- •1.Старажытнае летаписнае слова
- •2.Беларускае летапiсане I публiцыстыка 19-20
- •4. Публiцыстыка Адраджэння. Эпоха Скарыны.
- •5. Першыя беларусскiя выданнi
- •6. Стварэнне губернскiх газет
- •7.Ревалюцыйны друк
- •8. Сiстэма перыядычнага друку пасля рэформы 1861 года
- •11. Друк Беларусі на ўздыме дэмакратычнага руху (1885–1905 гг.)
- •9. Выданнi рэвалюцыйных народнiкау
- •10. Епархiяльныя ведамасцi
- •12. Друк Беларусі ў час рэвалюцыі 1905–1907 гг.
- •13. "Наша ніва"
- •14. Беларускі друк у час лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •15. Беларускі друк у арганізацыі барацьбы з белапалякамі
- •16. Белорусская печать в период немецкой оккупации.
- •17. Газеты «Белорусская правда», «Савецкая Беларусь» у час разгрому белапалякаў. Стварэнне ссрб.
- •18. Беларускі друк ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі.
- •19. Беларуская літаратурная перыёдыка.
- •20. Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі.
- •21. Беларускі друк у перыяд калектывізацыі і індустрыялізацыі.
- •22. Стварэнне і развіццё беларускага радыё.
- •23. Друк беларускай дыяспары.
- •24. Адлюстраванне планаў пабудовы сацыялізму.
- •25. Рабселькораўскі рух у Беларусі.
- •26. Друк Заходняй Беларусі.
- •27. Стварэнне інфармацыйнай службы БелТа.
- •28. Тематика и проблематика “Нашей Доли”.
- •29. Печать Беларуси 1896-1904 гг.
- •30. Газета “Северо-Западный край”.
- •31. Роль губернестких газет в истории белорусской журналистики.
25. Рабселькораўскі рух у Беларусі.
Рабселькораўскі рух – гэта масавая грамадска-палітычная і культурная арганізацыя. Ён узнік з працэсу ўсведамлення, асабліва моладдзю, рэвалюцыйных пераўтварэнняў у нашай краіне. Устанаўлівалася двухбаковая сувязь паміж мясцовымі карэспандэнтамі і газетай, што рабіла цікавым яе змест, дапамагала росту адукацыйнага і палітычнага ўзроўню юнака або дзяўчыны.* Пагэтаму рэдакцыі і распачалі арганізацыйную і адукацыйную працу са сваімі няштатнымі карэспандэнтамі. На старонках газет была заведзена рубрыка: «Рабкор і селькор»,рэдакцыі тлумачылі, як і пра што пісаць у газету, праводзілі сходы, семінары і нарады сваіх актывістаў. Першай падтрымала рабселькораўскі рух«Звезда». 2) Пацвярджэннем палітычнай асновы рабселькораўскага руху стала Усесаюзная нарада, праведзеная ў кастрычніку 1923 г. рэдкалегіяй газеты «Правда». Адно тое, што нарада рабкораў праходзіла ў сталіцы СССР, надавала яму незвычайную важнасць. Асноўнымі ж на сходзе былі задачы, якія сталі сутнасцю дзейнасці карэспандэнтаў: рабкор – гэта грамадскі дзеяч, перадавы рабочы, актыўны праваднік палітыкі партыі ў пабудове сацыялістычнага грамадства. Пасля Усесаюзнай нарады рабселькораўскі рух набывае масавасць і яшчэ большую арганізаванасць. 3) 21 верасня 1924 г. адкрыўся І з’езд рабселькораў Беларусі. У парадку дня
стаялі наступныя праблемы: міжнароднае і ўнутранае становішча краіны; развіццё беларускага друку; чарговыя задачы рабселькораў; распаўсюджанне газет і часопісаў. У рэзалюцыі з’езда былі сфармуляваны асноўныя задачы рабселькораў: аказваць усямерную дапамогу ў будаўніцтве сацыялізму, аналізаваць работу прадпрыемстваў для павышэння вытворчасці працы, канцэнтраваць сваю ўвагу на недахопах у дзеяннях калектыва і ўстановы, асвятляць пытанні развіцця культуры рабочых і сялян.
26. Друк Заходняй Беларусі.
З 1921 па 1939 год Заходняя Беларусь з’яўлялася каланіяльным прыдаткам Польшчы. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай тэрыторыі і насельніцтва «усходніх крэсаў» было вельмі складаным. Заходняя Беларусь знаходзілася на паўваенным становішчы. Там дзейнічалі партызанскія атрады, якія змагаліся за вызваленне беларускіх земляў. Заходняя тэрыторыя была аддзелена ад БССР мяжой і партызанскія атрады былі пазбаўлены ваеннай падтрымкі. Тым не менш, вядомыя іх арганізатары і кіраўнікі К. Арлоўскі, В. Корж і іншыя разгарнулі баявыя аперацыі па ўсёй заходнебеларускай зямлі. На падставе актыўнай узброенай барацьбы ў 1922 г. была створана падпольная Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА). Яе мэты былі наступныя: кіраўніцтва рэвалюцыйным рухам, партызанскай барацьбой і разгортванне агітацыі і прапаганды сярод насельніцтва. 2) Для выканання гэтых задач БРА арганізавала выпуск газет, лістовак і іншай агітацыйна-прапагандысцкай літаратуры. Найбольш вядомыя выданні «Наш сцяг», «Вольны сцяг», «Змаганне» – выходзілілегальна і шырока распаўсюджваліся сярод чытачоў. Фактычна гэта адна газета, якая часта мяняла сваю назву з-за цэнзурных пераследаванняў. Асабліва шырока пытанні рэвалюцыйнай барацьбы асвятляліся ў газеце «Змаганне». Яе тэматыка адпавядала палітыка-эканамічным падзеям, якія разгортваліся ў Польшчы і Заходняй Беларусі.
