Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Станауленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Бе...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
99 Мб
Скачать
☆

Дадатковы матэрыял

З перадвыбарнай праграмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Верасень 2001 г.:

«Нашы перспектывы ў свеце:

Беларусь – у цэнтры Еўропы, і яна будзе жыць у адзінай Еўропе, у міры і згодзе з усімі суседзямі.

Знешняя палітыка беларускай дзяржавы будзе заснавана на прынцыпах шматвектарнасці і захавання норм міжнароднага права.

Саюзныя адносіны з братняй Расіяй – асноўны прыярытэт знешнепалі­тычнай дзейнасці кіраўніцтва Беларусі.

Мы будзем будаваць самыя трывалыя адносіны з нашымі суседзямі і краінамі Садружнасці незалежных дзяржаў.

Адначасова мы адкрыты для ўсебаковага і раўнапраўнага супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі свету. Нам важна і выгадна выкарыстоўваць каштоўны вопыт і дапамогу ААН, Еўрасаюза, Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і іншых міжнародных арганізацый і аб’яднанняў.

Але будаваць свае адносіны з усімі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі мы будзем толькі зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі».

У чым заключаецца шматвектарны знешнепалітычны курс Рэспублікі Беларусь?

Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў

  1. Суверэнная Рэспубліка Беларусь: месца і роля на міжнароднай арэне.

  2. Этапы стварэння Саюзнай дзяржавы.

  3. Беларуска-расійскае супрацоўніцтва – стратэгічны напрамак інтэграцыі.

  4. Эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва з замежнымі краінамі (па ўзгадненні з выкладчыкам).

  5. Рэспубліка Беларусь у міжнародных арганізацыях.

Пытанні для абмеркавання

  1. Раскажыце аб вытоках беларуска-расійскага адзінства.

  2. Якое значэнне Саюза Беларусі і Расіі для нашых народаў?

  3. Вызначце, у чым заключаюцца праблемы эканамічнай і палітычнай інтэграцыі Беларусі з Расіяй.

  4. Якім вам бачыцца будучае Саюзнай дзяржавы?

  5. Як вы думаеце, чаму Рэспубліка Беларусь абвясціла сябе бяз’ядзернай дзяржавай? Што гэта азначае на практыцы?

  6. Якія адбыліся змены ў становішчы Беларусі на міжнароднай арэне пасля распаду СССР?

  7. Якія, на ваш погляд, стратэгічна важныя мэты знешняй палітыкі адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь?

Тэст

1. Kaлi ў Будапешце Прэзідэнты Беларусі, Pacii, ЗША, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі падпісалі Мемарандум, які ўтрымлівае гарантыі бяспекі ад ядзерных краін і палітычнай незалежнасці Беларусі?

1) 5 снежня 1994 г.;

2) 15 снежня 1995 г.;

3) 25 снежня 1996 г.;

4) 3 лістапада 1997 г.;

5) 5 снежня 1998 г.

2. Калі было падпісана Пагадненне аб утварэнні СНД?

1) 8 снежня 1991 г.;

2) 10 снежня 1991 г.;

3) 21 жніўня 1991 г.;

4) 18 снежня 1991 г.;

5) 21 снежня 1991 г.

3. Калі Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь дэнансаваў дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР?

1) 8 снежня 1991 г.;

2) 10 снежня 1991 г.;

3) 21 жніўня 1991 г.;

4) 18 снежня 1991 г.;

5) 21 снежня 1991 г.

4. Калі быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі i Pacii?

1) 2 красавіка 1996 г.;

2) 2 красавіка 1997 г.;

3) 23 мая 1997 г.;

4) 25 снежня 1998 г.;

5) 8 снежня 1999 г.

5. Калі быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Pacii?

1) 2 красавіка 1996 г.;

2) 2 красавіка 1997 г.;

3) 23 мая 1997 г.;

4) 25 снежня 1998 г.;

5) 8 снежня 1999 г.

6. Калі Беларусь i Расія падпісалі Дагавор аб Саюзнай дзяржаве?

1) 2 красавіка 1996 г.;

2) 2 красавіка 1997 г.;

3) 23 мая 1997 г.;

4) 25 снежня 1998 г.;

5) 8 снежня 1999 г.

7. З якой краінай Лацінскай Амерыкі Беларусь падтрымлівае плённыя адносіны?

1) Бразілія;

2) Перу;

3) Аргенціна;

4) Венесуэла;

5) Эквадор;

6) Парагвай.

8. З якой дзяржавай Усходу Беларусь падтрымлівае асабліва эфектыўныя адносіны?

1) Манголія;

2) КНДР;

3) Кітай;

4) В’етнам;

5) Паўднёвая Карэя;

6) Японія.

9. З якой дзяржавай Заходняй Еўропы Беларусь падтрымлівае асабліва плённыя эканамічныя сувязі?

1) Францыя;

2) Вялікабрытанія;

3) Іспанія;

4) Германія;

5) Італія.