванне асабовых формаў з абагульнена-асабовым i няпэўна-асабовым значэннямі. Безасабовыя дзеясловы, ix семантычныя i граматычныя асаблівасці.
Спражэнне дзеясловаў. Дзеясловы першага i другога спражэння. Рознаспрагальныя дзеясловы. Pэшткi нетэматычнага спражэння (дзеясловы есці, даць).
Утварэнне дзеясловаў.
Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыметніка (катэгорыі стану, трывання, часу; дзеяслоўнае кipaвaннe назоўнікамі; утварэнне дзеепрыметнікаў ад дзеяслоўных асноў). Адзнакі прыметніка (катэгорыі роду, ліку, склону). Сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Поўная i кароткая формы дзеепрыметнікаў.
Дзеепрыметнікі незалежнага i залежнага стану, ix утварэнне.
Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове. Моўныя сродкі для замены пры перакладзе неўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў.
Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыслоўя (катэгорыі трывання, стану; зваротная i незваротная формы; дзеяслоўнае кipaвaннe назоўнікамі, утварэнне дзеепрыслоўяў ад дзеяслоўных асноў). Прыметы прыслоўя (нязменнасць, прымыканне да дзеяслова). Сінтаксічная роля дзеепрыслоўя. Адноснае абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
Дзеепрыслоўі незакончанага i закончанага трывання, ix утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў.
Прыслоўе. Прыслоўе як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў паводле значэння: азначальныя (якасныя, спосабу дзеяння, колькасныя (меры i cтyпeнi)) i aкaлiчнacныя (месца, часу, прычыны, мэты). Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы (назоўнікаў, пpымeтнiкaў, лічэбнікаў, займеннікаў, дзеясловаў).
Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану). Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Лексіка-семантычныя групы безасабова-прэдыкатыўных слоў (стан чалавека, прыроды, ацэнка асяроддзя, маральная i мадальная ацэнка i інш.). Пытанне аб безасабова-прэдыкатыўных словах у лінгвістычнай літаратуры.
Прыназоўнік. Прыназоўнік як службовая часціна мовы, яго функцыі. Разрады прыназоўнікаў паводле паходжання: невытворныя прыназоўнікі; вытворныя прыназоўнікі (адыменныя, адпрыслоўныя, аддзеяслоўныя), ix адрозненне ад іншых часцін мовы. Разрады прыназоўнікаў паводле структуры: простыя, складаныя i састаўныя прыназоўнікі. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў (прасторавае, часавае, прычыннае, аб'ектнае i iнш.). Сiнaнiмiкa прыназоўнікавых канструкцый. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.
Злучнік. Злучнік як службовая часціна мовы. Разрады злучнікаў паводле паходжання (невытворныя, вытворныя), структуры (простыя, састаўныя), спосабу ўжывання (адзіночныя, паўторныя, парныя) i функцыянальнага значэння (злучальныя, падпарадкавальныя). Злучальныя злучнікі i ix групы (спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя). Далучальныя злyчнiкi. Падпарадкавальныя злучнікі i ix групы (часавыя, прычынныя, мэтавыя, умоўныя, параўнальныя, уступальныя, тлумачальныя, выніковыя). Адрозненне злучнікаў ад злучальных слоў – адносных займеннікаў i займеннікавых прыслоўяў.
Часціца. Часціца як службовая часціна мовы. Разрады часціц паводле паходжання, структуры i функцыі. Часціцы, якія выражаюць сэнсавыя адценні (указальныя, азначальна-ўдакладняльныя, вылучальна-абмежавальныя), мадальныя (сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя, параўнальныя), мадальна-валявыя, эмацыянальна-экспрэсіўныя (клiчныя, узмацняльныя) часціцы. Формаўтваральныя i словаўтваральныя часціцы.
Мадальныя словы як асобая часціна мовы. Семантыка, структура i сінтаксічныя асаблівасці мадальных слоў. Разрады мадальных слоў паводле значэння. Пытанне аб мадальных словах у лінгвістычнай літаратуры.
Выклічнік як асобая часціна мовы. Разрады выклічнікаў паводле значэння (эмацыйныя, волевыяўленчыя, моўнага этыкету) i паходжання (невытворныя, вытворныя). Гукапераймальныя словы, ix адрозненне ад выклічнікаў.
CIHTAKCIC
Сінтаксіс як раздзел граматыкі Словазлучэнне i сказ – асноўныя аб'екты сінтаксісу.
Словазлучэнне. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Свабодныя i сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні. Класіфікацыя словазлучэнняў паводле галоўнага слова (іменныя, дзеяслоўныя, прыслоўныя), сэнсавых адносін кампанентаў (аб’ектныя, атрыбутыўныя (азначальныя), акалічнасныя – прасторавыя, часавыя, прычыны, мэты i інш.); структуры (простыя i складаныя).
Віды сінтаксічнай сувязі слоў: дапасаванне (поўнае i няпоўнае); кiраванне (прыдзеяслоўнае, прыйменнае, прыадвербіяльнае; прыназоўнікавае i беспрыназоўнікавае; слабае i моцнае); прымыканне. Сродкі выражэння сувязі. Асаблівасці беларускага кіравання.
Сказ. Сказ як сінтаксічная адзінка. Асноўныя адзнакі сказа: сэнсавая i інтанацыйная закончанасць, прэдыкатыўнасць, граматычная аформленасць, мадальнасць. Адрозненне сказа ад словазлучэння i слова.
Тыпы сказаў паводле адносін да рэчаіснасці (сцвярджальныя i адмоўныя).
Тыпы сказаў паводле мэты выказвання (апавядальныя, пытальныя i пабуджальныя), ix граматычнае афармленне, асаблівасці інтанацыі.
Тыпы сказаў паводле эмацыйнай афарбоўкі (клічныя i няклічныя).
Тыпы сказаў паводле наяўнасці галоўных (двухсастаўныя i аднасастаўныя) i даданых (развітыя i неразвітыя) членаў сказа, наяўнасці i адсутнасці членаў сказа (поўныя i няпоўныя).
Ускладненыя i няўскладненыя сказы. Словы-сказы (нячленныя сказы).
Тыпы сказаў паводле структуры (простыя i складаныя).
Просты сказ. Двухсастаўныя сказы. Граматычная аснова (прэдыкатыўнае ядро) двухсастаўнага сказа. Галоўныя i даданыя члены сказа.
Дзейнік. Спосабы выражэння дзейніка. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў ролі дзейніка.
Выказнік. Тыпы выказніка (просты, састаўны, складаны). Просты дзеяслоўны выказнік, яго выражэнне. Састаўныя іменны i дзеяслоўны выказнікі. Выражэнне выказальнага слова ў ix. Звязка, ix тыпы ў iменным i дзеяслоўным выказніках. Складаны выказнік.
Дапаўненне. Прыдзеяслоўнае (прамое i ўскоснае), прыйменнае, пpыaдвepбiяльнae дапаўненні, ix выражэнне.
Азначэнне. Дапасаванае азначэнне, яго выражэнне. Недапасаванае азначэнне, яго выражэнне poзнымі часцінамі мовы.
Прыдатак як разнаваднасць дапасаванага азначэння. Значэнні прыдаткаў. Адзіночны i развіты (разгорнуты) прыдатак.
Aкaлiчнacцi. Віды акалічнасцей (месца, часу, прычыны i iнш.) i спосабы ix выражэння.
Сказы з параўнальнымі канструкцыямі. Дзве сэнсавыя разнавіднасці параўнальных зваротаў: вобразныя параўнальныя звароты i параўнальна-раўналежныя звароты. Спосабы выражэння параўнання.
Сказы з аднароднымі члeнaмi. Паняцце аднароднасці i неаднароднасці членаў сказа. Сувязь аднародных членаў пры дапамозе злучнікаў (спалучальных, супраціўных, размеркавальных) i без злучнікаў. Аднародныя i неаднародныя азначэнні, адрозненне ix. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа.
Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце адасаблення. Адасобленыя азначэнні (дапасаваныя i недапасаваныя), прыдаткі, дапаўненні. Адасобленыя ўдакладняльныя члены сказа.
Сказы з naбoчнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Пабочныя кампаненты сказа, ix значэнне i функцыя. Устаўныя канструкцыі, ix функцыя ў сказе. Падабенства i адрозненне пабочных i ўстаўных канструкцый.
Зваротак. Спосабы выражэння зваротка. Адзіночныя i разгорнутыя звароткі. Адрозненне зваротка ад вакатыўнага сказа.
Аднасастаўныя сказы. Структура аднасастаўных сказаў. Віды аднасастаўных сказаў: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя i абагульнена-асабовыя сказы; безасабовыя i інфінітыўныя сказы; намінатыўныя сказы.
Вакатыўныя сказы. Назоўны тэмы (назоўны ўяўлення). Адрозненне гэтых канструкцый ад намінатыўных сказаў i зваротка.
Няпоўныя сказы. Тыпы няпоўных сказаў (рэплікі дыялогу, чacткi складаных сказаў, кантэкстуальныя i сітуацыйныя сказы). Эліптычныя сказы.
Складаны сказ. Паняцце складанага сказа. Структура складанага сказа. Сродкі сувязі частак у складаным сказе. Тыпы складаных сказаў: злучнікавыя (складаназлучаныя i складаназалежныя) i бяззлучнікавыя; складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Пераходныя выпадкі паміж злучэннем i падпарадкаваннем у складаным сказе.
Складаназлучаны сказ. Агульная характарыстыка складаназлучанага сказа. Сувязь частак у складаназлучаным сказе пры дапамозе злучнікаў (спалучальных, супраціўных, размеркавальных). Выражэнне розных сэнсавых адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа. Аднатыпныя i разнатыпныя часткі ў складаназлучаным сказе. Складаназлучаныя сказы з далучальнай сувяззю.
Складаназалежны сказ. Паняцце складаназалежнага сказа. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай (злучнікі, злучальныя словы, інтанацыя, суадносіны выказнікаў галоўнай i даданай частак i інш.). Роля ўказальных слоў у галоўнай частцы. Размежаванне злучнікаў i злучальных слоў. Класіфікацыя даданых частак (сказаў): дзейнікавыя, выказнікавыя, дапаўняльныя, азначальныя, акалічнасныя (месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступкі (уступальныя), спосабу дзеяння, меры i ступені, параўнальныя), даданыя выніку i супастаўляльныя. Даданыя далучальныя.
Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі. Сузалежнае i паслядоўнае падпарадкаванне. Разнавіднасці сузалежнага падпарадкавання (аднароднае i неаднароднае). Змешанае падпарадкаванне.
Бяззлучнікавы складаны сказ, яго характарыстыка. Бяззлучнікавыя сказы з аднатыпнымі i разнатыпнымі часткамі, сэнсавыя адносіны ў гэтых сказах.
Складаны сказ з рознымі відамі сувязі (камбінаваны), яго характарыстыка. Выдзяленне яго структурных частак паводле актуальнага члянення сказа. Разнавіднасці складаных сказаў з рознымі відамі сувязі.
Парцэляцыя як сінтаксічная з’ява. Стылістычная роля парцэляцыі.
Асноўныя адзінкі i формы арганізацыі звязнай мовы. Тэкст i складаныя формы звязнай мовы. Перыяд, яго структура, сродкі сувязі частак.
Складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства) як адна з формаў звязнай мовы. Паслядоўная, паралельная i змешаная сувязь сказаў у складаным сінтаксічным цэлым. Сродкі аб’яднання сказаў у звышфразавых адзінствах.
Абзац як сродак структурнай i сэнсавай арганізацыі тэксту. Функцыі абзаца (сэнсавая, эмацыйная, кампазіцыйная, выдзяляльная).
Чужая мова (чужаслоўе). Паняцце чужой мовы. Асноўныя спосабы перадачы чужой мовы: простая (прамая), няўласна-простая i ўскосная мова. Сказ з простай мовай як двухчленная канструкцыя. Структурныя разнавіднасці простай мовы: маналог, дыялог, палілог; уключаная простая мова i інш. Цытаты. Няўласна-простая мова як адначленная канструкцыя, яе сінтаксічная i стылістычная роля.
