- •Уводзіны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Гістарычная даведка
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Храналогія
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі Паняцці і тэрміны
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы хх–ххі стст. Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
Белавежскія пагадненні 1991 г.: сучасныя погляды і ацэнкі.
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР і яе роля ў станаўленні незалежнай дзяржавы.
Дзяржаўная сімволіка Беларусі ў ХХ ст.
Рэспубліканскія рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг. i ix вынікі.
Фарміраванне шматпартыйнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Пытанні для абмеркавання
Раскрыйце
прычынна-выніковую сувязь паміж
наступнымі падзеямі: распад СССР
стварэнне СНД.У БССР на рэферэндуме ў сакавіку 1991 г. за захаванне СССР прагаласавала больш за 82 % выбаршчыкаў. Растлумачце, чаму волевыяўленне народа не было ажыццёўлена.
Растлумачце, чаму ў часткі жыхароў нашай рэспублікі існуе жаданне «вярнуцца назад у СССР». Як вы адносіцеся да гэтага пытання?
Якія змены ў палітычным жыцці беларускага грамадства адбыліся пасля ўвядзення пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь?
Растлумачце, што абазначаюць элементы сучаснай дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь.
Вызначце, якія прынцыпова важныя змены былі ўнесены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 г. па выніках рэспубліканс-кага рэферэндуму 1996 г.
Вызначце пазіцыі палітычных партый, якія адносяцца да розных кірункаў.
Якой вы хацелі б бачыць праграму Беларускага рэспубліканс-кага саюза моладзі, каб яна была сугучнай з вашымі жыццёвымі інтарэсамі?
Тэст
1. Калі была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце?
6 сакавіка 1990 г.; 3) 27 красавіка 1990 г.;
27 ліпеня 1990 г.; 4) 19 верасня 1991 г.
2. Калі быў прыняты Закон аб наданні статуса кастытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР?
1) 27 ліпеня 1990 г.;
2) 6 верасня 1991 г.;
3) 25 жніўня 1991 г.; 4) 27 жніўня 1994 г.
3. Калі Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь?
14 сакавіка 1993 г.;
9 красавіка 1993 г.;
15 сакавіка 1994 г.;
9 красавіка 1994 г.
4. Хто быў абраны першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь?
1) А. Лукашэнка;
2) В. Кебіч;
3) С. Шушкевіч;
4) А. Дубко.
5. У які дзень у Беларусі адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга?
У другую нядзелю мая;
у першую нядзелю верасня;
у першую нядзелю кастрычніка;
у дзень прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
6. 14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. А ў якой еўрапейскай краіне адзначаецца Дзень бацькі?
У Францыі;
Германіі;
Фінляндыі;
Італіі.
7. 3 ліпеня ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца святам:
прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;
выбараў першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь;
Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
Правільна суаднясіце элементы двух мностваў:
|
а) увядзенне прэзідэнцкай фор-мы рэспублікі; |
|
б) абвяшчэнне Дня яднання Бе-ларусі і Расіі; |
|
в) абвяшчэнне Беларусі нейт-ральнай дзяржавай; |
|
г) дэнансацыя Дагавора аб утва-рэнні СССР. |
9. Вызначце правільную паслядоўнасць:
прыняцце Закона аб назве Беларускай ССР;
правядзенне рэферэндума па прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;
правядзенне рэферэндума, на які было вынесена пытанне аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь;
пачатак палітыкі перабудовы;
першыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
наданне статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вяр-хоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.
