- •Арганізацыя работы музеяў устаноў адукацыі
- •Музеі ўстаноў адукацыі. Правы і абавязкі кіраўніка музея ўстановы адукацыі.
- •Стварэнне музея.
- •3. Адкрыццё музея ўстановы адукацыі.
- •4. Структура працы музея.
- •5. Крыніцы збору матэрыялаў.
- •6. Запаўненне пашпарта музея.
- •7. Вызначэнне профілю музея.
- •9. Парадак прысваення і перыядычнага пацвярджэння статуса “народны”.
- •10. Структура фондаў музеяў устаноў адукацыі
- •8. Вызначэнне колькасці наведвальнікаў.
- •11. Улік і навуковае апісанне музейнага фонду.
- •12. Парадак нанясення ідэнтыфікацыйных нумароў на прадметы.
- •13. Фонд і экспазіцыя
- •14. Агульныя патрабаванні да захоўвання музейных прадметаў у музеях устаноў адукацыі.
- •15. Адрасы дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці, якія аказваюць метадычную дапамогу музеям устаноў адукацыі.
- •16. Дзеючы музей павінен мець наступныя дакументы:
- •Дадатак 1 Прыкладны пералік экспанатаў, якія рэкамендавана браць на ўлік ў музеях устаноў адукацыі.
- •Дадатак 2
- •Пашпарт
- •Дадатак 3 Кніга паступленняў
- •Кніга паступленняў
- •Дадатак 4
- •Прыняў ______________________ Здаў _____________________________ дадатак 5
- •2. Прадметнае імя і назва прадмета.
- •Дадатак 6
- •Дадатак 7
- •Дадатак 8
- •Глава 1. Общие положения
- •Глава 2. Порядок создания и ликвидации музея.
- •Глава 3. Организация работы музея.
- •Глава 4. Профиль музея.
- •Глава 5: Комплектование и учёт музейных фондов
- •Глава 6. Учет и обеспечение сохранности фондов.
Стварэнне музея.
Шольныя экспазіцыі прынята падзяляць на музейныя куткі (пакоі, залы) і непасрэдна музеі. Розніца паміж гэтымі катэгорыямі досыць адчувальная.
Музейнымі куткамі прынята называць адзін або некалькі аформленых стэндаў або вітрын ў навучальным класе, або рэкрэацыі ці зале. Пры гэтым для кутка не прынцыпова ўтрыманне сапраўдных помнікаў гісторыі і культуры, тут можна абмежавацца толькі копіямі дакументаў, і рэкамендавана весці ўлік гэтых матэрыялаў, а стварэнне музея – вынік доўгачасовай пошукавай дзейнасці (афармлення матэрыялаў ў тэматычныя выставы, асваення шматлікіх формаў метадаў краязнаўчай працы, збору вялікай колькасці фактычнага і інфармацыйнага матэрыяла), якая дазваляе аформіць музей.
Пачынаць працу па стварэнню музея можна пры наступных умовах:
існуе грамадская патрэбнасць у стварэнні музея;
вызначана тэматыка музея, выбраны профіль гэтага музея (гл. вызначэнне профілю музея);
завершаны збор і пошук прадметаў музейнага значэння – будучых экспанатаў музея;
арганізаваны ўлік матэрыялаў (па вызначанаму ўзору музейнага ўліку і камплектавання);
вывучана гісторыя той падзеі, якой будзе прысвечаны музей;
распрацавана ўзгоджаная і зацверджаная навуковая канцэпцыя музея і тэматыка-экспазіцыйны план;
маецца ізаляванае памяшканне для размяшчэння экспазіцыі і фондаў;
наяўнасць фінансавання будучага музея, заахвочванне дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў да спонсарскай дапамогі;
створаны савет музея, маецца актыў (гл. структура музея) і зацікаўленныя кіраўнікі;
усталяваны сувязі з раённым метадыстам па турысцка-краязнаўчай работы, абласным ці гарадскім аддзеламі краязнаўства цэнтраў дзіцяча-юнацкага турызму, спецыялістамі дзяржаўных музеяў (гл. пункт №13).
Галоўнымі асаблівасцямі пры стварэнні музея ўстановы адукацыі павінна быць:
адраснасць (музей павінен падабацца дзецям);
у стварэнні музея павінны прымаць удзел дзеці;
Навуковая канцэпцыя – першы этап стварэння будучага музея. Гэта своеасаблівая доўгатэрміновая праграма дзейнасці музея ўстановы адукацыі. Пад час рэалізацыі праекта сюды можна ўносіць невялікія змены, якія не замінаюць мэтаўстаноўкам музея. Пры стварэнні музея трэба зыходзіць з рэальных магчымасцяў дадзенай установы адукацыі. Рэкамендавана для распрацоўкі канцэпцыі праводзіць на базе ўстановы адукацыі спецыяльныя пасяджэнні, конкурсы, сустрэчы, тым самым выслухаць усе меркаванні актыва.
Праца над стварэннем канцэпцыі адбываецца пачаргова:
Месца музея: яго назва, прыналежнасць яго да ўстановы адукацыі.
Мэта: вызначыць канцавую мэту музея, вылучыць катэгорыю наведвальнікаў, склад Савета музея.
Ідэя музея: вызначыць асноўную ідэю экспазіцыі.
Змест экспазіцыі: занатаваць экспазіцыю будучага музея ў аўтарскім уяўленні, зыходзячы з наяўнасці фондаў, ці пошукова-даследчай дзейнасці, раскрыць экспазіцыйныя паясы і паслядоўнасць іх дэманстрацыі, азначыць плошчу экспазіцыі, зрабіць яе характэрыстыку.
Прынцып пабудовы экспазіцыі: праблемны, мемарыяльны, калекцыйны, вобразно-сюжэтны.
Прапрацоўка тэматычнай структуры.
Камплектаванне фондаў музея: складанне праграмы каплектавання фондаў, арганізацыя ўліку і захавання музейных прадметаў і калекцый.
Выкананне мастацкага эскізнага праекта экспазіцыі: складанне плана памяшкання, абазначэнне на ім стэндаў, вітрын, подыюмаў, інтэрактыўных зон і інш.
Вызначэнне асноўных затратаў на экспазіцыйнае абсталяванне, тэхнічныя сродкі, мастацкае вырашэнне, далейшае функцыянаванне і падтрыманне ў належным выглядзе музея.
