- •М. Я. Цікоцкі стылістыка беларускай мовы
- •З гісторыі стылістычнай навукі
- •Стылістыка і рыторыка.
- •Сучасны стан стылістыкі як лінгвістычнай дысцыпліны
- •9. Тэрміны «культура мовы» і «культура маўлення».
- •Лексічная I фразеалагічная стылістыка Лексічнае значэнне слова
- •«Мінскі напрамак» I. Мележа
- •«Адзін дзень» я. Брыля
- •Функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі
- •Эмацыянальна-экспрэсіўныя тыпы лексікі
- •Тыповыя памылкі словаўжывання
- •Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы
- •Марфалапчная стылістыка Назоўнік
- •55. Агульныя стылістычныя асаблівасці назоўніка.
- •Прыметнік
- •Займеннік
- •66. Стылістычныя асаблівасці асабовых займеннікаў.
- •Лічэбнік
- •Дзеяслоў
- •73. Сінаніміка зваротных і незваротных дзеясловаў.
- •Сінтаксічная стылістыка Просты сказ
- •Сінаніміка форм выказніка
- •Варыянты форм, звязаных з кіраваннем
- •Аднародныя члены сказа
- •Адасобленыя члены сказа
- •Экспрэсіўнае вылучэнне членаў сказа
- •Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі
- •Складаны сказ
- •112. Экспрэсіўнае вылучэнне частак складанага сказа.
- •Асаблівыя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення
- •Стылістыка тэксту
- •Звышфразавыя адзінствы
- •Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення
- •Стылістычнае выкарыстанне чужой мовы
- •Функцыянальная стылістыка Сістэма стыляў літаратурнай мовы
Займеннік
65. Роля займенніка ў кантэксце. Займеннікі вылучаюцца сярод іншых часцін мовы тым, што ўяўляюць сабой словы, якія не маюць лексічнага значэння, не называюць асобу, прадмет, якасць, а толькі ўказваюць на іх. Канкрэтнае значэнне займенніка выяўляецца ў кантэксце і залежыць ад таго, на які прадмет або на якую прымету займеннік указвае. Таму вельмі важна, каб суадноснасць займеннікаў з тым ці іншым словам у сказе была яснай. У першую чаргу гэта датычыцца займеннікаў ён, які, гэты.
Пры ўжыванні займенніка трэцяй асобы (ён, яна, яно, яны) трэба памятаць, што паміж назоўнікам, з якім займеннік звязаны па сэнсу, і самім займеннікам не павінен стаяць другі назоўнік у форме таго ж роду і ліку. У адваротным выпадку бяссэнсіца або непаразуменне непазбежныя. Няправільна ўжыты, напрыклад, займеннік яе ў на-ступным сказе: Неабходна ўлічваць усю разнастайнасць запатрабаванняў моладзі і ў адпаведнасці з гэтым праводзіць выхаваўчую работу, уцягваць яе ў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Па сэнсу займеннік яе адносіцца да слова моладзь, але атрымалася, што ў сказе ён замяняе слова работу.
Нельга таксама дапускаць, каб займеннік тнаходзіўся вельмі далека ад слова, якое замяняе. У такім выпадку таксама ўзнікае няяснасць: Дзяўчаты глядзелі ў акно. Прамільгнулі апошнія домікі рабочага пасёлка, і насустрач па абодвух баках замільгалі хвоі, раскідзістыя елачкі, бярозкі і асіны. Пад мернае пастукванне колаў некаторыя з іх пачалі напяваць, а астатнія прадаўжалі жартаваць. Толькі прачытаўшы цалкам увесь абзац, можна зразумець, што напявалі і жартавалі не бярозкі і елачкі, а пасажыры цягніка — дзяўчаты.
Памылкі ў выкарыстанні асабовага займенніка іншы раз бываюць і тады, калі займеннік павінен замяняць зборны назоўнік: Наша студэнцтва ўмее не толькі добра вучыцца, але і весела адпачываць. Яны часта арганізоў-ваюць цікавыя вечары, гульні, віктарыны. Слова студэнцтва ў другім сказе заменена асабовым займеннікам множнага ліку, у выніку чаго парушылася дапасаванне (студэнцтва — яно, а не яны). Тлумачыцца гэта тым, што займеннік адзіночнага ліку яно нязручна ўжываць у адносінах да людзей. У адзіным выпадку замест зборнага назоўніка лепш ужыць агульны — студэнты.
Цесную сувязь з кантэкстам, акрамя асабовых займеннікаў, выяўляюць таксама іншыя займеннікі — указальныя, прыналежныя, азначальныя. 1х канкрэтнае значэнне ў сказе павінна быць зразумелым. Напрыклад, указальныя займеннікі гэты і той звычайна суадносяцца з назоўнікам. У гэтых выпадках, як правіла, бывае няцяжка ўстанавіць словы, на якія яны ўказваюць: Прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута прад вачыма кожнага з нас. Чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы — хіба ж гэта не ёсць шчасце? (К-с)
Калі ж займеннік гэта ўжываецца без назоўніка, то ён замяняе не канкрэтны назоўнік, а ўсё папярэдняе выказванне ў цэлым: Заутра трэба будзе заказаць старасце фурманку і паехаць да воласці забраць школьныя прылады; трэба пазнаёміцца там з настаўнікам і параіцца з ім наконт розных пытанняў, звязаных са школай; трэба таксама зайсці І да бацюшкі і запрасіць яго прыехаць сюды адслужыць малебен перад адчыненнем заняткаў у школцы. Так, гэта трэба зрабіць, бо ўжо даўно час брацца за навучанне дзяцей (К-с). Тут займеннік гэта ўказвае на шэраг думак, выказаных у папярэднім развітым сказе. У наступным жа прыкладзе ўказальны займеннік ужыты няправільна: У калгасах вырашчаны багаты ўраджай бульбы. Механізатарам трэба паклапаціцца аб гэтым загадзя. Аб чым павінны паклапаціцца механізатары? Безумоўна, аўтар' хацеў сказаць, што механізатары павінны паклапаціцца аб своечасовай уборцы ўраджаю. Атрымалася ж, быццам механізатарам трэба паклапаціцца аб тым, што ўжо вырашчана.
Часта ўзнікае няяснасць пры ўжыванні займенніка які ў якасці адноснага слова. Асабліва трэба быць уважлівым пры выкарыстанні гэтага займенніка, калі ў сказе ёсць некалькі назоўнікаў, з якімі ён можа быць звязаны граматычна: У газеце змяшчаюць вынікі сацыялістычнага спа-борніцтва ў цэхах, многа пішуць аб барацьбе за якасць прадукцыі, якую вядуць лепшыя людзі завода. Перад займеннікам якую стаяць назоўнікі жаночага роду барацьба, якасць і прадукцыя. Апошні назоўнік — прадукцыя — стаіць непасрэдна перад займеннікам, таму паміж імі ўзнікае цесная граматычная, а значыць, і сэнсавая сувязь. Атрымліваецца недарэчнасць: лепшыя людзі завода вядуць прадукцыю. Фразу можна было пабудаваць прыблізна так: ...многа пішуць аб барацьбе лепшых людзей завода за павышэнне якасці прадукцыі.
У тым выпадку, калі займеннік стаіць у назоўным або вінавальным склоне (без прыназоўніка), памылку можна выправіць заменай даданага сказа дзеепрыметным словазлучэннем (калі ад дзеяслова, які ўваходзіць у даданы сказ, можна ўтварыць дзеепрыметнік). Так, у сказе У грунтоўных рэцэнзіях на творы, якія былі змешчаны ў часопісе, чытачы знайшлі цікавы і змястоўны матэрыял незразумела, да якога назоўніка (рэцэнзіях ці творы) адносіцца даданы сказ. Абодва яны стаяць у множным ліку, таму слова якія можа быць дапасавана як да першага, так і да другога. Пры замене даданага сказа недакладнасць знікае: У грунтоўных рэцэнзіях на творы, змейічаных у часопісе, чытачы знайшлі цікавы і змястоўны матэрыял; У грунтоўных рэцэнзіях на творы, змешчаныя ў часопісе, чытачы знайшлі цікавы і змястоўны матэрыял. У абодвух выпадках канчаткі дзеепрыметнікаў ясна паказваюць, да якога слова апошнія адносяцца.
Такім чынам, сэнсавая і стылістычная роля займеннікаў у кантэксце вялікая. Яны ўстанаўліваюць сувязь паміж часткамі тэксту, падкрэсліваюць адзінства і паслядоўнасць думкі.
