Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Бел. Пытаннi i адказы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
271 Кб
Скачать
☆

16. Первая мировая война. Обострение социально-экономического и политического кризиса в России и Беларуси в 1917 г. Февральская и Октябрьская революции.

1-я сусветная вайна пачалася 19 ліпеня ( 1 жніўня) 1914 г. паміж Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя, Расія). Дзяржавы гэтыя змагалісь за перадзел калоній у свеце. Да восені 1915 г. заходняя частка Беларусі да Баранавіч была акупіравана немцамі. Там быў усталяваны акупацыйны рэжым. Усходняя Беларусь аказалася ў прыфрантавой зоне. Прамысловасць да 1917 г. скарацілася у 5 разоў, аб’ёмы пасяўных плошчаў, колькасць жывёлы – на трэць. Каля паловы мужчын мабілізаваны ў армію, і на абарончыя работы. Змяншэнне вытворчасці, рэквізіцыі, 2-мільённая колькасць бежанцаў, павялічэнне цэн прывялі да вострага недахопу прадуктаў харчавання, пагаршэння ўмоў жыцця.У 1915-1916 гг. узрос сялянскі і рабочы рух, пачаліся хваляванні сярод салдат. 22 кастр.1916 г. паўсталі 4 тыс.салдат у Гомелі.

27 лютага 1917 ў Петраградзе адбылася рэвалюцыя. Склалася двоеўладдзе: з аднаго боку, Часовы ўрад, з другога, Петраградскі Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў. У Беларусі таксама былі створаны 4 сакавіка “Часовы грамадскі камітэт парадку”, які падтрымаў Часовы ўрад, і да 8 сакавіка – Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў,у якім пераважалі меншавікі і бундаўцы. Органамі ўлады на месцах сталі камісары Часовага урада і, з другога боку, Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Большасць Саветаў, стаўка і штаб Заходняга фронту таксама падтрымалі Часовы урад. Пасля рэвалюцыі актывізавалі сваю дзейнасць партыі эсераў, РСДРП, Бунд, БСГ. Узніклі салдацкія камітэты на фронце. Утворана каля 20 нацыянальных камітэтаў і арганізацый. 25-27 сакавіка 1917 г. ў Мінску адбыўся з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які падтрымаў Часовы ўрад, ідэю аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі і стварыў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з памешчыкам Р.Скірмунтам. Але працяг вайны, паглыбленне сацыяльна-эканамічнага крызісу, нерашучасць Часовага ўрада ў ажыццяўленні радыкальных рэформ выклікалі нездавальненне мас і прывялі да палітычнага крызісу. 8-12 ліпеня БНК быў пераўтвораны ў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый, больш левую па складу і кіраўніцтву ( з кастрычніка 1917 г. у Вялікую Беларускую раду). У ліпені адбыліся буйныя выступленні рабочых, актывізаваўся сялянскі рух. У Петраградзе 500-тысячная дэманстрацыя была растраляна Часовым урадам. Перыяд двоеўладдзя закончыўся. Бальшавікі пачалі рыхтаваць паўстанне, актывізавалі прапаганду сярод насельніцтва і салдат. Пачалася бальшавізацыя Саветаў і армій Заходняга фронту. 25 кастрычніка (7лістапада) ў Петраградзе перамагла рэвалюцыя. 26 кастрычніка Мінскі Савет аб’явіў аб пераходзе ўлады ў свае рукі,вызваліў палітычных вязняў, сфарміраваў з іх 1-ы рэвалюцыйны полк. У працівавагу яму быў створаны камітэт выратавання рэвалюцыі, які абапіраўся на каўказскую дывізію. Пры падтрымцы войск Заходняга фронту бальшавікі распусцілі камітэт і ўсталявалі сваю ўладу на Беларусі, а таксама ліквідавалі Стаўку Галоўнакамандуючага рускай арміяй ў г. Магілёве. На працягу лістапада былі праведзены з’езды рабочых, сялянскіх, салдацкіх дэпутатаў. З іх прадстаўнікоў 26 лістапада быў створаны Аблвыканкамзах і СНК Зах.вобласці.

17. Проблема белорусской государственности в общественно-политическом движении Беларуси. Первый Всебелорусский съезд (декабрь 1917 г.). Провозглашение и деятельность Белорусской народной Республики.

Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ВБР выступіла за ўтварэнне самастойнай беларускай дзяржавы. Беларускі абласны камітэт (БАК), утвораны на Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, Белнацкам пры СНК РСФСР выказаліся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР, Аблвыканкамзах лічыў Беларусь часткай РСФСР. Вялікая Беларуская Рада па дамоўленнасці з БАКам 15-17 снежня 1917 г. склікала Усебеларускі з’езд (1872 дэлегатаў). З’езд прызнаў Савецкую ўладу ў Расіі, выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР і вырашыў стварыць з складу дэпутатаў часовы, да склікання Устаноўчага сходу, орган улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Гэтым рашэннем Аблвыканкамзах адхіляўся ад улады і ў выніку апошні распусціў з’езд. 18 снежня на падпольным паседжанні члены Савета з’езда аб’явілі сябе пастаянна дзейнічаючым органам, выбралі выканкам.

Мірныя перагаворы паміж Германіяй і РСФСР, якія пачаліся 9 снежня 1917г., вяліся напружана. 18 лютага 1918г. германскія войскі пачалі наступленне і хутка наблізіліся да г.Мінска. Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці 20 лютага эвакуіраваліся з горада. Выканкам Савета 21 лютага выдаў 1-ю Статутную грамату, у якой абвясціў сябе часовай, да склікання Устаноўчага сходу, уладай. Быў створаны часовы выканаўчы орган улады - Народны Сакратарыят. 9 сакавіка на пашыраным паседжанні выканкам Савета прыняў 2-ю Статутную грамату, у якой абвяшчалася аб стварэнні Беларускай народнай рэспублікі у межах этнічнага рассялення беларусаў. Выканкам быў пераўтвораны ў Раду БНР. Абвяшчаліся палітычныя свабоды, 8-гадзінны працоўны дзень, скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю. 25 сакавіка была выдадзена 3-я Статутная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Усе гэтыя граматы былі выдадзены ва умовах германскай акупацыі. Германія юрыдычна не прызнала БНР, але дазволіла прадстаўніцтва з яе боку пры нямецкіх акупацыйных органах улады, пэўную самастойнасць у галіне культуры і адукацыі. За гады акупацыі былі адкрыты 160 беларускіх школ, педінстытут, Таварыства драмы і камедыі, утворана Бюро па напісанню падручнікаў, а для іх выдання - таварыства “Асвета”. БНР не прызналі таксама еўрапейскія дзяржавы, РСФСР. Тэлеграма , накіраваная Радай БНР 25 красавіка кайзеру Вільгельму ІІ з просьбай устанавіць апякунства Германіі над Беларуссю, выкліка крызіс у Радзе. Частка нацыянальных дзеячаў палічыла гэта супярэчаннем ІІІ Статутнай грамаце і выйшла з Рады. З дапамогай германскага камандавання быў сфарміраваны новы склад Народнага сакратарыята на чале з Р. Скірмунтам, які зноў абвясціў аб увядзенні прыватнай уласнасці на землю, выступіў з пратэстам супраць пачатку вываду у жніўні 1918 г. нямецкіх войск з Беларусі. Пасля перамогі рэвалюцыі ў Германіі і канчатковага вываду войск з Беларусі Рада БНР і сакратарыят таксама выехалі за мяжу. Абвяшчэнне БНР было спробай, а не фактычным утварэннем беларускай дзяржаўнасці, але гэта спроба мела значэнне ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.