- •1.Старажытнае летаписнае слова
- •2.Беларускае летапiсане I публiцыстыка 19-20
- •4. Публiцыстыка Адраджэння. Эпоха Скарыны.
- •5. Першыя беларусскiя выданнi
- •6. Стварэнне губернскiх газет
- •7.Ревалюцыйны друк
- •8. Сiстэма перыядычнага друку пасля рэформы 1861 года
- •11. Друк Беларусі на ўздыме дэмакратычнага руху (1885–1905 гг.)
- •9. Выданнi рэвалюцыйных народнiкау
- •10. Епархiяльныя ведамасцi
- •12. Друк Беларусі ў час рэвалюцыі 1905–1907 гг.
- •13. "Наша ніва"
- •14. Беларускі друк у час лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •15. Беларускі друк у арганізацыі барацьбы з белапалякамі
- •16. Белорусская печать в период немецкой оккупации.
- •17. Газеты «Белорусская правда», «Савецкая Беларусь» у час разгрому белапалякаў. Стварэнне ссрб.
- •18. Беларускі друк ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі.
- •19. Беларуская літаратурная перыёдыка.
- •20. Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі.
- •21. Беларускі друк у перыяд калектывізацыі і індустрыялізацыі.
- •22. Стварэнне і развіццё беларускага радыё.
- •23. Друк беларускай дыяспары.
- •24. Адлюстраванне планаў пабудовы сацыялізму.
- •25. Рабселькораўскі рух у Беларусі.
- •26. Друк Заходняй Беларусі.
- •27. Стварэнне інфармацыйнай службы БелТа.
- •28. Тематика и проблематика “Нашей Доли”.
- •29. Печать Беларуси 1896-1904 гг.
- •30. Газета “Северо-Западный край”.
- •31. Роль губернестких газет в истории белорусской журналистики.
17. Газеты «Белорусская правда», «Савецкая Беларусь» у час разгрому белапалякаў. Стварэнне ссрб.
1) “Белорусская правда” пачала выходзіць 17 мая 1920 г. Гэта значная з’ява ў палітычнай палітры таго часу. З аднаго боку, яна сведчыла аб узмоцненым супраціўленні белапольскай акупацыі, а з другога – аб неабходнасці пашырэння антываеннай прапаганды і агітацыі. Па сутнасці, «Белорусская правда» – гэта заклік да барацьбы з белапалякамі. У звароце да чытачоў гаварылася: «Нельга больш маўкліва цярпець здзекі паноў і жандараў! Усе да зброі! (Газета расказвала, што ў вёсцы Пятніца белапалякі спалілі тыя дамы, у якіх жылі сем`і чырвонаармейцаў) 2) Грамадска-палітычнай з’явай у канцы грамадзянскай вайны стала стварэнне газеты «Савецкая Беларусь». Яна пачала выходзіць 1 лютага 1920 г. у Смаленску як орган Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі. Гэта быў складаны час вайны з белапалякамі, калі разруха ў Беларусі дасягнула самай высокай ступені. Газета была заклікана ўмацоўваць савецкую ўладу, развіваць сацыяльную актыўнасць грамадзян у мірным будаўніцтве. * У яе стварэнні прынялі ўдзел А. Чарвякоў, В. Кнорын, Ц. Гартны, М. Чарот, інш. Звяртаючыся да чытачоў, рэдакцыя абвяшчала: «Мы ставім сваім заданнем прызыў беларускіх народных мас да арганізацыі барацьбы за савецкую ўладу, за стварэнне рабоча-сялянскіх Саветаў. Мы ставім сваім заданнем прапаганду ўзброенай барацьбы, каб як мага хутчэй выгнаць з нашага краю адвечных прыгнятальнікаў беларускага народа». «Савецкая Беларусь» распрацоўвала праблемы беларускай мовы і літаратуры, навукі і адукацыі, нацыянальнага мастацтва. 3) 30 – 31 снежня 1918 г. на VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б), якая абвясціла сябе першым з’ездам Кампартыі Беларусі, было вырашана стварыць Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь (ССРБ).Стварэнне ССРБ аказала рашаючае ўздзеянне на кансалідацыю ўсіх прагрэсіўных сіл для далейшай барацьбы супраць інтэрвенцыі і контррэвалюцыі, разгортвання народна-гаспадарчага будаўніцтва на сацыялістычных асновах.
18. Беларускі друк ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі.
Галоўная сутнасць НЭПа была ў тым, што гэта праграма аб’ядноўвала сацыялістычныя прынцыпы гаспадарання з эканамічнымі законамі рыначных умоў. 1) Былі тэаратычна і заканадаўча распрацаваны ідэалагічныя і прафесійныя прынцыпы дзейнасці партыйна-
савецкага друку. Бальшавіцкая партыя аб’явіла галоўным зместам сваёй ідэалогіі марксізм-ленінізм, асноўнай мэтай – пабудову сацыялізму, а арганізацыйнай нормай прапаганды і агітацыі – шырокую сетку партыйнага друку. 2) У студзені 1921 г. урад рэспублікі стварыў Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, у якім быў арганізаваны аддзел для кантролю за дзейнасцю газет і часопісаў. У першую чаргу, ЦК КП(б)Б умацоўваў і пашыраў дзейнасць партыйных выданняў. У 1921 г. працягвалі дзейнасць газета «Звезда» – орган Центральнага Бюро ЦК КП(б)Б, а таксама «Мlot» («Молат») – орган Польскага Бюро пры ЦК КП(б)Б і «Дэр векер» («Будзільнік») – орган Цэнтральнага Бюро ЦК КП(б)Б і Галоўнага Бюро яўрэйскіх секцый у Беларусі. Выхад трох рэспубліканскіх партыйных газет меў станоўчае палітычнае i культурнае значэнне. Гэта ў нейкай меры было праявай унутрыпартыйнай дэмакратыі.
