- •Тэма . Размяшчэнне і расстаноўка бібліятэчнага фонду.
- •1. Размяшчэнне і расстаноўка бібліятэчнага фонду.
- •2. Расстаноўка бібліятэчнага фонду.
- •3. Сістэматычна алфавітная расстаноўка – вядучы спосаб расстаноўкі бібліятэчных фондаў
- •4. Прымяненне іншых спосабаў расстаноўкі
- •5. Арганізацыя і афармленне расстаноўкі пры адкрытым доступе
- •Тэма: Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя, яе сутнасць і значэнне
- •Асноўныя табліцы класіфікацыі
- •Асноўны рад табліц ббк
- •Тэма: Структура табліц ббк
- •2. Сістэма тыпавых дзяленняў
- •3.Алфавітна-прадметны паказальнік (апп)
- •Віды рубрык у апп
- •Тэма: Агульная методыка сістэматызацыі дакументаў
- •Алфавітны каталог
- •Асноўная картка
- •2. Дадатковая картка
- •Сістэматычны каталог
- •1 . Асноўная картка
- •Дадатковая картка
- •Тэма. Сістэматызацыя літаратуры па прыродазнаўчых навуках
- •Тэма. Сістэматызацыя геаграфічнай літаратуры
- •Тэма Сістэматызацыя літаратуры па сельскай і лясной гаспадарцы
- •Тэма: Сістэматызацыя літаратуры па ахове здароў’я, медыцынскіх навуках”
Тэма Сістэматызацыя літаратуры па сельскай і лясной гаспадарцы
Пры вывучэнні данай тэмы патрэбна абапірацца на веды, атрыманыя пры вывучэнні тэмы “Агульная методыка сістэматызацыі дакументаў”, “Структура табліц ББК для масавых бібліятэк”, а таксама тэм курсу бібліятэказнаўства.
Аддзел 4 прызначаны для кніг па агранаміі, раслінаводству і жывёлагадоўлі, кніг па ахове раслін і верэрынарыі, па лясной, паляўнічай і рыбнай гаспадарцы.
Структура аддзела:
40 Прыроданавуковыя і тэхнічныя асновы сельскай гаспадаркі
40/42 Раслінавовдства
43 Лясная гаспадарка
44 Ахова раслін
45/46 Жывёлагадоўля
47 Паляўнічая гаспадарка. Рыбная гаспадарка
48 Ветэрынарыя
Дзяленні, што абазаначаны здвоенымі індэксамі і надрукаваны курсівам, пры сістэматызацыі не выкарыстоўваюцца. Яны з’яўляюцца толькі загалоўкамі раздзелаў. У СК за гэтымі раздзяляльнікамі картак не ставіцца.
Аддзел 4 мае цесную сувязь з аддзелам “2 Прыродазнаўчыя навукі”. Многія прыродазнаўчыя навукі з’яўляюцца тэарэтычнай навуковай асновай для развіцця сельскай гаспадаркі.
Напрыклад: аграфізіка, аграхімія і г.д.
Найбольш цесная сувязь існуе ў сельскай гаспадарцы з біялогіяй, таму што у аснове ўсіх агранамічных і заатэхнічных мерапрыемстваў ляжаць веды біялагічных асаблівасцей с/г раслін, жывёл, мікраарганізмаў. Пры размежаванні 4-га аддзела з аддзелам 2 патрэбна ведаць, што ў аддзел 4 адносяцца кнігі аб практычным прымяненні прыродазнаўчых навук.
Хімія ў сельскай гаспадарцы – 40.4
Фізіка ў сельскай гаспадарцы – 40.1
Біялагічныя навукі вывучаюць жывыя арганізмы раслін і жывёл у тым выглядзе, як яны існуюць у прыродзе, сельская гаспадарка ва ўмовах уздзеяння на іх чалавека, каб атрымаць пэўныя прадукты.
Пры размежаванні з аддзелам “3 Тэхніка” трэба ведаць, што кнігі аб вытворчасці с/г машын, угнаенняў, ядахімікатаў, будаўніцтве меліярацыйных збудаванняў будуць сістэматызавацца ў аддзел 3, а кнігі аб выкарыстанні машын, збудаванняў, угнаенняў і г.д. – у аддзел 4.
Вытворчасць азотных угнаенняў – 35.32
Прымяненне ўгнаенняў – 40.40
Звярніце ўвагу на адсылкі да гэтых дзяленняў.
Пры размежаванні з раздзелам эканомікі сельскай гаспадаркі трэба ведаць, што ў аддзеле 4 збіраюцца кнігі агранамічнага і заатэхнічнага характару, а кнігі па эканамічных і арганізацыйных пытаннях сельскай гаспадаркі, такіх як спецыялізацыя с/г прадпрыемстваў, сабекошту с/г прадукцыі, аплаце працы і г.д. будуць сістэматызавацца ў раздзел 65.9/2/32.
Пры сістэматызацыі сельскагаспадарчай літаратуры патрэбна ведаць некаторыя правілы:
Размежаванне паміж агульнымі і прыватнымі пытаннямі.
Гэта правіла прымяняецца ў раздзелах 40 (за выключэннем раздзела 40.7), 41/42, 45/46.
У раздзеле 40 збіраюцца кнігі агульнага характару па пытаннях сельскай гаспадаркі. Гэта кнігі па пытаннях генэтыкі, спадчынасці с/г раслін і жывёл – 40.0 Аграбіялогія;
40.1 Аграфізіка ( - аб уздзеянні на арганізмы с/г раслін і жывёл гуку, электрычнасці і іншых фізічных фактараў;
40.2 Агракліматалогія – кнігі аб уздзеянні надвор’я на арганізм с/г раслін і жывёл
Адсылкі ад гэтых раздзелаў ўказваюць на тое, што кнігі па гэтых пытаннях, якія датычаць толькі раслін ці толькі жывёл, сістэматызуюцца у раздзелы раслінаводства ці жывёлагадоўлі.
Уздзеянне надвор’я на равіццё і рост бульбы – 42.15
Раздзел 41/42 Раслінаводства дзеліцца на 41 – Агульнае і 42 – спецыяльнае /прыватнае/ раслінаводства.
У раздзеле 41 збіраюцца кнігі па агульных пытаннях раслінаводства і земляробства, такім як селекцыя, насенневодства, агратэхніка.
Кнігі па гэтых пытаннях у дачыненні да канкрэтнай культуры сістэматызуюцца ў раздзел 42. У ім прымяняецца табліца СТД.
Апрацоўка глебы : спосабы і прыёмы – 41.43
Апрацоўка глебы пад цукровыя буракі – 42.15 – 4
Раздзел 45/46 Жывёлагадоўля дзеліцца на 45 – агульная; 46 – спецыяльная /прыватная/ жывёлагадоўля.
У раздзеле 45 збіраюцца кнігі па пытаннях развядзення, кармлення, утрымання жывёлы. Кнігі па гэтых пытаннях у адносінахда асобных відаў сельскагаспадарчых жывёл збіраюцца ў раздзеле 46
Кармленне і ўтрыманне жывёлы – 45.4
Кармленне і ўтрыманне свіней – 46.5-4
Для замацавання пытання:
Нормы і тэрміны ўнясення ўгнаенняў – 40.40
Угнаенні пад кармавыя культуры – 42.22
Уздзеянне свету на рост агуркоў - 42.347
Зімняе ўтрыманне жывёл - 45.4
Зімняе ўтрыманне авечак - 46.6-4
Метад камплексіравання і паўторнага адлюстравання.
Ён прымяняецца у раздзелах 40.7, 44, 48, якія называюцца комплекснымі.
Раздзел 40.7 Механізацыя і электрафікацыя ў сельскай гаспадарцы
Тут збіраецца літаратура аб механізацыі сельскай гаспадаркі, апісанні машын і трактароў, іх выкарыстанні ў сельскай гаспадарцы як агульнага характару, так і па механізацыі асобных галін сельскай гаспадаркі.
40.711 – па механізацыйнай апрацоўцы асобных с/г культур
40.715 – па механізацыі асобных галін жывёлагадоўлі
Метадычныя ўказанні да іх гавораць аб тым, што кнігі прыватнага характару павінны быць адлюстраваны паўторна ў раздзелах 42 і 46.
Навясная с/г тэхніка – 40.72
Бульбакапалка – 40.711 + 42.15
Механізаваная дойка кароў – т40.715 +46.0
Аналагічнае правіла прымяняецца ў раздзеле “44 Ахова раслін”, дзе збіраюцца ўсе кнігі аб шкодніках і хваробах с/г раслін і лесу і барацьбе з імі, а таксама кнігі аб метіадах аховы асобных с/г раслін ад шкоднікаў і хвароб. Такія кнігі паўторна адлюстроўваюцца ў раздзеле 42, аб чым сведчаць метадычныя ўказанні да раздзела 44.9.
Вірусныя хваробы с/г раслін – 44.7
Вірусныя хваробы маліны – 44.9 + 42.358
Раздзел 48 Ветэрынарыя
прызначаны для кніг аб хваробах сельскагаспадарчых жывёл і метадах іх лячэння. Кнігі аб хваробах асобных жывёл паўторна адлюстроўваюцца ў раздзеле 46.
Інфекцыйныя хваробы жывёл – 48.73
Інфекцыйныя хваробы курэй – 48.73 + 16.82
Для замацавання пытання:
Механізацыя свінагадоўчых ферм і комплексаў.
Механізаваны догляд ільну
Хваробы і шкоднікі капусты
Хваробы буйнай рагатай жывёлы
Кнігі аб перадавіках сельскагаспадарчай вытворчасці сістэматызуюць у адпаведныя раздзелы аддзела 4.
Аб перадавой даярцы – 46.0
Кнігі, што асвятляюць вопыт работы перадавых калгасаў, саўгасаў ці фермерскіх гаспадарак, адносяцца ў аддзел 65.
Кнігі па гісторыі агранаміі збіраюцца ў раздзеле 4 г.
Біяграфіі вучоных, якія адначасова ўнеслі ўклад у развіццё біялагічнай навукі, адлюстроўваюцца ў раздзеле 28 г., а ў раздзел 4 г сістэматычнага каталога можна змясціць даведачныя раздзяляльнікі без індэксаў.
МІЧУРЫН І.В.
Кнігі аб жыцці і дзейнасці
І.В.Мічурына гл. 28 г.
Зборы іх твораў, выбраныя творы атрымаюць індэкс 28.0, а тэматычныя зборнікі сістэматызуюцца па зместу.
У раздзелах 42, 112, 42, 113 можна аформіць раздзяляльнікі без індэксаў на асобныя культуры і размясціць іх па алфавіту.
ЯЧМЕНЬ
ПШАНІЦА
ЖЫТА
ГРЭЧКА
АВЁС
Гэта дазволіць карыстальніку хутчэй і зручней знайсці ў каталозе патрэбныя дакументы.
