Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэсты па гісторыі Беларусі.doc2.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
651 Кб
Скачать
☆

Тэма 16. Беларусь у 1920-1930 гг.

1. Канстытуцыі БССР зацвярджаліся ў:

а) 1927 г.;

в) 1925 г.;

с) 1937 г.;

d) 1936 г.;

e) 1938 г.

2. У 1920-х гадах статус дзяржаўнай мовы ў БССР быў нададзены:

а) беларускай;

в) яўрэйскай;

с) расійскай;

d) украінскай;

e) польскай.

3. Рашэнне аб масавым арышце актывістаў БПС-Р у БССР было прынята:

а) 1919 г.;

в) 1920 г.;

с) 1921 г.;

d) 1923 г.;

e) 1924 г.

4. Парцэляцыя – гэта:

а) скасаванне памешчыцкага землеўладання;

в) нацыяналізацыя царкоўных і памешчыцкіх земляў;

с) падзел сялянскіх земляў на дробныя надзелы;

d) продаж сялянам памешчыцкіх і дзяржаўных зямель;

e) надзяленне землямі польскіх асаднікаў за кошт беларускага сялянства.

5. Па справе "Саюза вызвалення Беларусі" былі арыштаваныя:

а) С. Некрашэвіч;

в) В. Рапапорт;

с) В. Ластоўскі;

d) Я. Лёсік;

e) Дз. Прышчэпаў.

6. У параўнанні з 1917 г. сярэдняя землезабяспечанасць аднаго сялянскага двара ў 20-х гадах:

а) павялічылась на 3 дзесяціны;

в) зменшылась на 0,4 дзесяціны;

с) павялічылась на 0,6 дзесяціны;

d) павялічылась на 1,4 дзесяціны;

e) павялічылась на 2 дзесяціны.

7. Назавіце год спынення дзейнасці КПЗБ:

а) 1937 г.;

в) 1938 г.;

с) 1939 г.;

d) 1940 г. ;

e) 1944 г.

8. Назавіце кіраўнікоў БССР, якія былі рэпрэсаваныя:

а) А. Чарвякоў;

в) В. Шаранговіч;

с) А. Хацкевіч;

d) М. Гікала;

e) М. Галадзед.

9. У 1924 г. да БССР былі далучаны наступныя паветы:

а) рэчыцкі;

в) лепельскі;

с) рагачоўскі;

d) полацкі;

e) себежскі.

10. У 1929 г. доля беларусаў у адміністрацыйных установах БССР складала:

а) 27 %;

в) 51 %;

с) 70 %;

d) 65 %;

e) 75 %.

11. З Беларускага пасольскага клуба ў 1925 г. выйшлі і ўтварылі БСРГ:

а) Б. Тарашкевіч;

в) П. Мятла;

с) А. Станкевіч;

d) С. Рак-Міхайлоўскі;

e) П. Валошын.

12. Узброеная барацьба супраць польскіх уладаў у Заходняй Беларусі працягвалася да:

а) 1931 г.;

в) 1923 г.;

с) 1927 г.;

d) 1925 г.;

e) 1929 г.

13. ІІ канферэнцыя Рады БНР адбылася ў:

а) Берліне;

в) Парыжы;

с) Вільні;

d) Варшаве;

e) Гродна.

14. Прапіска ў БССР уведзена з:

а) 1921 г.;

в) 1937 г.;

с) 1927 г.;

d) 1932 г.;

e) 1939 г.

15. Артыкул І. Сталіна "Год вялікага пералому" быў надрукаваны ў:

а) 1928 г.;

в) 1929 г.;

с) 1930 г.;

d) 1931 г.;

e) 1932 г.

16. Праграма Нэпа была прынята на:

а) Версальскай канферэнцыі ў 1919 г.;

в) Х з'езде РКП(б) у 1921 г.;

с) І з'езде Саветаў СССР 30 снежня 1922 г.;

d) VІ надзвычайным з’ездам Саветаў БССР у 1924 г.;

e) сустрэчы У. Леніна з працоўнымі цэнтральнай Расіі ў 1921 г.

17. Нэп не прадугледжваў:

а) замену харчразвёрсткі харчпадаткам;

в) здачу зямлі ў арэнду;

c) выкарыстанне наёмнай працы;

d) поўнае права расапараджэння зямлёй;

e) свабоду гандля.

18. Да вынікаў калектывізацыі на Беларусі не адносіцца:

а) ураджайнасць хлеба была на ўзроўні дакалгаснай вёскі;

b) экспарт хлеба адыграў значную ролю ў ходзе індустрыялізацыі;

c) голад, які забраў тысячы жыццяў;

d) знішчэнне найбольш гаспадарлівай часткі сялян;

e) рост дабрабыту савецкіх беларусаў.

19. Шляхі індустрыялізацыі былі разгледжаны на:

а) VІ надзвычайным з’ездам Саветаў БССР у 1924 г.

в) ХІV з'езде УКП(б) у снежні 1925 г.;

c) Х з'езде КП(б)Б у снежні 1925 г.;

d) красавіцкім пленуме ЦК УКП(б) 1926 г.;

e) сходах працоўных савецкай Беларусі.

20. Таталітарны рэжым – гэта:

а) ваеннае становішча;

в) тэакратычны рэжым;

c) неабмежаваная асабовая ўлада;

d) поўнае панаванне дзяржавы над усімі бакамі жыцця грамадства;

e) сінонім дыктктуры пралетарыята .

21. «Беларусізацыя» – гэта:

а) выяўленне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва;

в) выцясненне расійскага і польскага ўплыву на Беларусі;

c) палітыка нацыянальна – дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі;

d) развіццё беларускай нацыянальнай культуры;

e) вяртанне назвы "Беларусь" у справаводства.

22. Назавіце гады першых пяцігодак:

а) 1925-1929; 1930-1935; 1936-1941;

в) 1928-1932; 1933-1937; 1938-1941.

c) 1930-1935; 1936-1941; 1946-1950.

d) 1936-1941; 1946-1950; 1951-1955;

e1924-1928; 1928-1933 гг .

23. Лозунг аб суцэльнай калектывізацыі ў СССР быў абвешчаны:

а) вясной 1925 г.;

в) летам 1927 г.;

c) летам 1929 г.;

d) у студзені 1930 г.;

e) восенню 1928 г.

24. Канстытуцыі БССР зацвярджаліся ў:

а) 1927 г.;

в) 1925 г.;

c) 1937 г.;

d) 1936 г.;

e) 1924 г.

25. Да асноўных рыс эканомікі ў перыяд першых пяцігодак не адносілася:

а) манапольная дзяржаўная ўласнасць;

в) дырэктыўнае планаванне;

c) метады матэрыяльнага стымулявання;

d) пазаэканамічныя формы прымушэння;

e) электрыфікацыя прамысловасці.

26. Агульная лічба ахвяр палітычных рэпрэсій на Беларусі ў савецкі час складала:

а) звыш 40 тыс. чалавек;

в) звыш 131 тыс. чалавек;

c) 600-650 тыс. чалавек;

d ) каля 1 мільёна чалавек;

e) 3000 чалавек.