Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэсты па гісторыі Беларусі.doc2.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
651 Кб
Скачать
☆

Тэма 5. Гаспадарчае становішча беларускіх земляў у XIII-XVI стст.

1. Адна валока ўключала:

а) 33 морга;

в) 23,43 га;

с) 21,45 га;

d) 10 моргаў;

e) 19,79 га.

2. Права на самакіраванне беларускія гарады сталі атрымліваць з:

а) XIII ст.;

в)першай паловы XIV ст.;

с) другой паловы XIV ст.;

d) XV ст.;

e) XVI ст.

3. Дзяржаўны манетны двор пачаў працаваць у ВКЛ:

а) у XIII ст.;

в) у пачатку XIV ст.;

с) з другой паловы XIV ст.;

d) з канца XV ст.;

e) у пачатку XVI ст.

4. Магістрат у беларускіх гарадах узначальваў:

а) бурмістр;

в) райца;

с) мэр;

d) лентвойт;

e) войт.

5. У XV-XVI стст. асноўнай формай феадальнай рэнты становіцца:

а) паншчына;

в) адпрацовачная рэнта;

с) дзякла;

d) грашовая рэнта;

e) даніна.

6. Цяглыя людзі мелі асноўнай павіннасцю:

а) чынш;

в) дзякла;

с) паншчыну;

d) талокі;

e) мезлева.

7. У XV-XVI cтст. "дым" – гэта:

а) сялянскі двор з некалькімі сем'ямі і іх уласнасць;

в) невялікая вёска;

с) толькі зямельны надзел;

d) адзінка падаткаабкладання;

e) абшчына прыгонных сялян.

8. Асадныя сяляне:

а) адпрацоўвалі гвалты і талокі;

в) хадзілі на паншчыну;

с) плацілі чынш;

d) выконвалі пасыльную службу;

e) не мелі ўласнай маёмасці.

9. Упершыню фальваркі на Беларусі з’явіліся:

а) у Панямонні;

в) у Падняпроўі;

с) у Падзвінні;

d) на Палессі;

e) у цэнтральнай Беларусі.

10. Асноўны дакумент, які вызначаў парадак правядзення аграрнай рэформы 1557 г., называўся:

а) “Устава пра валокі”;

в) “Валочная устава”;

с) “Валочная памера”;

d) “Устава на валокі”;

e) “Устава”.

11. Прычынамі спазнення ў ажыццяўленні аграрнай рэформы Жыгімонта Аўгуста ва Усходняй Беларусі з’яўляюцца:

а) Лівонская вайна;

в) слабая связаннасць шляхецкай гаспадаркі з рынкам;

с) слабыя пазіцыі на Усходзе Беларусі фальваркавай сістэмы;

d) кепская ўраджайнасць;

e) татарскія набегі.

12. Назавіце юрыдычныя дакументы, якія садзейнічалі запрыгонванню сялянства:

а) прывілей 1447 г.;

в) Статут 1529 г.;

с) Статут 1566 г.;

d) Статут 1588 г.;

e) “Устава на валокі”.

13. Які Статут уводзіў 10-ці гадовы тэрмін пошуку беглых і крадзеных сялян:

а) Статут 1566 г.;

в) Статут 1529 г.;

с) Статут 1588 г.;

d) Статуты 1529 г. і 1566 г.;

e) Статуты 1588 г. і 1529 г.;

14. Калі на тэрыторыі Беларусі ў цэлым завяршаецца працэс фарміравання і юрыдычнага замацавання прыгоннага права:

а) у канцы XV- пач XVI стст.;

в) у другой палове XVI- першай палове XVII стcт.;

с) у XVII ст.;

d) у канцы XIV- пачатку XV стст.;

e) у пачатку XV ст.

15. “Юрыдыкі” – гэта:

а) прывілеі мяшчанам на маёмасць у горадзе;

в) частка горада, якая падлягала ўладзе магістрата;

с) гарадскі квартал, падпарадкаваны толькі духоўным феадалам;

d) месца, дзе ў горадзе пражывалі юрысты;

e) раен ці гарадская тэрыторыя, не падпарадкаваная гарадскім ўладам.

16. Дзяржаўныя землі ВКЛ падзяляліся на:

а) воласці і гаспадарскія двары;

в) дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія;

с) феадальныя і царкоўныя;

d) прыватнаўласніцкія і калгасныя;

е) урадлівыя і іншыя.

17. Цэхі – гэта:

а) аб’яднанні купцоў для абароны інтарэсаў сваіх членаў;

в) шляхецкія палітычныя саюзы;

с) аб’яднанні рамеснікаў адной ці сумежных спецыяльнасцяў;

d) рамесныя прадпрыемствы з падзелам працы;

е) грамадска-палітычныя аб'яднанні мяшчанаў.

18. Галоўным абавязкам шляхты з’яўлялася:

а) дзяржаўная служба;

в) выплата дзяржаўных падаткаў;

с) вайсковая служба;

d) удзел у прыдворных балях;

е) кіраванне сялянамі.

19. Да асноўных катэгорый сялян ВКЛ не адносяцца:

а) даннікі;

в) падкаморыі;

с) чыншавыя;

d) цяглыя;

е) абрусныя.

20. Фальварак – гэта:

а) феадальная гаспадарка, арыянтаваная на рынак;

в) прамысловае прадпрыемства, заснаванае на ручной тэхніцы і падзеле працы;

с) гаспадарка прыгонных сялян;

d) буйная феадальная натуральная гаспадарка

е) буйная сялянская гаспадарка вытворчасць якой накіравана на рынак.

21. Па ступені залежнасці сяляне ВКЛ падзяляліся на:

а) даннікаў, чыншавых і цяглых;

в) кутнікаў, халупнікаў і каморнікаў;

с) фермераў, калгаснікаў і арэндатараў;

d) пахожых, непахожых і челядзь невольную;

е) пахожых, непахожых і паўпахожых..

22. У ХУІ ст. дакументы нагадваюць у ВКЛ рамесных спецыяльнасцяў:

а) каля 50;

в) больш 100;

с) каля 200;

d) больш 1000

е) менш 15.

23. Статут ВКЛ не быў прыняты ў

а) 1529 г.;

в) 1557 г.;

с) 1566 г.;

d) 1588 г.;

е) 1569 г.

24. Вынікам аграрнай рэформы 1557 г. з’явілася:

а) удасканальванне сістэмы землекарыстання і абкладання сялян;

в) узмацненне эксплуатацыі сялянства;

с) значнае павелічэнне даходаў феадалаў;

d) правільны ўсе адказы;

е) вызваленне сялян ад прыгона.

25. Асноўнымі экспартнымі прадуктамі гаспадаркі ВКЛ былі:

а) збожжа, лес, скуры;

в) металы, сукно, шкловырабы;

с) соль, віна, прадметы раскошы;

d) ганчарныя і сталярныя вырабы;

е) мяса і малакапрадукты, агародніна.