- •Арганізацыя работы музеяў устаноў адукацыі
- •Музеі ўстаноў адукацыі. Правы і абавязкі кіраўніка музея ўстановы адукацыі.
- •Стварэнне музея.
- •3. Адкрыццё музея ўстановы адукацыі.
- •4. Структура працы музея.
- •5. Крыніцы збору матэрыялаў.
- •6. Запаўненне пашпарта музея.
- •7. Вызначэнне профілю музея.
- •9. Парадак прысваення і перыядычнага пацвярджэння статуса “народны”.
- •10. Структура фондаў музеяў устаноў адукацыі
- •8. Вызначэнне колькасці наведвальнікаў.
- •11. Улік і навуковае апісанне музейнага фонду.
- •12. Парадак нанясення ідэнтыфікацыйных нумароў на прадметы.
- •13. Фонд і экспазіцыя
- •14. Агульныя патрабаванні да захоўвання музейных прадметаў у музеях устаноў адукацыі.
- •15. Адрасы дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці, якія аказваюць метадычную дапамогу музеям устаноў адукацыі.
- •16. Дзеючы музей павінен мець наступныя дакументы:
- •Дадатак 1 Прыкладны пералік экспанатаў, якія рэкамендавана браць на ўлік ў музеях устаноў адукацыі.
- •Дадатак 2
- •Пашпарт
- •Дадатак 3 Кніга паступленняў
- •Кніга паступленняў
- •Дадатак 4
- •Прыняў ______________________ Здаў _____________________________ дадатак 5
- •2. Прадметнае імя і назва прадмета.
- •Дадатак 6
- •Дадатак 7
- •Дадатак 8
- •Глава 1. Общие положения
- •Глава 2. Порядок создания и ликвидации музея.
- •Глава 3. Организация работы музея.
- •Глава 4. Профиль музея.
- •Глава 5: Комплектование и учёт музейных фондов
- •Глава 6. Учет и обеспечение сохранности фондов.
3. Адкрыццё музея ўстановы адукацыі.
Рашэнне аб адкрыцці музея прымае педагагічны савет установы адукацыі (афармляецца пратакол пасяджэння педагагічнага савета). Згодна “Палажэння аб музеі навучальна-выхаваўчай установы”, зацверджанага загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2002 г. №52 навучальна-выхаваўчыя арганізацыі могуць адкрыць музей пасля заключэння мясцовых органаў адукацыі і культуры аб наяўнасці ўмоў для забеспячэння дзейнасці музея. Заключэнне афармляецца пісьмова. Пасля станоўчага заключэння ўстанова адукацыі зацвярджае адкрыццё музея загадам дырэктара. Загад захоўваецца як архіўны дакумент.
Акрамя загада для адкрыцця музея неабходна вызначыць асноўныя мэты і профіль, а таксама прызначыць кіраўніка музея. Стваральнік музея павінен забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), які адпавядае профілю музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, а таксама неабходнымі фінансавымі сродкамі для арганізацыі і ажыццяўлення музейнай дзейнасці;
Музей установы адукацыі павінен быць зарэгістраваны мясцовымі ўстановамі культуры, для гэтага ўстанова адукацыі, у якой знаходзіцца музей, падае ліст аб разглядзе пытання аб рэгістрацыі дадзенага музея ў аддзел культуры (горада, раёна) с пазначэннем нумара загада аб адкрыцці, профіля і колькасці экспанатаў асноўнага фонда музея.
Адказнасць за захаванасць экспанатаў, арганізацыю ўліку і захавання матэрыялаў музея нясе дырэктар навучальна-выхаваўчай установы і кіраўнік музея.
У выпадку ліквідацыі ці рэарганізацыі музея ствараецца ліквідацыйная камісія, у склад якой уваходзяць супрацоўнікі дзяржаўных музеяў і аддзела адукацыі, складаецца акт аб перадачы найбольш каштоўных прадметаў у фонды дзяржаўнага музея.
4. Структура працы музея.
Асноўную частку працы ажыццяўляе актыў. Але ён не павінен быць замкнутым. Да працы абавязкова прыцягваюода вучні, якія не ўваходзяць у яго лік. Педагагічнае кіраўніцтва работай актыва музея ажыццяўляе настаўнік, які прызначаецца загадам дырэктара навучальна-выхаваўчай установы. Важным момантам фарміравання актыву з’яўляецца стварэнне савета будучага музея. Савет каардынуе дзейнасць вучняў па стварэнні музея, а пасля кіруе ўсёй яго працай: вырашае пытанні камплектавання фондаў, разглядае і зацвярджае перспектыўныя і каляндарныя планы работы, тэматыка-экспазіцыйныя планы работы, вядзе падрыхтоўку экскурсаводаў, лектараў і г.д.
Савет музея не павінен быць вельмі вялікім, бо ён можа стаць цяжкакіруемым, неаператыўным. У кожнай навучальна-выхаваўчай установе гэтае пытанне вырашаецца індывідуальна, але прынамсі, незалежна ад колькасці членаў савета, у савеце музея павінны быць адказныя за асобныя накірункі дзейнасці. У выніку ствараюцца сектары, якія маюць свае абавязкі.
Сектар пошукавай працы займаецца камплектаваннем фондаў, распрацоўкай маршрутаў вандровак і экспедыцый, падрыхгоўкай спецыяльнага рыштунку, палявых дакументаў, арганізацыяй заняткаў па вывучэнні методыкі выяўлення і збору помнікаў гісторыі, культуры, прыроды, іх апісання, уліку і захавання ў палявых умовах, запісу ўспамінаў, апавяданняў і г.д.
Фондавы сектар вядзе ўліковую дакументацыю, арганізуе захаванне помнікаў гісторыі, прыроды, кантроль за рэжымам захавання экспанатаў, правядзенне рэстаўрацыйных работ, выраб макетаў, пастаноўку на ўлік.
Сектар экспазіцый і выстаў распрацоўвае тэматычна-экспазіцыйныя планы, займаецца падборам экспанатаў, мантажом экспазіцыі.
Колькасць сектараў вызначаецца асноўнымі накірункамі дзейнасці. Могуць быць створаны наступныя сектары: экскурсаводаў, масавай і прапагандысцкай працы, перапіскі, бібліятэчны, тэхнічна-інфармацыйны і г.д.
Работа савета музея грунтуецца на прынцыпах самакіравання і ўдзел у яго працы з боку настаўнікаў зводзіцца да ролі інструктараў, кансультантаў.
