- •Уводзіны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Гістарычная даведка
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Храналогія
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі Паняцці і тэрміны
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы хх–ххі стст. Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі Паняцці і тэрміны
Аграгарадок, дзяржбюджэт, Еўразійская эканамічная супольнасць (ЕўрАзЭС), інавацыя, інвестыцыі, інтэнсіўны шлях, інфармацыйнае грамадства, ліберальная эканоміка, постіндустрыяльнае грамадства, прыватызацыя, сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка.
Храналогія
2004 г., сакавік – прыняцце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага са-
цыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. (НСУР-2020).
2005 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005 – 2010 гг.
2007 г., чэрвень – прыняцце Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў на 2007 – 2010 гг.
2007 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
2010 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010 – 2015 гг.
План для самастойнай падрыхтоўкі
Асноўныя этапы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Пераход да рыначнай эканомікі.
Прыняцце планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на першым, другім, трэцім і чацвертым Усебеларускіх народных сходах (1996, 2001, 2006, 2010 гг.).
Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, яе харак-тэрныя рысы.
Характарыстыку асноўных тэндэнцый сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пажадана пачаць з аналізу эканамічных вынікаў распаду СССР. Пры гэтым мэтазгодна адзначыць, што для эканамічнага развіцця пачатку 1990-х гг. было характэрна падзенне тэмпаў росту вытворчасці і пагаршэнне асноўных эканамічных паказчыкаў. Таму ў сярэдзіне 1990-х гг. галоўнай задачай стала ажыццяўленне Праграмы выхаду эканомікі краіны з крызісу.
Можа быць карысным параўнанне цэнтралізаванай каманднай сістэмы кіравання эканомікай і рыначнай сістэмы з дзяржаўным кіраваннем. Асобна спыніцеся на характарыстыцы змен у эканамічным развіцці Беларусі, звязаных з пераходам да рыначнай эканомікі. Звярніце ўвагу на прычыны захавання моцнага дзяржаўнага сектара.
Разглядаючы асноўныя этапы і накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваючы фактычны матэрыял, прааналізуйце планы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, прынятыя на першым, другім, трэцім і чацвёртым Усебеларускіх народных сходах, і іх вынікі. Пажадана падкрэсліць, што выкананне рашэнняў першага Усебеларускага народнага сходу дазволіла нашай краіне першай на постсавецкай прасторы пераадоліць крызісныя тэндэнцыі ў эканоміцы і аднавіць у 2000 г. узровень вытворчасці прамысловай прадукцыі 1990 г.
На канкрэтных прыкладах пакажыце асноўныя дасягненні і праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі. Асобна спыніцеся на характарыстыцы Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005 – 2010 гг., якая прадугледжвала прынцыпова новую сельскую сацыяльную структуру, а арыентацыя на стварэнне і развіццё аграмястэчак дазволіла забяспечыць рост дабрабыту і ўмоў жыцця сельскага насельніцтва.
Завяршаючы разгляд пытання, неабходна падкрэсліць, што асноўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны стала стварэнне і дзеянне аптымальнай сацыяльна-эканамічнай сістэмы, атрымаўшай назву беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Пры гэтым пажадана аргументавана выказаць свае адносіны да метадаў, якія выкарыстоўваюцца пры яе рэалізацыі, вызначыць яе характэрныя рысы, правесці параўнальны аналіз з ліберальнай мадэллю рынку.
