Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
143
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення

127. Апісанне. У стылістыцы традыцыйна вылучаюцца ў якасці больш буйных, чым сказ, адзінак тэксту — апі-санне, апавяданне і разважанне.

Апісанне ўжываецца для дэталёвай характарыстыкі стану рэчаіснасці з падрабязным пералічэннем шэрагу адначасова існуючых аб'ектаў і іх прымет (партрэт, краявід, інтэр'ер, экстэр'ер і г. д.). Статычнасць моўнай формы апісання падкрэсліваецца аднатыпнасцю форм выказніка:

Калі сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі, лагодныя і строгія покрыкі жанчын. У некалькіх дварах гукі гэтыя перабіваў чысты, працавіты клёкат жалеза аб жалеза — касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы, рыхтаваліся ісці на балота (I. М.).

Паколькі апісанне статычнае, то яно як бы перапыняе апавяданне, стрымлівае дзеянне. Тут пануюць назоўнікі і прыметнікі, мала ўжываецца дзеясловаў:

Калядныя святкі. Вечар. На вокнах — маты, а за імі, за сцяною, на вуліцы і на падворку — снег, лютая сцюжа, дробная мяцеліца і цёмна, цёмна. Вось то самая ваўчыная пара ў пахаваных снегаваю дзяругаю, мутных і нямых, страшэнна пустых палях (М. Г.).

У апісанні зімовага вечара — ніводнага дзеяслова. Прыклад паказвае таксама, што ў апісаннях шырока ўжываюцца намінатыўныя і няпоўныя сказы. Калі ж у прадметным апісанні і ўжываюцца дзеясловы-выказнікі, то яны ў гэтых умовах набываюць перш за ўсё значэнне знаходжання, існавання (экзістэнцыяльнае). Таксама адметнасць апісання — стабільнае ўжыванне адваротнага парадку слоў. Напрыклад:

Яшчэ досвіткам пачыналі цупаць у таках цапы. Пасля ўвесь дзень стукала імі ўся вуліца, і на ўсю вуліцу пахла пылам з растрэсеных снапоў. Каля адчыненых гуменных варот бялела салома і з'яўля-ліся людзі з абпыленымі тварамі, чорнымі вусамі і бародамі. Чуючы цеплыню на дварэ, у хлявах рыкалі каровы і пад вечар каля калодзежаў здзіўлена абнюхвалі снег. У двары іржалі коні. У дварах жа стаялі драбіны з чорнымі ад прымёрзлай гразі калясьмі (К. Ч.).

У апісанні, такім чынам, склаўся асаблівы тып сказа, які атрымаў назву апісальнага, у якім група выказніка знаходзіцца перад групай дзейніка.

Яркія мастацкія апісанні наглядна паказваюць майстэрства слоўнага жывапісу празаіка. Прыводзім некалькі ўзораў мастацкіх апісанняў прыроды з твораў Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага і Івана Пташнікава.

Малюнак лета: Ах, ужо высока сонца! Высока сонца — добры цень даюць яблыні ў гаспадаровым садзе, дзе сагнулася гаспадыня ў баразне бацвінне на абед ламаць. Буйнае, густое парасло ў іх сёлета бацвінне. Яшчэ не абсохла тут раса, яшчэ макравы мак,— не расправіў па-дзённаму свае ляпёстачкі, аксамітавыя, чырвоныя ў добрага маку і бледна-блакітныя, з цямнейшымі плямкамі пры ложа-квеніку ў мака-самасейкі. Яшчэ на тых ляпёстачках павісла брыльянцістымі капачкамі слязлівая роска. Ды ўжо прабіўся скрозь лісці на сліўцы сонцаў ход — і зайграў вясёла ў тых капачках... I харашэе мак, узносячы тут і тут, густа на густым шызым і квола-крохкім свежим сцябелейку буйныя і дробныя мачынкі і груд цвету; панік сланечнік кружэлкай жаўтацветваю, загадзя пакутна асмягаючы. Асцярожна з-пад шурпатага лісту выкаціў свой бачок на ранішняе халадкавае сонца малады гарбуз. А гарбузінне, пазаняўшы завуголле і кожны закутачак, абходзячы, ды ўсё ж глушачы тую моркву, рэпу і цыбулю, пнецца кручанымі вусінамі на плот і жаўцее сабе бліжэй да сонейка. Бачыць ярая пчолка яго жоўты цвет — і звініць і паўзе на яго, набірае жоўтага пылу на свае бахматыя ножкі (М. Г.).

Малюнак ранняй восені: Часамі днём позняга лета пачынае хмурнець дзень, і гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. Лёгкая плынь ветру зноў заціхае, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо застаецца пячаць летняга адцвітання. У поўнай сіле сваёй цвітуць летнія кветкі і трава адрастае пасля касы, а сэрца чуе, што не так ужо гудзе пчала над жоўтым малачайнікам, і вада ў рэчцы плыве, здаецца, цішэй. Яшчэ ў пачатку ліпеня бывае зжаўцее адзін-адзінюткі лісток на бярозе і так ён сярод пышнай зеляніны трымаецца доўга. А ў гэты дзень ён адарвецца і кружыцца ў паветры, пакуль ляжа ў траву. К вечару пакідае звінець неабдымная шырыня летняга дня, і кладзецца цішыня на зямлю. Жоўты лісток з бярозы ляжыць у траве і відзён здалёку, і без яго, здаецца, не пахнуў бы так чабор, не такі прывабны здаваўся б верас і не было б такога вялікага шчасця ў душы бачыць траву і дрэвы, сіратлівы куст шыпшыны і вершаліну высокай хвоі, на якой ціха ляжыць праменне блізкага да захаду сонца (К. Ч.).

Малюнак ранняй вясны: Зямля пахне зямлёй, калі яе схопіць адразу сонца, калі вясна ідзе без слаты... Днём тады па вуліцы і па двары бягуць, шваргочачы, ручаі — вузенькія, маленькія, цераз іх, не баючыся, ступаюць куры; нанач яшчэ больш апагоджваецца, робіцца зусім чыстае неба; на захадзе, дзе схавалася сонца, гарыць чырвоная, як жар, зара, шырокая, на ўсю вёску. Пасля неба гусцее, робіцца цёмнае, як зімой, і ў ім загараюцца зоркі. У вёсцы з комінаў высака ўгару падымаюцца слупамі дымы — пахне прыгарэлай бульбай і альховымі дрыўмі... Цісне ноччу мароз; хрумшчыць пад нагамі лёд — вада ў ямах вымерзла аж у дно; скрыпіць снег — узяўся шэранню — ядрана, дзярката, не ступіць нагой. Скачуць нават зоркі, як зімой, і шчыпле за шчокі і за вушы; бялеюць ад інею бровы і каўнер у кажусе. Ларога адразу бярэцца лёдам: яе сякуць коні вострымі гакамі. Сту-каюць сані палазамі, завальваючыся ў цвёрдыя, як камень, глыбокія з зімы калдобіны, па якіх днём бегла ад ракі вада. Высыпае яшчэ на зямлю іней, мяккі, дробненькі, і на дарозе тады адразу знаць растрэсенае днём сена — робіцца белае. Грукаюць ноччу ў хлеве, як зімой у калядніцу, драбінамі каровы; мычаць адсаджаныя цяляты, што паявіліся з тыдзень,— просяцца пад цёплае вымя і мяккі слізкі мацерын язык (Пташн.).

Зусім іншую функцыю выконваюць апісанні ў тэкстах навуковай, тэхнічнай і афіцыйна-дзелавой літаратуры. Яны прызначаны даць уяўленне аб усіх істотных якасцях таго ці іншага аб'екта.

Абавязковым правілам навуковага апісання з'яўляецца, па-першае, указание бліжэйшага роду, г. зн. таго класа прадметаў, да якога адносіцца выбраны для апісання аб'ект; па-другое, указание відавога адрознення, г. зн. тых прымет, якія адрозніваюць гэты аб'ект ад іншых таго ж класа. Напрыклад:

Гарбуз (Cucurbita), род адна-, радзей шматгадовых травяністых шорсткаваласістых раслін сям. гарбузовых. Сцябло галінастае, даўж. 3—6 м, сцелецца або паўзе з дапамогаю вусікаў. Лісце цэласнае або пяцілопасцевае, на доўгіх чаранках. Кветкі аднаполыя, вялікія, жоўтыя. Плод — несапраўдная ягада, рознай формы і колеру, з тоўстай цвёрдай абалонкай і мясістай мякаццю.

Пры навуковым апісанні трэба захоўваць наступныя логіка-стылістычныя патрабаванні: 1) апісанне не павінна быць занадта вузкім або занадта шырокім (правіла сураз-мернасці); 2) апісанне не павінна змяшчаць у сабе ні яўнага, ні скрытага круга; 3) нельга характарызаваць невядомае праз невядомае; 4) апісанне не павінна быць адмоўным, за выключэннем тых выпадкаў, калі раскрываецца змест адмоўнага паняцця; 5) моўнае выражэнне паняцця павінна быць адназначным і ясным.

128. Апавяданне. Апавяданне служыць для выражэння часавай, храналагічнай паслядоўнасці дзеянняў або з'яў, адлюстроўвае сувязь паміж падзеямі. Гэтая катэгорыя тэкстаў характарызуецца ланцуговай сувяззю. Апавя­данне дынамічнае, у ім дамінуюць дзеяслоў і акалічнасныя словы. Рэму выказванняў, якія ўваходзяць у апавядальныя кантэксты, выражае склад выказніка, фіксуючы ўвагу чытача на падзейнай інфармацыі. У такіх сказах, як правіла, склад дзейніка малалікі, і ўся асноўная інфармацыя сканцэнтравана ў складзе выказніка. У апавядаль-ных кампанентах тэксту часта ўжываюцца сказы з радамі аднародных выказнікаў, таксама, як і няпоўныя сказы (без дзейніка). Напрыклад:

Бегучы па вуліцы, Вэня Шпулькевіч адразу і ўбачыў Сашкаву скры-ваўленасць і запомніў яе на доўгія гады. Выехаўшы ў поле і наспа-кайнеўшы, ён аб гэтым доўга раздумваў. Цяпер жа ратаваўся сам, як мог. Дабег да саней, адразу дастаў з кішэні свой складны дарожны бумажнік, выняў адтуль пачак грошай і сунуў у руку вайскоўцу, які ўвесь час сядзеў каля саней на кані. Той адступіўся адразу. Вэня ўскочыў у сані і пагнаў каня. Але конь з цяжарам у санях не мог многа бегчы. Праз хат дзесяць ён пайшоў паволі. Вэня злез з саней і ішоў збоку, бесперапынна азіраючыся. Бумажнік свой ён адразу склаў надвое і, не паглядзеўшы на яго, сунуў у кішэню. Пісьмо, якое зранку даў яму Стафанковіч, выкінулася з бумажніка і асталося ляжаць на снезе.

Выступаючы як выяўленчыя кампаненты мастацкага тэксту, апісанні і апавяданні амаль заўсёды спалучаюцца ў адно цэлае ў агульнай моўнай плыні твора, часта чаргуючыся паміж сабой:

У звычайны час прыйшла пара касавіцы. У адну раніцу, яшчэ халаднаватым поцемкам, Курані ўзварушыліся, захадзіліся адным кло-патам — на балота, касіць! У кожным двары выцягвалі косы, граблі, падавалі ў вазы; налівалі свежай вадой біклагі, зносілі да калёс — у клунках, у торбах, у кошыках — хлеб, сала, гуркі, цыбулю; у кожным двары, ля кожных калёс завіхаліся старыя і маладыя, мужчыны і жанкі, кожны двор поўны быў руху і гоману; нават коні, здавалася, разу­мел! — прыйшоў зноў вялікі дзень касавіцы.

Глушакі збіраліся ехаць з двара, калі сонца толькі пачало выплішчвацца з-за цёмнага лесу. Усё ўжо было гатова, можна было б выпраў-ляцца, і Глушак недавольна паглядваў на хату, дзе няведама чаго яшчэ корпалася Ганна, а з_ ёй і старая.

— Ідзі скажы — жджэм! — як загад прасіпеў ён Яўхіму.

Той ужо ступіў к хаце, калі Ганна ўслед за старой, што адчыні-ла дзверы, паявілася на парозе. Ганна туліла да грудзей спавітое дзіця, хіліла да яго чарнявую галаву, на пасме якой паблісквала сонца. Асцярожна, не падымаючы галавы, саступіла з ганка, ля калёс стала: камусьці трэба даць малое, пакуль сядзе сама.

Гэты тэкст, пачаты апісальнымі сказамі, заканчваецца апавядальнымі.

Выступаючы ў якасці жывапісных кампанентаў тэксту, апісанні і апавяданні звычайна адлюстроўваюць адзінкавую канкрэтную з'яву, што вымагае ўжывання дзеяслоўных форм цяперашняга і прошлага часу ў актуаль­ным значэнні. Такія тыпы тэкстаў шырока выкарыстоўваюцца ў нарысах і рэпартажах, наогул ў творах дакументальнага жанру, напрыклад:

14.00. Аб'яўляецца пасадка, экспрэс набірае ход. Сярод ганаровых пасажыраў — будаўнікі метрапалітэна... Праходзіць мінута — і поезд на станцыі «Парк Чалюскінцаў». Дзверы адчыняюцца. Пасажыры на некалькі мінут выходзяць на перон, любуюцца аддзелкай станцыі. I аноў у дарогу.

Апісанні і апавяданні могуць расказваць пра падзеі звычайныя, якія часта паўтараюцца. У такім тэксце формы часу паўстаюць у сваім узуальным, агульнапрынятым значэнні. Так, у прыведзеным вышэй урыўку з «Палескай хронікі» I. Мележа першы абзац — агульны малюнак вясковых збораў на касавіцу. Наступныя абзацы даюць ужо больш канкрэтны малюнак, расказваючы пра тое, што адбываецца ў двары Глушакоў. I нарэщце, дакладна апавядаецца пра выхад з хаты канкрэтнай асобы — Ганны.

Такім спалучэннем агульнага і канкрэтнага, актуальнага і узуальнага планаў маўлення аўтар робіць тэкст разнастайным і, зразумела, больш багатым стылістычна. Імкненне да спалучэння розных планаў маўлення ад-люстроўвае агульную тэндэнцыю развіцця сучаснай мастацкай прозы (больш падрабязна гл. § 144).

129. Разважанне прызначана для выкладу логікі развіцця думкі. Яно адрозніваецца ад апісання і апавядання строгай, лагічнай паслядоўнасцю сказаў, якія характарызуюцца шматлікімі злучнікавымі сувязямі.

Разважанне найбольш распаўсюджана ў навуковых тэкстах, а таксама ў публіцыстыцы. Напрыклад:

Гаворачы пра гэту трагічную акалічнасць у гісторыі нашага нацыя-нальнага станаўлення, мусім, аднак, ладкрэсліць, што калі б не творчы подзвіг Скарыны, калі б не магутны размах і маштаб яго кнігавыдавец-кай і асветніцкай дзейнасці,— трагедыя магла б быць непараўнана больш страшнай, яна магла б аказацца для нас непапраўнай. Калі б не той духоўны, нацыянальна-культурны грунт, які так умацавалі Скарына і яго паслядоўнікі, супраціўленне апантанаму напору чужаземнай культуры і мовы на Беларусі было б значна слабейшае, асіміляцыя нашых няшчасных прашчураў ішла б тэмпамі намнога боль­шим!,— і хто ведае, які наогул быў бы лес нашага народа, ці дыхалі б мы сёння найздаравейшым, найчысцейшым І найсаладзейшым паветрам роднае мовы? (Н. Г.)

Існуюць два асноўныя метады разгортвання матэрыялу ў разважаннях: сінтэтычны, або індуктыўны, і аналітычны, або дэдуктыўны. Можна ісці ад агульных палажэнняў да прыватных, г. зн. спачатку прывесці агульнае палажэнне, якое трэба даказаць, а потым падаць факты, доказы і ілюстрацыі, што пацвярджаюць.на думку аўтара, гэтае палажэнне (дэдукцыя); можна, наадварот, ад пры­ватных назіранняў і з'яў ісці да агульных, г. зн. паведаміць спачатку назіранні і факты, а потым зрабіць агульны вывад, змяшчаючы ў сабе галоўную думку, якую хацеў даказаць аўтар (індукцыя).

У большасці навуковых і публіцыстычных твораў часцей за усё сустракаюцца разважанні змешанага тыпу, у якіх аналіз перамяжаецца з сінтэзам.

У творах мастацкай літаратуры разважанне часта выступае ў форме ўнутранага маналога («патоку свядо-масці» — па замежнай тэрміналогіі) і з'яўляецца яркім сродкам псіхалагічнай характарыстыкі персанажа. На­прыклад:

Каб адагнаць злыя згадкі, стала знарок думаць пра лепшае, пра Хоню: што ж рабіць з ім? Злуецца ўжо на яе, і ці дзіва — столькі ходзіць! «Мо і праўда,— пайсці?.. Любіць жа, што ні думай, любіць!

Кеб не любіў, хіба б хадзіў столькі? І хлопец добры, на ўсё сяло адзін ,|такі... Бязбожнік адно. Не шануе бога. Але ето перамяніць можно... I матка яго — хоча...» (I. М.)

Умелае выкарыстанне апісанняў, апавяданняў і разважанняў у тэксце, іх прапарцыянальнасць, правільнае ўзаемадзеянне і ўзаемасувязь — адна з важнейшых умоў лагічнасці, паслядоўнасці і пераканальнасці разгортвання і выкладу думкі, адзін з важнейшых паказчыкаў майстэрства літаратара наогул. Як сведчаць сучасныя даследаванні ў галіне псіхалогіі творчасці і чытальніцкага ўспрымання, выкладанне думкі ў любым літаратурным творы ідзе ад вядомага да невядомага, ад пазнанага да новага, пакуль не заканчваецца поўным яе афармленнем і лагічнай завершанасцю. Паводле назіранняў укрінскага даследчыка Р. Іванчанкі, такая пульсацыя думкі між двума полюсамі — вядомым і невядомым — стварае пэўны рытм падачы матэрыялу і своеасаблівую напружанасць, стыль выкладу. Аўтар ведае, штб ён хоча выказаць. Але маўленне існуе ў часе, і ён гэтае што адразу выказаць не можа. Канцэнтруючы ўвагу чытача то на адным, то на другім моманце, аўтар павінен паступова называць і характарызаваць словам непазнанае і звяно за звяном, з кожным новым сказам і фразай памяншаць напружанасць цікаўнасці чытача, якая ўзнікла ў пачатку апавядання паміж веданнем апавядальніка і няведаннем чытача, аж датуль, пакуль веданне чытача не ўраўнаважыцца з веданнем аўтара.

Такая раўнавага наступае толькі пасля азнаямлення чытача з усім творам. «У гэтым пункце,— адзначае Р. Г. Іванчанка,— як бы скрыжаваліся розныя бакі агульнавядомай літаратурнай заканамернасці — уменне адбі-раць матэрыял і методыка падачы яго. Тут сплавіліся адбор, што дазваляе аўтару трывожыць сэрца чытача выразнымі дэталямі, і методыка падачы гэтых дэталяў словам».

Аднак чытач не толькі ўспрымае змест, ён вызначае і свае адносіны да яго, а гэта шмат у чым залежыць ад стылю. У значнай меры на аснове стылю фарміруецца ўяўленне чытача пра аўтаралітаратара — пра яго пера-кананасць, шчырасць, прынцыповасць, падрыхтаванасць, жыццёвы вопыт, пра тое, каму ён адрасуе свой твор, наколькі сур'ёзна, усебакова і аб'ектыўна даследуе пытанні, як звязвае апісанні і разважанні і г. д.