- •М. Я. Цікоцкі стылістыка беларускай мовы
- •З гісторыі стылістычнай навукі
- •Стылістыка і рыторыка.
- •Сучасны стан стылістыкі як лінгвістычнай дысцыпліны
- •9. Тэрміны «культура мовы» і «культура маўлення».
- •Лексічная I фразеалагічная стылістыка Лексічнае значэнне слова
- •«Мінскі напрамак» I. Мележа
- •«Адзін дзень» я. Брыля
- •Функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі
- •Эмацыянальна-экспрэсіўныя тыпы лексікі
- •Тыповыя памылкі словаўжывання
- •Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы
- •Марфалапчная стылістыка Назоўнік
- •55. Агульныя стылістычныя асаблівасці назоўніка.
- •Прыметнік
- •Займеннік
- •66. Стылістычныя асаблівасці асабовых займеннікаў.
- •Лічэбнік
- •Дзеяслоў
- •73. Сінаніміка зваротных і незваротных дзеясловаў.
- •Сінтаксічная стылістыка Просты сказ
- •Сінаніміка форм выказніка
- •Варыянты форм, звязаных з кіраваннем
- •Аднародныя члены сказа
- •Адасобленыя члены сказа
- •Экспрэсіўнае вылучэнне членаў сказа
- •Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі
- •Складаны сказ
- •112. Экспрэсіўнае вылучэнне частак складанага сказа.
- •Асаблівыя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення
- •Стылістыка тэксту
- •Звышфразавыя адзінствы
- •Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення
- •Стылістычнае выкарыстанне чужой мовы
- •Функцыянальная стылістыка Сістэма стыляў літаратурнай мовы
Марфалапчная стылістыка Назоўнік
55. Агульныя стылістычныя асаблівасці назоўніка.
3 пункту гледжання стылістыкі назоўнік мае цікавасць у першую чаргу дзякуючы яго асноўнай граматычнай катэгорыі — прадметнасці. Менавіта прадметнасць дае магчымасць чытачу ўявіць любую з'яву, працэс, якасць, прымету, нават дзеянне, пра якія ідзе гаворка ў творы, у выглядзе асобнай субстанцыі — наглядна, зрокава, адчувальна: Пах вільготнай зямлі, зяленіва польнага сцябла, жоўтая лагоднасць прыгрэтага сонцам малачайніку, духмянасць прэлага моху, прасвет неба паміж хвояў, птушка над дрэвам, родныя магілы на блізкім могільніку — і смутак і радасць! (К. Ч.). Канцэнтрацыя назоўнікаў у прыведзеным кантэксце надае яму прадметна-апісальны, статычны характар. Гэтым назоўнікі проціпастаўляюцца дзеясловам, якія выражаюць рух, надаюць паведамленню дынаміку.
У параўнанні з прыметнікамі і дзеясловамі назоўнікі выражаюць больш катэгарычную, экспрэсіўную ацэнку, параўн.: прыгажун — прыгожы, тупіца — тупы, святло — свяціць, блакіт — блакітны, чаканне — чакаць. Напрыклад: На тварыяго было больш радасці, чым трывогі, і хоць ён быў увесь самое закончанае чаканне, на ім не відаць было, што ім уладае якая б там ні была нецярплівас ць (К. Ч.). Паспрабуем замяніць выдзеленыя назоўнікі іншымі часцінамі мовы — і адразу адчуем, што экспрэсія выказвання зменіцца: Яго твар быў больш радасны, чым трывожны...; Ён чакаў... ён быў нецярплівы. Яшчэ некалькі прыкладаў: Месца, дзе жылі Блецькі, мела для чалавечага вока вялікую прывабнасць (К. Ч.) (параўн.: ...для чалавечага вока было прывабным); Андрэева хата ветліва глянула на яе спарахнеласцю сваіх сцен (К. Ч.) (параўн.: ...глянула на яе спарахнелымі сценамі); Яна не магла адважыцца на гэта і мела страшныя пакуты (К. Ч.) (параўн.: ...і страшна пакутавала).
56. Агульныя і ўласныя назоўнікі. Агульныя назоўнікі — гэта назвы шэрагу аднародных прадметаў. Агульныя назоўнікі не даюць магчымасці вылучыць той ці іншы прадмет сярод іншых. Так, лексічнае значэнне слоў мужчына, рака, п'еса, радыёпрыёмнік — толькі агульнае адлюстраванне прадметаў пэўнага аднароднага рада
Уласныя назоўнікі — назвы, якія служаць для індывідуалізацыі асоб, прадметаў: Пятровіч, Нёман, «Канец дружбы», «Спідола», Стоўбцы.
Галоўная асаблівасць выкарыстання ўласных імён у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы заключаецца ў імкненні надаць гэтым імёнам і прозвішчам характарыстычныя экспрэсіўныя якасці. У такіх выпадках асоба не толькі называецца, але і характарызуецца пэўным чынам.
Імёны і прозвішчы, якія выконваюць чыста намінатыўную ролю, з'яўляюцца ў літаратурных творах, як правіла, спецыфічна нацыянальнымі, беларускімі, народным!. Якім Сарока, Паўлінка, дзед Бадыль, Мартын Рыль — характэрныя беларускія імёны і прозвішчы. Цікавыя імёны з «Новай зямлі» Я. Коласа, якія надаюць маўленню нацыянальны каларыт:
Але ўсяго тут цікаўней —
Прынамсі так было даўней,—
Калі свяржэнскія кабеты
Капэляй прыйдуць у лес гэты,
Ды з іх кабеціна якая
Капэлю згубіць і гукае
I па імёнах называе: «Каруся, Палуся,
Цацэля, Марцэля,
Алена, Магдалена,
Зося, Антося,
Анэта, Праксэта,
Цётка Югася,
Бабка Кася! Гу-у-у!»
Іншамоўныя ўласныя імёны, як і іншая экзатычная лексіка, у мастацкай літаратуры ўжываюцца для стварэння мясцовага каларыту:
Я — Умберта, з Кіпра...
Я — Даната, з Чыта-Сан-Анджэла...
Я — Франчэска, з Порта-Рэканаці...
Я — Энрыка, з горада Мілана...
Я — Паола, з Умбрыі гарыстай... (М. Т.)
Спецыфічныя імёны і прозвішчы найбольш часта ўжываюцца для характарыстыкі ўнутранай сутнасці персанажаў, іх сацыяльнага становішча, густаў, звычак, маральных якасцей і г. д., як, напрыклад, вядомыя проз-вішчы-характарыстыкі герояў п'ес К. Крапівы: Гарлахвацкі, Шкуранкоў, Туляга, Язва і інш.
Уласныя імёны могуць ужывацца з мэтай стварэння камічнага эфекту. У гэтых адносінах яркія прыклады знаходзім таксама ў творах К.Крапівы. Так, у драме «Партызаны» дзед Бадыль часта блытае прозвішча камісара Скібы, называючы яго Лустай.
Для стварэння моўных каламбураў, якія адыгрываюць пэўную стылістычную ролю ў тэксце, пісьменнікі часта выкарыстоўваюць прозвішчы, аманімічныя назвам розных прадметаў і жывых істот. Так, у апавяданні Янкі Брыля «Кансерватар» адзін з герояў, старшыня калгаса, мае прозвішча Шалухо. Аднак аўтар карыстаецца дзвюма формамі гэтага прозвішча — Шалухо і Шалуха. У аўтарскай мове і ў мове самога героя ўжываецца форма Шалухо: Поўны, румяны і ўжо лысаваты Васіль Нікіфаравіч na-змоўніцку падмігнуў паэту і, трохі прыстаўшы, падаў яму руку.— «Прывітанне. Старшыня калгаса Шалухо. Памятаеце?» Або: „Годзе ўжо, годзе, таварышы!" — на хаду перабудаваўся Шалухо. У мове іншых персана-жаў для адмоўнай характарыстыкі героя апавядання ўжываецца форма Шалуха: Ды ў яго на гэтую справу выхадных няма. Калгас — найгоршы ў раёне. Думалі, можа хоць ён падыме: усё ж такі інструктарам па зоне быў!.. А можа проста хацелі сапхнуць яго з вачэй?.. Пайшоў, адным словам, Васька Шалуха ўмацоўваць сельскую гаспадарку.
Выяўленчая роля ўласных імён часта тлумачыцца не толькі лексічным іх значэннем, але і выкарыстаннем розных экспрэсіўных суфіксаў. Напрыклад, разнастайныя экспрэсіўныя адценні заключены ў варыянтах імені Пётр: Пятро, Пятрусь, Петрык, Пятруха, Петру сёк, Петрычак і інш. 3 пэўнай стылістычнай мэтай ужыты розныя формы імені Галя ў наступным урыўку з аднайменнага апавядання Янкі Брыля:
Бацькі ў Галі не было. Ніколі не было, хоць ён і жыў недзе, а можа, і сёння жыве, не думае нават аб тым, што ёсць у яго дачка. На пашы хлопцы лаялі яе часам брыдкім, бязлітасным словам — байстручка. Ды з часам гэта слова адвалілася з яе, як шалуха. Прыгожай, спраўнай вырастала Галачка.
Супастаўленне двух варыянтаў прозвішча героя твора К.Чорнага «Трыццаць год» выразна характарызуе і самога героя, і адносіны да яго іншых людзей, у прыватнасці гераіні рамана Амілі Снацкай:
Раптам у дом явіўся малады чалавек. Ен зіхацеў пярсцёнкамі і на камізэльцы ланцужком ад гадзінніка. Бабы адна за адной пахаваліся ў бакоўку і там панатапырвалі вушы.
— Фартушынскі,— адрэкамендаваўся малады чалавек.
«Які ты к чорту Фартушынскі,— вельмі выразна прачытаў малады чалавек у сціснутых, крыху пагардлівых губах Амілі Снацкай,— ніякі ты не Фартушынскі, а проста Фартушнік, ды яшчэ і Сёмка, цябе ж усе, як лупленага, ведаюць. Дзе быў твой тэты форс, калі ты зранку чуцен быў на ўвесь рынак, нешта перапрадаючы».
— Фартушынскі,— пачаў апраўдвацца малады чалавек.— У гэтай глушы чортам могуць абазваць чалавека! Тут у метрыку не глядзяць.
I ён засмяяўся вельмі развязна. Усмешка была яму да твару.— Мне ўсё роўна, Фартушынскі вы ці Фартушнік.
У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы часта ўжываецца троп, які носіць назву антанамасіі. Сутнасць яго — ва ўжыванні ўласнага імені ў значэнні агульнага, напрыклад: У яе свой закон у хаце, свае Іванкі і Галі (Панч.). Пры антанамасіі ў слове сумяшчаюцца асабова-іменнае і агульна-назоўнае значэнні. Уласнае імя становіцца як бы агульным, атрымліваючы або станоўчую, або адмоўную экспрэсію: Гэта на карце адны беларускія Юрацішкі, а ў сэрцы не адным тоіцца і горкая, і светлая памяць аб сваіх Ю рацішках; Сучасныя гітлеры мараць аб новым паходзе (з газеты).
57. Асаблівасці выкарыстання роду назоўнікаў. Многія назвы асоб па прафесіі, пасадзе, званию, роду заняткаў і г. д. маюць форму мужчынскага роду нават тады, калі абазначаюць асобу жаночага полу: інжынер, майстар, рэдактар, прафесар, лаўрэат, доктар, педагог, міністр. Тлумачыцца гэта тым, што пералічаныя прафесіі, пасады былі раней недаступны для жанчыны. Але ў тых выпадках, калі пэўная спецыяльнасць аднолькава звязана з працай і жанчын і мужчын, лёгка ўтвараюцца паралельныя формы для абазначэння асоб жаночага полу: касір — касірка, настаўнік — настаўніца, кандуктар — кандук-тарка, лабарант — лаборантка, дэлегат — дэлегатка і г. д. Колькасць слоў, якія маюць паралельныя формы, усё павялічваецца. Аднак у выкарыстанні гэтых паралельных форм ёсць пэўнае размежаванне. У афіцыйна-дзелавым стылі звычайна ўжываецца толькі форма мужчынскага роду, нават калі ёсць адпаведная форма жаночага роду: аспірант Іванова, лабарант Пятрова, доктар Каралёва. Формы жаночага роду: доктарка, фельчарка, краўчыха — уласцівасць размоўнага стылю.
Форма мужчынскага роду ў дачыненні да жанчыны ўжываецца і як экспрэсіўны, стылістычны сродак: Потым гаспадыня запрасіла нас у хату. Ды якая гаспадыня — сапраўдны г ас п ад ар — дбайны і руплівы (з газеты).
Уплыў кантэксту і стылю выказвання на выбар той ці іншай формы адчуваецца і ў мастацкай літаратуры. У рамане I. Шамякіна «Трывожнае шчасце», напрыклад, ужываецца форма мужчынскага роду — фельчар: «А вы хто?» — Саша збянтэжылася І стаяла, як вінаватая вучаніца.— «Я?.. Я — фельчар...» — «У маёй бальнщы я не ведаю такого фельчар а! Хто вы хвораму?» Або: Яна ўжо самастойны чалавек, фельчар, у яе новыя знаёмыя — колькі ў вёсцы настаўнікаў і іншых хлопцаў! Але там, дзе перадаецца размоўны стыль, ужываецца адна з размоўных форм жаночага роду: Нялёгка было яму спытаць у жанчыны, якая вельмі цікаўна аглядала яго, дзе кватаруе фельчарыца Траянава.
Яшчэ некалькі прыкладаў: Гаваркая касірка Зіна адразу ж паведаміла Таццяне, што грошы на кніжку бабулька паклала неўзабаве пасля вайны (Я. В.); Ішоў, ішоў, дабраўся да палавіны дывановай дарожкі, чую: «Паклічце да мяне с а к р ат а р а!..» Ну, выйшаў я назад у прыёмную, кажу да Клавы: «Што за камедыя? Кліча. Ідзі» (Б.); Галубка... любая... Доктар!.. Вы мне вяр-нулі жыццё... (Шам.); Ты кім даводзішся доктарцы? (Шам.).
Формы жаночага роду назоўнікаў з суфіксам -к- (доктарка, паэтка, мастачка, кандуктарка, сакратарка) у апошні час сталі распаўсюджанымі: Сакратарка ўсміхнулася, а потым з прытворнай сур'ёзнасцю кулаком пагразіла рэдактаравым дзвярам (Стр.); У аўтобусе было цесна, кандуктарка аж недзе на пярэдняй пляцоўцы прапанавала купіць білеты (Стр.). Пашырэнне гэтых форм тлумачыцца, відаць, тым, што часта паралельныя формы жаночага роду з суфіксам -ш- у размоўным стылі абазначаюць жанчыну не па прафесіі, а па сямейным становішчы: прафесарша, доктарша, міністэрша — жонка прафесара, доктара, міністра. Такое ж значэнне маюць назоўнікі жаночага роду с суфіксамі -ых- (-іх-): старасціха, мельнічыха, каваліха і інш.: «Заутра пайду папрашу аканоміху»,— сказаў спокойна бацька (К- Ч.); Выйшла гэта раз загадчыха, устаўшы раніцою, у калідор, а там певень ляжыць (Кр.).
юзУ некаторых выпадках утварэнню суадносных форм перашкаджае тая акалічнасць, што падобная назва існуе ў мове з другім значэннем. Так, напрыклад, легка ўтвараюцца пары даяр — даярка, свінар — свінарка. Але ад слоў аўчар, карэец нельга па той жа мадэлі ўтварыць адпаведныя назвы асоб жаночага роду, таму што ўжо існуе слова аўчарка і абазначае сабаку, а слова карэйка — свіную або цялячую грудзінку спецыяльнага прыгатавання.
У тых выпадках, калі для абазначэння пэўнай прафесіі ўжываюцца словы толькі жаночага роду (балерына, машыністка, манікюрша і т.д.), асобы мужчынскага полу гэтай прафесіі называюцца звычайна апісальнымі выразамі: артыст балета, перапісчык на машынцы і г. д.
Некаторыя назоўнікі ў беларускай мове маюць дзве формы роду. У такіх выпадках часцей за ўсё адна з форм лічыцца ўстарэлай або характэрнай для пэўнага стылю мовы: зал — зала, замш — замша, клавіш — клавіша, прастор — прастора, салат — салата, ціш — ціша. Форма мужчынскага роду такіх 'назоўнікаў заўсёды больш нейтральная ў стылістычных адносінах, а форма жаночага роду можа мець разнастайныя стылістычныя адценні: клавіша — ўстарэлая форма, салата — размоўная, прастора і ціша — характэрныя для паэтычнай мовы.
Запазычаныя нязменныя назоўнікі, якія абазначаюць неадушаўлёныя прадметы, належаць да ніякага роду: канструктарскае бюро, грузавое таксі, павольнае танга, замежнае турнэ.
Радавая прыналежнасць запазычаных нязменных назоўнікаў, якія абазначаюць асоб, вызначаецца ў залежнасці ад полу іх носьбітаў: парыжскі буржуа, вясёлая місіс.
Род запазычаных нязменных назоўнікаў, якія абазначаюць геаграфічныя назвы, вызначаецца па роду агульнага назоўніка (горад, станция, рака, возера і т.д.): Нас сустрэў сонечны Батумі.
Назоўнікі боль, мазоль, медаль, раяль, шаль, шынель, цень, пуць, ясень, шампунь, фальш, стэп, насып, россып, яблык у сучаснай беларускай літаратурнай мове — словы мужчынскага роду.
Назоўнікі сухмень, глыб, трэль, роспач — жаночага роду.
Назоўнікі вогнішча, брыво, футра, рэха — ніякага роду.
У мове мастацкай літаратуры і ў размоўным стылі сустракаюцца адхіленні ад гэтых граматычных норм. Наколькі апраўдана такое адхіленне ад літаратурнай нормы, трэба меркаваць, зыходзячы з кантэксту, з жанравых і стылістычных асаблівасцей твора, а таксама з індывідуальных асаблівасцей мовы пісьменніка. Найчасцей радавая форма назоўніка, не характэрная для літаратурнай нормы, выкарыстоўваецца з мэтай індывідуалізацыі мовы персанажа. Так, у байцы К. Крапівы «Махальнік Іваноў» слова мужчынскага роду цэнтр ужыта ў форме жаночага роду для таго, каб падкрэсліць прастамоўны характар маўлення падхаліма Іванова:
Шэф хоча вынікі другім праверыць разам,—
Махальнікаў назначыў зноў жа тых
I ўзяў патронаў халастых.
Дык што ж вы думалі — ніводнай не прамазаў.
Як далажыў махальнік Іваноў:
“У цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў”.
На фоне элементаў дзелавой мовы, пры дапамозе якой расказваецца аб дзеяннях шэфа (вынікі, праверыць, халастыя патроны), прастамоўнае ў цэнтру самую, якое ўжыта ў афіцыйных абставінах, выклікае ў чытача іранічную ўсмешку.
Некалькі іншую стылістычную функцыю выконвае незвычайная форма слова метр — метра ў апавяданні Янкі Брыля «Праведнікі і зладзеі»: „Яно гэтак, Алёшачка,— ажывіўся Лапінка.— Пяць з палавінай злотау адна метра дроў, тры злоты хурманка. I едзеш вунь на той свет, у пушчу..." Слова гэта ўжываецца аўтарам у жаночым родзе для таго, каб падкрэсліць адметнасць мясцовай гаворкі.
58. Асаблівасці выкарыстання ліку назоўнікаў. Формы адзіночнага і множнага ліку некаторых назоўнікаў могуць адрознівацца сэнсавымі адценнямі. Ужываючы такія назоўнікі, неабходна ўлічваць тое значэнне, якое яны маюць у кантэксце. Так, у фразе Чытанне кніг — яго любімы занятак слова чытанне нельга выкарыстаць у форме множнага ліку чытанні, а ў фразе На нашым факультэце рэгулярна праводзяцца Скарынінскія чытанні слова чытанні нельга ўжыць у форме адзіночнага ліку.
Форма адзіночнага ліку некаторых назоўнікаў з канкрэтным значэннем можа ўжывацца замест множнага і мае зборнае, абагульняючае значэнне: Наўкол расла толькі с ас на. У некаторых выпадках форма адзіночнага ліку ў такім значэнні мае размоўны або прафесійны характар: «Мудры стары,— завяршыў, з пашанай круцячы галавой, Г рыбок.— Пчалу тую лепт як чалавека якога разумев І рыбу! Мудры!» (I. М.); А гурок сёлета не ўрадзіў; Ш ч у пак добра бярэцца на жыўца.
Адзіночны лік можа ўжывацца ў значэнні множнага, калі трэба падкрэсліць, што аднолькавыя прадметы або прыметы належаць кожнай асобе або прадмету з пэўнай групы: Солдаты схілілі галаву над магілай байца; Ён пакінуў добрую памяць у сэрцы людзей.
Множны лік абстрактных назоўнікаў выкарыстоўваецца часта для абазначэння паўтаральнасці з'яў, параўн.: Сёння на вуліцы мароз; Наступілі зімовыя маразы.
Рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў множным ліку для абазначэння вялікай колькасці, мноства чаго-небудзь, а таксама розных відаў матэрыялаў: воды, пяскі, жыты, аўсы, сталі, солі, мінеральныя воды. Напрыклад: Нам усім ад нараджэння заўжды свеціць у жыцці запаветнае імкненне, прага новае знайсці: ажывіць чарцёж матора, полю вывесці жыты... (Луж.); Браў грунты, хадзіў геолаг, слухаў хвалі мерны ўсплёск... (Луж.).
59. Семантыка-стылістычныя асаблівасці склонавых форм назоўнікаў. З'яўляючыся катэгорыяй вышэйшай граматычнай абстракцыі, склон належыць у цэлым да агульнаўжывальных і неэкспрэсіўных сродкаў мовы. Аднак у пэўных выпадках некаторыя склонавыя значэн-ні і формы назоўнікаў набываюць экспрэсіўнае адценне і выкарыстоўваюцца пераважна ў якім-небудзь адным стылі.
Назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага тііку маюць канчаткі -а(-я) або -у(-ю).
Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць асоб і істот (чалавека, каня), канкрэтныя прадметы (нажа, пня), прадпрыемствы, установы, геаграфічныя паняцці (калгаса, завода, города), пэўныя прамежкі часу, меры вагі, часткі цела (года, кілаграма, носа), некаторыя спецыяльныя тэрміны (лагарыфма, катэта).
Канчатак -у(-ю) маюць абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць самыя разнастайныя паняцці: ідэалу, кры-зісу, звону, нахілу, свету, простору, кроку, рэалізму.
3 канчаткам -у(-ю) ужываюцца таксама рэчыўныя назоўнікі і назоўнікі са зборным значэннем: цукру, мёду, калектыву, скарбу, хвойніку.
Гэты ж канчатак маюць назоўнікі іншых семантычных груп у складзе ўстойлівых словазлучэнняў: з году ў год, з краю ў край, збіцца з тропу і г. д.
Некаторыя назоўнікі мужчынскага роду ў залежнасці ад іх лексічнага значэння або стылю маўлення могуць мець паралельныя канчаткі: -а(-я) або -у(-ю). Напрыклад, назоўнікі дуб, ясень, клён і інш., калі яны абазначаюць аднародную масу рэчыва (драўніну), ужываюцца з канчаткам -у; калі ж гэтымі назоўнікамі абазначаюцца канкрэтныя дрэвы, то ўжываецца канчатак -а. Напрыклад: Шкатулка была зроблена з клёну; 3 клёна апаў апошні лісток. У размоўным стылі і ў мове мастацкай літаратуры з канчаткам -у могуць ужывацца канкрэтныя назоўнікі пры абазначэнні месца дзеяння ці напрамку руху: недалёка ад берагу, каля плоту, выйшла з дому і г. д. Форму на -у(-ю) заўсёды маюць у гэтым значэн-ні словы пункт, рынак, кірмаш, фронт, тыл. Назоўнік народ пры ўжыванні яго ў спалучэнні са словамі многа і мала мае канчатак -у, у іншых выпадках - а.
У вінавальным склоне адзіночнага ліку неадушаўлёныя назоўнікі мужчынскага і ніякага роду маюць канчатак назоўнага склону, а назоўнікі, якія абазначаюць адушаўлёныя прадметы,— роднага склону. Аднак у сувязі з тым, што паняцце граматычнай адушаўлёнасці не заўсёды праяўляецца дастаткова выразна, сустракаюцца паралельныя варыянты некаторых назоўнікаў: вывучаць бактэрыі і вывучаць бактэрый. Параўн. таксама варыянты: знайшоў грыба — знайшоў грыб, збіў знішчальніка — збіў знішчальнік, бачыў штучнага спадарожніка Зямлі — бачыў імтучны спадарожнік Зямлі.
Назвы твораў, калі ў іх склад уваходзяць назоўнікі, што абазначаюць жывых істот, скланяюцца як адушаўлёныя назоўнікі: чытаў «Адшчапенца», глядзеў «Мілага чалавека».
Назоўнікі жаночага роду ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -ой(-ою), -ай(-аю), -ёй (-ёю), -ю, -яй(-яю): сцяной — сцяною, асінай — асінаю, зям-лёй — зямлёю, кроўю — крывёю, граззю — гразёю, хва-ляй — хваляю. Формы на ~ою, -ёю, -аю, -яю характэрны для мастацкага стылю, яны надаюць выказванню пэўную экспрэсію: Крывёю заліта трава прыдарожная, пшаніца натоптана, дым над сялібамі (Панч.). У афіцыйна-дзела-вым і навуковым стылях выкарыстоўваюцца пераважна формы на -ёй, -ю: Калі ампула напоўніцца кроўю, у яе дабаўляецца спецыяльны раствор супраць згортвання. Параўн. таксама: Над зямлёю шумяць вясновыя ветры (К-с); Коўш экскаватора напоўніўся зямлёй.
Разнастайнасцю канчаткаў характарызуецца месны склон назоўнікаў адзіночнага ліку. Ужыванне паралельных канчаткаў у некаторых назоўніках тут таксама звязана з семантыка-стылістычнымі іх асаблівасцямі. Так, пры агульным для неасабовых назоўнікаў з цвёрдай асновай і асновай на г, х канчатку -е (дубе, народзе, морозе, беразе) у гутарковай мове і ў мастацкай літаратуры сустракаецца канчатак -у: тыле — тылу, лузе — лугу, снезе — снегу, кажусе — кажуху і інш. Параўн.: На скошаным лузе, недалёка ад дубоў, пасвіліся статкі (К-с); На лугу касцы сышліся летняй роснай раніцою (Бр.).
Назоўнікі мужчынскага роду з асновай на зацвярдзелыя зычныя ў месным склоне маюць канчатак -ы (у бары, на канцы, на дажджы). Выключэнне складае назоўнік двор, які, у залежнасці ад сэнсавых адценняў, можа ўжывацца з канчаткам -ы або -э. У першым выпадку ён абазначае канкрэтнае месца сярод будынкаў, у другім — паказвае, што дзеянне адбываецца не ў памяшканні, а звонку. Параўн.: На суседнім двары, каля хлява, завіхаўся пры калёсах барадаты, у палатнянай доўгай сарочцы дзядзька... (I. М.); Далучыўшы карову да статку, дзяўчына з дубцом подбегал вярнулася ў хату, але не выпаўз яшчэ статак з вул'щы, як яна ўжо з драўляным вядром у руцэ паявілася зноў на дварэ (I. М.).
Паралельныя формы без канчаткаў і з канчаткам маюць назо.ўнікі ўсіх родаў у родным склоне множнага ліку: партызан — партызанаў, солдат — салдатаў, год — гадоў, раз — разоў, кілаграм — кілаграмйў, акон — вокнаў, правіл — правілаў, азёр — азёраў, дрэў — дрэваў, нябёс — нябёсаў.
У адпаведнасці з літаратурнай нормай назоўнікі мужчынскага роду маюць пераважна канчатак -аў(-оў): салдатаў, гадоў, партызанаў. Назоўнікі жаночага роду ўжываюцца звычайна з нулявым канчаткам: бяроз, фабрык, моў. Назоўнікі ніякага роду могуць мець і нулявы канчатак і канчатак -аў; пры гэтым канчатак -аў ужываецца, як правіла, у назоўніках, аснова якіх заканчва-ецца збегам зычных: вёслаў, сёдлаў.
Часта сустракаюцца ўжыванні назоўнікаў жаночага і ніякага роду з поўным канчаткам: Тут сустрэчаў незабыўных перажыта, колькі тут прайшло герояў кніг забытых! (М. Т.). Некалькі характэрных прыкладаў з твораў Янкі Брыля: Вяртацца зноў у камору, зноў лезці ў слоік — гэта было ўжо звыш сілаў і прызвычаення. Адна за адной, машыны спыніліся, і, адзін за адным, яшчэ тры розныя чалавекі выйшлі з кабінаў... «А каб гэта са снарадаў паспрабаваць, таварыш камандзір»,— пачынае Паўлюк, як быццам ніколі не чуўшы аб тым, што мы выплаўляем шмат толу з валяшчых снарадаў і бомбаў.
Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў множнага ліку залежаць, як вядома, ад катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці. Формы вінавальнага склону адушаўлёных назоўнікаў супадаюць з формай роднага, а неаду-шаўлёных — з формай назоўнага склону: Пастух пасвіць кароў; Рабочыя будуюць дамы.
У мастацкай літаратуры для індывідуалізацыі мовы персанажаў зрэдку ўжываецца на месцы сучаснай формы вінавальнага склону множнага ліку адушаўлёных назоўнікаў, якая супадае з формай роднага склону, старая форма, якая супадае з назоўным і ўжываецца звычайна ў жывым народным маўленні: Я, нанрыклад, пачаў рэгулярна працаваць з шасці гадоў (улетку). Першая мая работа — пасвіць гусі (У. Д); Цяпер засталося толькі напаіць коні (К. Ч.).
3 мэтай індывідуалізацыі мовы персанажаў могуць ужывацца дыялектныя склонавыя формы: Я, братко, за работай свету не бачыў. Цяпер жа самыя ш ч у п а к е начался. Нядзелькі дачакаешся, наловіш у збанок вясё-ленькіх жыўцоў і падаўся паўз Н ё мне (Б.).
Пэўнае стылістычнае адрозненне выяўляецца паміж формамі некаторых назоўнікаў у творным склоне множнага ліку: людзямі — людзьмі, грудзямі — грудзьмі, гасцямі — гасцьмі, касцямі — касцьмі, слязамі — слязьмі. Канчатак -мі характэрны для назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку (грудзьмі, саньмі). Часта назоўнікі з канчаткам -мі ўжываюцца, калі яны ўваходзяць у склад фразеалагізмаў: палегчы касцьмі, плакаць гарачымі слязьмі, людзьмі звацца. Форма на -мі, як архаічная, больш экспрэсіўная, таму яна характэрна для размоўнага стылю і ўжываецца ў мастацкай прозе і публіцыстыцы: «Лявонка, што мне рабіць?» — ледзьве выгаварыла яна са с лязьмі (К- Ч.); 3 всскі пахла дымам — альховымі дрыўмі, што асталіся яшчэ ад зімы на дрывотнях... (Пташн.)
У беларускай літаратурнай мове своеасаб. іівую стылістычную функцыю выконвае форма былога клічнага склону. Яна выступав пераважна ў ролі зваротка і можа набываць самыя разнастайныя экспрэсіўныя адценні. Так, у мастанкім і публіцыстычным маўленні такая форма часта надае выказванню адценне ўрачыстасці, рытарычнасці, узнёсласці: Ад усяго сэрца і душы гавару табе шчырае слова, вялікі мой, гераічны і с.лаўны беларускі народзе! (Куп.); Кланяйся, громе, роднаму полю, родны вітай ты мой кут! (К-с). Клічная форма можа выражаць таксама адценні павагі, пачцівасці, сяброўскай спагадлівасці, ласкі і пяшчотнасці: А скажы мне, дзеду любы, што адным даецца мала, а другому — аж да губы? (К-с); Ну, голубе, бывай здаровы І шчаслівы (К-с); Ачуньвай жа, зорка, ачуньвай, мой квеце, пачуй мае шчырае слова! (К-с); Ты, сынку, яшчэ малы (К. Ч.).
Выразная градацыя адценняў пачцівасці, выражаная рознымі формамі клічнага склону аднаго і таго ж слова, перадаецца ў наступным урыўку з апавядання Янкі Брыля «Іржавая стрэмка»:
Апдыўшы, паголены твар пасвятлеў. Бяззубыя сківіцы пачалі па-старэчаму чмакаць, жаваць. Рука зноў ляжала на стале валасатай мяккай ла'пай.
Тады Ганна, нарэшце, прамовіла:
— Пане...
Сказала гэта і сама на момант як быццам здзівілася сваей смеласці.
— Паночку, вы чулі, што Васька мой памёр?.. Памёр.
У пэўных выпадках пры дапамозе клічнай формы перадаюцца адценні фамільярнасці, сяброўскай грубаватасці і непасрэднасці: Кінь ты жарты, чалавеча, бо тут жарты недарэчы (К-с); А Мірон, бачу, вось-вось, здаецца, падыдзе і скажа: «Браце Іване, а я — дурань — толькі плявузгаў...» (Б.); «Стрымлівай прагнасць, Максіме»,— сказаў сам сабе спінінгіст (Б.).
У сувязі з тым, што клічная форма характэрна для літаратурных ўкраінскай і польскай моў, яна часта выкарыстоўваецца для індывідуалізацыі мовы дзеючых асоб — палякаў і ўкраінцаў — у мастацкіх творах. На-прыклад, палячка Чэся ў аповесці Янкі Брыля «Апошняя сустрэча» ўжывае характэрную форму зваротка — пане Леосю, мамусю: Нічога я, мамусю, не гавару. Ты толькі супакойся, любая!.. Пане Леосю, пане Леосю!.. Час так хутка, так бязлітасна бяжыць.
У беларускай мове ёсць група нязменных назоўнікаў, галоўным чынам іншамоўнага паходжання. Да іх ліку належаць неадушаўлёныя назоўнікі ніякага роду, якія заканчваюцца на галосныя (радыё, дэпо, меню), назвы жывёл (кенгуру, калібры, какаду), прозвішчы асоб жаночага полу — як іншамоўныя, так і беларускія: Капабланка, Шахрай, Чарнушэвіч, іншамоўныя геаграфічныя назвы і інш. Нязменнымі словамі з'яўляюцца таксама абрэвіятуры тыпу РТС, БДУ.
У мастацкай літаратуры такія словы могуць змяняцца, што тлумачыцца пэўнымі стылістычнымі мэтамі. Так, у адным з вершаў P. Барадуліна змяняецца па склонах слова бюро: Дзеда для дзяцей бяром — сазваніся ты з б юром. Часцей за ўсё змяненне такіх назоўнікаў выкарыстоўваецца з мэтай моўнай характарыстыкі персанажаў, як, напрыклад, слова МТС у наступным урыўку з паэмы М. Лужаніна «Кладкі Градоўскага»:
Каб не падважваць на калах
Машыны з ЭМТЭЭСу,
Каб пяцітонка валакла
Камлёў пятнаццаць з лесу.
У вершах змяненне абрэвіятур часам дапускаецца для захавання рытму або рыфмы:
Чуў на поўначы дальняй
Над айсбергамі акіяна,
У гуканепранікальных Сценах ААНа (М. Т.).
60. Стылістычная роля словаўтваральных сродкаў назоўнікаў. Пры выбары слова трэба ўлічваць стылістычныя асаблівасці словаўтваральных элементаў. Той ці іншы суфікс, напрыклад, можа надаваць слову размоўны або прастамоўны характар, кніжную або архаічную афарбоўку, адценне навуковага або прафесійнага маўлення.
Размоўны, прастамоўны характар маюць словы з суфіксамі -іл-а (-ыл-а), -іх-а, -ух-а, -анк-а (-янк-а) і інш.: граміла, зубрыла, галадуха, гулянка, сталоўка, халадэча, ежыва.
Абстрактна-кніжны характар надаюць словам суфіксы -ацы \j-a], -ізацы j -а] (электрыфікацыя, папулярызацыя, газіфікацыя), -анн-е, -енн-е (-энне-е) (абвінавачанне, кіпенне, абурэнне, стварэнне і г. д.) і многія іншыя. Асаб-лівую цікавасць для стылістыкі маюць дзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі анн-е, -енн-е (-энн-е), -нн-е. Яны абазначаюць галоўным чынам адцягненыя, абстрактныя паняцці і ўжываюцца пераважна ў кніжнай, навуковай мове. Параўн. наступныя пары: капаць — капанне, наступ — наступление, асушка — асушэнне, варка — варэнне, служба — служэнне, буксоўка — буксаванне, гартоўка — гар-таванне, расход — расходование, фармоўка — фармаванне, шпаклёўка — шпакляванне. Няцяжка заўважыць, што першыя словы тут больш канкрэтныя і маюць гутарковы або прафесіянальны характар, другія больш абстрактныя і ўласцівы кніжным стылям мовы. Аб тым, наколькі гэтыя пары слоў розныя па сваіх семантычных і стылістычных асаблівасцях, яскрава сведчыць той факт, што яны ў пэўных выпадках выступаюць з процілеглым значэннем. Так, напрыклад, адзін з газетных артыкулаў, у якім ішла гутаркапра адносіны да грамадскага абавязку, называўся «Служэнне, а не служба».
Багатыя выяўленчыя магчымасці маюць словы з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі. Паколькі гэтыя суфіксы надаюць словам ярка выражаную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, яны сустракаюцца пераважна ў мастацкай літаратуры і ў публіцыстыцы. У навуковым і дзелавым стылях падобныя словы амаль зусім не ўжываюцца. Словы галоўка, ручка, ножка, малаточак, валік у навукова-тэхнічнай літаратуры выступаюць як спецыяльныя тэрміны, якія пазбаўлены ўсякай экспрэсіі.
Стылістычнае выкарыстанне словаўтваральных элементаў у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры вельмі разнастайнае. Адной з пашыраных стылістычных функцый кніжна-абстрактных суфіксаў у паэзіі з'яўляецца стварэнне ўзнёсла-лірычнага або філасофска-абагульняючага тону апавядання. Гэта наглядна пацвярджаюць радкі, якімі пачынаецца апошні раздзел «Новай зямлі» Я. Коласа: ,
Канец... Як проста гэта слова
I мнагазначна, заўжды нова!
Як часта мы пад крыжам мукі
Ў тамленні духу ўзносім рукі
I вочы, поўныя гарэння,
I прагнем мігу вызваленнн!
Шчаслівы міг, бо палі путы!
Канец — і нейкі круг замкнуты
У небыццё ідзе і гіне,
Каб месца іншай даць часіне...
Асабліва выразна стылістычная функцыя кніжна-абстрактных суфіксаў выяўляецца тады, калі яны ўжываюцца ў складзе агульнаўжывальнага слова. Па такому прынцыпу створаны неалагізм свінтус грандыёзус у камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім».
Адным з пашыраных стылістычных прыёмаў з'яўляецца падкрэсленая канцэнтрацыя назоўнікаў з аднатыпнымі словаўтваральнымі сродкамі памяншальна-ласкальнай экспрэсіі. Гэты прыём часта ўжываецца ў творах для дзя-цей або пры апісанні дзяцей у творах для дарослых:
Пчолкі, матылёчкі,
Як сняжынкі тыя,
Мільгацяць вакол.
Жоўтыя пясочкі —
Крупкі залатыя —
Хоць бяры ў прыпол (К-с).
Прыклад з твораў Янкі Брыля:
Сонечка стаіць на пасцелі ў кароткай чысценькай кашульцы. Яшчэ ўсё сонная, ды ўжо з усмешкай на прыплюшчаных карых вачах, яна працягвае да Галі тонкія загарэлыя ручкі. Мама надзявае на іх маленькі крэмавы станік, потым зашпільвае яго, спрытна перабіраючы пальцамі белыя гузікі. А тонкія цёплыя ручкі малой ужо абвіліся за Галіну шыю. Чорнавалосая галоўка сама схілілася на маміна плячо.
Або:
— Ну, ты будзеш дружыць з дзядзькам Лёвам? Карыя вочкі пахітрэлі. Галоўка кіўнула на згоду.
— I вельмі добра! — усцешыўся дзядзя.— Ты сядзь. Вось так. I еш. А я пасяджу. I мы пагаворым.
Белыя зубкі надкусілі сонечную лупіну, а пальчыкі спрытна ўзяліся здымаць яе...
Словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі характэрны для мастацкіх твораў, асабліва паэтычных. Напрыклад:
Ў апусцелым садку
Глуха вецер шуміць,
На галінцы лісток
Баязліва дрыжыць (К-с).
Сонейка заходзіць,
І кладуцца цені,
I плывуць хмурынкі
Ў ціхім задуменні (К-с).
Памяншальныя суфіксы могуць выражаць не толькі станоўчую, але і адмоўную ацэнку з рознымі экспрэсіўнымі адценнямі — знявагі, іроніі, пагарды, насмешкі і г. д.: / — скок жабоцька смела, ды ў каляіну села (Кр.); Забразгалі шабелькамі палкоўнікі-паны (К-с); «Усё ціха,— сказаў ён вярнуўшыся.— Баяцца г а н с і к і. Іграй, Булавенка!..» (I. Н.).
Часта адзін і той жа суфікс у залежнасці ад кантэксту можа надаваць словам розныя экспрэсіўныя адценні,
папараўн.: Хлопчык ходзіць у школку (павага і ласкальнасць); Ну і школку вы сабе пабудавалі! (здзіўленне або захапленне); Гэта быў прадстаўнік нейкай мадэрнісцкай школкі (пагарда, знявага).
Павелічальныя суфіксы ўжываюцца пераважна ў гутарковай мове, часцей за ўсё з неадабральнай ацэнкай: Людзі як людзі: працуюць, хто на што здатны, а ты батоны мінскія валочыш мяхамі ды дрожджы. Спекулянцюга!.. (Б.).
Суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі назоўнікаў часта не маюць значэння памяншальнасці або павелічальнасці, г. зн. яны звязаны не з колькаснымі паказчыкамі прадметаў і з'яў, а з разнастайнымі якаснымі іх асаблівасцямі. Так, у загалоўку артыкула «Факты і факцікі» супрацьпастаўляюцца не вялікія і малыя факты, а факты сапраўдныя, важныя і факты ўяўныя, нязначныя, выпадковыя. Toe ж самае ў наступным прыкладзе: Каму вайна, дзяўчаты, а каму — дык войначка (Б.).
