Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗБОРНИК ЗАОЧН ОТД ПЛАТН УСЛУГИ 2010.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
306 Кб
Скачать
☆

Тэма: Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя, яе сутнасць і значэнне

Класіфікацыя – гэта размеркаванне прадметаў, паняццяў, любога мноства на класы, падкласы і г.д. у залежнасці ад агульных прымет або адрозненняў, у пэўнай лагічнай паслядоўнасці.

Расліны, жывёлы, тканіна, транспарт, лічбы і т.п. – усё гэта розныя мноствы. Для таго, каб іх вывучыць, зразумець, авалодаць імі, гэтыя мноствы патрэбна прывесці ў парадак па пэўных прызнаках.

Напр. тканіны: калі за прызнак узяць колер, то ў адной групе акажуцца тканіны, аднолькавыя па колеру, але розныя па якасці. Калі за прызнак узяць якасць тканіны, то ў адной групе збяруцца, напрыклад, шаўковыя, або шарсцяныя тканіны, але колер іх будзе розны.

Такім чынам, класіфікацыя – гэта размеркаванне чаго-небудзь па пэўнай прыкмеце. Прыкмета адна – і прадметы будуць у адной групе. Прыкметы розныя – і прадметы будуць у розных групах. Гэта асноўнае правіла класіфікацыі.

Кнігі і навукі – таксама мноствы і таксама з’яўляюцца аб’ектам класіфікацыі. Класіфікацыяй навук займаліся заўсёды, колькі існуюць веды. Іх спрабавалі прывесці ў сістэму, знайсці агульныя прыкметы, адрозненні, для таго, каб вывучыць навукі і развіваць іх далей. На аснове класіфікацыі навук і развіваецца класіфікацыя кніг, таму што і кнігі, і навукі – гэта веды. Штогод у свеце выходзіць дзесяткі тысяч назваў кніг, часопісаў, іншай друкаванай прадукцыі. Арыентавацца ў гэтай масе дакументаў можна толькі ў тым выпадку, калі згрупіраваць іх па пэўных прызнаках, г.зн. сістэматызаваць.

Асноўным прызнакам сістэматызацыі кніг, як і навук, з’яўляецца іх змест.

Такім чынам, паміж класіфікацыяй навук і пабудаванай на яе аснове сістэмай бібліятэчнай класіфікацыяй існуе цесная сувязь, г.зн. яны маюць агульныя якасці:

- дзяленне па галінах ведаў;

  • падпарадкаванасць паняццяў;

  • ступенчатасць дзяленняў;

  • залежнасць прыватнага ад агульнага, напрыклад:

Прыродазнаўства

Біялагічныя навукі

Батаніка

Ніжэйшыя расліны

Водараслі

Аднак, бібліятэчная класіфікацыя мае свае асаблівасці:

1. У бібліятэчнай класіфікацыі для кніг, якія разглядаюць ва ўзаемадзеянні пытанні розных абласцей ведаў, адведзена адно месца. Напрыклад, эстэтычнае выхаванне дзяцей з’яўляецца часткай двух навук – эстэтыкі і педагогікі, але ў бібліятэчнай класіфікацыі месца для данага паняцця прадугледжана ў раздзеле педагогікі. Гэты прызнак называецца лінейнасцю бібліятэчнай класіфікацыі.

2. З практычнай мэтай у бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі ствараюцца тэматычныя (комплексныя) дзяленні, напрыклад, аб’ядноўваецца ўся літаратура, якая мае адносіны да ваеннай справы, хаця па зместу яна адносіцца да розных галін ведаў.

3. У бібліятэчнай класіфікацыі створана месца для кніг універсальнага зместу, такіх, якія па зместу адносяцца да ўсіх галін ведаў: энцыклапедыі, слоўнікі, агульныя бібліяграфічныя паказальнікі і інш.

4. Бібліятэчная класіфікацыя ўлічвае не толькі змест, але і від дакумента (часопіс, газета, карта і г.д.), мэтавае назначэнне дакумента (падручнік, даведнік), і мову, на якой ён надрукаваны.

5. Бібліятэчная класіфікацыя шырэй класіфікацыі навук.

Улік дадатковых прызнакаў пры сістэматызацыі кніг палягчае чытачам пошук патрэбных дакументаў, але разам з тым і адрознівае бібліятэчную класіфікацыю ад класіфікацыі навук, для якой такія прызнакі не маюць значэння.

Для таго, каб бібліятэчную класіфікацыю можна было выкарыстаць у бібліятэках, яе афармляюць у выглядзе кнігі – табліц класіфікацыі.

Сістэматызацыя кніг у бібліятэках называецца размеркаванне іх па галінах ведаў у адпаведнасці з прынятай сістэмай класіфікацыі. Размеркаванне па галінах ведаў па прынцыпу “ ад агульнага да прыватнага стварае сістэматычны парадак. Яго выкарыстоўваюць для сістэматычнай расстаноўкі фонда бібліятэкі – па галінах ведаў, і для арганізацыі сістэматычнага каталога, дзе бібліяграфічныя запісы дакументаў таксама размяшчаюцца ў адпаведнасці з іх зместам, у пэўнай паслядоўнасці, ад больш агульных да больш прыватных, узаемазвязаных паміж сабой паняццяў.

Пры такой расстаноўцы кніг на паліцах і картак у сістэматычным каталозе ва ўсіх галінах ведаў за кожным больш агульным аддзелам будуць ісці яго дзяленні:

Тэхніка

Транспарт

Аўтадарожны транспарт

Аўтамабілі

Пасажырскія аўтамабілі

Легкавыя аўтамабілі

Сістэматычны парадак арганізацыі фонда і каталога найбольш задавальняе розныя запыты карыстальнікаў – для падрыхтоўкі дакладаў, рэфератаў і іншых патрэб.

Знайсці кнігу як карыстальніку, так і бібліятэкару, значна прасцей, калі яны расстаўлены па зместу. Пры такім парадку лягчэй падабраць кнігу, якая адпавядае ўзроўню ведаў карыстальніка, замяніць адну кнігу другой, аналагічнай па зместу, прапанаваць больш новае выданне.

Сістэматызацыя дазваляе весці ўлік выданых кніг не толькі па колькасці, але і па зместу. Яна прымяняецца як ва ўніверсальных, так і ў галіновых бібліяграфічных паказальніках.

Да бібліятэчнай класіфікацыі, якая раскрывае фонд па зместу, прад’яўляецца рад патрабаванняў:

1. Класіфікацыя павінна мець навуковы характар, адлюстроўваць сучасны стан навукі, тэхнікі, культуры, грамадскае жыццё.

2. Бібліятэчная класіфікацыя, прызначаная для бібліятэк з разнастайным па зместу складам фонду, павінна ўключаць усе галіны ведаў, г.зн. быць універсальнай.

3. Мэтазгодна прымяненне адзінай класіфікацыйнай сістэмы ва ўсіх ці большасці бібліятэк краіны. Гэта дазволіць уніфіцыраваць бібліятэчныя працэсы і палепшыць якасць абслугоўвання карыстальнікаў.

4. Прымяненне класіфікацыі ў бібліятэках з розным аб’ёмам і зместам фонда патрабуе ад бібліятэчнай класіфікацыі гібкасці, здольнасці расшырыць ці скарачаць яе дзяленні без змянення самой сістэмы.

Напрыклад, у невялікай бібліятэцы дастаткова выдзеліць для хімічных навук адно дзяленне “Хімія”, а ў буйной бібліятэцы ўвесці дзяленні для больш вузкіх пытанняў – “фізічная хімія”, “неарганічная хімія”, “аналітычная хімія”. Змяненні ў навуцы, тэхніцы, культуры адбіваюцца на змесце кніг, і ў табліцы павінны ўключацца новыя паняцці. Чым больш адпавядае класіфікацыя сучаснай тэматыцы кніг, чым больш улічваюцца ў ёй перспектывы развіцця асобных навук, тым даўгавечней будуць табліцы класіфікацыі.

5. Для зручнасці выкарыстання ўмоўныя абазначэнні класіфікацыі павінны быць простымі, лёгка запамінацца, быць кароткімі, зручнымі ў вымаўленні і ўспрыманні. Славесны выраз умоўных абазначэнняў павінен адпавядаць навуковай тэрміналогіі, прынятай у той ці іншай галіне ведаў, быць ясным, кароткім, і ўжывацца ў аднолькавым значэнні ва ўсёй табліцы бібліятэчнай класіфікацыі.

Гісторыя бібліятэчнай справы і бібліяграфіі ў нашай краіне і за яе межамі ведае многа розных сістэм бібліятэчнай класіфікацыі. Зараз у нашых бібліятэках прымяняюцца дзве сістэмы:

  1. Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя (ББК)

  2. Універсальная дзесяцічная класіфікацыя (УДК).

Адной з першых класіфікацый, атрымаўшых шырокае распаўсюджванне, з’яўляецца “Дзесяцічная класіфікацыя” (ДК), створаная ў 1876 годзе амерыканскім бібліятэкарам Мэлвілам Дзьюі. Усе навукі М.Дзьюі раздзяліў на 10 аддзелаў (класаў), абазначаўшы кожны з іх арабскімі лічбамі:

0 Агульны аддзел

1 Філасофія

2 Рэлігія

3 Грамадскія навукі

4 Філалогія

5 Дакладныя навукі

6 Прыкладныя навукі

7 Мастацтва. Спорт

8 Літаратура і літаратуразнаўства

9 Гісторыя. Геаграфія. Біяграфіі

Кожны з гэтых аддзелаў дзяліўся на 10 пададдзелаў, якія ў сваю чаргу дзяліліся на 10 частак і г.д. ДК М.Дзьюі (ДКД) мела шэраг станоўчых якасцей: дакладнасць пабудовы, гібкасць, універсальнасць, прастата ўмоўных абазначэнняў.

На сённяшні дзень вядома 21 выданне ДКД. У параўнанні з першапачатковым аб’ёмам яна вырасла ў 50 раз, і разам з тым захавала знешні выгляд і характэрныя рысы. Змяніліся толькі ўяўленні, тэорыі, з’явіліся новыя дзяржавы, навукі і г.д.

Сёння ДКД – самая распаўсюджаная (135 краін) бібліятэчная класіфікацыйная сістэма, пераведзеная на больш чым 30 моў народаў свету. Кожнае выданне ДКД – своесаблівы даведнік у свеце навукі. У свой час ДКД была пакладзена ў аснову УДК. УДК захавала структуру ДКД і была дапоўнена дапаможнымі табліцамі, якія дазвалялі шырэй іх выкарыстоўваць. Яна з’яўляецца абавязковай для сістэматызацыі фондаў навукова-тэхнічных бібліятэк і ў кнігавыдавецкай справе. Першага студзеня 1992 года быў створаны міжнародны Кансорцыум УДК, які кіруе УДК і яе будучым развіццём.

Да 1978 года бібліятэкі Беларусі карысталіся “Табліцамі бібліятэчнай класіфікацыі”, якія уяўлялі сабой перапрацоўку “Дзесяцічнай класіфкацыі М.Дзьюі. Гэта перапрацоўка была пачата савецкім бібліёграфам Л.Н.Трапоўскім і прадоўжана вучоным – бібліятэказнаўцам З.Н.Амбарцумянам. У перапрацоўцы былі ўлічаны змяненні, што адбыліся ў грамадскім жыцці, у развіцці навукі, тэхнікі, культуры. Паралельна вялася работа па стварэнню новых табіц класіфікацыі. На працягу многіх год буйнейшыя бібліятэкі СССР працавалі над гэтым і ў 1960-68 гадах гэта работа была завершана, першае выданне ББК для навуковых бібліятэк у 25 вып.(30 тамах) выйшла ў свет. Усе навукі ў ББК размешчаны згодна класіфікацыі відаў матэрыі і форм яе руху, у пераходзе ад ніжэйшага да вышэйшага, ад простага да складанага.

  1. Навукі аб прыродзе

  2. Навукі аб уздзеянні чалавека на прыроду.

  3. Навукі аб грамадстве.

ББК уключае таксама пераходныя навукі, аб’екты, факты, падзеі, праблемы грамадскага жыцця, галіны практычнай дзейнасці. У ББК адлюстравана назначэнне твораў друку, іх від і форма выдання.