Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Документ Microsoft Word (7).doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
152 Кб
Скачать
☆

21. Беларускі друк у перыяд калектывізацыі і індустрыялізацыі.

У артыкуле «Нашы задачы ў развіцці мясцовай прамысловасці» «Звезда» паказвала, што асабліва важныя праблемы для краіны ў агульным рэчышчы індустрыялізацыі, бо беларуская вытворчасць працуе на мясцовай сыравіне, апрацоўвае сельскагаспадарчую прадукцыю, задавальняе патрэбы насельніцтва, пашырае колькасць рабочых месц і г. д. 2) Прапагандыстам новых поглядаў на фарміраванне сацыялістычнай рэчаіснасці быў перыядычны друк. Крыніцай ідэй, распаўсюджвальнікам публіцыстычнага вопыту, прыкладам працы з рабселькорамі былі рэспубліканскія выданні: «Звезда», «Беларуская вёска» – органы ЦК КП(б)Б, «Савецкая Беларусь» – орган СНК БССР, «Чырвоная змена» – орган ЦК ЛКСМБ, а таксама партыйныя газеты: на польскай мове «Орка» (пачала выходзіць у 1926 г. замест «Млота») і на яўрэйскай – «Акцябр», створаная на аснове «Дэр векер» у тым жа годзе. У гэты час выходзіла таксама восем акруговых газет: «Заря Запада» і «Крестьянская газета» у Віцебску, «Камуніст» у Бабруйску, «Савецкая вёска» у Мазыры, «Чырвоная Полаччына» У 1926 г. «Звезда» вяла сістэмную прапаганду планаў індустрыялізацыі, публікавала шматлікія матэрыялы, раскрываючы сутнасць гэтай задачы. У дакладзе сакратара ЦК КП(б)Б Крыніцкага на пленуме ЦК пры абмеркаванні праблем прамысловасці было сказана: «Мы вядзём новую лінію, каб стаць самастойнай дзяржавай, якая вядзе сацыялістычнае будаўніцтва і сама вырабляе сродкі вытворчасці. «Рабочий» знайшла сваё месца сярод рэспубліканскіх выданняў. Яе галоўнай тэмай была эканоміка. Штодзённа шэсць палос запаўняліся разнастайнай інфармацыяй аб функцыянаванні народна-гаспадарчага комплексу. 3) Калектывізацыя здзяйснялася па загаду партыйных органаў. Грамадства было падзелена на дзве часткі: тых, хто падтрымліваў палітыку партыі аб калектывізацыі і тых, хто выступілі супраць яе. Паступова адносіны паміж імі перараслі ў варожыя. Зразумела, што гэта адбілася і на змесце перыёдыкі таго часу. «Чырвонай змены» ад 15 лютага 1933 г.: за 1929 г. газета выпусціла 17 «кавалерысцкіх» старонак.

22. Стварэнне і развіццё беларускага радыё.

Радыё – вялікае вынаходніцтва знакамітага рускага вучонага А. С. Папова, якое ён здзейснiў 7 мая 1895 г., – прыйшло на Беларусь разам з рэвалюцыяй 1917 г. Радыёстанцыя крэйсера «Аўрора» перадала ад імя Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта зварот У. І. Леніна «Да грамадзян Расіі». ў распаўсюджанню новага канала інфармацыі. Напачатку радыёстанцыі былі толькі ў распараджэнні ваенных, у гарнізонах Мінска, Магілёва, Бабруйска, Віцебска, Гомеля і інш, якія ўсё часцей звярталiся да насельніцтва. Разам з практычнай дзейнасцю першых радыёстанцый савецкі ўрад прадпрымаў захады па пашырэнню радыёсправы і радыёпрапаганды. У 1918 г. быў прыняты Дэкрэт аб цэнтралізацыі радыётэхнічнай справы ў Савецкай Рэспубліцы. 2) У 1924 г. у СССР пачалося рэгулярнае радыёвяшчанне. У пачатку 1925 г. у Гомелі была адкрыта трансляцыйная радыёстанцыя. Яна перадавала маскоўскія перадачы. Гэты факт быў адметны тым, што са з’яўленнем радыёстанцыі на Беларусі быў пакладзены пачатак масаваму радыёвяшчанню. 3) Спачатку на радыё працавалі журналісты з газет. І сама форма перадачы нагадвала газетную структуру інфармацыі і першапачаткова называлася

радыёгазетай. Слухачам прапаноўваліся перадачы, скампанаваныя з друкаваных матэрыялаў. Схематычна гэта выглядала газетнай паласой, перанесенай у эфір дыктарам. Перадача складалася з перадавіцы, дзе ўзнімалася важная грамадская праблема, затым ішла надзённая інфармацыя, паведамленні партыі і ўрада. 4) Радыёгазеты займалі цэнтральнае месца ў радыёвяшчанні. Паралельна з

гэтым пачалі складвацца i іншыя формы. К канцу 20-х гадоў сфарміравалiся наступныя напрамкі дзейнасці беларускага радыё: інфармацыйнае, палітычна- прапагандысцкае, мастацкае (літаратура і музыка) і навукова-папулярнае.

! 12 жніўня 1927 г. быў праведзены Усебеларускі дзень радыё.