- •1.2.3. Дзяржаўнае і школьнае краязнаўства 73
- •1.2.4. Краязнаўства ў перыядычным друку 77
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг. 80
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху 81
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср 108
- •Глава 2. Краязнаўства ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) 142
- •2.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае школьнае краязнаўства 142
- •Прадмова
- •Глава 1. Азначэнне, сутнасць, задачы, формы і суб’ект краязнаўства
- •Раздзел 1. Краязнаўства як навука і грамадская дзейнасць
- •Глава 2. Адміністрацыйна-тэрытарыльная і рэгіянальная структура беларусі па розных прыметах
- •Пытанні
- •Дайце азначэнне:
- •Прадоўжыце лагічны рад:
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •V. Суаднясіце:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Раздзел 2. Узнікненне краязнаўчых даследаванняў беларускіх зямель у вялікім княстве літоўскім
- •Глава 1. Патрыятызм як рыса народнай свядомасці беларусаў і светапоглядная аснова краязнаўчага руху
- •Глава 2. Узнікненне рэгіянальных гістарычных апісанняў і даследаванняў
- •Глава 3. Геаграфічныя і прыродазнаўчыя апісанні і даследаванні беларускіх рэгіёнаў
- •Глава 4. Узнікненне бібліяграфічнага краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці дзейнасць краязнаўцаў:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 3. Краязнаўства на беларускіх зямлях у перыяд расійскай імперыі (1772/1795 – 1917 гг.)
- •Глава 1. Развіццё краязнаўчага руху ў 1772/1795 – 1864 гг.
- •1.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на вывучэнне беларускіх рэгіёнаў
- •1.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •1.2.1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •1.2.2. Краязнаўчыя даследаванні грамадскіх арганізацый
- •1.2.4 Краязнаўства ў перыядычным друку
- •1.2.5. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг.
- •2.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на развіццё краязнаўчага руху
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •2.2.1. Грамадскае краязнаўства
- •2.2.2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •2.2.3. Краязнаўства ў перыядычным друку
- •2.2.4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Іv. Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці:
- •V. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 4. Развіццё краязнаўства ў беларусі ў міжваенны перыяд
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух. Дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства
- •Глава 2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Краязнаўства ў заходняй Беларусі
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае і школьнае краязнаўства
- •2.2. Краязнаўчая дзейнасць беларускіх нацыянальна-культурных і навуковых арганізацый
- •Глава 3. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 5. Арганізацыя краязнаўства ў бсср у пасляваенны перыяд (1945–80-я гг.)
- •Глава 1. Аднаўленне краязнаўчага руху і развіццё школьнага краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё дзяржаўнага краязнаўства
- •2.1. Краязнаўства ў вышэйшых навуковых установах
- •2.2. Музейнае краязнаўства
- •Глава 3. Краязнаўчая дзейнасць добраахвотных арганізацый. Стварэнне Беларускага Краязнаўчага Таварыства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Глава 1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 3. Дзяржаўнае краязнаўства
- •3.1. Удзел органаў адміністрацыйна-тэрытарыльнага кіравання ў краязнаўчым руху
- •Развіццё краязнаўчай дзейнасці навуковых устаноў
- •3.3. Развіццё краязнаўства ва універсітэтах
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Раздзел 1. Краязнаўства як навука і грамадская дзейнасць
Глава 1. Азначэнне, сутнасць, задачы, формы і суб’ект краязнаўства
Ведаць свой край, дзе чалавек нарадзіўся ці жыве, напэўна жадае кожны. Для адных гэта – праца і абавязак, для іншых – захапленне, турыстычная прыемнасць, але для ўсіх – замілаванасць і любоў да малой радзімы. Магучным поклічам прызываюць нашчадкаў помнікі мінуўшчыны, цудоўныя краявіды, постаці змагароў за свабоду, дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, адукацыі. Пад чарамі вялікай мінуўшчыны нараджаеца прага да пабудовы моцнай будучыні. Усе шляхетныя пачуцці чалавека да роднага краю штурхаюць яго набываць веды пра яго, вывучаць яго, працаваць для яго развіцця. Гэта дзейнасць людзей мае даўнія карані і вырасла ў краязнаўства.
Краязнаўства – гэта ўсебаковае вывучэнне асобнага рэгіёна ці населенага пункта мясцовым насельніцтвам, а таксама спецыялістамі навуковых устаноў. Важна ўсведамляць, што тэрмін "краязнаўства" разглядаецца як комплекс навуковых дысцыплін і ўсебаковае вывучэнне краю мясцовымі жыхарамі, а таксама і як грамадскі рух, які аб’ядноўвае мясцовае насельніцтва. Прадметам пазнання ў краязнаўстве з’яўляецца тэрыторыя, мясцовасць, што вызначаецца паняццем "родны край". У краязнаўстве даследуецца прырода, эканоміка, дэмаграфія, гісторыя, мова, культура. Комплекснае краязнаўства разглядае ўсе звесткі ва ўзаемасувязі. Галіновае краязнаўства паглыблена вывучае асобныя кірункі: гістарычны, геаграфічны, этнаграфічны, літаратурны, тапанімічны, мемарыяльны, ахову помнікаў і інш.2 Сярод шматлікіх галін развіваецца і бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства.
Аб’ектам краязнаўства з'яўляецца “край” ці рэгіён. Край – канкрэтная частка тэрыторыі дзяржавы, якая звычайна супадае з адзінкамі сучаснага адміністратыўна-тэрытарыяльнага дзялення і вызначаецца з улікам змяненняў гістарычных межаў, а таксама фізіка-геаграфічных, прыродна-кліматычных, геалагічных, эканамічных і іншых крытэрыяў раяніравання. Тэрмін “рэгіён” першапачаткова выкарыстоўся для абазначэння прыродных тэрытарыяльных аб’ектаў, але хутка сфера яго ўжытку пашырылася і на сучасным этапе паняцці “край” і “рэгіён” выкарыстоўваюцца як сінонімы. Нават статыстычныя даведнікі, якія комплексна раскрываюць равіццё абласцей і г.Мінска выходзяць зараз з тэрмінам “рэгіён” у загалоўку.
Відныя краязнаўцы сцвярджаюць, што непаўторныя ў часе комплексы з’яў, самыя істотныя рысы, самі сабой утвараюць у свядомасці краязнаўцы-даследчыка прасторавыя граніцы рэгіёна3. Лічыцца, што вельмі малая тэрыторыя – дом, вуліца, якія не адлюстроўваюць з неабходнай паўнатой пералічаных сукупнасцей і сувязяй, не могуць называцца краем, аднак з’яўляюцца аб’ектамі краязнаўчага вывучэння. У сваю чаргу на тэрыторыі края аб’ектамі вывучэння з'яўляюцца розныя з'явы, працэсы, канкрэтныя людзі, помнікі, прадпрыемствы і шмат іншага. Краязнаўчае вывучэнне мясцовасці мае пэўную спецыфіку. У чым яна? Можна паставіць пытанне: ці патрэбна жыхару Вілейшчыны, які жадае апісаць яе лясы, вывучаць адрозненне сасны ад ёлкі, хвойных ад ліственных? Ці краязнаўцу, які вывучае фізічны тып насельніцтва Палесся, трэба ведаць функцыі шматлікіх органаў чалавека? Вядома што не. Краязнавец зыходзіць з непаўторных і адметных рыс края у часе і прасторы, як бы індывідуальнасці края і імкнецца выявіць яго вобраз. Менавіта ў краязнаўчым вывучэнні і доследах засяроджваюцца на тых прадметах, з'явах і працэсах, якія ўплывалі, уплываюць на дасягненне той непаўторнасці, таго вобліку і адметнасці, якую мае край. Такім чынам існуе краязнаўчы падыход, які прадстаўляецца абгрунтаваным пры вывучэнні края як асобнай, непаўторнай у прасторы і часе адметнасці. Аб’ектамі вывучэння на тэрыторыі края будуць усе прадметы, з'явы, працэсы, канкрэтныя людзі, помнікі, прадпрыемствы і інш. – усё да чаго магчыма прымяніць краязнаўчы падыход. У пэўныя перыяды выдзяляюцца галоўныя тэмы, задачы, вакол якіх канцэнтруецца даследаванне краю. Напрыклад, у савецкі час асабліва вывучаліся гісторыя рэвалюцыйнага і партызанскага руху, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, развіццё сацыялістычнай эканомікі, на сучасным этапе – даследаванні гістарычнага мінулага, традыцый, звычаяў, гісторыі роду, этнічнае самапазнанне і інш.
Задачы краязнаўства ў спецыфічна праяўляюцца ў розных грамадскіх сферах. Перад краязнаўцамі-даследчыкамі стаяць задачы: арганізаваць збіранне матэрыялу для навуковых даследаванняў і правесці неабходную яго апрацоўку; здзейсніць суцэльнае абследаванне усіх прадметаў, з'яў і працэсаў, якія палягаюць краязнаўчаму вывучэнню. Рэкамендуецца забяспечыць рэпразентатыўнасць матэрыялу, інакш вывучэнне можа быць прыблізным ці нават скажоным. Вывучыць аб екты не толькі суцэльна, але ў тэрыторыяльным распаўсюджанні. Гэта значыць, што недастаткова зафіксіраваць у межах рэгіёна наяўнасць вывучаемага, але неабходна адзначыць пункты яго існавання; класіфікаваць аб екты па групах.
У культурна-асветнай і выхаваўчай сферах галоўнымі задачамі краязнаўства з'яўляюцца выхаванне патрыятызму, сацыяльнай актыўнасці, рацыянальных паводзін у акружачай прыроднай і сацыяльнай сферы. Краязнаўства арыентавана на гісторыка-культурны, грамадзянскі аспект жыцця тых тэрыторый, якія людзі называюць сваёй “малой радзімай”. Яго сацыяльная дамінанта – фарміраванне патрыятызму, любві да “малой радзімы” і краіны, фарміраванні каштоўных ідэйна-маральных арыенціраў асобы, накіраваных на разумнае выкарыстанне разнастайных мясцовых рэсурсаў, заклапочанай у захаванні, распаўсюджанні і перадачы назапашаных культурных здабыткаў. Краязнаўства з'яўляецца надзейным падмуркам грамадзянскага выхавання і засваення дзяржаўнай ідэалогіі.
У галіне адукацыі краязнаўства на працягу многіх дзесяткаў год займае важнае месца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ўсіх узроўняў сістэмы адукацыі ў Беларусі. Гэта з’ява мае месца і ў адукацыі замежных краін. Краязнаўчыя веды разглядаюцца як кампанент ведаў і фарміравання светапогляду сучаснага адукаванага чалавека і спецыяліста.
Краязнаўства садзейнічае сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю розных сфер і галін асобных мясцовасцей і населеных пунктаў, зберажэнню і рацыянальнаму выкарыстанню мясцовых прыродных рэсурсаў, экалагічнаму выхаванню.
Краязнаўства стымулюе развіццё многіх іншых навук, узаемадзейнічае з імі. Краязнаўцы збіраюць і апрацоўваюць фактычны матэрыял, патрэбны для развіцця іншых навук (этнаграфіі, фалькларыстыцы, геаграфіі, мовазнаўстве, генеалогіі, тапаніміцы і інш.) Вядомы шматлікія факты, калі сабраны вучнямі матэрыял выкарыстоўваецца вучонымі.
Па формах арганізацыі краязнаўства падзяляецца на дзяржаўнае (навуковае), грамадскае і школьнае. У дзяржаўным краязнаўстве вывучэннем края займаюцца ўстановы навукова-даследчага профілю: навукова-даследчыя інстытуты, музеі, бібліятэкі, ВНУ. У грамадскім краязнаўстве удзельнічаюць краязнаўцы-аматары і грамадскія арганізацыі. Школьнае краязнаўства развіваецца школамі і інышымі вучэбна-выхаваўчымі ўстановамі, якія арганізуюць вучэбную, пазашкольную і іншую дзейнасць вучняў па краязнаўстве. Адпаведна далейшай дыферэнцыяцыі сацыяльных інстытутаў грамадства, занятых краязнаўствам, магчыма вылучаць бібліятэчна-бібліяграфічнае, музейнае і іншыя формы краязнаўства.
Суб’ектамі краязнаўства з’яўляюцца асобы, якія прафесіянальна і як аматары займаюцца гэтай дзейнасцю: праводзяць краязнаўчыя даследаванні, папулярызуюць краязнаўчыя веды. Вывучэнне краю – абавязак для спецыялістаў-краязнаўцаў. Гэта супрацоўнікі краязнаўчых музеяў, архіваў, экскурсаводы, бібліятэкары, вучоныя і інш. Вялікую колькасць складаюць і непрафесіянальныя краязнаўцы – людзі самых розных прафесій, узроўню адукацыі, ўзросту – ад школьнікаў да пенсіянераў. Прафесіянальных краязнаўцаў і аматараў вызначаюць такія інтэлектуальныя, псіхалагічныя і грамадзянскія рысы, як імкненне пастаянна паглыбляць веды аб краі; высокі інтэлектуальны ўзровень, начытанасць, развітая гістарычная свядомасць, адчуванне інфармацыйнай сувязі з папярэднімі пакаленнямі, з данай тэрыторыяй, высокі ўзровень кантактнасці, ініцыятыўнасць, энергічнасць, здольнасць пераадольваць перашкоды, якія нярэдка ўтвараюць чыноўнікі, абыякавыя людзі, высокая самаацэнка, упэўненасць у сваіх сілах, пачуццё ўласнай годнасці.
У цэлым самаасэнсаванне гэтых людзей часцей за ўсё зыходзіць з дзейснага пачатку – з гарачага жадання пераадолець слабыя бакі мясцовага жыцця і развіць іншыя, актыўна ўдзельнічаць у паляпшэнні стану края.
У сваёй дзейнасці краязнаўцы выкарыстоўваюць вялікае кола крыніц і метадаў. Да краязнаўчых крыніц адносяцца крыніцы ўсіх відаў, якія заключаюць інфармацыю, звесткі аб тым ці іншым краі. Крыніцы падзяляюцца на рэчавыя, пісьмовыя, аудэавізуальныя і машыначытальныя.
Рэчавыя крыніцы – гэта любыя аб'екты матэрыяльнай культуры: вынікі археалагічных раскопак (старажытныя прадметы, забудаванні або пахаванні, тое што захавалася на зямной паверхні, пад зямлёй і пад вадой), этнаграфічных экспедыцый (вопратка, гаспадарчыя рэчы і інш.), прыродных даследаванняў (узоры мінералаў), любыя вырабы: прадукты вытворчасці (хлеб), прылады працы, бытавыя рэчы, упрыгожванні і інш.
Пісьмовыя – гэта рукапісныя, друкаваныя і машыначытальныя тэксты. Друкаваныя крыніцы маюць разнастайны характар і падзяляюцца па відах (кнігі, брашуры, лістоўкі, газеты, часопісы, ноты і інш.) Пісьмовыя крыніцы падзяляюцца на две асноўныя групы: актавага (дакументальнага) і літаратурнага (апавядальнага) характару. Да крыніц актавага характару адносяць заканадаўчыя матэрыялы, юрыдычныя дакументы, афіцыяльную перапіску, статыстычныя дадзеныя. Да крыніц літаратурнага характару адносяцца: летапісы, хронікі, мемуары, запісы, дзённікі, прыватныя пісьмы і інш. Пісьмовыя крыніцы ствараюцца чалавекам, таму адлюстроўваюць рэчаіснасць і суб'ектыўны светапогляд чалавека (пісьменніка, вучонага, падарожніка). Таму пісьмовыя крыніцы – гэта самі прадукты гістарычнай рэчаіснасці пэўнага часу. Яны і частка той рэчаіснасці і вобраз яе адначасова. Рэальная рэчаіснасць праз разуменне чалавека своеасабліва і шматпланава адлюстроўваецца ў ім з такой паўнатой і разнастайнасцю, што стварае магчымасць больш познім даследчыкам пазнаваць гэту назаўсёды адыйшоўшую, непаўторную рэчаіснасць.
АВ-крыніцы – гуказапісы ўдзельнікаў важных падзей у краі, занкамітых ураджэнцаў, творы выяўленчага мастацтва, кіна, фота дакументы, якія прысвечаны краю.
Машыначытальныя крыніцы – інфармацыя на СД-Ром, у аддаленым доступе. Створаны шматлікія сайты адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, населеных пунктаў, прысвечаных знакамітым людзям і іншыя, колькасць, інфармацыйная насычанасць і атракцыйнасць якіх бесперапынна павялічваецца.
Асноўныя метады краязнаўства – збор разнастайнай інфармацыі: архіўных і літаратурных крыніц, успамінаў, прадметаў матэрыяльнай культуры, палявыя даследаванні і назіранні, анкетаванне, картаграфаванне, бібліяграфічныя і іншыя метады.
