Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
143
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

112. Экспрэсіўнае вылучэнне частак складанага сказа.

Складаныя сказы любога тыпу характарызуюцца сэнсавым адзінствам аб'яднаных частак. Пры пабудове складаных сказаў шырока выкарыстоўваецца сінтаксічны паралелізм, г. зн. кожная наступная сінтаксічная адзінка будуецца па тыпу папярэдняй — мае аднолькавы склад членаў сказа, аднолькавы парадак слоў, што стварае ўнутраную сіметрыю. У мастацкім маўленні сінтаксічны паралелізм выкарыстоўваецца як прыём, з дапамогай якога ствараецца асаблівая экспрэсіўная атмасфера кантэксту, часцей узвышаная, лірычная: Чым больш праходзіла часу, тым больш усё ўраўнаважвалася (К- Ч.); Яму было ўсё роўна, якую траву мне капытамі яго конь, на якім ён кожны дзень выязджаў на спацыр; яму было ўсё роўна, якія колеры ляжаць на вяршалінах дрэў, калі заходзіць ціхае асенняе сонца (К. Ч.); Мы саджаем дрэвы, каб абараніць ад цяжкай спёкі маладыя руні, будуем дамы і заводскія карпусы, каб прывесці ў рух многія тысячы новых машын і механізмаў (К-с). Шырока ўжываецца сінтаксічны паралелізм у народна-паэтычным маўленні, напрыклад у прыказках: Што кажух — то не вата, што капуста — то не гарбата; Як сіла слабая, то і доля благая; Які ў ядзе, такі і ў хадзе; Не шкадуе, хто працуе, ды шкадуе, хто гультуе.

У пісьмовым маўленні шырока выкарыстоўваецца экспрэсіўны прыём паўтарэння злучнікаў і злучальных слоў у складаных сказах з некалькімі даданымі: Калі ж вяршыні іх гойдаюцца ад ветру, кожная сасна сабе, калі іх шум пяе, густы і дужы, высокую вольную песню — тады ўспамінаецца, вось як цяпер, вячэрні хор на вуліцы роднай вёскі (Б.).

У мэтах стварэння эфекту непасрэднасці маўлення, наогул размоўнай экспрэсіі часта адрываюць даданы сказ ад галоўнага: «Не разбудзіла па-людску! Калі ўсе уста­вал!.'» — падумаў нездаволена, нават узлавана пра ма-ці (I. М.); Толькі, братачка, пільнуй маіх будынкаў. Каб не згарэлі (А. Ч.); І ў яго дрымоце зноў з'явілася яна. Як прывід, як пакута яго жаданняў, далёкая і страшная цяпер яму (К- Ч.); Моцны скразняк прадзьмувае абодва паверхі. Ажио вые ў вентылятарах (Шам.).

Адзначым некаторыя асаблівасці парадку частак у складаным сказе. Звычайна даданыя сказы са значэннем умовы і часу знаходзяцца ў пачатку сказа, а сказы дапаўняльныя, месца, мэты, прычыны, параўнальныя і азначальныя — у канцы. Такі парадак частак складаназалежнага сказа характэрны для нейтральных канструкцый. Усякае іншае размяшчэнне частак успрымаецца як інверсія, якая выкарыстоўваецца ў стылістычных мэтах. Пры гэтым змест адной з частак складанага сказа вылучаецца, прыцягваючы наибольшую ўвагу, або, наадварот, аслабляецца. Параўн. наступныя прыклады з прамым парадкам і інверсіяй:

Каб ад сцюжы не сканаць, Дзяржаць тут трэба чуйна

мусіць заяц ноч скакаць (М. Т.). вуха, каб не паддацца на падман

(К-с).

Калі ён перадаваў распара- Тады заклічам да парадку,

джэнні на заўтра, прынеслі вячэ- калі спячэцца... каравай (К-с).

ру (I. М.).

Няслі варту абапал шляхоў Дзе раней была спрадвеч-

ветракі, дзе мы ішлі ад цямна да ная багна, там цяпер каласуе

відна (Луж.). пшаніца (з газеты).

I смех румяніцца на дрэвах, Як брыльянты, рассявае ноч

як нейкі веснік дарагі (К-с). ка летняя расіцу... (Куп.)

Адно толькі шкада, што на­ Што я мужык, усе тут зна-

ша жыццё несуразмерна малое... юць... (Куп.)

(К-с)

Часам галоўная частка сказа расчляняецца і ў сярэдзіну ўключаецца даданая частка, у выніку чаго значэнне раздзеленых частак узмацняецца, парушаецца плаўнасць маўлення: Праворны, каб не губіць марка людзей, парашыў абысці Дом Урада з тыльнага боку, з двара (I. М.); параўн.: Каб не губіць марна людзей, Праворны парашыў...

113. Стылістычныя памылкі ў складаных сказах. У сувязі з тым, што складаныя сказы вельмі разнастайныя па сваей сінтаксічнай структуры і стылістычных асаблівасцях, у іх пабудове сустракаюцца памылкі, якія перашкаджаюць дакладнаму і лёгкаму разумению думкі.

Ужываюцца надзвычай вялікія складаныя сказы, у якіх ускладняецца сувязь паміж асобнымі яго часткамі: Нягледзячы на тое што артыкул прыводзщь агульныя палажэнні, ён усё ж выгадна адрозніваецца ад іншых, бо выклікае на дзелавую размову вялікую групу малодшых камандзіраў вытворчасці, аднак, зрабіўшы добры пачын, газета болыи не выступала з такога роду перадавымі артыкуламі, а многія іншыя шматтыражкі нават і не спрабавалі выкарыстаць гэтую форму пропаганды вопыту перадавікоў вытворчасці. Сказ выразна распадаецца па сэнсу на дзве часткі, таму варта разбіць яго на два самастойныя сказы.

Трэба, аднак, адзначыць, што не ўсякае адступленне ад нормы ў пабудове складанага сказа з'яўляецца стылістычнай памылкай і не ўсякі шматступенны складаны сказ з развітымі даданымі членамі цяжка ўспрымаецца чытачом. Важна, каб часткі складанага сказа былі звязаны ўнутранай сіметрыяй, пабудаваны аднатыпна і каб увесь сказ як сінтаксічнае цэлае адпавядаў характеру перадаваемага зместу. Напрыклад: Аднак куды болыи радуе цяпер прыход новай задумы, гарэнне над чарнавіком, прыдзірлівае, удумлівае шчасце перапісвання, вычытка пасля машыністкі, калі шкода, здаецца, парушыць з месца нават літару, а потым — гадзіны, дні новага роздуму над зробленым, новыя прыступы горкай нездаволенасці і — новая асалода чыркання, дапісвання, новая праўка — у карэктуры, на старонках кнігі, якая ўжо даўно прыйшла да чытача (Б.).

Разнатыпнасць у пабудове частак складанага сказа часта бывае звязана з неаднолькавым парадкам слоў у суадносных аднародных даданых сказах. Звычайна ў іх павінен захоўвацца або прамы, або адваротны парадак слоў. Таму няўдалым з'яўляецца сказ: Дакладчык адзначыў, што школа поўнасцю падрыхтавана да заняткаў: пакладзена новая подлога, адрамантаваны печы, сцены і вокны пафарбаваны, поўнасцю завезена паліва. У трэцім аднародным сказе трэба таксама выкарыстаць адваротны парадак слоў (пафарбаваны сцены і вокны).

Часта ў складаным сказе ў якасці аднародных сінтаксічных элементаў спалучаюць які-небудзь член сказа і даданы сказ. Такая разнатыпнасць пабудовы сказа характэрна для размоўнага стылю і недапушчальна ў навуковым і дзелавым: Малады настаўнік думаў аб новым месцы сваёй работы і што яго насцярожана сустрэлі вучні; Студэнтам, здаўшым усе экзамены і залікі і якія накіроўваюцца на практыку ў раённыя газеты, трэба зайсці ў дэканат.

Як і ў простым сказе, у складаным таксама сустра­каюцца выпадкі кантамінацыі: Наступнае, на чым спыніўся прамоўца, гэта аб сваёй паездцы на новабудо.ўлі рэспублікі. Або: Хто знайшоў белыя вязаныя пальчаткі, просьба перадаць іх на трэці курс.

Ужываюцца сказы, часткі якіх адрозніваюцца па сваёй стылістычнай прыналежнасці або эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы. Так, у афіцыйна-дзелавым маўленні рознастылёвасць ствараецца ўключэннем у сказ неўласці-вых яму эмацыянальна афарбаваных выразаў: Мы павінны карпатліва вырошчваць і выхоўваць кадры грамадскіх актывістаў, загартоўваць у барацьбе з цяжкасцямі, дапамагаць ім здабываць арганізатарскія навыкі, даваць палітычную загартоўку, тэарэтычную падрыхтоўку і эканамічныя веды, неабходныя для таго, каб кожны актывіст быў сапраўдным маяком, які палае нязгасным святлом і асвятляе шлях у заўтра. Апошняя частка сказа насычана эмацыянальна афарбаванымі словамі, якія не адпавядаюць стылю ўсяго выказвання.

Пры пабудове складаных сказаў трэба пазбягаць паўтарэння аднолькавых злучнікаў пры паралельнай залежнасці даданых сказаў: Сцяпан расказваў, якімі дакучлівымі бываюць бураны ў іхняй мясцовасці, як яму, які застаўся на дзесятым годзе без бацькі, даводзілася раграбаць сумёты, якія часта забівалі выхад з хаты ўпоравень са страхой (з газеты).

Часта бываюць выпадкі няправільнага ўжывання аднаго злучніка або злучальнага слова замест другога: На той нарадзе, дзе прысутнічаў і Пужэвіч, абмяркоўвалі пытанне аб удзеле моладзі ў азеляненні горада (з газеты). Замест дзе лепш ужыць словы на якой; гэта дыктуецца не толькі стылістычнымі, але і фанетычнымі меркаваннямі (побач аказваюцца два склады дзе — дзе). Няправільна ўжыта калі ў сказе: Нельга мірыцца таксама з такім становішчам, калі асобныя рабочыя сістэматычна прапускаюць заняткі тэхмінімуму. Падобныя сказы нярэдка сустракаюцца ў газетах. Правільна сказаць: Нельга мірыцца таксама з тым, што асобныя рабочыя сістэматычна прапускаюць заняткі тэхмінімуму.

Нарэшце, бываюць выпадкі неапраўданага ўжывання складаных сказаў замест простых: Аўтар апавядання выбраў тэму, якая з'яўляецца актуальной. Куды лепш сказаць: Аўтар апавядання выбраў актуальную тэму