- •Перыядычныя выданні бсср у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Перавод друку на ваенны лад.
- •Газеты “Савецкая Беларусь”, “За савецкую Беларусь”, “За свабодную Беларусь”.
- •4.Дзейнасць абласных падпольных выданняў у акупіраванай Беларусі, іх рэдактары, матэрыяльна-технічная база.
- •5.Звязда” і “Чырвоная змена” (42-44)
- •6. Выдані калабарантаў. “Менская газета”, “Баранавіцкая газета”, “Беларускі голас”
- •7. Публіцыстычная дзейнасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •8. Фельетоны і нарысы к. Крапівы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •9. Аднаўленне сеткі перыядычнага друку і радыёвяшч ў 1944–1950 гг. Удзел Белсаюздруку ў распаўсюджванні газет і часопісаў. Дзейнасць белта.
- •11. Пастанова цк укп(б) “Аб часопісах Звязда” і Ленінград (1946). Друк і абмежаванні ў сферы нацыянальна-дзяржаўнай і культурнай палітыкі (па матэрыялах сб, лім, Полымя)
- •10. Пытанні знешняй палітыкі ў беларускім друку 40-х – пач. 50-х гг. Хх ст.
- •12. Асвятленне працэсу аднаўлення і развіцця прамысловасці, с/г у друку 2-ой паловы 40-х—пач. 50-х гг. Хх ст.
- •14. Падрыхтоўка журн. Кадраў Беларусі ў пасляваенны час
- •15. Пастановы аб паляпшэнні работы раённых газет у 50-я гг., іх перавод на чатырохпалосны фармат.
- •16. Стварэнне і дзейнасць газет палітаддзелаў мтс у абласцях Заходняй Беларусі, іх кадры, актыў і матэрыяльнае становішча.
- •17. Друк аб развіцці народнай гаспадаркі 1954-1956 гг.
- •18. Тэматыка друку напярэдадні і ў час хх з’езда кпсс. Рэабілітацыя ахвяр сталінскага рэжыму і асаблівасці яе асвятлення ў смі.
- •19. Праблемы палітыкі, эканомікі, культурнага жыцця др пал 50-х-перш пал 60-х гг
- •20. 1,2 З’езды Саюза журналістаў бсср, іх рашэнні.
- •21. Развіццё нацыянальнага радыё, пачатак дзейнасці бел тэлебачання ў др пал 50-х –перш пал 60-х гг.
- •Пытанні развіцця навукі, культуры і адукацыі на старонках перыядычных выданняў у сярэдзіне 50-х– першай палове 60-х гг. Хх ст.
- •23. К. Крапіва аб прызначэнні сатырыка (артыкулы “Думкі пра сатыру”, “Што мне рупіць”, “Аб сатырычнай камедыі”)
- •24. Пытанні лінгвістыкі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства ў публіцыстыцы к. Крапівы
- •26. Беларускія выданні аб экан рэформах 60-ых.
- •27.Газета Вячэрні Мінск: праграма гарадского выдання і яе рэалізацыя.
- •28.Крызісныя з’явы ў грамадстве і тэматыка друку 70-80-х гг. Хх ст.
- •29. Беларускі самвыдат
- •30. Бел замежная дыяспара
- •31. Галоўліт і цэнзурныя абмежаванні ў друку. Закрытыя тэмы і «белыя плямы» ў беларускай перыёдыцы 70–80 гг. Хх ст.
- •32. Пытанні экалогіі і Чарнобыльскай катастрофы ў публіцыстыцы Адамовіча.
- •33. Антываенная тэма ў публіцыстыцы а.Адамовіча.
- •34.Літаратурна-крытычныя артыкулы а. Адамовіча.
- •35. Белар. Кнігадрукаванне у пасляваенны час
- •36. Бел дэмакр жур-ка пераходнага перыяду
- •38. Стварэнне і дзейнасць новых бел газет у 90-ыя
- •39. Арганізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі (2-я палова 20 – пач 21)
- •40. Сучасная сустэма перыяд выданняў Беларусі
23. К. Крапіва аб прызначэнні сатырыка (артыкулы “Думкі пра сатыру”, “Што мне рупіць”, “Аб сатырычнай камедыі”)
Паслядоўна абараняе Крапіва натуральнасць і прастату ў мастацкай творчасці, якая, па яго глыбокім перакананні, павінна быць перш за ўсё дастаупнай шырокім масам. Аб гэтым ён пісаў у артыкуле “Думкі пра сатыру”. “Просты чалавек не прывык мець справу з абстрактнымі паняццямі, і да яго псіхікі лепшы доступ будуць мець прадстаўленні, вобразы. З тае ж прычыны вобразы павінны быць канкрэтныя, рэчавы, супастаўдляцца павінны не абстрактныя паняцці, а рэчы і з’явы”.
“Рэзананс сатырычнага твора пры ўсіх іншых залежыць ад значнасці аб’екта, на які гэты твор накіраваны. Аб’ект сатыры падобны да звона: калі па вялікім звоне ўдарыць нават маленькім малаточкам, дык гук будзе вялікі, а па маленькім звоне хоць бі вялікім молатам, гуку вялікага не будзе”.
У артыкулах “Аб сатырычнай камедыі” і “Канфлікт – аснова п’есы” Крапіва абвяргае няслушныя прэтэнзіі, што ў свій час прад’яўляліся многім нашым сатырыкам, у тым ліку і яму самому. Ён абараняе права мастака на абагульненне і тыпізацыю адмоўнага, бо добра ведае, што ў адваротным выпадку сатыра становіцца “літаратурай прыватнай з’явы, адзінкавага факта, інакш кажучы, літаратурай трэцяга гатунку”. “Часамі драматурга ўпікаюць у тым, што ў цэнтры яго ўвагізнаходзіцца нарыў, які ён збіраецца ўскрыць, клапоцячыся аб здароўі чалавека. Прызначэнне сатырычнай камедыі – выкрываць зло ў дзеянні, прычым так, каб яно ў дастатковай меры праявілася і паказала свае шкодныя якасці. Але як жа гэтага можна дасягнуць, калі не паставіць носьбіта зла ў цэнтры ўвагі, а пакінуць недзе ў цяні. У такім выпадку зло ў поўнай меры не будзе выкрыта і мэта драматурга не будзе дасягнута.”
Калі пісьменнік стаіць на прынцыповых партыйных пазіцыях, дык яму няма чаго баяцца яркага паказу адмоўнага ў сатырычным творы, бо “чым ярчэй паказана адмоўнае, тым мацнейшы ўдар, нанесены яму. Калі ж адмоўныя вобразы атрымаліся бледнымі, значыць зло не раскрыта да канца, значыць драматург не выканаў свае асноўнай задачы”. “Пры агульнай перавазе станоўчага нярэдка ўзнікаюць ачагі, у якіх канцэнтрацыя адмоўнага можа быць значна вышэйшай за сярэдняе арыфметычнае. Вось гэтыя ачагі адмоўнага і павінны ў першую чаргу цікавіць камедыёграфа, сюды і павінен быць накіраваны агонь сатырыка”.
24. Пытанні лінгвістыкі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства ў публіцыстыцы к. Крапівы
Кандрат Крапіва меў ступень доктара філалагічных навук, прысуджаную у 1953 годзе за распрацоўку важных праблем беларускага мовазнаўства. Крапіва прымаў непасрэдны ўдзел у працяглай рабоце па ўдакладненню і ўдасканаленню нашага правапісу, плённа займаўся пытаннямі нармалізацыі роднай мовы, узначальваў і накіроўваў усю даследчую дзейнасць у галіне беларускага мовазнаўства. Быў старшынёй тэрміналагічнай камісіі і членам рэдкалегіі Бел. Сав. Энцыклапедыі.
Вялікі грамадскі рэзананс мелі ў свой час артыкулы пісьменніка “Шкодная блытаніна ў пытаннях мовы” (1949), “Аб некаторых пытаннях беларускай мовы” (1951), “Пытанні беларускага правапісу” (1952), у якіх часта з палемічнай завостранасцю і заўсёды з добрай навуковай грунтоўнасцю ставіліся самыя актуальныя праблемы, звязаныя з развіццем мовазнаўчых даследванняў, з развіццем і ўдасканаленнем роднай мовы нашага народа. Так, у артыкуле “ШБўПМ” сатырык дасціпна палемізіраваў з лявацкімі заскокамі некаторых вульгарызатараў, якія ўжо ў пасляваенныя гады спрабавалі груба ўмешывацца ў натуральны ход жывога моўнага працэсу і, прыкрываючыся “гучнымі фразамі аб сусветнай мове”, усяляк зневажалі беларускае слова. Дбаючы пра будучыню нашай нацыянальнай культуры, пра яе сапраўдны росквіт у дружнай сям’і савецкіх народаў, Крапіва з’едліва высмеяў бездапаможныя тэарэтычныя прэтэнзіі невука, які, па словах пісьменніка, лічыў, што “чым больш ён прынізіць беларускую мову, тым хутчэй наблізіць яе да рускай і сусветнай інтэрнацыянальнай мовы”. Кандрат Кандратавіч з поўнай адказнасцю паставіў пытанне “А каму патрэбна такая мядзведжая паслуга?.. Хіба рускі народ, які дапамог усім народам былой царскай Расіі скінуць ярмо нацыянальнага ўціску, патрабуе таго, каб у імя вялікай рускай мовы прыніжалася якая-небудзь мова другога брацкага народа?
Безумоўна, не. Сацыялістычная культура беларускага народа развіваецца на яго роднай мове. Пры гэтым развіваецца і сама беларуская мова – як на сваёй нацыянальнай аснове, шляхам выкарыстання вялікіх багаццяў і магчымасцей, заложаных у ёй самой, так і шляхам узбагачэння за кошт багацейшай брацкай рускай мовы.
