- •Арганізацыя работы музеяў устаноў адукацыі
- •Музеі ўстаноў адукацыі. Правы і абавязкі кіраўніка музея ўстановы адукацыі.
- •Стварэнне музея.
- •3. Адкрыццё музея ўстановы адукацыі.
- •4. Структура працы музея.
- •5. Крыніцы збору матэрыялаў.
- •6. Запаўненне пашпарта музея.
- •7. Вызначэнне профілю музея.
- •9. Парадак прысваення і перыядычнага пацвярджэння статуса “народны”.
- •10. Структура фондаў музеяў устаноў адукацыі
- •8. Вызначэнне колькасці наведвальнікаў.
- •11. Улік і навуковае апісанне музейнага фонду.
- •12. Парадак нанясення ідэнтыфікацыйных нумароў на прадметы.
- •13. Фонд і экспазіцыя
- •14. Агульныя патрабаванні да захоўвання музейных прадметаў у музеях устаноў адукацыі.
- •15. Адрасы дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці, якія аказваюць метадычную дапамогу музеям устаноў адукацыі.
- •16. Дзеючы музей павінен мець наступныя дакументы:
- •Дадатак 1 Прыкладны пералік экспанатаў, якія рэкамендавана браць на ўлік ў музеях устаноў адукацыі.
- •Дадатак 2
- •Пашпарт
- •Дадатак 3 Кніга паступленняў
- •Кніга паступленняў
- •Дадатак 4
- •Прыняў ______________________ Здаў _____________________________ дадатак 5
- •2. Прадметнае імя і назва прадмета.
- •Дадатак 6
- •Дадатак 7
- •Дадатак 8
- •Глава 1. Общие положения
- •Глава 2. Порядок создания и ликвидации музея.
- •Глава 3. Организация работы музея.
- •Глава 4. Профиль музея.
- •Глава 5: Комплектование и учёт музейных фондов
- •Глава 6. Учет и обеспечение сохранности фондов.
Музеі ўстаноў адукацыі. Правы і абавязкі кіраўніка музея ўстановы адукацыі.
Музей установы адукацыі з’яўляецца тэматычнай сiстэматызаванай калекцыяй арыгiнальных помнiкаў нацыянальнай гiсторыi, культуры i прыроды. Работа музея цесна звязана з адукацыйным працэсам устаноў адукацыi. Музей ажыццяўляе сваю дзейнасць на аб'ектыўнай навуковай аснове, дзейнічае на падставе Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, а ў адносінах збору, уліку, захавання і выкарыстання прадметаў Музейнага фонду – Закона Рэспублікі Беларусь “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”, па форме ўласнасці адносіцца да дзяржаўных музеяў.
Арыгiнальныя помнiкi гiсторыi, культуры i прыроды, якiя размешчаны ў фондах музеяў, з’яўляюцца агульнанароднай уласнасцю. Яны ўваходзяць у склад Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь і падлягаюць дзяржаўнаму ўлiку ва ўстаноўленым парадку.
Кіраўнік музея (захавальнік фондаў) нясе непасрэдную адказнасць за цэласнасць захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый у экспазіцыі і фондасховішчы.
У гэтых мэтах кіраўнік музея павінен забяспечыць:
- правільнае вядзенне, захоўванне ўсіх уліковых дакументаў;
- захоўванне фондаў ва ўмовах, якія гарантуюць іх захаванасць;
- прыём фондаў на матэрыяльна-адказнае захоўванне паводле адпаведных актаў з пералікам усіх прымаемых матэрыялаў і азначэннем іх стану захаванасці на момант прыёму;
Перадача фондаў музея на матэрыяльна-адказнае захоўванне ажыццяўляецца камісіяй з трох чалавек, прызначаных загадам дырэктара ўстановы адукацыі (або ад старога да новага кіраўніка), і афармляецца адпаведным актам.
У акце перадачы на матэрыяльна-адказнае захоўванне адзначаюцца прозвішчы, імёны і імёны па бацьку старога кіраўніка музея, новага кіраўніка музея, усіх членаў камісіі, прысутных, пералічваецца ўвесь фонд перадаваемых музейных прадметаў і калекцый, акт зацвярджаецца пячаткай дырэктара ўстановы адукцыі. Адзін экзэмпляр акта прыёму на матэрыяльна-адказнае захоўванне музейных прадметаў перадаецца пад распіску кіраўніку музея, другі захоўваецца ў дырэктара.
рэгістрацыю ўсіх паступаючых прадметаў ва ўліковых дакументах музея.
кантроль за станам музейнага абсталявання, а таксама станам пломб на шафах, вітрынах, якія ён пламбіруе сваёй пячаткай (пячаткай установы адукацыі).
захаванасць прадметаў асноўнага фонду на экспазіцыі, закрыццё музея пасля заканчэння яго працы, кантроль за выкананнем правілаў супрацьпажарнай бяспекі.
ЗАЎВАГА: У выпадку выключнай неабходнасці адкрыцця фондасховішча, або вітрыны ў адсутнасці кіраўніка музея (захавальніка фондаў) ствараецца камісія з 3-х членаў савета музея. Адкрыццё адбываецаа пры абавязковай прысутнасці адміністрацыі ўстановы адукацыі. Прычыны і вынікі адкрыцця фіксуюцца ў акце, які падпісваецца ўсімі членамі камісіі і адміністрацыяй.
кантроль за допускам у фондасховішча наведвальнікаў, не дапускаць у памяшканне асоб, не маючых на тое дазволу.
уборку фондасховішча, паводле музейных патрабаванняў.
Кіраўнік музея (захавальнік фондаў) мае права:
патрабаваць ад дырэктара ўстановы адукацыі стварэння адпаведных умоў для захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, якія гарантуюць іх бяспеку ад пашкоджанняў і крадзяжоў, забеспячэння музейных фондасховішчаў неабходным абсталяваннем, тэхнічнымі сродкамі, упаковачнымі матэрыяламі, забеспячэння аховы працы ў фондасховішчах;
- пламбіраваць месца захоўвання фондаў сваім пламбірам, здымаць пломбы іншым асобам забараняецца.
У выпадку атрымання ад дырэктра ўстановы адукацыі распараджэння, якое супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, кіраўнік музея (галоўны захавальнік) абавязаны тэрмiнова паведамiць яму ў пiсьмовай форме аб неадпаведнасці дадзенага iм распараджэння заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Пры пацвярджэннi кіраўніком у пiсьмовай форме свайго распараджэння галоўны захавальнiк мае права не выконваць яго і абавязаны тэрмiнова паведамiць аб гэтым у вышэйстоячы орган, органы культуры ў вуснай, а затым i ў пiсьмовай форме.
Пра ўсе выпадкi крадзяжу, пашкоджанняў цi страты музейных прадметаў і музейных калекцый кіраўнік музея абавязаны тэрмінова паведамiць кіраўніцтву ўстановы адукацыі, органу культуры (у якім зарэгістраваны музей), у праваахоўныя органы.
