- •Уводзіны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Гістарычная даведка
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Храналогія
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі Паняцці і тэрміны
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы хх–ххі стст. Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
Гістарычныя асобы
Андрэйчанка У. П. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. З 2008 г. па сённяшні дзень – Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Карват У. М. – ваенны лётчык, якому ў 1996 г. першаму ў рэс-публіцы прысвоена (пасмяротна) вышэйшая ступень адзнакі Рэс-публікі Беларусь – Герой Беларусі. Цаной уласнага жыцця ён адвёў палаючы самалёт у бок ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна і тым захаваў жыццё многіх людзей.
Лукашэнка А. Р. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990– 1994 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 10 ліпе- ня 1994 г. абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Галоўнакаман-дуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. У 2001, 2006 і 2010 гг. быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на чарговы тэрмін. Паслядоўна прытрымліваецца курса эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны з мэтай умацавання беларускай дзяржаўнасці і паляпшэння дабрабыту народа.
Рубінаў А. М. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. З 2010 г. па сённяшні дзень – Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Мясніковіч М. У. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі. У 1991 – 1994 гг. – першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларусі, 1994 – 1995 гг. – намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, 1995 – 2001 гг. – кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2001 г. – Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі. У снежні 2010 г. прызначаны на пасаду прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Шушкевіч С. С. – навуковец, савецкі і беларускі палітычны дзеяч. Удзельнік сустрэчы ў Белавежскай пушчы (Віскулі) (снежань 1991 г.) з Прэзідэнтамі Расіі Б. Ельцыным і Украіны Л. Краўчуком, дзе было прынята рашэнне аб ліквідацыі СССР і стварэнні СНД. Пасля жні-веньскіх падзей 1991 г. – Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Бе-ларусь (да студзеня 1994 г.).
План для самастойнай падрыхтоўкі
Афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.
Асновы дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь.
Палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні.
Аналіз заканадаўча-прававога афармлення дзяржаўнага суверэ-нітэту Рэспублікі Беларусь мэтазгодна пачаць з раскрыцця прычынна-выніковых сувязей паміж прыпыненнем існавання СССР, стварэннем СНД і замацаваннем суверэнітэту Беларусі. Асобна пажадана спыніцца на рашэнні Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага ста-тусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпе-ня 1990 г., а таксама разглядзе Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», зацвярджэнні новай назвы краіны, дзяржаўнай сімволікі і інш. Пры гэтым неабходна падкрэсліць, што асобнае месца ў замацаванні суверэнітэту краіны займала прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 1994 г.). Звярніце ўвагу на аналіз розных пунктаў гледжання па пытанні аб прыпыненні існавання СССР і падкрэсліце гістарычнае значэнне абвяшчэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Аналізуючы асновы дзяржаўнага ладу краіны, важна правільна тлумачыць прынцып падзелу ўлад, характэрныя рысы дзяржаўнага суверэнітэту і прыкметы прававой дзяржавы. Мэтазгодна таксама спыніцца на працэсе фарміравання шматпартыйнасці ў рэспубліцы, уплыву палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў на фарміраванне і дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і грамадскае жыццё ў краіне.
Характарызуючы грамадска-палітычнае жыццё пазначанага пе- рыяду, варта спыніцца на разглядзе найважнейшых пытанняў раз- віцця краіны, што выносіліся на рэспубліканскія рэферэндумы (14 мая 1995 г., 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г.) і Усебеларускія народныя сходы (1996, 2001, 2006, 2010 гг.). Звярніце ўвагу на форму дзяржаўнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь да і пасля правядзення рэспубліканскага рэферэндума 24 лістапада 1996 г.
