Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэсты па гісторыі Беларусі.doc2.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
651 Кб
Скачать
☆

Тэма 8. Палітычныя працэсы на беларускіх землях у другой палове XVI – сярэдзіне xvіi стст.

1. Паводле Люблінскай уніі ВКЛ і Карона Польская мелі агульным:

а) манарха;

в) сенат;

с) усе дзяржаўныя пасады;

d) сойм;

e) флот.

2. З 1673 г. кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай павінен быў збірацца ў:

а) Вільні;

в) Гродна;

с) Кракаве;

d) Брэсце;

e) Любліне.

3. Кейданская унія 1655 г. была заключана паміж:

а) Польскім Каралеўствам і ВКЛ;

в) Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ;

с) Польскім Каралеўствам і Маскоўскай дзяржавай;

d) ВКЛ і Швецыяй;

e) ВКЛ і Лівонскім ордэнам.

4. Стэфан Баторый з’яўляўся вялікім князем літоўскім у:

а) 1572-1586 гг.;

в) 1576-1588 гг.;

с) 1569-1586 гг.;

d) 1576-1586 гг.;

e) 1574-1588 гг.

5. У выніку перамір’я ў Ям-Заполлі Рэч Паспалітая:

а) перадае маскоўскай дзяржаве Полацак і Віцебск;

в) далучыла да ВКЛ Смаленск, Старадуб;

с) вяртае сабе частку Эстоніі і Курляндыі;

d) страчвае раней захопленыя землі;

e) вярнула сабе Полацк, Лівонію.

6. Прычынай вайны паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй у 1600-1629 гг. з’яўляецца:

а) імкненне польскай шляхты замацавацца ў Прыбалтыцы;

в) нападзенне Швецыі на Польшчу;

с) сканчэнне перамір’я паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай;

d) пашырэнне каталіцкай экспансіі;

e) жаданне Жыгімонта Вазы захаваць шведскі трон.

7. Напярэдадні Люблінскай уніі ВКЛ страціла:

а) Валынь, Кіеўшчыну;

в) Берасцейскае ваяводства;

с) Падляшша і Падолле;

d) Мазырскі павет;

e) частку Троцкага і Віленскага ваяводстваў.

8. Самая знакамітая перамога войск ВКЛ у вайне са Швецыяй у 1600-1629 гг. адбылася:

а) у 1601 г. пад Вендэнам;

в) у 1629 г. каля Альтмарка;

с) у 1605 г. каля Кірхгольма;

d) у 1611 г. пад Дэрптам;

e) у 1622 г. каля Рыгі.

9. Рэч Паспалітая замацавала за сабой Смаленск і Чарнігава-Северскія землі паводле дамовы заключанай у:

а) 1582 г.;

в) 1634 г.;

с) 1667 г.;

d) 1618 г.;

e) 1612 г.

10. Паводле Палянаўскага міру 1634 г.:

а) Рэч Паспалітая страчвала Смаленск;

в) Рэч Паспалітая прызнавала раўнапраўе праваслаўных і каталікоў;

с) Міхаіл Раманаў атрымліваў дадатак да тытула цар - “усяе Русі”;

d) ВКЛ набывала новыя землі;

e) Уладзіслаў Ваза адмаўляўся ад сваіх прэтэнзій на маскоўскі прастол.

11. Хто кіраваў падаўленнем казацка-сялянскага паўстання 1648-1651 гг. на Беларусі:

а) Леў Сапега;

в) Ян Казімір;

с) Багуслаў Радзівіл;

d) Януш Радзівіл;

e) Рыгор Мірскі.

12. 31 ліпеня 1649 г. адбылася бітва:

а) у выніку якой казакамі былі ўшчэнт разбіты войскі Рэчы Паспалітай;

в) пад Лоевам;

с) паміж татарамі і войскамі Рэчы Паспалітай;

d) паміж войскамі гетмана ВКЛ і казакамі;

e) пад Гомелем.

13. На якіх умовах у снежні 1667 г. Рэч Паспалітая падпісала дамову з Маскоўскай дзяржавай:

а) беларускае Падзвінне вярталася ў склад Рэчы Паспалітай;

в) Смаленшчына заставалася ў складзе Расіі;

с) Северскія землі далучаліся да ВКЛ;

d) перамір’е заключалася на 20 гадоў;

e) Віцебск часова заставаўся ў складзе Расіі.

14. У выніку якой вайны насельніцтва Беларусі скарацілася больш чым у два разы:

а) 1648-1651 гг.;

в) 1700-1721 гг.;

с) 1655-1660 гг.;

d) 1654-1667 гг.;

e) 1558-1582 гг.

15. Аліўскі мір паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй быў падпісаны ў:

а) 1721 г.;

в) 1667 г.;

с) 1629 г.;

d) 1660 г.;

e) 1622 г.

16. Галоўнай прычынай заключэння Люблінскай уніі з’яўлялася:

а) складанае знешнепалітычнае становішча ВКЛ;

в) імкненне шляхты ВКЛ атрымаць новыя землі і пасады ў Польшчы;

с) спробы распаўсюдзіць праваслаўе на захад;

d) правільны ўсе адказы

е) пагроза ВКЛ з боку Польшчы.

17. Умовай заключанай Люблінскай уніі з’яўлялася:

а) аб’яднанне Каралеўства Польскага і ВКЛ у адзіную дзяржаву;

в) агульны кароль і сейм Рэчы Паспалітай;

с) дазваленне шляхце набываць маёнткі ў Каралеўстве Польскім і ВКЛ;

d) вывад польскіх войск з Інфлянтаў;

е) скасаванне Статута ВКЛ.

18. Галоўным вынікам заключэння Люблінскай уніі з’яўлялася:

а) утварэнне канфедэрацыйнай дзяржавы Рэчы Паспалітай;

в) утварэнне федэрацыйнай дзяржавы Рэчы Паспалітай;

с) паглынанне Каралеўствам Польшы ВКЛ;

d) паглынанне Маскоўскай дзяржавай ВКЛ;

е) паляпшэнне дабрабыту шляхты.

19. Па дзяржаўнаму ладу Рэч Паспалітая з’яўлялася:

а) абсалютнай манархіяй;

в) парламенцкай рэспублікай;

с) саслоўнай манархіяй;

d) прэзідэнцкай рэспублікай;

е) тэакратыяй.

20. Інфлянцкая вайна адбывалася ў:

а) 1534-1537 гг.;

в) 1558-1582 гг.;

с) 1558-1583 гг.;

d) 1632-1634 гг.;

е) 1700-1721 гг.

21. Контррэфармацыя – гэта:

а) рэлігійна-палітычны рух у Еўропе, накіраваны супраць каталіцызму;

в) грамадска-палітычны рух у Еўропе, накіраваны на аб’яднанне праваслаўя з каталіцызмам;

с) рэлігійна-палітычны рух у Еўропе, накіраваны супраць рэфармацыі;

d) грамадска-палітычны рух у Еўропе, накіраваны супраць глабалізму

е) барацьба праваслаўных з пратэстантамі.

22. Да вынікаў вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1632-1634 гг. належыць аднесці:

а) уваходжанне Смаленскай зямлі ў склад Маскоўскай дзяржавай;

в) уваходжанне Чарнігава-Северскай зямлі ў склад Маскоўскай дзяржавы;

с) уваходжанне Смаленскай і Чарнігава-Северскай зямель ў склад Маскоўскай дзяржавы;

d) захаванне за Рэччу Паспалітай Смаленскай і Чарнігава-Северскай зямель;

е) усталяванне ў Маскоўскай дзяржаве новай дынастыі.

23. Канфедэрацыя ў Рэчы Паспалітай – гэта:

а) міждзяржаўны абарончы саюз;

в) саюз сувярэнных дзяржаў;

с) навукова-культурнае аб’яднанне;

d) шляхецкі палітычны саюз;

е) назва саюза Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны.

24. Правільна назавіце гады войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай адбывалася ў:

а) 1648-1654 гг.;

в) 1654-1667 гг.;

с) 1653-1660 гг.;

в) 1700-1721 гг.;

е) 1696-1700 гг.

25. У бітве пад Кірхгольмам у 1605 г. войска ВКЛ на чале з гетманам Янам Каралем Хадкевічам перамагло:

а) запарожцаў;

в) маскавітаў;

с) палякаў;

в) татараў;

е) шведаў.