- •1.Старажытнае летаписнае слова
- •2.Беларускае летапiсане I публiцыстыка 19-20
- •4. Публiцыстыка Адраджэння. Эпоха Скарыны.
- •5. Першыя беларусскiя выданнi
- •6. Стварэнне губернскiх газет
- •7.Ревалюцыйны друк
- •8. Сiстэма перыядычнага друку пасля рэформы 1861 года
- •11. Друк Беларусі на ўздыме дэмакратычнага руху (1885–1905 гг.)
- •9. Выданнi рэвалюцыйных народнiкау
- •10. Епархiяльныя ведамасцi
- •12. Друк Беларусі ў час рэвалюцыі 1905–1907 гг.
- •13. "Наша ніва"
- •14. Беларускі друк у час лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •15. Беларускі друк у арганізацыі барацьбы з белапалякамі
- •16. Белорусская печать в период немецкой оккупации.
- •17. Газеты «Белорусская правда», «Савецкая Беларусь» у час разгрому белапалякаў. Стварэнне ссрб.
- •18. Беларускі друк ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі.
- •19. Беларуская літаратурная перыёдыка.
- •20. Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі.
- •21. Беларускі друк у перыяд калектывізацыі і індустрыялізацыі.
- •22. Стварэнне і развіццё беларускага радыё.
- •23. Друк беларускай дыяспары.
- •24. Адлюстраванне планаў пабудовы сацыялізму.
- •25. Рабселькораўскі рух у Беларусі.
- •26. Друк Заходняй Беларусі.
- •27. Стварэнне інфармацыйнай службы БелТа.
- •28. Тематика и проблематика “Нашей Доли”.
- •29. Печать Беларуси 1896-1904 гг.
- •30. Газета “Северо-Западный край”.
- •31. Роль губернестких газет в истории белорусской журналистики.
23. Друк беларускай дыяспары.
Фарміраванне беларускай дыяспары – складаны працэс. За межамі нашай краіны пражывае каля 3,5 млн. беларусаў. На працягу ўсёй гісторыі розныя, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя абставіны вымушалі нашых суайчыннікаў пакідаць сваю Радзіму і шукаць прытулак у розных кутках свету. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі (у выніку падзелу Рэчы Паспалітай 1722, 1793, 1795 гг.) было пераселена ў асноўным у Сібір, Туркестан (цяпер Казахстан) каля 500 тыс. беларусаў. 2) У тых краінах, дзе для вялікай колькасці беларусаў-эмігрантаў створаны спрыяльныя грамадска-палітычныя ўмовы для захавання нацыянальнай адметнасці, нашы суайчыннікі робяць арганізацыйныя захады для згуртавання, адраджэння айчынных традыцый, у тым ліку і праз арганізацыйную падтрымку з гістарычнай Радзімай. У міжваенны перыяд грамадска-палітычную дзейнасць вялі беларускія эмігранты ў Чэхаславакіі, Аргенціне, ЗША, Францыі, Літве, Латвіі і
іншых краінах. Там былі створаны культурныя аб’ яднанні, выдавецтвы, арганізацыі, якія наладжвалі выпуск газет, часопісаў, бюлетэней. На першым этапе, у пачатку 20-х гадоў, цэнтрам палітычнага аб’яднання спрабаваў стаць эмігранцкі ўрад БНР. 2) У 1923 г. у Празе выдаваліся два часопісы беларускіх студэнтаў – «Перавясла» і «Беларускі студэнт». Можна вызначыць тры найбольш акрэсленыя ў
змесце часопісаў праблемы: арганізацыя студэнтаў-беларусаў вакол справы адраджэння, вывучэнне вопыту ўдзелу моладзі ў грамадска-палітычным жыцці і знаёмства чытачоў з падзеямі ў Савецкай і Заходняй Беларусі. Часопісы «Перавясла» (выйшла два нумары – першы ў 1923 г., другі – ў 1924 г.) і «Беларускі студэнт» (выйшла сем нумароў) асаблівую ўвагу звярталі на слабае развіццё
беларускай школы ў Заходняй Беларусі, на недастатковую працу польскай улады і грамадскасці ў вырашэнні праблем беларускай культуры.
24. Адлюстраванне планаў пабудовы сацыялізму.
«Першая пяцігодка завершана! Няхай жыве другая пяцігодка!» – пад такім лозунгам выйшла «Звязда» 1 студзеня 1933 г. Заканчэнне першай пяцігодкі дазволіла савецкай краіне перайсці на новы сацыяльна-эканамічны ўзровень. Намаганнямі савецкага народа была створана прамысловасць: пабудаваны заводы, фабрыкі; падрыхтаваны кваліфікаваныя кадры рабочых і тэхнічная інтэлігенцыя ў вышэйшых навучальных установах. Развіццё прамысловасці было асновай магутнага навукова-тэхнічнага патэнцыялу сацыялізму. «Звязда» пісала, што асноўныя фонды беларускай прамысловасці павялічыліся ў 3,5 разы. Пабудаваны новыя прадпрыемствы: Белдрэс імя Сталіна, Гомсельмаш, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя заводы, Магілёўская фабрыка штучнага валакна. Як адно з важнейшых дасягненняў газета падкрэслівала факт, што рабочы клас рэспублікі павялічыўся з 240 да 500 тыс. чалавек. 2) У калгасах і саўгасах створана буйнатаварная сельскагаспадарчая вытворчасць, забяспечаная тэхнікай, кадрамі спецыялістаў. Аблічча вёскі набывала сучасныя рысы: будаваліся школы, клубы, новыя дамы, пачалі развівацца электрафікацыя і радыёфікацыя. *У калгасах і саўгасах створана буйнатаварная сельскагаспадарчая вытворчасць, забяспечаная тэхнікай, кадрамі спецыялістаў. Аблічча вёскі набывала сучасныя рысы: будаваліся школы, клубы, новыя дамы, пачалі развівацца электрафікацыя і радыёфікацыя
3) ! І тым не менш, перыядычны друк і радыё рэспублікі ўжо да часу зацвярджэння планаў другой пяцігодкі сталі ідэалагічным стрыжнем сацыялістычнай эканомікі. Гэта быў найбольш значны пласт грамадскай інфармацыі, які, у сваю чаргу, складаўся з двух напрамкаў абмеркавання. Спачатку газеты аналізавалі, «даводзілі» да чытачоў кантрольныя лічбы або паказчыкі эканамічных дасягненняў, затым вёўся пошук, як дасягнуць гэтых
вынікаў.
