- •Уводзіны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Гістарычная даведка
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Храналогія
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі Паняцці і тэрміны
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы хх–ххі стст. Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
Дадатковы матэрыял
З перадвыбарнай праграмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Жнівень 2001 г.:
«Мы не паддаліся спакусе разбурыць створанае пакаленнямі, ісці па крайне балючым і небяспечным шляху «шокавай тэрапіі», на якім чалавека падсцерагаюць беспрацоўе, галеча і адчай…
Мэты – рэзкае павышэнне дабрабыту народа і набліжэнне яго да ўзроўню эканамічна развітых еўрапейскіх дзяржаў шляхам паступовага, эвалюцыйнага руху наперад, заснаванага на палітычнай і сацыяльна-эканамічнай стабільнасці грамадства. Убудоўванне беларускай эканомікі ў сістэму сусветных гаспадарчых сувязей пад кантролем грамадства і дзяржавы, падтрыманне навуковага патэнцыялу».
Вызначце, у чым заключаюцца прыкметы сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.
З даклада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі на трэцім Усебеларускім народным сходзе. 2 сакавіка 2006 г.:
«Упершыню за шматвяковую гісторыю наш народ стварыў суверэнную дзяржаву – Рэспубліку Беларусь. Сёння наш суверэнітэт – рэальны фактар сусветнай палітыкі…
Мы змаглі зрабіць нашу краіну не толькі суверэннай, але і эканамічна незалежнай…
Сёння мы жывём у стабільнай, шчаслівай, цывілізаванай краіне. У нас моцная эканоміка, развітыя навука і культура, адна з лепшых у свеце сістэма адукацыі. Поўнасцю забяспечана нацыянальная бяспека…
Мы павінны імкнуцца да таго, каб праз пяць гадоў якасць жыцця нашых грамадзян давесці да ўзроўню, параўнальнага з заходнееўрапейскім…
Каб дасягнуць пастаўленай мэты, нам неабходна навучыцца выкарыстоўваць больш дзейсныя падыходы, імкнуцца да больш высокага ўзроўню арганізацыі ўсёй нашай дзейнасці…
Мы ўжо шмат што зрабілі і маем права гэтым ганарыцца. Вынікі апошніх гадоў даказалі эфектыўнасць выкарыстання беларускай мадэлі для пераходнага перыяду развіцця дзяржавы».
Вызначце, у чым асаблівасці беларускай мадэлі эканомікі і яе адрозненні ад ліберальнай мадэлі рынку.
Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
Сельская гаспадарка Беларусі на пачатку ХХI ст.
Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі і вопыт замежных краін.
Усебеларускія народныя сходы – важныя форумы прыняцця планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Дзяржаўныя стандарты і іх выкананне – гарантыі дзяржавы ў галіне сацыяльнай абароны.
Пытанні для абмеркавання
Чаму пасля распаду СССР эканоміка Беларусі апынулася ў цяжкім становішчы?
Параўнайце: планавую, адміністрацыйна-камандную і сацыяль-на арыентаваную рыначную мадэлі эканомікі.
У чым асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця?
Якія прыярытэты былі вызначаны ў праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаных Усебеларускімі народнымі сходамі?
Пералічыце найбольш значныя працоўныя дасягненні, арга-нізатары і ўдзельнікі якіх былі ўдастоены звання Герой Беларусі.
У чым сутнасць сістэмы адраснай дзяржаўнай дапамогі?
Якія змены адбыліся ў сацыяльнай абароне насельніцтва на мяжы ХХ – ХХI стст.?
Выкажыце свае адносіны да перспектыў развіцця нашай краіны ва ўмовах пераходу да фарміравання інфармацыйнага грамадства.
Тэст
1. На колькі працэнтаў знізіўся валавы ўнутраны прадукт прамысловасці Беларусі за 1994 – 1995 гг.?
1) На 5 %;
2) 9 %;
3) 13 %;
4) 20 %;
5) 25 %;
6) 24 %.
2. У якім годзе Беларусь першай з постсавецкіх рэспублік аднавіла ўзровень вытворчасці 1990 г.?
1) 1997 г.;
2) 1999 г.;
3) 2001 г.;
4) 2002 г.;
5) 2007 г.
3. У якім годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ўпершыню заявіў аб беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця?
1) 1995 г.;
2) 1999 г.;
3) 2002 г.;
4) 2001 г.
4. У якім годзе быў праведзены першы Усебеларускі народны сход?
1) 1995 г.;
2) 1996 г.;
3) 2001 г.;
4) 2006 г.
5. У якім годзе быў праведзены трэці Усебеларускі народны сход?
1) 1996 г.;
2) 2001 г.;
3) 2005 г.;
4) 2006 г.
6. Суаднясіце паняцце з яго азначэннем.
Інвестыцыі |
мадэль эканамічнага развіцця, пры якой існуе дзяржаўны і прыватны сектары эканомікі, а дзяржава займае вызначальную ролю ў рэгуляванні эканамічных працэсаў і фарміраванні ўмоў для забеспячэння патрэб насельніцтва |
Інтэграцыя
|
доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу ў галіны эканомікі ўнутры краіны і за мяжой |
Сацыяльна арыен- таваная рыначная эканоміка
|
працэс, вынікам якога з'яўляецца дасягненне адзінства і цэласнасці, узгодненасць унутры сістэмы, заснаванай на ўзаемасувязі і ўзаемадапаўняльнасці асобных спецыяліза-ваных элементаў |
Дзяржава сацыяльная
|
дзяржава, якая імкнецца забяспечыць кожнаму грамадзяніну належныя ўмовы іс-навання, сацыяльнай абароненасці, саўдзель-ніцтва ў кіраванні вытворчасцю |
7. Вызначце правільную паслядоўнасць:
прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»;
прыняцце Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
прыняцце Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вескі на 2005 – 2010 гг.;
трэці Усебеларускі народны сход;
прыняцце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. (НСУР-2020);
прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.
