Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Бел. Пытаннi i адказы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
271 Кб
Скачать
☆

20.Культура бсср в межвоенный период (1917 - 1941 гг.).

Лёсавызначальнай для Беларусі задачай, якая ажыццяўлялася ў 20-я г.г. ХХ ст., з’явілася палітыка беларусізацыі – шэраг мерапрыемстваў на адраджэнню беларускай мовы і культуры: перавод дзяржаўнага апарату і справаводства на беларускую мову; вылучэнне беларусаў на дзяржаўныя пасады і ў кіруючыя органы; стварэнне навучальных устаноў на беларускай мове; развіццё беларускай нацыянальнай культуры; навукова-даследчая праца па вывучэнню Беларусі, выданне беларускіх газет, часопісаў, кніг. Да 1927г. былі дасягнуты наступныя вынікі: да 80% школ былі пераведзены на беларускую мову; большасць дзяржаўных устаноў у справаводстве перайшлі на беларускую мову; павялічылася колькасць беларусаў на дзяржаўных і партыйных пасадах; актыўна выдаваліся беларускія кнігі. Ішло развіццё беларускай літаратуры, беларускіх тэатраў і музычных устаноў; беларуская армія на 70 % складалася з беларусаў, быў праведзены навуковы аналіз гісторыі і культуры Беларусі. Але росквіт беларусізацыі быў нядоўгім. Камандна-адміністрацыйная сістэма, якая ўкаранілася ў канцы 20-х г.г., адмоўна ставілася да развіцця нацыянальных культур, таму беларусізацыя была аб’яўлена завершанай і скасавана.

У 20-я гг. разам з палітыкай беларусізацыі праводзілася барацьба з непісьменнасцю. У пачатку 30-х гг. колькасць непісьменных сярод дарослага насельніцтва скарацілася да мінімуму. Адчыняліся новыя школы. У 1921 г. пачаў сваю працу Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1922 г. - Інстытут беларускай культуры (з 1929 г. - Акадэмія навук). Былі таксама створаны політэхнічны, сельскагаспадарчы інстытуты (у 1925 г. быў аб'яднаны з інстытутам у Горках у сельскагаспадарчую акадэмію) і ветэрынарны інстытут у Віцебску. Пазней фарсіраваная індустрыялізацыя 30-х гг. і патрэба ў кадрах вымусіла ўрад яшчэ больш уважліва ставіцца да адукацыі.

З поспехам працавалі Беларускі драматычны тэатр (БДТ), які ў 1921 г. ўзначаліў Я. Міровіч, і трупа У. Галубка. У 1926 г. ў Віцебску адчыніўся БДТ-2. У Гомелі і Магілёве з'явіліся сімфанічныя аркестры. У 1926 г. ў Ленінградзе на студыі "Савецкая Беларусь" быў зняты першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" Ю. Тарыча.

Актыўна праходзіла і літаратурнае жыццё. У 20-я гг. існавала некалькі буйных літаратурных аб'яднанняў: "Маладняк" (М. Лынькоў, М. Чарот, П. Трус, П. Галавач і інш.), "Узвышша" (А. Бабарэка, П. Глебка, З. Бядуля, М. Лужанін, К. Крапіва і інш.) і "Полымя" (Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, М. Чарот і інш.). У 1928 г. узнікла Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Аднак сталінскія рэпрэсіі, якія закранулі амаль усіх дзеячаў культуры (арыштоўваліся нават Я. Купала і Я. Колас) не садзейнічалі імкліваму развіццю літаратуры, навукі і мастацтва.

Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х—30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь). У 1937—1938 гг. заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. У 30-я гг. створаны вядомыя беларускія оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова, першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.

Беларускія мастакі В.Волкаў, Я.Зайцаў і інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзянскай вайны і мірнага будаўніцтва.

Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве.

У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнага рэалізму. Згодна з ім савецкі чалавек стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.

У 30-я гг. у Беларусі ўсталёўваецца сталінскі таталитарны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыянал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкай уладзе дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістыч-нага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існавала. Роля кіраўніка СВБ адводзілася Я. Купалу, які пасля чарговага допыту зрабіў спробу самагубства. Самагубствам скончыў сваё жыццё У. Ігнатоўскі. Супярэчлівасць у развіцці культуры Беларусі праявілася ў палітыцы абмежавання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку чаго беларуская мова была штучна набліжана да рускай.