- •Уводзіны
- •Літаратура для падрыхтоўкі адказаў на тэставыя пытанні:
- •Тэставыя заданні па тэмах тэма 1. Гісторыя як навука. Перыядызацыя, гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •Тэма 2. Беларусь у эпоху старажытнага чалавека
- •Тэма 4. Утварэнне і палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў XIII- першай палове XVI стст.
- •Тэма 5. Гаспадарчае становішча беларускіх земляў у XIII-XVI стст.
- •Тэма 6. Дзяржава, права і грамадства на Беларусі ў XIII-XVI стст.
- •Тэма 7. Этнічныя працэсы, царква і культура на Беларусі ў XIII-XVI стст.
- •Тэма 8. Палітычныя працэсы на беларускіх землях у другой палове XVI – сярэдзіне xvіi стст.
- •Тэма 9. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх земляў у другой палове XVII-XVIII cтст.
- •Тэма 10. Культура і царква на Беларусі ў XVII-xviіі стст.
- •Тэма 11. Беларусь у канцы xviiі – першай палове xiх стст.
- •Тэма 12. Беларусь у другой палове xiх стст.
- •Тэма 13. Беларусь на пачатку хх ст.
- •Тэма 14. Культура Беларусі хіх – пачатку хх стст.
- •Тэма 15. Беларусь на пераломе эпох
- •Тэма 16. Беларусь у 1920-1930 гг.
- •Тэма 17. Культура Беларусі ў 1920-1930 гг.
- •Тэма 18. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны.
- •Тэма 19. Бсср у 1945 - сярэдзіне 1980-х гг.
- •Тэма 20. Беларусь у канцы 1980-х - 2008 гг.
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28.
- •230008, Г. Гродно, ул. Терешковой, 28.
Тэма 4. Утварэнне і палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў XIII- першай палове XVI стст.
1. Калі ўпершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца тэрмін “Літва”:
а) 1219 г.;
в) 1040 г.;
с) 1114 г.;
d) 1009 г.;
e) 1235 г.
2. Землі вакол якога горада сталі цэнтрам, дзе пачало складвацца Вялікае Княства Літоўскае:
а) Вільні;
в) Трокаў;
с) Гродна;
d) Наваградка;
e) Полацка.
3. Якія фактары паспрыялі працэсу ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага:
а) сацыяльна-эканамічнае развіццё Верхняга і Сярэдняга Панямоння;
в) прыняццё літоўцамі хрысціянства;
с) неабходнасць барацьбы з нямецкімі рыцарамі;
d) нарастанне пагрозы ад Маскоўскай дзяржавы;
e) небяспека з боку мангола-татар.
4. Праўленне Міндоўга скончваецца ў:
а) 1253 г.;
в) 1262 г.;
с) 1270 г.;
d) 1268 г.;
e) 1263 г.
5. Далучэнне беларускіх земляў да Вялікага Княства Літоўскага адбывалася:
а) праз дынастычныя шлюбы;
в) шляхам заваявання;
с) праз набыццё за грошы;
d) па спадчыннаму праву;
e) на падставе дамовы.
6. Правільна дапоўніце пералік вялікіх князёў літоўскіх, якія правілі ў XIV ст.: Віцень, Гедымін…
а) Альгерд, Ягайла, Кейстут, Вітаўт;
в) Яўнуці, Альгерд і Кейстут, Ягайла, Вітаўт;
с) Альгерд, Кейстут, Вітаўт;
d) Альгерд, Ягайла, Вітаўт;
e) Яўнуці, Альгерд і Кейстут, Вітаўт.
7. Як можна ахарактарызаваць перыяд у гісторыі Беларусі, што працягваўся з 1377 па 1392 гг.:
а) час стабілізацыі палітычных адносінаў;
в) усталяванне манархічнага праўлення;
с) перыяд эканамічнага ўздыму;
d) час дынастычнай барацьбы за вярхоўную ўладу;
e) перыяд этнаканфесійнай барацьбы.
8. Акт Крэўскай уніі быў падпісаны:
а) 1 ліпеня 1569 г.;
в) 15 верасня 1569 г.;
с) 21 ліпеня 1401 г.;
d) 5 жніўня 1413 г.;
e) 14 жніўня 1385 г.
9. Астроўская дамова 1392 г. была заключана паміж:
а) Кейстутам і Ягайлам;
в) маскоўскім князем і вялікім князем літоўскім;
с) Свідрыгайлам і Вітаўтам;
d) польскім каралём і будучым вялікім князем літоўскім;
e) Ягайлам і Вітаўтам.
10. Якія ўмовы павінен быў выканаць Ягайла пасля заключэння Крэўскай уніі:
а) прыняць каталіцтва і хрысціянізаваць паганцаў;
в) вызваліць палонных хрысціян;
с) перавесці праваслаўных у каталіцтва;
d) з’яднаць ВКЛ з Каралеўствам Польскім;
e) прызначыць Вітаўта вялікім князем.
11. Палажэнні якой уніі утрымлівалі забарону для праваслаўных займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады:
а) Берасцейскай;
в) Люблінскай;
с) Віленска-Радамскай;
d) Крэўскай;
e) Гарадзельскай.
12. Вялікі князь Вітаўт правіў у ВКЛ да:
а) 1435 г.;
в)1344 г.;
с) 1431 г.;
d) 1430 г.;
e) 1413 г.
13. Вялікае княства Рускае існавала ў:
а) ХІІІ-XIV cтст.;
в) XV-XVI стст.;
с) XVI-XVII стст.;
d) XVI ст.;
e) XV ст.
14. У час праўлення Казіміра Ягайлавіча:
а) ВКЛ паспяхова аб’яднала ўсе ўсходнеславянскія землі;
в) ВКЛ пачало страчваць ініцыятыву ў збіранні славянскіх земляў;
с) працягвалася цэнтралізацыя дзяржавы;
d) ВКЛ вяла бесперапынныя войны з Маскоўскім княствам;
e) ВКЛ удзельнічала ў вайне з Тэўтонскім ордэнам.
15. Ваенныя канфлікты паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам у першай палове XVI cт. мелі месца ў:
а) 1500-1503 гг.;
в) 1507-1508 гг.;
с) 1512-1522 гг.;
d) 1534-1537 гг.;
e) 1540-1545 гг.
16. Вялікае княства Літоўскае ўтварылася ў:
а) ІХ ст.;
в) ХІІІ ст.;
с) ХV ст.;
d) ХVІІ ст.;
е) ХІІ ст.
17. Цэнтралізатарская палітыка ВКЛ паспяхова ажыццяўлялася ў час княжэння:
а) Віценя;
в) Гедыміна;
с) Альгерда;
d) Вітаўта;
е) правільны ўсе адказы.
18. Грамадзянская вайна ў ВКЛ адбывалася ў:
а) 1409-1411 гг.;
в) 1432-1436 гг.;
с) 1487-1492 гг.;
d) 1460-1463 гг.;
e) 1377-1399 гг.
19. Назавіце галоўнае значэнне Грунвальдскай бітвы:
а) вяртанне Жамойціі ВКЛ;
в) далучэнне Прусіі да ВКЛ;
с) спыненне крыжацкай агрэсіі на славянскія землі;
d) падпарадкаванне беларускіх земляў Тэўтонскаму ордзену
е) пачалося масавае выкарыстанне гарматаў.
20. ВКЛ існавала ў:
а) ІХ-ХІІІ стст.;
в) ХІ-ХV стст.;
с) ХІІІ-ХVІ стст.;
d) ХVІ-ХVІІІ стст.;
е) ХІІІ-ХVІІІ стст..
21. Прычынай заключэння Крэўскай уніі з’яўлялася:
а) небяспека з боку крыжакоў і Маскоўскага княства;
в) нетрывалае становішча Ягайлы ўнутры ВКЛ;
c) імкненне польскіх феадалаў пашырыць свае ўладанні за кошт ВКЛ;
d) правільныя ўсе адказы;
е) жаданне Ягайлы ўзяць шлюб з Ядвігай.
23. Вынікам заключэння Крэўскай уніі з’яўлялася:
а) стварэнне моцнага абарончага саюза ВКЛ і Каралеўства Польскага;
в) пачатак распаўсюджання каталіцызму ў ВКЛ;
с) шырокі дыпламатычны выхад ВКЛ у Еўропу;
d) правільныя ўсе адказы;
е) скасаванне манаполіі на ўладу Ягайлы.
24. Да буйных бітв ВКЛ з татарамі не адносіцца бітва:
а) на рацэ Сінія воды 1362 г.;
в) на рацэ Ворскла 1399 г.;
с) Грунвальдская 1410 г.;
d) пад Каневым 1527 г.;
е) пад Клецкам 1506 г.
25. Юрыдычна поўнае раўнапраўе праваславных з каталікамі ў ВКЛ было замацавана ў:
а) 1387 г.;
в) 1434 г.;
с) 1563 г.;
d) 1917 г.;
е) 1529 г..
26. Да абаронцаў ВКЛ ад крыжакоў не адносіцца:
а) Давыд Гарадзенскі;
в) Гедымін;
с) Ян Сабескі;
d) Альгерд;
е) Кірыл Тураўскі.
27. Асноўнай прычынай памажных войн ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай з’яўлялася:
а) імкненне Ватыкана распаўсюдзіць на ўсход каталіцызм;
в) супярэчнасці паміж праваслаўнымі і каталікамі;
с) барацьба за аб’яднанне зямель Старажытнай Русі;
d) увядзенне мытных збораў;
е) сквапнасць маскоўскіх уладароў.
28. Вынікам памажных войн ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай з’явілася:
а) заваяванне ВКЛ амаль чвэрці тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы;
в) заваяванне Маскоўскай дзяржавай амаль чвэрці тэрыторыі ВКЛ;
с) заключэнне уніі ВКЛ з Каралеўствам Польскім;
d) уваходжанне ВКЛ у склад Масковіі;
е) пашырэнне гандлю.
