Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
143
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі

Прыналежнасць слова да таго ці іншага функцыянальнага стылю, да вуснага або пісьмовага маўлення надае слову адпаведную стылістычную афарбоўку. Вылучаюцца наступныя функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі: агульнаўжывальная, размоўна-бытава'я (у тым ліку прастамоўны і дыялектны пласты), спецыяльная і грамадска-палітычная.

29. Агульнаўжывальная лексіка з'яўляецца асновай слоўнікавага складу. Да гэтага тыпу лексікі адносяцца назвы прадметаў, з'яў, паняццяў: вада, дом, дзверы, стол, двор, вуліца, дождж, сабака, конь, верабей, скры­ня, боты, галава, дзень, ноч, праца, хада, купанне, размова і г. д.; якасцей і акалічнасцей: добры, смелы, цёплы, чысты, белы, шмат, пешкі і г. д.; дзеянняў і станаў: бегчы, несці, браць, ставіць, чакаць, глядзець і г. д.

Як бачым, агульнаўжывальныя словы — гэта назвы найбольш звыклых і шырока распаўсюджаных прадметаў, з'яў, якасцей, дзеянняў. У аднолькавай меры гэтыя словы выкарыстоўваюцца і ў бытавым маўленні, і ў дзелавым, і ў навуковым, і ў мастацкім. Таму агульнаўжывальную лексіку называюць яшчэ міжстылявой, стылістычна не абмежаванай. Яна забяспечвае адзінства слоўнікавага складу мовы.

У пэўных выпадках агульнаўжывальнае слова можа атрымаць тую ці іншую стылістычную афарбоўку — функцыянальную або эмацыянальна-экспрэсіўную. Так, у спецыяльна-тэрміналагічным значэнні яно набывае афарбоўку спецыяльнага маўлення — адпаведна навуковага або публіцыстычнага стылю: магнітнае поле, паршнявы палец, стомленасць металу, на аб'екты падалі ц я п л о, дзяржаўнае пытанне, рост інтарэсаў, палітычнае ж ы цц ё, грамадскі п а р а д а к.

30. Размоўна-бытавая лексіка ўжываецца пераважна ў размоўным стылі, хаця многія яе словы блізкія да агульнаўжывальных і сустракаюцца ва ўсіх стылях. Тут трэба адзначыць, што ў беларускай літаратурнай мове, якая склалася на аснове жывых народных гаворак, рэзкую мяжу паміж агульнаўжывальнымі і размоўна-бытавымі словамі наогул правесці вельмі цяжка, таксама як цяжка бывае адрозніць агульнаразмоўныя словы ад прастамоўных і дыялектных. У якасці ілюстрацыі можна прывесці пары слоў, першыя з якіх у слоўніках адзначаны як размоўныя, а другія з'яўляюцца агульнаўжывальнымі іх сінонімамі: бубнач — барабаншчык; вобмаль — мала; віжаваць — сачыць; галёкаць — крычаць; дапяць — дайсці; глуміць — псаваць; доўжыцца — працягвацца; засівіць — забяліць, згадка — успамін; зглуміць — папсаваць; згрызота — перажыванні, звадкі; знаны — вядомы, кіндзюк — страўнік; лайдак — лодар; пляжыць — секчы; порстка — хутка; рагуля — рагуліна, карова; рахуба — разлікі, выгада; скокі — танцы; спрат— сховішча. Многія са слоў, якія лічацца размоўна-бытавымі, ужываюцца і ў пісьмовым маўленні, прычым не толькі ў мастацкім стылі, але і ў публіцыстычным і нават у навуковым: Напісанне — згадка пра наш дарожны смех з той архаічнай, але жывучай старан-насці, з якою некаторыя польскія даследчыкі творчасці Міцкевіча абыходзяць ды прыкрываюць беларусізмы ў яго творчасці (Б.); Я пабыў там, куды не ўсім здараецца дапяць (Луж.).

Асноўны фонд размоўна-бытавой лексікі складаюць экспрэсіўныя словы, якія маюць дадатковыя вобразныя, ацэначныя адценні: Я з табою, відаць, балбачу ўхаластую (Пташн.); Сам закрыў магазін, набытак сплавіў (I. М.); Ён цяпер трубіць усім у вушы: я, кажа, сваімі рукамі рэвалюцыю рабіў (К. Ч.). Выдзеленыя ў прыведзеных прыкладах словы ствараюць спецыфічна размоўную экспрэсію, якая процістаўлена кніжнай, параўн.: Я з табой, відаць, балбачу ўхаластую — Я з табой, відаць, дарэмна размаўляю.

31. Прастамоўная лексіка. Найбольш экспрэсіўнай разнавіднасцю размоўнай лексікі з'яўляецца прастамоўная. Гэта стылістычна зніжаныя словы: валацуга, выперці, гніда, жлукціць, звягня, змікіціць, плявузгаць, целяпацца і г. д.

Прастамоўныя словы і выразы часцей маюць адмоўнае значэнне: А ты яшчэ с м а р к а ч (Пташн.); 3 воч маіх шафёрскіх мат ай скарэй (Пташн.); Ц а ц-кацца можа буду з табой? (I. М.); Падохніце, выпруціцеся з галаднечы (I. М.); Пазней цябе з старшынь калгасных прапёрлі (Панч.); Яны ўсіх падлюг на зямлізатапталі б. Яны ўсіх гадзюк на зямлі спапялілі б (Панч.).

Размоўныя і прастамоўныя словы могуць адрознівацца ад літаратурнага эквівалента фанетычна: во — вось, колісь — калісь, словаўтваральнымі элементами ваколле— наваколле, верхаводка — верхаводдзе, вынаходка — вынаходства, галадоўля — галадоўка, жытка — жыццё, каханак — каханы, клапотны — клапатлівы; марфалагічна: касмаццё — пасмы, колька — колікі.

У мастацкай літаратуры прастамоўная лексіка ўжываецца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў: Сцёпку аж горача стала ад гэтых комплексаў... П я р у н бы і х пабіў, і нялоўка яму перад Аленкаю: яна комплексы праходзіць, а ён аб гэтых комплек­сах ні цэ ні м э. I што яны, праклятыя, азначаюць (К-с); «Прыйшлі ці прыехалі?» — «Дзе там у чорта прыехала! Пехадралам n р у!» (К-с). У аўтарскай мове прастамоўныя элементы выкарыстоўваюцца дзеля таго, каб выказаць адносіны да прадмета размовы; часта пры іх дапамозе падкрэсліваецца недастатковая павага, нават знявага: Ёй трэба з некім языком мянціць; Уласныя дамкі і кватэры з усімі іх самымі сучаснымі бэбахамі; Але лінялі і драліся прывезеныя гранты у сямейнікаў; Проста, каб дзеты не сталі наркаманамі І не звалакліся ў хіпі (Луж.).

Прастамоўныя словы выкарыстоўваюцца са спецыяльнай стылістычнай устаноўкай — для надання тэксту гумарыстычнай або іранічнай афарбоўкі. У якасці прыкладу можна прывесці яркую і дасціпную сцэну з «Новай зямлі» Я. Коласа:

Ды перабраў тут дзядзька меру:

На слуп узбіўся, на халеру,

Ды так аб падлу штурхануўся,

Што свет яму перавярнуўся,

На брук зляцеў ён з тратуару,

Перакруціўся разоў пару

I так у брук бядак загасіў,

Траха манеркі не расквасіў.

32. Дыялектызмы. Частку размоўна-бытавой лексікі складаюць дыялектызмы — словы і выразы з мясцовых гаворак.

Дыялектызмы пранікаюць у літаратурную мову. Гэтаму садзейнічаюць пісьменнікі, якія бяруць з народнай мовы ўсё лепшае і каштоўнае і, творча апрацоўваючы, уводзяць у літаратурнае ўжыванне. Выкарыстоўваюцца дыялектызмы ў мастацкай літаратуры для стварэння мясцовага каларыту, для індывідуалізацыі мовы дзеючых асоб. У публіцыстыцы ўжыванне дыялектызмаў абмежаванае, зусім не дапушчальныя яны ў афіцыйна-дзелавой і навуковай мове.

У першыя дзесяцігоддзі XX ст., на пачатку адраджэння нацыянальных моў былой Расійскай імперыі, выкарыстанне дыялектызмаў у мастацкай літаратуры было асабліва шырокім. Адны з дыялектызмаў замацоўваліся ў мове і атрымоўвалі права на агульналітаратурнае ўжыванне, другія не прыжываліся і заставаліся ў творах асобных пісьменнікаў як паказчык індывідуальнага стылю.

Працэс узбагачэння беларускай літаратурнай мовы дыялектнымі словамі, праўда, не такі інтэнсіўны, як раней, адбываецца і цяпер. Так, напрыклад, слова асмягнуць у «Беларускарускім слоўніку» (1962) адзначана як абласное, аднак у апошні час яно шырока ўжываецца як літаратурнае ў мастацкім, публіцыстычным і навуковым стылях.

Я. Колас заклікаў пісьменнікаў уважліва ставіцца да выкарыстання слоў з жывой народнай мовы. «Перад увядзеннем кожнага новага слова,— пісаў ён,— трэба добра абшарыць кішэні свае памяці, перагледзець слоўнікавыя і фальклорныя крыніцы, прыслухацца да жывой гаворкі — а можа і знойдзецца якраз тое, што неабходна, што ўжывалася і чамусьці забыта ці ўжывалася і невядома нам» . Гэта думка народнага паэта прасяк-нута клопатам аб далейшым развіцці нацыянальнай мовы, аб узбагачэнні яе слоўніка яркімі і сакавітымі словамі. У творах К. Чорнага, К. Крапівы, Я. Брыля і іншых аўтараў шмат цікавых моўных знаходак, якія сведчаць аб невычэрпным багацці народнай лексікі і фразеалогіі. Ярка перадае, напрыклад, у «Палескай хроніцы» асаблівасці гаворкі палешукоў I. Мележ. Праўда, у апошні час «палескі каларыт» у мове мастацкіх і публіцыстычных твораў стаў «модай», якую трапна крытыкаваў Г. Юрчанка: «Добро, я вам кажу, на Палессі. Кожны дзядзько жызь панімае. Вон табе прачытае газету ды яшчэ паслухае, што гавораць па радзіві. 3 такім не папрастарэкуеш. А цётко? Гавары з ёю — не нагаворышеа. Пра жыццё-быццё ўсё чысценько раскажа — як сын у армеі служыць, як ланно дзяўчо выкачаласа, хоць сёння вяселлейко збірай, як смакотна картопель выбуяла...»

Карыстаючыся выразнымі і яркімі сродкамі жывой народнай мовы, беларускія пісьменнікі разам з тым настойліва перасцерагалі супраць засмечвання літаратурнай мовы вузка абласнымі словамі і выразамі. Аб неабходнасці крытычна выбіраць словы з жывой народнай мовы К. Крапіва пісаў у артыкуле «Некаторыя пытанні беларускай мовы»: «...Зусім няма патрэбы ўводзіць дыялектызмы, калі ёсць адпаведныя агульнанародныя словы. Няма патрэбы пісаць, напрыклад, махнытка, калі ёсць галавешка. У некаторых мясцовасцях на Палессі пеўняў называюць кабанамі, дык не будзем жа мы пісаць: кабаны пяюць, хоць там іменна так і гавораць». Гэта датычыцца мовы не толькі мастацкай літаратуры, але і публіцыстычнай. Ніякага сэнсу няма, напрыклад, замест літаратурнага слова бручка ўжываць бульма, бульба, каліўка, вэмбух або іншую з шматлікіх дыялектных назваў гэтай культуры. Аднак як экспрэсіўны моўны сродак дыялектызмы, побач з іншымі размоўна-бытавымі словамі, могуць выкарыстоўвацца і ў публіцыстыцы, і ў навукова-крытычнай літаратуры: Ад першага вершыка, які ўспамінаю з інтымнай усмешкай, да першага апавядання, якое ўспрымаю сур'ёзна, было у мяне дзесяць гадоў неспакойнага трымкання на трох мовах адразу (Б.).

33. Жарганізмы. У размоўна-бытавую лексіку ўваходзяць таксама жарганізмы — спецыфічныя словы якой-небудзь сацыяльнай групы або людзей пэўнай прафесіі. Прыклады з вучнёўскага і студэнцкага жаргону: зубрыць, плаваць пры адказе, здаваць хвасты, банан (двойка).

У дарэвалюцыйны час вузкія сацыяльныя групы імкнуліся выкарыстаннем спецыфічных слоў вылучыць сябе з асяроддзя простата народа. Так, напрыклад, багатая беларуская шляхта, імкнучыся быць падобнай да польскіх паноў, шырока ўжывала скажоныя польскія словы і гэты свой жаргон проціпастаўляла беларускай народнай мове, якую абразліва называла «мужыцкай».

Да жарганізмаў належаць умоўныя словы і назвы, якія бытуюць у асяроддзі прадстаўнікоў розных прафесій і сацыяльных груповак. Гэта так званыя аргатызмы — засакрэчаны, тайны жаргон, які вядомы толькі вузкаму колу людзей. Аргатызмамі трэба лічыць таксама лаянкавыя словы, шматлікія скарочаныя і спрошчаныя фармулёўкі, распаўсюджаныя сярод людзей, якія не сочаць за сваей мовай, фанабэрацца «моднымі» слоўцамі накшталт сіла, мощна, стыльна, законна, жалезна і г. д.

34. Спецыяльная лексіка. Да спецыяльнай лексікі адносяцца ў першую чаргу тэрміны навукі і тэхнікі — матэматычныя, хімічныя, медыцынскія, батанічныя, філасофскія і інш.: інтэграл, лагарыфм, малекула, катыёны, рэзекцыя, дыябет, скальпель, навакаін, дэндралогія, дэдукцыя, дэтэрмінізм, дэізм, кандэнсатар, дэтанатар, цыркуляцыя. Тэрміны, як правіла, адназначныя і не маюць амонімаў. У спецыяльную ўваходзіць таксама лексіка, якая выкарыстоўваецца ў розных галінах на­роднай гаспадаркі і сферах чалавечай дзейнасці. Гэта так званая прафесіянальная лексіка, або прафесіяналізмы: дзот, дывізіён, фланг, авангард, ар'ергард (з мовы ваенных), дэбет, крэдыт, асігнаваць, аўтсайд, афсайд, тайм, раунд. Да прафесіяналізмаў належаць таксама словы і выразы паляўнічых, рыбакоў, цесляроў, слесараў і г. д.

У спецыяльнай лексіцы кожнай прафесіянальнай галіны маюцца абыходкавыя тэрміны, якія ўваходзяць у размоўна-бытавое маўленне (спецыяльны жаргон) асоб гэтай прафесіі. Так, напрыклад, у лётчыкаў вядома слова казліць, у шафёраў — баранка, у маракоў — сабака (начная вахта), у газетчыкаў — ляп (памылка) і інш. Такія тэрміны экспрэсіўныя, часта афарбаваныя эмацыянальна. Яны выкарыстоўваюцца і ў неспецыяльным маўленні: націскай на ўсе педалі і газуй (з мовы аўтамабілістаў), балельшчык, прамазаць (спартсменаў).

Частка прафесіяналізмаў і навуковых тэрмінаў увайшла ў літаратурную мову і зразумела большасці лю­дзей, якія не з'яўляюцца спецыялістамі ў тых галінах тэхнікі, прамысловасці, культуры і навукі, адкуль гэтыя словы ўзяты: экскаватор, сінтаксіс, футбол і інш. У сувязі з павышэннем культурнага ўзроўню народа, з развіццём навукі і тэхнікі колькасць тэрмінаў, якія, не губляючы сваіх тэрміналагічных функцый, атрымліваюць шырокае літаратурнае выкарыстанне, значна павялічваецца. Гэтаму садзейнічаюць газеты, радыё, масавая навукова-папулярная літаратура. Аднак менавіта тут часцей за ўсё сустракаюцца выпадкі загрувашчвання тэкстаў вузкаспе-цыяльнымі тэрмінамі і прафесіянальнымі выразамі. Вось урывак з артыкула ветэрынарнага ўрача (надрукаваны ў раённай газеце пад рубрыкай «Парады спецыяліста»):

Яшчур — вострае кантагіёзнае захворванне, якое распаўсюджваецца ў выглядзе эпізаотыі і паражае пераважна буйную рагатую жывёлу. Хвароба характарызуецца наступнымі прыметамі: з'яўленне ў ротавай поласці, на венцах капыт, сасках вымені афтаў і эрозій з выразнай здольнасцю да хуткага загнойвання.

Выдзеленыя тут словы наўрад ці зразумелыя большасці чытачоў, на якіх разлічан артыкул.

Яшчэ прыклад. У адной газеце быў надрукаваны агляд надвор'я, разлічаны на масавага чытача. Аднак нрычыны пахаладання, адзначаныя ў ім, могуць зразумець толькі спецыялісты: Пахаладанне было выклікана разбурэннем вобласці высокага ціску і праходжаннем праз тэрыторыю Беларусі лагчын нізкага ціску і звязаных з імі фронтальных раздзелаў.

Кожная галіна навукі і тэхнікі мае ўласную тэрміналогію, свае фразеалагічныя сродкі, свае традыцыйныя прыёмы афармлення думкі. Аднак у творах, адрасаваных шырокай аўдыторыі, неабходна карыстацца агульнай для ўсіх літаратурнай мовай. Празмернае захапленне нрафесіяналізмамі і навуковымі тэрмінамі шкодзіць яснасці і даходлівасці выкладу. На жаль, часта яшчэ самыя простыя, самыя звычайныя паняцці выражаюцца занадта «па-вучонаму», выклікаючы недаўменне ў чытача. Навошта, напрыклад, замест адно цяля пісаць адна галава маладняку буйной рагатай жывёлы або замест прывязаць — зафіксіраваць пры дапамозе прывязі звычайным прыёмам? Навошта брашуру аб выхаванні дзяцей, разлічаную на масавага чытача, пісаць такой мовай: Непасрэдныя патрэбнасці, жаданні, пачуцці і інтарэсы, калі яны супадаюць з грамадскай неабходнасцю, з маральнымі імкненнямі, палягчаюць валявыя намаганні, ва ўсякім выпадку, робяць непатрэбным накіраванне валявых намаганняў у барацьбе за пастаўленыя мэты; дэзарганізацыя апетыту пры бачанні пірожнага?

Спецыяльная лексіка можа выконваць у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы пэўныя стылістычныя функцыі. Так, яна ўжываецца з мэтай стварэння спецыфічнага вытворчага каларыту. Напрыклад:

Суцэльным гулам ракочуць вялізныя ратацыйныя машыны — кам-байны друкарскай гправы. Сіпяць і ляскаюць малыя руплівыя «амерыканкі». Да суму аднастайнымі раскатамі гудуць машыны, што называюцца плоскімі. Іх шум нагадвае марскі прыбой. Не толькі шум! Гледзячы ўздоўж лініі дзесятка гэтых машын на тое, як з-пад вальцаў узад ды наперад з мерным грукатам раскачваюцца талеры, зрокам памяці бачыш, як кішыць на пяску пена, як няспынна варушыцца галька, як пырскаюць угару ўсплёскі хваль, у бяссільнай злосці штурмуючы валуны...

У гэтым урыўку з апавядання Янкі Брыля «Лазунок» прафесіянальныя словы спатрэбіліся для апісання друкарскага працэсу. Частка з іх тлумачыцца ў самім тэксце, а частка ў спасылках-каментарыях.

Шырока выкарыстоўваюцца прафесіянальныя словы і выразы для індывідуалізацыі мовы персанажаў твора. Яркую стылістычную функцыю выконваюць скажоныя прафесіяналізмы ў мове старога Стафанковіча з аповесці К. Чорнага «Люба Лук'янская»: Пане млынар, раймонт, райманціравайь! Млын, кажуць, цэлы год не меў дзейсцвія? Я яго ў дзейсцвіе пушчу! Патрухлявела там, пагніло? Райманцірую і давяду да дзейсцвія...

Нярэдка тэрміналагічная і прафесіянальная лексіка, якая мае абмежаванае распаўсюджанне ў якой-небудзь сферы чалавечай дзейнасці, ужываецца для абазначэння з'яў і паняццяў з іншых сфер. Такое выкарыстанне, безумоўна, павінна быць стылістычна матывавана. Часта аўтар, разумеючы незвычайнасць і некаторую ўмоўнасць ужывання ў новым значэнні спецыяльнага слова, агаворвае, растлумачвае яго выкарыстанне: Літаратурны ўплыў — гэта, можна сказаць, падкормка таленту (з газеты). У дадзеным выпадку сельскагаспадарчы тэрмін надкормка, удала ўжыты ў літаратурна-крытычным артыкуле, мае выразную экспрэсіўную нагрузку.

Шматлікія тэрміналагічныя словы для абазначэння з'яў з іншай галіны без усякай агаворкі шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. У гэтым выпадку слова выступае ў пераносным значэнні і таксама набывае выразнае экспрэсіўнае адценне: Начальнік 4-га будаўнічага участка т. Пархімовіч фарсіруе на машыне ГАЗ-51 вялікую лужыну на Школьнай вуліцы. Слова фарсіраваць мае два значэнні: 'узмацніць, паскорыць' і 'з боем рабіць пераход цераз водную перашкоду'. У другім значэнні яно належыць да ваеннай лексікі, але ў прыведзеным прыкладзе ўжыта для абазначэння з'явы, далёкай ад ваеннай справы. У выніку выступае з адмоўнай экспрэсіяй і надае фразе іранічны сэнс.

Ужыванне прафесіяналізмаў у пераносным значэнні для стварэння гумарыстычнага эфекту можна знайсці ў творах многіх пісьменнікаў. Так, апавяданне К. Крапівы «Вясна» цалкам пабудавана на гумарыстычным пера-асэнсаванні прафесіянальных слоў і выразаў, напрыклад:

Чырвоная вясна павяла рашучы наступ. Белая зіма здае свае пазіцыі на ўсім фронце, толькі дзе-нідзе, у самых глухіх закутках, замацаваліся яе белыя атрады, але і тыя, бачачы сваю немінучую пагібель, праліваюць раўчукі слёз. Група дзяцей захапілася планам штучнага абваднення; яны адводзяць ваду ручая на больш высокія пясчаныя месцы. Вынікі не прымушаюць сябе доўга чакаць, і зараз жа з'яўляюцца пірагі, бліны і аладкі. На прызбе Трахімавай хаты адбываецца чарговы жаночы сход. 3 прычыны добрай пагоды і свя-точнага дня сход асабліва мнагалюдны і шумны. Таварыш Матрона ўжо прачытала лекцыю аб тым, як трэба саджаць курыцу на яйцы, пры гэтым падкрэсліла, што для таго, каб курыца сядзела акуратна і каб кураняты былі чубатыя, неабходна саджаць курыцу на захадзе сонца, скубці яе за чуб і паказваць ёй фігі.

Некаторыя даследчыкі да спецыяльнай лексікі адносяць таксама паэтызмы — словы і выразы, якія традыцыйна ўжываюцца ў мастацкай літаратуры, асабліва ў паэзіі (анёл, багіня, галубка, царэўна, лілея, вячысты, зарніца, раць, зоры, бель, сінь, чары і інш.): К зорам агністым, к прыволлю нябеснаму... (Куп.); У лесе зялёным царэўна жыла (Куп.); Любе голуб галубку (Куп.); Гаі ў возеры купаюць чарысны (Тр.); Лілеі плакалі ў хвалях сініх (Тр.).

35. Грамадска-палітычная лексіка. Стылістычна замацаванай за гэтым тыпам лексікі з'яўляецца значная колькасць слоў, якія абазначаюць з'явы грамадска-палітычнага жыцця: камунізм, капіталізм, сацыялізм, дэмакратыя, свабода, роўнасць, прагрэс, заваёва, права, дзяржаўны лад, грамадзянін, парламент, дэмагог, улада, праграма, канферэнцыя і інш. Да гэтага тыпу лексікі можна аднесці таксама шматлікія тэрміны грамадскіх навук — літаратуразнаўства, гісторыі, юрыспрудэнцыі і інш.: змест, форма, тэма, ідэя, тыповы, рэальны, суб'ектывізм, дыялектыка, указ, дагавор, пастанова.

Грамадска-палітычная лексіка ў сваёй аснове належыць да нейтральных (інтэлектуальных; гл. §36) сродкаў мовы. Аднак некаторыя словы гэтай групы маюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку: цемрашальства, выкрыванне, рабаўласніцкі, спадчына, сентиментальны, каланіялізм, прыгнёт і г. д. Такія словы надаюць маўленню ярка выражаную ўзвышаную танальнасць: Дык працуйма ж і далей! Сейма на роднай зямельцы здаровыя з я рн я т ы п р а ў д ы, б р а ц т в a і с в а б о д ы, б уд зіма ж ы в о г а народнага духа з магутным клікам: к с о нцу і пра у д зе! Будзем мець буйны у раджай і б а г а т а е ж н і в о. Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і нясланых апекуноў. Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім, як калісь сказаў Капернік аб зямлі: «А ўсё ж такі яна рухаецца!», т. е. а ўсё ж такі мы жывем і будзем жыць! (Куп.); У маіх руках не кол, а кулямёт, а ў спадчыну ад прадзеда — адвага. Яна са мною крочыць у паход, азораная пераможным сцягам (Панч.).