Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗБОРНИК ЗАОЧН ОТД ПЛАТН УСЛУГИ 2010.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
306 Кб
Скачать
☆

2. Сістэма тыпавых дзяленняў

Сістэма дапаможных або тыпавых табліц складаецца з :

  • агульных тыпавых дзяленняў (АТД)

  • тэрытарыяльных тыпавых дзяленняў (ТТД)

  • тыпавых дзяленняў сацыяльных сістэм (ТДС) . Гэтыя тыпавыя дзяленні выкарыстоўваюцца ва ўсіх аддзелах класіфікацыі

  • спецыяльныя тыпавыя дзяленні (СТД), выкарыстоўваюцца ў межах толькі аднаго аддзела.

Агульныя тыпавыя дзяленні (АТД) выкарыстоўваюцца тады, калі трэба вылучыць падручнікі, даведнікі, гісторыю пытання і г.д. АТД далучаюцца да індэкса галіны або тэмы непасрэдна без усякіх знакаў. Напрыклад: “22.1 г Гісторыя матэматыкі”; “ 22.141я72 Падручнік для сярэдняй школы па алгебры”; “24 я1 Бібліяграфічны дапаможнік па хіміі”; “22.6 я2 Даведачнае выданне па астраноміі” і г.д.

АТД могуць камбінавацца паміж сабой, а таксама з дзяленнямі табліцы тэрытарыяльных тыпавых дзяленняў. Напрыклад: Гісторыя медыцыны ў Беларусі – 5 г (4 Беі)

Тэрытарыяльныя тыпавыя дзяленні (ТТД)

ТТД далучаецца да індэксу, калі трэба вылучыць асобную краіну, мясцовасць, тэрыторыю, вобласць. ТТД выкарыстоўваецца, у асноўным, у аддзеле гісторыі і геаграфіі і некаторых іншых аддзелах. Аснову іх складаюць лічбы ад 0 да 9, якія бяруцца ў круглыя дужкі.

Асноўныя дзяленні табліцы ТТД вылучаюцца па фізіка-геаграфічных прыметах: увесь свет, часткі свету (суша), Сусветны акіян. Выключэнне складаюць дзяленні (2) Расія. СССР і (3) Замежныя краіны ў цэлым. Часткі свету размяшчаюцца ў традыцыйнай паслядоўнасці – Еўропа, Азія, Афрыка, Амерыка, Аўстралія з Акіяніяй.

ТТД адлюстроўваюць сучасную палітычную карту свету. Усе краіны, незалежна ад іх велічыні і грамадскага ладу, размешчаны ў межах частак свету ў парадку іх назваў.

Напрыклад: Гісторыя Беларусі – 63.3(4Беі); Геаграфія Украіны – 26.89(4Укр); Эканоміка Літвы – 65.9(4Літ).

Можна ствараць дзяленні для горада (...-2), вобласці (...-4). Напрыклад: Гісторыя Магілёўскай вобласці – 63.3(4Беі – 4 Маг); Эканоміка горада Магілёва 65.9(4 Беі – 2 Магілёў). Як ужо казалі ТТД можа камбінавацца з АТД. Напрыклад: Гісторыя тэхнікі ў Беларусі – 30 г (4Беі).

Тыпавыя дзяленні сацыяльных сістэм (ТДС)

Табліца ТДС прызначана для абазначэння матэрыялу па пррызнаку сацыяльнай сістэмы. Дзяленні табліц абазначаны арабскімі лічбамі з апострафам (‘), выкарыстоўваюцца ў раздзеле “66 Палітыка.”

‘6 Развітыя краіны

‘7 Краіны, якія развіваюцца

‘8 Сацыялістычныя краіны

Спецыяльныя тыпавыя дзяленні (СТД)

У адрозненне ад агульных і тэрытарыяльных тыпавых дзяленняў СТД выкарыстоўваецца толькі ў межах аднаго аддзела або некалькіх раздзелах адной галіны ведаў. СТД далучаецца да індэксу праз дэфіс ( у раздзелах мовазнаўства, мастацкай літаратуры, сельскай гаспадаркі і інш). Напрыклад: Сорт бульбы – 42.15-3,

Агратэхніка кармавых культур – 42.22-4

Кармленне і ўтрыманне авечак – 46.6-4

Слоўнік беларускайй мовы 81.2 Бел-4

3.Алфавітна-прадметны паказальнік (апп)

Пасля табліц тыпавых дзяленняў ідзе дэталева распрацаваны АПП. У АПП назвы прадметаў і паняццяў размяркаваны ў парадку строгага алфавіту. Прызначэнне АПП – дапамагчы бібліятэкару пры сістэматызацыі літаратуры хутчэй знайсці патрэбную рубрыку ў табліцах.

У АПП уключаны паняцці і прадметы, якія ёсць у табліцах, так і тыя, якія адсутнічаюць у іх. Трэба мець на ўвазе, што нельга знойдзены па АПП індэкс лічыць канчатковым. Трэба абавязкова звярнуцца да дзяленняў табліц і паглядзець ці няма у рубрыках табліц тлумачэнняў, метадычных указанняў, адсылак, з якімі неабходна пазнаёміцца перш, чым прыняць рашэнне.