- •1.Старажытнае летаписнае слова
- •2.Беларускае летапiсане I публiцыстыка 19-20
- •4. Публiцыстыка Адраджэння. Эпоха Скарыны.
- •5. Першыя беларусскiя выданнi
- •6. Стварэнне губернскiх газет
- •7.Ревалюцыйны друк
- •8. Сiстэма перыядычнага друку пасля рэформы 1861 года
- •11. Друк Беларусі на ўздыме дэмакратычнага руху (1885–1905 гг.)
- •9. Выданнi рэвалюцыйных народнiкау
- •10. Епархiяльныя ведамасцi
- •12. Друк Беларусі ў час рэвалюцыі 1905–1907 гг.
- •13. "Наша ніва"
- •14. Беларускі друк у час лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •15. Беларускі друк у арганізацыі барацьбы з белапалякамі
- •16. Белорусская печать в период немецкой оккупации.
- •17. Газеты «Белорусская правда», «Савецкая Беларусь» у час разгрому белапалякаў. Стварэнне ссрб.
- •18. Беларускі друк ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі.
- •19. Беларуская літаратурная перыёдыка.
- •20. Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі.
- •21. Беларускі друк у перыяд калектывізацыі і індустрыялізацыі.
- •22. Стварэнне і развіццё беларускага радыё.
- •23. Друк беларускай дыяспары.
- •24. Адлюстраванне планаў пабудовы сацыялізму.
- •25. Рабселькораўскі рух у Беларусі.
- •26. Друк Заходняй Беларусі.
- •27. Стварэнне інфармацыйнай службы БелТа.
- •28. Тематика и проблематика “Нашей Доли”.
- •29. Печать Беларуси 1896-1904 гг.
- •30. Газета “Северо-Западный край”.
- •31. Роль губернестких газет в истории белорусской журналистики.
14. Беларускі друк у час лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
Перад рэвалюцыяй 1917 г. на тэрыторыі Расійскай імперыі абвастрыліся знешнепалітычныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны. Адной з галоўных прычын сацыяльнага напружання была імперыялістычная вайна, якая сфарміравала ў грамадстве ўстойлівае незадавальненне, супрацьстаянне розных слаёў насельніцтва.
Часовы ўрад у шэрагу заканадаўчых актаў дэмакратычнага накірунку распрацаваў "Правілы друку" і зацвердзіў іх у красавіку 1917 г.
Напрыклад, вельмі шырока былі прадстаўлены на палітычнай арэне выданні нацыянальных меншасцей: польскіх і яўрэйскіх.
У рэвалюцыйны час шырокае распаўсюджанне атрымаў друк на яўрэйскай мове. Найбольш вядомая мінская газета "Дэр Веккер" ("Рабочы").
Арыгінальным выданнем былі "Известия Выборных Особой Армии" – штодзённая газета Камітэта Заходняга фронту, якая пачала выходзіць у канцы жніўня 1917 г.
Газета "Фронт" – орган Выканаўчага камітэта З'езда салдацкіх, рабочых і сялянскіх дэпутатаў Заходняга фронту.
Беларускія "Известия" актывізавалі сваю працу восенню 1917 г., калі Саветы ў асноўным сталі бальшавіцкімі.
Газеты меншавікоў "Минский голос", "Луч", "Рабочая мысль", "Оршанский вестник"
27 ліпеня 1917 года выйшаў першы нумар газеты "Звезда" – органа Паўночна- Заходняга камітэта РСДРП. У гісторыі беларускага перыядычнага друку – гэта важны палітычны факт.
15. Беларускі друк у арганізацыі барацьбы з белапалякамі
Пажар вайны ў Беларусі быў пачаты контррэвалюцыйным польскім корпусам, рэакцыйнае камандаванне якога 25 студзеня 1918 г. аб’явіла вайну савецкаму ўраду.
10 студзеня 1918 г. выйшлі «Известия Могилевского Совета…». Газета выступіла супраць iдэй распушчанага Устаноўчага сходу, растлумачвала неабходнасць умацавання савецкай улады на месцах, саюза рабочых і сялян, заклiкала да барацьбы з контррэвалюцыяй. Галоўнай тэмай была неабходнасць абароны рэвалюцыі.
Калі польскія легіёны акупіравалі г. Рагачоў, «Известия Могилевского Совета»… надрукавала рэзалюцыю губернскага з’езда сялян «Аб польскіх легіёнах».
Было надрукавана ў «Известиях» і распаўсюджана сярод польскіх салдат у захопленым Рагачове спецыяльнае пасланне: «Таварышы, – гаварылася ў ім, – вы служыце сляпой зброяй і танным сродкам для дасягнення карысных мэт вашых генералаў.
Прапаганда бальшавікоў прыносіла станоўчыя вынікі. Сярод польскіх салдат пачалося рэвалюцыйнае ўзрушэнне, яны абураліся палітыкай сваіх камандзіраў, разумелі, што з’яўляюцца саўдзельнікамі злачынства супраць савецкай улады.
Важную ролю ў барацьбе з контррэвалюцыяй і інтэрвенцыяй адыгралі ваенныя бальшавіцкія выданні.
16. Белорусская печать в период немецкой оккупации.
18 лютага 1918 г. аўстра–германскія войскі перайшлі ў наступленне. Большая частка тэрыторыі Беларусі была акупіравана. Часова было прыпынена і выданне партыйных і савецкіх газет. Цэнтрам выдавецкай дзейнасці бальшавікоў стаў Смаленск, куды былі эвакуіраваны з Мінска савецкія ўстановы. У Смаленску пачала выходзіць і газета «Звезда». Палітычная дзейнасць газеты значна
пашырылася. «Звезда» павінна была даць аператыўную і праўдзівую інфармацыю аб становішчы спраў на фронце, аб тэроры і марадзёрстве захопнікаў, аб узмоцненым супраціўленні народных мас. 2) У сярэдзіне 1918 г. з новай сілай разгарнулася барацьба за
бальшавізацыю Саветаў, выключэнне з іх кулацкіх элементаў, была вылучана неабходнасць стварэння камітэтаў беднаты. «Звезда» надрукавала некалькі тэарэтычных артыкулаў, у якіх гаварылася, што стварэнне камбедаў – гэта новы
этап класавай барацьбы ў вёсцы, а затым пастаянна друкавала матэрыялы аб іх стварэнні а)У агітацыйна-прапагандысцкай рабоце бальшавікоў Беларусі ў час нямецкай акупацыі вылучалася газета «Известия исполнительного комитета Советов Западной области и Смоленского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов», якая пачала выходзіць 24 лютага 1917 б) У жніўні 1918 г. у Смаленску адбылася канферэнцыя камуністычных арганізацый акупіраваных раёнаў Беларусі і Літвы, дзе быў створаны Краявы камітэт – кіруючы цэнтр барацьбы супраць германскіх войскаў. Краявы камітэт 12 кастрычніка 1918 г. выпусціў газету «Подпольная правда”, якая шырока разышлася па Беларусі. Падобная на лістоўку, надрукаваная на маленькіх шасці старонках, «Подпольная правда» стала спецыфiчным органам партызанскага друку в) У Лепелі 12 снежня 1918 г. выйшаў першы нумар «Известий Лепельского уездного Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов». Стварэнне перыядычнага друку ў вызваленых паветах мела вялікае рэвалюцыянізуючае значэнне. Ён распаўсюджваў і сцвярджаў прынцыпы арганізацыі савецкай улады.
