Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗБОРНИК ЗАОЧН ОТД ПЛАТН УСЛУГИ 2010.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
306 Кб
Скачать
☆

Тэма: Сістэматызацыя літаратуры па ахове здароў’я, медыцынскіх навуках”

5 аддзел уключае літаратуру па пытаннях арганізацыі аховы здароў’я, гігіены, эпідэміялогіі, агульнай паталогіі, медыцынскай вірусалогіі, мікрабіялогіі і паразіталогіі, фармакалогіі, фармацыі і таксікалогіі, клінічнай медыцыне, а таксама па прыкладных галінах медыцыны: судовай, авіяцыйнай і касмічнай медыцыне, трапічнай і г.д.

2. Пры размежаванні аддзела медыцыны з аддзелам прыродазнаўчых навук улічваецца, што літаратура аб здаровым арганізму чалавека, яго будове, развіцці адносіцца да біялогіі і збіраецца ў раздзеле “28.7 Біялогія чалавека. Антрапалогія”. Напрыклад: Будова страўніка ў чалавека – гэта 2 аддзел біялогія, а захворванне страўніка – гэта медыцына. Выключэнне робіцца для літаратуры аб асаблівасцях дзіцячага і жаночага арганізма, якая збіраецца ў медыцыне (57.1,57.3).

Пры размежаванні аддзела медыцына з аддзелам тэхнікі трэба мець на ўвазе, што літаратура аб вытворчасці медыцынскай апаратуры, прыбораў, абсталявання, пратэзаў і г.д. адносіцца да тэхнікі, а аб іх выкарыстанні ў медыцыне – да 5 аддзела. Літаратура агульнага характару аб прымяненні тэхнікі, кібернэтыкі, радыёэлектроннай апаратуры ў розных галінах медыцыны адносіцца да медыцыны. Напрыклад: Стварэнне апарата УВЧ на заводзе – гэта тэхніка, а прымяненне апарата пры лячэнні захворвання горла, вуха – гэта медыцына і г.д.

Вырошчванне лекавых раслін (корня валерыяна, жэнь-шэня, беладоны і г.д) – гэта сельская гаспадарка, а прымяненне іх пры захворванні гэта медыцына.

Пры размежаванні аддзела медыцыны з грамадскімі навукамі ўлічваецца, што літаратура па пытаннях гігіены працы на асобных вытворчасцях, у асобных установах і на транспарце, па гігіене працы асобных груп насельніцтва збіраецца ў дзяленнях 51.24, а літаратура па ахове працы ўвогуле і ў асобных галінах народнай гаспадаркі адносіцца да эканомікі.

Уся літаратура па судовай медыцыне збіраецца пад індэксам “58 Прыкладныя галіны медыцыны”. У аддзеле 67 збіраюцца толькі кнігі аб працэсуальна-прававым значэнні судова-медыцынскай экспертызы.

Літаратура агульнага характару па ваеннай медыцыне і па спецыялізіраваным галінам ваеннай медыцыны (напрыклад, ваенная хірургія, ваенная траўматалогія) поўнасцю збіраюцца ў адпаведных дзяленнях 5 аддзела. У 68 аддзеле збіраецца літаратура па арганізацыі ваенна-медыцынскай службы ў арміі і флоце, аб медыцынскім забеспячэнні ўзброеных сіл, а таксама кнігі аб санітарна-гігіенічных патрабаваннях і мерапрыемствах у войсках па ўсіх галінах ваеннай гігіены.

Літаратура па ахове здароў’я, гігіене і фізічнаму развіццю дзяцей і падлеткаў поўнасцю збіраецца ў 5 аддзеле, а па фізічнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў – у дзяленнях “74 Адукацыя. Пед.навукі”

Літаратура па лячэбнай фізкультуры і лячэбнай гімнастыцы збіраецца ў аддзеле медыцыны, а па ўсіх астатніх пытаннях фізкультуры і спорту ў дзяленнях “75 Фізічная культура і спорт”.

Усе размежаванні ў аддзеле агавораны адсылкамі і спасылкамі, якія трэба ўважліва чытаць.

У дзяленнях 51, 52 і ім падпарадкаваных трэба ўважліва чытаць тлумачэнні да дзяленняў і ўвагу звяртаць на адсылкі і спасылкі.

Пад індэксам “51.1(2)5 Санітарная асвета”, дзе збіраецца літаратура аб санітарна-гігіенічных метадах барацьбы з наркаманіяй, таксікманіяй, алкагалізмам, літаратура агульнага характару аб шкодзе іх на арганізм чалавека, а таксама літаратура комплекснага характару, якая разглядае ўсе або некалькі аспектаў данай праблемы. Літаратура аб адміністратыўна-прававых метадах барацьбы з гэтымі з’явамі знойдзе адлюстраванне ў праве пад індэксам 67.401.213, літаратура аб адносінах да алкагалізму, наркаманіі, як да з’явы, дзе пачынаецца словамі, што гэта дрэнна, будзе збірацца ў этыцы (87.7).

Зрабіце агляд дзяленняў, якія падпарадкоўваюцца 51 і 52 раздзелу. Звярніце ўвагу на дзяленне “51.204.0 Фарміраванне здаровага ладу жыцця”, “51.20 Выжывальнасць чалавека ў надзвычайных і асобных умовах”,” 52.63 Медыцынская вірусалогія”, “53.584 Рэфлексатэрапія” і іншых.

Раздзел “53/57 Клінічная медыцына” пабудаваны такім чынам, што спачатку ідуць дзяленні для літаратуры аб агульных метадах даследвання хворых, аб агульных спосабах лячэння хворых, аб агульных сімптомах хваробы. Гэта такія дзяленні, як 53.4, 53.5, 53.6 і ім падпарадкаваныя, а потым ідуць прыватныя дзяленні, аб унутраных хваробах. Такая пабудова дае магчымасць выкарыстоўваць у гэтым аддзеле правіла з агульнай методыкі сістэматызацыі адносіны агульнага да прыватнага. Напрыклад: Лячэбнае харчаванне і яго значэнне – 53.51, а лячэбнае харчаванне пры захворваннях страўніка – 54.132. Перавага аддаецца прыватнаму захворванню страўніка.

Значэнне лячэбнай фізкультуры – 53.54, а лячэбная фізкультура пры захворваннях сэрца – 54.101. Перавага аддаецца прыватнаму- захворванню сэрца.

Рэнтгенаскапія – прафілактыка захворвання – 53.6, а рэнтген пры захворваннях лёгкіх – 54.12, перавага аддаецца захворванню лёгкіх, рэнтген сэрца – 54.101.

У аддзеле 5 ёсць комплексныя ці часткова комплексныя дзяленні. Часткова комплексным з’яўляецца дзяленне “54.57 Хірургія асобных абласцей сістэм і органаў”. Індэкс 54.57 атрымаюць кнігі па хірургічнаму лячэнню ўсіх органаў і сістэм, за выключэннем тых, якія пералічаны ў адсылках. Так, кніга аб аперацыі на сэрцы атрымае індэкс 54.57, а кніга аб аперацыі вуха згодна адсылкі атрымае індэкс 56.8.

Комплекснымі дзяленнямі па прызнаку хваробы з’яўляюцца раздзелы “55.4 Фтызіятрыя” – аб туберкулезе розных органаў, і “55.6 Анкалогія” – аб добраякасных і злаякасных пухлін розных органаў. Такім чынам, кніга аб туберкулёзе лёгкіх атрымае індэкс 55.4, аб раку лёгкіх – 55.6, а не 54.12 Хваробы органаў дыхання”.

Усё аб дзіцячых хваробах у першую чаргу збіраецца ў раздзеле “57.3 Педыятрыя” дзяленнях, яму падпарадкаваных, таму што гэтае дзяленне комплекснае. Пры сістэматызацыі літаратуры аб дзіцячых хваробах трэба звярнуць увагу на наступную акалічнасць. Калі літаратура аб хваробах дзяцей прызначана для шырокага кола чытачоў, навукова-папулярная, для бацькоў, то яе адносяць толькі у дзяленні 57.3. Напрыклад: Скарлаціна ў дзяцей: Парады бацькам – 57.33.

Літаратура аб хваробах дзяцей, якая прызначана для спецыялістаў (урача, медсястры), адносіцца спачатку да 57.33 і дадаткова адлюстроўваецца пад індэксам 54.1-57.1 і іх падраздзяленнях. Напрыклад: Парок сэрца ў дзяцей. Кніга прызначана для спецыяліста і будзе мець індэкс 57.33+54.101.

Кнігі па гісторыі медыцыны, біяграфіі вядомых дзеячаў ў галіне медыцыны адносяць да адпаведных дзяленняў медыцыны з выкарыстаннем агульнага тыпавога дзялення “г”. Напрыклад: Кніга аб жыцці і дзейнасці С.П.Боткіна – 55.1г. Кніга прысвечаная вядомаму хірургу Н.І.Пірагову – 54.5г. Кніга аб вядомым С.Н.Фёдараве – 56.7г. А Гісторыя медыцыны ўвогуле – 5г.

Літаратура:

1. Библиотечно-библиографическая классификация: рабоч.табл.для мас. б-к/сост. Г.П.Ванская (отв. за вып.).- Москва: Либерея, 1997.- 688 с.

2. Воронько, К.Л. Библиотечные фонды : учеб. для библ. техникумов…/ К.Л.Воронько.– Москва : Кн. палата, 1992.– 198 с.

3. Справочник библиотекаря / [ Ванеев А.Н. и др.; науч. ред. А.Н.Ванееев, В.А.Минкина].– Изд. 2-е, испр. и доп.– Санкт- Петербург: Профессня, 2001.- 439 с.

4. Суакисян, Э.Р. Новые таблицы Библиотечно-библиографической клас-сификации: організація и технология использования: метод. рекомендации / Э.Р.Суакисян; Рос. гос. б-ка.-Москва: Либерея, 2003.- 95 с.

5. Суакисян, Э.Р. Десятичная классификация Дьюи: теперь на русском / Э.Р.Суакисян // Библиотека.-2001.-№ 9.- С.11-12.

6 .Терешин, В.И. Библиотечный фонд : учебное пособие для учащихся библиотечных техникумов / В.И.Терешин ; Москва. Гос. ун-т культуры и искусств .– Москва : МГУКИ : Профиздат, 2000.