- •1.2.3. Дзяржаўнае і школьнае краязнаўства 73
- •1.2.4. Краязнаўства ў перыядычным друку 77
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг. 80
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху 81
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср 108
- •Глава 2. Краязнаўства ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) 142
- •2.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае школьнае краязнаўства 142
- •Прадмова
- •Глава 1. Азначэнне, сутнасць, задачы, формы і суб’ект краязнаўства
- •Раздзел 1. Краязнаўства як навука і грамадская дзейнасць
- •Глава 2. Адміністрацыйна-тэрытарыльная і рэгіянальная структура беларусі па розных прыметах
- •Пытанні
- •Дайце азначэнне:
- •Прадоўжыце лагічны рад:
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •V. Суаднясіце:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Раздзел 2. Узнікненне краязнаўчых даследаванняў беларускіх зямель у вялікім княстве літоўскім
- •Глава 1. Патрыятызм як рыса народнай свядомасці беларусаў і светапоглядная аснова краязнаўчага руху
- •Глава 2. Узнікненне рэгіянальных гістарычных апісанняў і даследаванняў
- •Глава 3. Геаграфічныя і прыродазнаўчыя апісанні і даследаванні беларускіх рэгіёнаў
- •Глава 4. Узнікненне бібліяграфічнага краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці дзейнасць краязнаўцаў:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 3. Краязнаўства на беларускіх зямлях у перыяд расійскай імперыі (1772/1795 – 1917 гг.)
- •Глава 1. Развіццё краязнаўчага руху ў 1772/1795 – 1864 гг.
- •1.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на вывучэнне беларускіх рэгіёнаў
- •1.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •1.2.1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •1.2.2. Краязнаўчыя даследаванні грамадскіх арганізацый
- •1.2.4 Краязнаўства ў перыядычным друку
- •1.2.5. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг.
- •2.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на развіццё краязнаўчага руху
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •2.2.1. Грамадскае краязнаўства
- •2.2.2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •2.2.3. Краязнаўства ў перыядычным друку
- •2.2.4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Іv. Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці:
- •V. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 4. Развіццё краязнаўства ў беларусі ў міжваенны перыяд
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух. Дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства
- •Глава 2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Краязнаўства ў заходняй Беларусі
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае і школьнае краязнаўства
- •2.2. Краязнаўчая дзейнасць беларускіх нацыянальна-культурных і навуковых арганізацый
- •Глава 3. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 5. Арганізацыя краязнаўства ў бсср у пасляваенны перыяд (1945–80-я гг.)
- •Глава 1. Аднаўленне краязнаўчага руху і развіццё школьнага краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё дзяржаўнага краязнаўства
- •2.1. Краязнаўства ў вышэйшых навуковых установах
- •2.2. Музейнае краязнаўства
- •Глава 3. Краязнаўчая дзейнасць добраахвотных арганізацый. Стварэнне Беларускага Краязнаўчага Таварыства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Глава 1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 3. Дзяржаўнае краязнаўства
- •3.1. Удзел органаў адміністрацыйна-тэрытарыльнага кіравання ў краязнаўчым руху
- •Развіццё краязнаўчай дзейнасці навуковых устаноў
- •3.3. Развіццё краязнаўства ва універсітэтах
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Глава 3. Краязнаўчая дзейнасць добраахвотных арганізацый. Стварэнне Беларускага Краязнаўчага Таварыства
У пасляваенны час былі створаны добраахвотныя грамадскія таварыствы, у статутах якіх прадугледжвалася краязнаўчая дзейнасць. Гэта Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Беларускае таварыства аховы прыроды, Беларускі фонд культуры, Беларускае геаграфічнае таварыства і інш.
Створанае ў сярэдзіне 60-х гг. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ставіла задачай зберагаць гісторыка-культурную спадчыну, папулярызаваць веды аб помніках і памятных мясцінах, прыцягваць насельніцтва да ўдзелу ў ахове помнікаў. У перыяд паміж з’ездамі кіраванне ажыццяўляў Рэспубліканскі савет. На рэгіянальным узроўні былі створаны 6 абласных і Мінская гарадская (на правах абласной), 140 раённых і гарадскіх саветаў таварыства, звыш сямі тысяч пярвічных арганізацый 104. Таварыства хутка пераўтварылася ў адну з самых вялікіх грамадскіх арганізацый рэспублікі. Членамі таварыства былі каля 2,1 млн асоб. Значную дапамогу таварыству аказвалі мясцовыя органы кіравання, прадпрыемствы і ўстановы. У таварыстве былі створаны саветы і секцыі па кірунках работы. Таварыства разгарнула дзейнасць па выяўленні помнікаў гісторыі і культуры, іх вывучэнні, забеспячэнні іх аховы, фінансаванню кансервацыі і рэстаўрацыі выдатных помнікаў і па іншых кірунках. Шмат было зроблена, каб пачалася рэстаўрацыя Мірскага замку, Кальвінскага збору ў Смаргоні і інш. Была праведзена рэстаўрацыя Камянецкай вежы на Брэстчыне, архітэктурнага комплексу на Замкавай гары ў Гродна, Сафійскага сабору ў Полацку і многіх іншых славутых помнікаў. Асаблівая ўвага надавалася ўвекавечанню памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 60 – 80-я гг. у вёсках і гарадах Беларусі былі ўстаноўлены шматлікія помнікі загінуўшым землякам. Дзякуючы дзейнасці таварыства на помніках мінулага з’явіліся памятныя дошкі, ахоўныя знакі. Таварыства фінансавала многа унікальных выданняў (напрыклад, манаграфіі “Археалагічныя помнікі Гомельшчыны” У.У.Багамольнікава і А.А.Макушнікава, “Археалагічныя помнікі Міншчыны” М.М.Чарняшскага і інш.) У 1970 – 1989 гг. выдавала штоквартальны бюлетэнь “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі”, на старонках якога краязнаўчая тэматыка займала пачэснае месца.
Беларускае таварыства аховы прыроды (1962 г.) спрыяла ўзяццю пад ахову дзяржавы, мясцовых органаў улады і грамадскасці унікальных і адметных аб’ектаў, арганізацыі прыродаахоўваемых зон, папулярацыі ведаў. Членамі гэтай шматтысячнай арганізацыі былі навучэнцы, працоўныя, спецыялісты, вучоныя. З 1966 г. пачалі праводзіцца конкурсы на лепшае азеляненне населеных пунктаў. Сярод масавых формаў удзелу навучэнскай моладзі ў ахове прыроды атрымалі распаўсюджанне “блакітныя” і “зялёныя” патрулі, дні, тыдні, месячнікі аховы прыроды, лесу, саду, аховы птушак, свят ураджаю, кветак і інш. У 1984 г. прыродаахоўную работу праводзілі 195 тыс. юных аматараў прыроды105. У школьных лясніцтвах вучні вырошчвалі малады пасадачны матэрыял, збіралі плады і насенне дрэў і кустоў, вывешвалі шпакоўні, праводзілі даследчую работу. На старонках часопіса Беларускага таварыства аховы прыроды “Родная прырода” рэгулярна змяшчаліся матэрыялы аб мясцовых прыродных аб’ектах, цікавых з’явах і назіраннях.
Краязнаўчы кірунак дзейнасці стаў арганічным і ў дзейнасці Беларускага рэспубліканскага савета па турызму і экскурсіям і яго абласных падраздзяленняў (1962 – 1966 гг.)
Беларускі фонд культуры (1987 г.) быў створаны ў мэтах захавання, адшукання і ўшанавання айчыннай культурнай і мастацкай спадчыны. У гэтай грамадскай арганізацыі ўдзельнічаюць калектывы прадпрыемстваў, устаноў, грамадзяне. Кіруючымі органамі з'яўляецца прэзідыум на чале са старшынёй і праўленне. Старшынёй БФК працаваў пісьменнік Іван Чыгрынаў. Камісіі і саветы фонду ўзначалілі пэўныя кірункі дзейнасці, у іх ліку функцыянуе Краязнаўчая камісія. Абласныя і Мінскае гарадское аддзяленні БФК засяродзіліся на зберажэнні і папулярызацыі мясцовай культурнай спадчыны. БФК спрыяў выхаду многіх краязнаўчых выданняў.
У другой палове 80-х гг. упершыню за пасляваенны час па ініцыятыве грамадскасці пачалі стварацца самастойныя краязнаўчыя арганізацыі, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, вучоныя, студэнты, навучэнцы. Гэта выдатная з’ява сведчыла аб патрэбе грамадства ў краязнаўчай дзейнасці, аб яго высокай сацыяльнай і духоўнай ролі. Час перабудовы, развіцця дэмакратыі, патокі новай інфармацыі, у т.л. раней забароненай гістарычнай, свабоднае распаўсюджанне розных ідэй і меркаванняў былі магутнымі стымуламі краязнаўчай дзейнасці. Новыя краязнаўчыя таварыствы скіравалі сваю працу на тыя кірункі, якія мала ці зусім не даследаваліся ў папярэдні час і садзейнічалі нацыянальна-культурнаму адраджэнню. Уздым беларускага краязнаўства завяршыўся стварэннем у снежні 1989 г. Беларускага краязнаўчага таварыства (БКТ), якое было абвешчана на Усебеларускай канферэнцыі краязнаўцаў у Мінску. Кіруючымі органамі БКТ былі рада ў колькасці 87 чалавек і сакратарыят. Старшынёй рады выбралі выдатнага дзеяча сучаснага краязнаўства Г.А.Каханоўскага, намеснікамі сталі вядомыя вучоныя М.В.Біч, Л.Р.Казлоў, З.Х.Санько, В.С.Талстой, В.А.Чамярыцкі. За ўзор арганізацыі былі ўзяты ЦБК і Краязнаўчая камісія Беларускага фонду культуры. У абласцях і раёнах былі створаны краязнаўчыя згуртаванні БКТ. Асноўнымі задачамі краязнаўства былі вызначаны: пошукавая, архіўна-бібліяграфічная работа, выяўленне помнікаў гісторыі і культуры, арганізацыя музеяў, напісанне гісторыі вёсак і гарадоў, вывучэнне помнікаў прыроды, тапанімікі, збіранне вуснай народнай творчасці, дапамога органам асветы. Краязнаўчая дзейнасць разглядалася ў рэчышчы культурна-нацыянальнага адраджэння. Узнаўленне БКТ паспрыяла разгортванню краязнаўчай работы на месцах, з'яўленню новых актывістаў краязнаўчага руху і стварэнню новых краязнаўчых арганізацый. Краязнаўчыя таварыствы распаўсюдзілася правядзенне раённых і гарадскіх навуковых канферэнцый і чытанняў. Узнікненне гэтых формаў паказала ўзмацненне арганізацыі краязнаўчага руху, узаемадзеянне паміж краязнаўчымі ўстановамі і арганізацыямі, паміж прафесійнымі і аматарскімі плынямі, набыткі навуковага патэнцыялу краязнаўства. Напрыклад, у 1989 г. намаганнямі абласных арганізацый Гомельшчыны: археалагічнага цэнтра, таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, музея ў Гомелі адбылася першая навуковая канферэнцыя па гістарычнаму краязнаўству. У далейшым канферэнцыя стала традыцыйнай, а яе навуковыя вынікі публікуюцца ў зборніках “Гомельшчына: археалогія, гісторыя, помнікі”.
Тыя ж дабратворныя грамадскія фактары, якія спрыялі ўзнікненню краязнаўчых арганізацый, спрыялі з’яўленню і нацыянальна-культурных грамадскіх арганізацый. Ва ўмовах шматэтнічнага складу насельніцтва Беларусі ў другой палове 80-х гг. у некаторых мясцовасцях пачалі адкрывацца польскія, літоўскія, украінскія, татарскія і іншыя таварыствы. Так, у 1987 г. у г. Ліда пачаў працаваць клуб аматараў польскай культуры імя А.Міцкевіча – першая польская арганізацыя не толькі ў Беларусі, але ў СССР, затым адкрыліся і іншыя польскія арганізацыі. Яны разгарнулі дзейнасць па вывучэнні польскай мовы, правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў і свят, даследаванні сямейна-родавай гісторыі, падзей, якія аказалі вызначальны ўплыў на лёсы этнасу ў рэгіёне і інш. З 1990 г. лідскае аддзяленне Саюзу палякаў Беларусі адрадзіла выданне “Лідскай зямлі” (“Ziemia Lidzka”).
