- •Арганізацыя работы музеяў устаноў адукацыі
- •Музеі ўстаноў адукацыі. Правы і абавязкі кіраўніка музея ўстановы адукацыі.
- •Стварэнне музея.
- •3. Адкрыццё музея ўстановы адукацыі.
- •4. Структура працы музея.
- •5. Крыніцы збору матэрыялаў.
- •6. Запаўненне пашпарта музея.
- •7. Вызначэнне профілю музея.
- •9. Парадак прысваення і перыядычнага пацвярджэння статуса “народны”.
- •10. Структура фондаў музеяў устаноў адукацыі
- •8. Вызначэнне колькасці наведвальнікаў.
- •11. Улік і навуковае апісанне музейнага фонду.
- •12. Парадак нанясення ідэнтыфікацыйных нумароў на прадметы.
- •13. Фонд і экспазіцыя
- •14. Агульныя патрабаванні да захоўвання музейных прадметаў у музеях устаноў адукацыі.
- •15. Адрасы дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці, якія аказваюць метадычную дапамогу музеям устаноў адукацыі.
- •16. Дзеючы музей павінен мець наступныя дакументы:
- •Дадатак 1 Прыкладны пералік экспанатаў, якія рэкамендавана браць на ўлік ў музеях устаноў адукацыі.
- •Дадатак 2
- •Пашпарт
- •Дадатак 3 Кніга паступленняў
- •Кніга паступленняў
- •Дадатак 4
- •Прыняў ______________________ Здаў _____________________________ дадатак 5
- •2. Прадметнае імя і назва прадмета.
- •Дадатак 6
- •Дадатак 7
- •Дадатак 8
- •Глава 1. Общие положения
- •Глава 2. Порядок создания и ликвидации музея.
- •Глава 3. Организация работы музея.
- •Глава 4. Профиль музея.
- •Глава 5: Комплектование и учёт музейных фондов
- •Глава 6. Учет и обеспечение сохранности фондов.
12. Парадак нанясення ідэнтыфікацыйных нумароў на прадметы.
Скарочаная назва музея i парадкавы нумар па КП прастаўляюцца на кожным музейным прадмеце адначасова разам з занясеннем у кнігу паступленняў. Нумары ставяцца на тую частку прадмета, якая не будзе бачна пры яго экспанаванні. У выпадку немагчымасцi праставiць улiковыя абазначэннi непасрэдна на музейным прадмеце іх прастаўляюць на яго аздабленні (раме, футарале, канверце, паспарту i гэтак далей) у выглядзе этыкеткi цi ярлыка, якi мацуецца да прадмета.
На графічных матэрыялах (малюнках, фатаздымках, дакументах, плакатах) нумар ставіцца на зваротным баку у левым ніжнім куце простым мяккім алоўкам. Калі дакумент напісаны на абодвух баках, нумар прастаўляецца на палях.
На зваротным баку фатаздымка акрамя інвентарнага нумара змяшчаюць апісанне сюжэта.
Для тканінаў нумар пішацца на кавалачку палатна, які прышываецца да прадмета.
На посудзе нумар прастаўляецца атрамантам з вонкавага боку дна.
На кнігах і брашурах нумар прастаўляецца ў трох месцах: а) у левым ніжнім куце 4-й старонкі вокладкі; б) у левым ніжнім куце 17-й старонкі; в) у левым ніжнім куце апошняй старонкі.
Манеты, медалi маркіруюцца на манцiроўцы i на ўпакоўцы (канвертах, футаралах, скрынках).
Для прадметаў малых памераў нумар пішацца на картоннай бірцы, якая тонкай шнуроўкай прымацоўваецца да прадметаў.
Для прадметаў, якія захоўваюцца толькі ў сасудах (вадкасць, узоры насення або глебаў), інвентарныя нумары ставяцца с вонкавага боку дна сасуда.
На прадметах, якiя адчыняюцца (скрынках, табакерках і іншых), улiковыя нумары ставяцца ўнутры.
13. Фонд і экспазіцыя
Аднясенне прадметаў да асноўнага ці навукова-дапаможнага фонду ў музеях навучальна-выхаваўчых устаноў праводзіцца пры дапамозе спецыялістаў навукова-метадычных аддзелаў дзяржаўных музеяў (адпаведнага профілю).
У музеях, якія маюць невялікія фонды, малыя памяшканні, працэс падрыхтоўкі экспазіцыі можа быць спрошчаны. На падставе навуковай апрацоўкі тэмы адбіраецца матэрыял, выконваецца раскладка яго па экспазіцыйных комплексах, пасля чаго складаюцца мантажныя лісты.
Магчымасці абнаўлення экспазіцыі пажадана прадугледзець ужо пры складанні тэматычнай структуры і пры распрацоўцы абсталявання.
Пры стварэнні экспазіцыі трэба ведаць, што найбольш выгоднай для агляду плошчай з’яўляецца “экспазіцыйны пояс” - вертыкальная плошча (сцяна, планшэт) шырынёй каля 1,5 м. Ніжэйшая мяжа пачынаецца на адлегласці 0,2-0,9 м ад узроўню падлогі, верхняя мяжа знаходзіцца на вышыні 2,5 м ад узроўню падлогі.
У кожным экспазіцыйным комплексе неабходна вылучаць так званы вядучы экспанат. Гэта экспанат, які нясе ў сябе асноўную сэнсавую нагрузку. Падаваць вядучыя экспанаты трэба так, каб яны былі ў цэнтры ўвагі. Калі вядучы экспанат невялікі па памерах, яго неабходна вылучыць. Напрыклад, невялікі па фармату дакумент, напісаны мелкім шрыфтам, можна вылучыць, пакінуўшы вакол яго свабоднае месца ці змясціўшы яго на кантрасны фон. Можна стварыць эфектнае падсвятленне. Размяшчаць экспанаты трэба так, каб паміж імі была адлегласць 10-15 см. Трэба пазбягаць перагружвання экспазіцыі матэрыяламі.
Аб'ёмныя экспанаты ўспрымаюцца значна лепш, чым пляскатыя. Дакументу магчыма надаць пэўную аб'ёмнасць, змясціўшы яго паміж пластынамі аргшкла і аддаліўшы на адлегласць 5-10 см ад сцяны.
Ствараючы план экспазіцыі музея, важна зрабіць так, каб кожны стэнд лаканічна выражаў галоўны змест пэўнай тэмы, каб не было выпадковых прадметаў, каб у падборы і размяшчэнні матэрыялаў была лагічная сувязь і завершанасць.
