- •1. Предмет, значение и цели дисциплины "История Беларуси" (в контексте мировой цивилизации). Периодизация истории Беларуси. Источники по истории Беларуси.
- •3. Зарождение государственности у восточных славян. Начало Руси. Полоцкое и Турово-Пинское княжества как первые государственные образования на территории Беларуси.
- •4. Политическое и социально-экономическое развитие белорусских земель в составе Великого княжества Литовского. Русского и Жемойтского.
- •5. Введение христианства и его влияние на развитие культуры белорусских земель Письменность и просвещение на территории Беларуси іх-хііі вв. Е.Полоцкая, к.Туровский, к.Смолятич.
- •6. Культура белорусских земель в составе Великого княжества Литовского. Русского и Жемойтского.
- •9. Политика царизма в Беларуси в конце XVIII – XIX вв.
- •10.Общественно-политическое движение в Беларуси в конце XVIII- первой половине XIX вв. Восстания 1794 и 1830-1831 гг. Беларусь и Отечественная война 1812 г.
- •11.Отмена крепостного права в России в 1861 г. Буржуазные реформы и контрреформы 1860-1880-ых гг., их проведение на территории Беларуси.
- •12.Восстание 1863-1864гг. В Беларуси, его итоги и значение.
- •13.Формирование белорусской нации. Возрождение белорусского языка и литературы. Демократическое и национально-освободительное движение в Беларуси во второй половине XIX - начале XX вв.
- •14.Культура белорусских земель в составе Российской империи в XIX- нач. XX вв.
- •15.Основные тенденции развития экономики Европы в начале XX в. Социально-экономическое положение белорусских губерний в 1900-1914 гг. Столыпинская аграрная реформа и ее проведение в Беларуси.
- •16. Первая мировая война. Обострение социально-экономического и политического кризиса в России и Беларуси в 1917 г. Февральская и Октябрьская революции.
- •18.Образование бсср и Литовско-Белорусской сср. Война Польши и Советской России. Второе провозглашение бсср. Рижский мир.
- •19.Новая экономическая политика и ее проведение в Беларуси.
- •20.Культура бсср в межвоенный период (1917 - 1941 гг.).
- •21. Свертывание нэПа. Коллективизация и индустриализация в бсср.
- •22. Западная Беларусь в составе Польши (1921 – 1939 гг.). Объединение Западной Беларуси и бсср.
- •23. Международные отношения накануне и в начале Второй мировой войны. Нападение фашистской Германии на ссср, оборонительные бои на территории Беларуси.
- •24. Оккупационный режим на территории Беларуси. Партизанское и подпольное движение.
- •25. Освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Завершение Второй мировой войны, ее итоги.
- •26.Политическое и социально-экономическое развитие бсср в послевоенный период (1944 – 1985 гг.).
- •27. Культура Беларуси в послевоенный период (1944 – 1985 гг.).
- •28. Политика перестройки. Распад ссср. Провозглашение суверенитета бсср. Образование снг.
- •29.Экономические и политические преобразования в Беларуси после 1990 г. Внешняя политика Республики Беларусь на современном этапе.
22. Западная Беларусь в составе Польши (1921 – 1939 гг.). Объединение Западной Беларуси и бсср.
У выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і Савецкай Расіяй (18.3.1921) заходнія беларускія тэрыторыі плошчай каля 100000 км2 з насельніцтвам звыш 3 мільёнаў чалавек (з іх беларусаў больш за 50 %) сталі часткай "другой Рэчы Паспалітай". Яны былі падзелены на чатыры ваяводствы (Віленскае, Беластоцкае, Наваградскае і Палескае), 29 паветаў і гміны. Палякі называлі гэтыя тэрыторыі "крэсы ўсходнія", "паўночна-ўсходнія землі Польшчы", "Белапольшча", што падкрэслівала пазіцыю непрызнання беларускіх зямель як асобнай не толькі тэрытарыяльна-палітычнай, але і этнічнай адзінкі.
У эканамічным плане Заходняя Беларусь была аграрным рэгіёнам. У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш 80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці беззямелля. У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да 45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы.
Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80% прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12–14 гадзін і інш.). Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929 – 1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921 – 1939 гг. краіну пакінулі каля 120 – 150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
Яшчэ адным паказчыкам цяжкага становішча стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў. Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці ператвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.
На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю. Пілсудскага (1926 – 1939) узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У першай палове 20-х гадоў пераважалі ўзброеныя выступленні партызанскага характару. З 1923 г. ў заходнебеларускім рэгіёне пачынае дзейнічаць камуністычная партыя (КПЗБ), якая з’яўлялася часткай кампартыі Польшчы (КПП). У 1924 г. з’явіўся Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (першы сакратар – В. Харужая).
У сярэдзіне 20-х гадоў на палітычную сцэну выходзіць яшчэ некалькі сіл, сярод якіх вызначаецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). За два гады яе існавання (1925 – 1927) яна ператварылася ў самую масавую палітычную арганізацыю сялян Еўропы. Яе праграмныя мэты: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель, сялянска-рабочы ўрад, ліквідацыя асадніцтва, дэмакратыя, свабода, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове.
Увогуле сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму – эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных.
Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936 – 1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана КПП і яе адгалінаванне – КПЗБ.
Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Супраць гэтага выступіла Таварыства беларускай школы. Яно дзейнічала на працягу 1921– 1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б. Тарашкевіч, І. Дварчанін, Р. Шырма і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларускай граматыкі для школ" Браніслаў Тарашкевіч.
У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І. Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. У навуковай і культурна-асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В. Ластоўскі, А. Станкевіч, Б. Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.
1 верасня 1939г. нацысцкая Германія напала на Польшчу і распачала Другую сусветную вайну. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх войскаў германскія вайскі за 2 тыдні захапілі большую частку тэрыторыі.
17 верасня 1939г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да канца верасня цалкам заняла Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. 28 верасня 1939г. быў падпісаны новы дагавор паміж СССР і Германіяй «Аб дружбе і граніцы», у сакрэтным пратаколе да якога былі зменены межы сфер уплыву гэтых краін. Новай сферай уплыву СССР прызнавалась Літва. Польскія ж этнічныя землі адышлі да Германіі. У кастрычніку 1939г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленская вобласць.
28-30 верасня 1939г. адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў дэкларацыю аб абвяшчэнні на яе тэрыторыі савецкай улады. У выніку ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР насельніцтва нашай рэспублікі павялічылася да 10,3 млн. чал. На тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі разгарнуліся маштабныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Было ўведзена савецкае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, канфіскаваны памешчыцкія землі, нацыяналізаваны банкі і прамысловыя прадпрыемствы. Адначасова пачаліся масавыя палітычныя рэпрэсіі, ад якіх да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі пацярпела больш 125 тыс. чал.
