- •Дзяржаўны экзамен па беларускай мове і літаратуры
- •Тлумачальная запіска
- •Змест вучэбнага матэрыялу па беларускай мове сучасная беларускай літаратурная мова уводзіны
- •Лексікалогія I лексікаграфія
- •Фразеалогія I фразеаграфія
- •Фанетыка I арфаэпія
- •Графіка I арфаграфія
- •Марфалогія
- •Часціны мовы
- •Словаўтварэнне
- •Граматыка
- •Пунктуацыя
- •Уводзіны ў мовазнаўства. Агульнае мовазнаўства
- •Гістарычная граматыка беларускай мовы
- •Беларуская дыялекталогія
- •Параўнальная граматыка усходнеславянскіх моў
- •Гісторыя беларускай літаратурнай мовы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Змест вучэбнага матэрыялу па беларускай літаратуры старажытны перыяд у гісторыі беларускай літаратуры
- •Беларуская літаратура хіх стагоддзя
- •Беларуская літаратура пачатку хх стагоддзя
- •Літаратурны працэс 30-50-х гадоў хх стагоддзя
- •Літаратурны працэс 60–80-х гг. Хх стагоддзя
- •Сучасны літаратурны працэс
- •Інфармацыйна-метадычная частка Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
Змест вучэбнага матэрыялу па беларускай літаратуры старажытны перыяд у гісторыі беларускай літаратуры
Постаці Кірылы Тураўскага і Еўфрасінні Полацкай у беларускай літаратуры старажытнага перыяду.
Ф. Скарына як прадстаўнік эпохі Адраджэння. Яго літаратурная спадчына. Значэнне дзейнасці Ф.Скарыны ў беларускай літаратуры і кнігадрукаванні.
Жыццёвы і творчы шлях М.Гусоўскага. Месца “Песні пра зубра” ў творчай спадчыне паэта. Актуальнасць гучання твора. Вобраз М.Гусоўскага ў беларускім літаратуразнаўстве і мастацкай літаратуры.
С.Будны і В.Цяпінскі як паслядоўнікі Ф.Скарыны. Іх жыццёвы лёс, літаратурная, перакладчыцкая і выдавецкая дзейнасць.
Беларуская літаратура хіх стагоддзя
Жыццё і творчасць Яна Баршчэўскага. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, фальклорна-міфалагічныя вобразы ў творы.
Роля паэм "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе" ў станаўленні беларускай літаратурнай традыцыі. Мастацкае выяўленне беларускага жыцця ХІХ ст. у паэмах. Праблема аўтарства “Тараса на Парнасе”. Ідэйны змест твора.
Жыццёвы і творчы шлях В.Дуніна-Марцінкевіча. Камедыя “Пінская шляхта” – гісторыя напісання, асаблівасці творчай задумы, сатырычныя вобразы шляхты і царскіх бюракратаў, асаблівасці мовы арыгінала. П’еса “Залёты” – навізна і рэалістычнасць вобразаў.
Лёс і светапогляд Кастуся Каліноўскага. Публіцыстыка К.Каліноўскага на старонках першай беларускай газеты “Мужыцкая праўда”. Верш “Марыська чарнаброва галубка мая...” як запавет К.Каліноўскага беларускаму народу. Вобраз К.Каліноўскага і паўстанне 1863 года ў беларускай літаратуры.
Францішак Багушэвіч. Лёс. Асоба. Творчы воблік. Сацыяльная скіраванасць лірыкі Ф.Багушэвіча. Маральны кодэкс лірычнага героя зб. “Дудка беларуская”, “Смык беларускі”. Проза Ф.Багушэвіча: ідэйна-мастацкі змест, праблематыка, характары.
Беларуская літаратура пачатку хх стагоддзя
Жыццёвы лёс і творчае аблічча Цёткі. Педагагічныя праблемы і іх мастацкае выяўленне ў публіцыстычных артыкулах і апавяданнях для дзяцей. Цётка як аўтар “Першага чытання для дзетак-беларусаў”. Вобраз Цёткі ў рамане В.Коўтун “Крыж міласэрнасці”.
Жыццёвы і мастакоўскі лёс Я.Купалы. Зборнік “Жалейка”. Адкрыццё ў вершах духоўнага свету беларуса. Паглыбленне агульначалавечых матываў у зб. “Гусляр”. Характарыстыка духоўнай шматграннасці лірычнага героя зборніка “Шляхам жыцця. Трагізм светаадчування Я. Купалы ў паэзіі 20-х гадоў, яго праяўленне ў зб. “Спадчына”.
Роля Я.Купалы ў развіцці беларускай драматургіі. Аб’ектыўныя і суб'ектыўныя прычыны прыходу Я.Купалы ў драматургію. Праблематыка, вобразы камедыі “Паўлінка”.
“Раскіданае гняздо”. Асноўны канфлікт п’есы. Вобразы сям’і Зяблікаў як сацыяльна-псіхалагічная характарыстыка беларусаў. Сімволіка ў п’есе. Псіхалагізм, філасофская заглыбленасць твора. Жанравыя асаблівасці драмы.
Сцэнічны лёс п’есы “Тутэйшыя”. Праблематыка твора. Вобраз Мікіты Зносака, сродкі раскрыцця характару персанажа.
Паэтычны эпас Я.Коласа. Творчая гісторыя паэмы “Новая зямля”, яе аўтабіяграфічная аснова, праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці, ідэйна-мастацкі змест, сэнс назвы. Лірычная і эпічная плыні ў паэме, шматпланавасць сюжэта і кампазіцыі.
Творчая гісторыя паэмы “Сымон-музыка”. Праблематыка, адметнасць жанравай формы, сувязь з фальклорам, міфатворчасць у творы. Спалучэнне рамантычнага і рэалістычнага пачаткаў. Месца і значэнне паэмы ў развіцці беларускай літаратуры.
Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Я.Коласа “На ростанях”. Псіхалагічная глыбіня, напружанасць духоўнага жыцця і вышыня інтэлекту цэнтральнага персанажа – Андрэя Лабановіча. Сюжэт і кампазіцыя трылогіі. Стыль трылогіі, моўна-стылёвыя плыні, сатырычнае і гумарыстычнае ў ёй. Роля партрэта ў характарыстыцы вобразаў. Майстэрства мастацкай дэталі, яе роля ў стварэнні раманных характараў.
Ідэйна-эстэтычная адметнасць паэзіі А.Гаруна. Зборнік "Матчын дар". Гуманістычны пафас лірыкі А. Гаруна. Багацце паэтычных інтанацый – адметнасць лірыкі.
Жыццёвы шлях і эстэтычныя погляды М.Багдановіча. Сцвярджэнне грамадзянскай ролі мастацтва (вершы “Мае песні”, “Песняру”, апавяданне “Музыка”). Праблема мастацтва ў “Апокрыфе” і “Апавяданні аб іконніку і залатару...”, сувязь гэтых твораў з дыскусіяй 1913 г. Мастацкая трактоўка катэгорыі “прыгожага”. (Вобраз мадонны як ідэал красы ў творчасці паэта (вершы “У вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Мадонна”, “Шаман”). Літаратуразнаўчыя артыкулы (“Забыты шлях”, “За тры гады”, “Глыбы і слаі”).
Вацлаў Ластоўскі – грамадскі дзеяч, навуковец і даследчык гісторыі роднага краю. Адкрыццё тэмы гістарычнага мінулага беларусаў (“Ізяслаў”, “Князёўна Рагнеда”, “Сож і Дняпро” і інш.). Гістарычны лёс беларусаў на старонках аповесці “Лабірынты”. Умоўна-фантастычны свет твора. Сэнс назвы аповесці.
Творчыя пошукі М.Гарэцкага на пачатку ХХ ст. Праблема духоўнага станаўлення нацыянальнай інтэлігенцыі ў прозе М.Гарэцкага 20-х гадоў. Трагічнае бачанне рэальнасці пісьменнікам.
Жыццёвы і творчы шлях З.Бядулі. Пачатак літаратурнай дзейнасці. Рэалістычны і рамантычны накірункі развіцця прозы З.Бядулі. Метафарычнасць, шматзначнасць, асацыятыўнасць зборніка “Абразкі”. Вобраз лірычнага героя.
Жыццёвы лёс і творчая біяграфія А.Мрыя. “Запіскі Самсона Самасуя” як першая спроба стварэння сатырычнага рамана ў беларускай літаратуры. Праблематыка і стылёвыя асаблівасці твора.
Рамантычны пафас творчасці М.Чарота. “Паэма “Босыя на вогнішчы”: яе жанравая адметнасць. Мастацка-стылявыя асаблівасці паэмы (аратарскі пафас, вобразы сімволіка-рамантычнага гучання, багацце рытміка-меладыйнага малюнка).
Наватарскі характар творчасці У.Дубоўкі 20-х гадоў. У.Дубоўка як лідэр літаратурнага згуртавання “Узвышша”. Патрыятычны пафас лірыкі. Вобраз Беларусі ў вершах. Паэтычная трылогія У.Дубоўкі ("Кругі", "Штурмуйце будучыні аванпосты", "І пурпуровых ветразей узвівы"): праблематыка, жанрава-кампазіцыйныя асаблівасці.
Месца і роля Я.Пушчы ў літаратурным працэсе 20-х гадоў.
Асноўныя матывы і вобразы паэзіі У.Жылкі. Эвалюцыя паэтычнага светапогляду: ад імажынізму да філасофскага асэнсавання, прарочых абагульненняў і экзістэнцыяльных высноў.
