- •Уводзіны
- •Літаратура для падрыхтоўкі адказаў на тэставыя пытанні:
- •Тэставыя заданні па тэмах тэма 1. Гісторыя як навука. Перыядызацыя, гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •Тэма 2. Беларусь у эпоху старажытнага чалавека
- •Тэма 4. Утварэнне і палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў XIII- першай палове XVI стст.
- •Тэма 5. Гаспадарчае становішча беларускіх земляў у XIII-XVI стст.
- •Тэма 6. Дзяржава, права і грамадства на Беларусі ў XIII-XVI стст.
- •Тэма 7. Этнічныя працэсы, царква і культура на Беларусі ў XIII-XVI стст.
- •Тэма 8. Палітычныя працэсы на беларускіх землях у другой палове XVI – сярэдзіне xvіi стст.
- •Тэма 9. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх земляў у другой палове XVII-XVIII cтст.
- •Тэма 10. Культура і царква на Беларусі ў XVII-xviіі стст.
- •Тэма 11. Беларусь у канцы xviiі – першай палове xiх стст.
- •Тэма 12. Беларусь у другой палове xiх стст.
- •Тэма 13. Беларусь на пачатку хх ст.
- •Тэма 14. Культура Беларусі хіх – пачатку хх стст.
- •Тэма 15. Беларусь на пераломе эпох
- •Тэма 16. Беларусь у 1920-1930 гг.
- •Тэма 17. Культура Беларусі ў 1920-1930 гг.
- •Тэма 18. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны.
- •Тэма 19. Бсср у 1945 - сярэдзіне 1980-х гг.
- •Тэма 20. Беларусь у канцы 1980-х - 2008 гг.
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28.
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28.
Тэма 6. Дзяржава, права і грамадства на Беларусі ў XIII-XVI стст.
1. Пазямельныя спрэчкі ў ВКЛ падлягалі кампетэнцыі:
а) копнага суда;
в) земскага суда;
с) падкаморскага суда;
d) гродскага суда;
e) гаспадарскага суда.
2. Вышэйшы апеляцыйны суд ВКЛ – Трыбунал быў створаны ў:
а) 1565-1566 гг.;
в) 1582 г.;
с) 1565 г.;
d) 1566 г.;
e) 1581 г.
3. Статуты ВКЛ былі зацверджаны ў:
а) 1413 г., 1528 г., 1568г., 1588 г.;
в)1526 г., 1566 г., 1586 г.;
с) 1468 г., 1529 г., 1566 г, 1588 г.;
d) 1529 г., 1566 г., 1588 г.;
e) 1529 г., 1569 г., 1589 г.
4. Войтаўска-лаўнічы суд разглядаў:
а) крымінальныя справы;
в) справы паміж мяшчанамі;
с) пазямельныя спрэчкі;
d) грамадзянскія справы;
e) справы паміж сялянамі і шляхтай.
5. Усесаслоўным у ВКЛ быў суд:
а) земскі і гродскі;
в) копны;
с) падкаморскі;
d) гродскі;
e) войтаўска-лаўнічы.
6. Першая спроба ўсталяваць адзіныя прававыя нормы ў ВКЛ была зроблена ў:
а) 1529 г.;
в)1468 г.;
с) 1588 г.;
d) 1444 г.;
e) 1492 г.
7. Усходнеславянскія землі ВКЛ складалі да Люблінскай уніі:
а) ½ тэрыторыі і 9/10 насельніцтва;
в)8/10 тэрыторыі і ½ насельніцтва;
с) 4/5 тэрыторыі і 2/3 насельніцтва;
d)8/10 насельніцтва і 4/5 тэрыторыі;
e) 9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва.
8. Пры якім вялікім князі літоўскім быў уведзены герб “Пагоня”:
а) Гедыміне;
в) Альгердзе;
с) Міндоўге;
d) Вітаўце;
e) Віцені.
9. Віленскае і Троцкае ваяводства былі ўтвораны ў:
а) 1565-1566 гг.;
в)1588 г.;
с) 1468 г.;
d) 1413 г.;
e) 1557 г.
10. “Пакта канвента” – гэта:
а) дамова паміж шляхтай і магнатамі аб парадку выбараў манарха;
в) дакумент, рэгламентуючы дзейнасць сойма;
с) спіс прэтэнзій праваслаўнай шляхты да сойма;
d) пералік канкрэтных абавязкаў новага манарха Рэчы Пспалітай;
e) сінонім “Генрыхавых артыкулаў”.
11. “Генрыхавы артыкулы” з’яўляліся:
а) зборам законаў з часоў Генрыха Валуа;
в) дакументам, дзе выкладаліся асноўныя прынцыпы шляхецкай дзяржаўнасці;
с) дамовай паміж пратэстантамі і каталікамі Рэчы Паспалітай;
d) пагадненнем паміж Францыяй і Рэччу Паспалітай;
e) умовамі, пры якіх Генрых Валуа пагаджаўся ўзначаліць Рэч Паспалітую.
12. Трэці Cтатут ВКЛ:
а) дэталізаваў палажэнні Люблінскай уніі;
в) складаўся з 14 раздзелаў;
с) абмяжоўваў рэлігійную талерантнасць;
d) уводзіў спадчыннасць манархіі ў ВКЛ;
e) скасоўваў многія палажэнні Люблінскай уніі.
13. Вільня з’яўляецца сталіцай ВКЛ з:
а) 1316 г.;
в) 1253 г.;
с) 1345 г.;
d) 1295 г.;
e) 1323 г.
14. Магдэбургскае права Мінск атрымаў:
а) 1499 г.;
в) 1390 г.;
с) 1496 г.;
d) 1498 г.;
e) 1597 г.
15. Паводле тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы 1565-1566 гг. у ВКЛ да ваяводстваў, дзе не было паветаў, належалі:
а) Мінскае;
в) Віцебскае;
с) Мсціслаўскае;
d) Полацкае;
e)Троцкае.
16. Суддзі – Трыбунала ВКЛ называліся:
а) паслы;
в) дэлегаты;
с) дэпутаты;
d) адвакаты;
e) правазнаўцы.
17. Абласныя прывілеі ў ВКЛ мелі:
а) Полаччына;
в) Жмудзь;
с) Віцебшчына;
d) Берасцейская зямля;
e) Троцкае ваяводства.
18. Павятовыя шляхецкія соймікі ў ВКЛ былі ўведзены ў:
а) 1567 г.;
в) 1506 г.;
с) 1565 г.;
d) 1548 г.;
e) 1558 г..
19. ВКЛ да пачатку XV ст. складалася з наступных частак:
а) Літвы;
в) Жамойці;
с) Русі;
d) Інфлянтаў;
e) Палесся.
20. Да пачатку XVI cт. сойм ВКЛ выконваў наступныя функцыі:
а) выбары вялікага князя;
в) ратыфікацыя міжнародных пагадненняў;
с) заключэнне уній з Польшчай;
d) выбары вышэйшых ураднікаў;
e) аб'яўленне вайны.
21. Першы Статут ВКЛ налічваў:
а) 300 артыкулаў;
в) 244 артыкулы;
с) 512 артыкулаў;
d) 295 артыкулаў;
e) 315 артыкулаў .
22. Рада ВКЛ стала цэнтральным выканаўчым органам:
а) з пачатку XV cт.;
в) у выніку Люблінскай уніі;
с) напярэдадні адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI ст.;
d) з прыняццем Першага Статута ВКЛ;
e) пасля 1492 г.
23. Практыка рэгулярнага скліканняў соймаў ВКЛ замацавалася з часоў:
а) Свідрыгайлы;
в) Жыгімонта Кейстутавіча;
с) Казіміра Ягелончыка;
d) Аляксандра;
e) Жыгімонта Аўгуста.
24. У выніку Люблінскага сойма ВКЛ страціла:
а) Полацк;
в) Валынь;
с) Жамойць;
d) Падляшша;
e) Кіеўшчыну.
25. Другі Статут ВКЛ быў:
а) надрукаваны ў друкарні Мамонічаў;
в) надрукаваны на польскай мове ў XVI ст.;
с) надрукаваны на лацінскай мове ;
d) не быў надрукаваны ўвогуле;
e) напісаны на старабеларускай мове.
